Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

Закамянелая памяць

Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 239с.
Мінск 2023
77.31 МБ
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
A. M. Ненадавец, Я. А. Ненадавец
ЗАКАМЯНЕЛАЯ
ПАМЯЦЬ
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
A. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец
ЗАКАМЯНЕЛАЯ
ПАМЯЦЬ
Мінск «Беларуская навука» 2023
УДК 398(=161.3)
ББК 82.3(4Бем)
H51
Серыя заснавана ў 2014 годзе
Рэцэнзенты:
кандыдат гістарычных навук В. М. Бялявіна, доктар мастацтвазнаўства В. I. Жук
Ненадавец, A. М.
H51 Закамянелая памяць/ A. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. Мінск : Беларуская навука, 2023. 239 с. : іл. (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978-985-08-2968-9.
У кнізе аналізуюцца ўрыўкі з міфалогіі, вусна-паэтычнай і літаратурнай творчасці беларусаў, у якіх закранаецца значэнне звычайных камянёў, а таксама метэарытаў у жыцці нашых продкаў. Згадваюцца шматлікія цікавыя звесткі пра час узнікнення, пра тое, як нароўні з жывымі істотамі, паступова ўваходзілі ў духоўную памяць народа камяні, якімі прыгожымі і самабытнымі легендамі і паданнямі, казкамі і песнямі яны станавіліся ў пераказах нашых продкаў.
Прызначаецца для работнікаў навуковых і кулыурна-асветных устаноў, выкладчыкаў вышэйшай і сярэдняй школы, аспірантаў і студэнтаў, усіх тых, хто шануе таемны свет даўніны.
УДК 398(=161.3)
ББК 82.3(4 Бен)
ISBN 978-985-08-2968-9
© Ненадавец A. М., Ненадавец Я. А., 2023
© Афармленне. РУП «Выдавецкі дом
«Беларуская навука», 2023
5
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
AHblAIVU I3W3H151AIV>IV£
УВОДЗІНЫ
Агульнавядома, што камень служыць чалавеку з сівой мінуўшчыны. Першыя наканечнікі для стрэл і дзідаў, першыя нажы і іголкі былі зроблены з каменя. Самай першай зброяй у руках чалавека былі зноўтакі дубіны і камяні. Менавіта пры дапамозе камянёў першабытныя людзі здолелі выжыць у бязлітаснай барацьбе з прыроднымі стыхіямі і ў пастаянных бітвах з суседнімі плямёнамі. У якасці прыкладаў можна звярнуцца да больш старажытных, чым беларуская, міфалогій: кельцкай, егіпецкай, міфалогіі Брытанскіх астравоў. Цікавым будзе не толькі прасочванне найдаўніх каранёў, але і адшукванне нейкіх агульных (сусветных) сюжэтаў і матываў.
Гэта толькі на першы поглядусё здаецца аднолькавым, аднастайным, а калі пачнеш аналізаваць, пранікацьу існасць праблемы больш глыбока, то акажацца, што даволі лёгка можна адшукаць і пэўныя нацыянальныя адметнасці і рэгіянальныя асаблівасці, якія хаваліся да гэтага моманту пад напластаваннямі ўсемагчымых сацыяльна-грамадскіх фактаў-
драбніц і спрасаваліся яны за працяглы час трывала і нагадваюць сабою аднародную (у дадзеным выпадку каменную) масу.
Тое, што жыццё ў розных рэгіёнах нашай планеты развівалася далёка няроўна (у залежнасці ад спрыяльнасці клімату, сацыяльнаграмадскіх адносін на іх у няроўнай ступені адбіваліся вынікі тагачасных навуковых і чыста выпадковых адкрыццяў) таксама праяўлялася толькі ў глыбокіх супрацьпастаўленнях, якія давалі магчымасць вылучыць сваё, роднае і знайсці чужое, запазычанае (можна характарызаваць яго і як «наноснае», што прыйшло з міграцыяй плямёнаў, развіццём іхніх промыслаў, уменнем працаваць і апрацоўваць каменныя глыбы, ствараць з іх велічныя манументальныя збудаванні). He сакрэт, што і тут было намнога больш адрозненняў, чым падабенстваў, аналогій і г. д.
Нам падаецца, што беларуская міфалогія, нашы нацыянальныя аспекты адносна шанавання, абагаўлення і выкарыстання каменя (камянёў) намнога пазнейшыя за гэтакі ж аспект у іншых народаў. Захаванасць вуснапаэтычных твораў, якая звязана, найперш, з хрысціянізацыяй краю і толькі рэдкім-рэдкае прадчуванне таго, што недзе тут былі (ці павінны былі знаходзіцца і куды больш ранейшыя (язычніцкія) матывы), сведчыць пра непарыўную сувязь у нашых продкаў матэрыяльнага жыцця з духоўным. Пакланяліся і абагаўлялі, але ніколі не забываліся і пра тое, што гэтыя міфалагічныя і вуснапаэтычныя тэксты абавязкова неабходна захоўваць як адбіткі своеасаблівай памяці, як непараўнальна прыгожыя фальклорныя адзінкі, якія лішні раз сведчылі пра багаты духоўны свет нашых продкаў. На вялікі жаль, разбурэнне ягонай цэласнасці, а ў тое, што ён такім быў на досвітку чалавецтва ў нашых краях, мы ніколькі не сумняваемся, прывяло да цяжкіх наступстваў, звязаных найперш з «вырванымі і страчанымі старонкамі» з найбагацейшай Кнігі жыцця. I не заўсёды менавіта само жыццё патрабавала такіх учынкаў, а былі яны ад непрадуманасці і абыякавасці далёкім-далёкіх продкаў, a то ўжо і ад іхніх нашчадкаў. Асабліва балюча гэта было адчуваць тады, калі ў справу ўступала цэлая сацыяльная сістэма грамадства, якая заклікала і вымушала знішчаць усё старое, даўняе, як пэўны перажытак, нейкі цяжкавытлумачальны забабон, што не адпавядаў запатрабаванням новых часоў.
А камяні, параскіданыя па ўсёй чыста беларускай зямлі («дзе вельмі густа, а дзе то і пуста...») былі сведкамі многіх падзей, з’яўляліся своеасаблівымі ўдзельнікамі мінулых дзён; продкі, прыцягваючы вялізную камлыгу і ўстанаўліваючы яе на перакрыжаванні дарог, у шматлікіх мясцовых парках і лясочках, на парэштках былых сядзіб імкнуліся толькі да
аднаго да як мага даўжэйшага захавання памяці пра «тых, хто жыў і тварыў тут, прыносіў славу і гонар нашай зямлі», стараліся такім чынам гэтую памяць увекавечыць. Павінны агаварыцца, бо далёка не заўсёды дапамагалі і такія спробы. Аказваецца, што не вытрымлівалі і камяні: то людской дурноты-абыякавасці, то празмернага імкнення «да правільнага гаспадарання і выкарыстання гаспадарчых матэрыялаў», то яшчэ неведама да чаго, але даставалася і камяням. Неяк К. Цвірка напісаў: «Не засталося і таго памятнага каменя, што ляжаў тут і дзе было напісана, хто і калі садзіў гэтыя дубы. Знішчылі самую памяць» [37, с. 159], У яго ж неаднаразова сустракаем указванні на тое, што камяні асабліва часта выкарыстоўваліся дбайнымі гаспадарамі пры ўзвядзенні ўласных сядзіб для трываласці фундаментаў і падмацоўкі «грунту-плывуна», які не асядаў адразу і значна перашкаджаў узвядзенню будынкаў. «У Люцінцы ад былой сядзібы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча засталіся толькі ўрослыя ў зямлю камяні падмурка на ўзвышэнні, да якога падступалі хаты невялікай вёсачкі...» [Тамсама, с. 238]. Аналагічная сітуацыя і на былой сядзібе іншага беларускага класіка Ф. Багушэвіча: «Больш за ўсё, аднак, засмуціла нас з Содалем “апрацоўка” падмурка даўнейшай хаты, у якой жылі яшчэ з сям’ёй бацькі Францішка Багушэвіча, а мо і яго дзяды, хаты, у якой рос і гадаваўся сам паэт да яго адыходу “ў людзі”. Падмурак гэты, выкладзены з камянёў, змацаваны нейкім даўнейшым растворам, быў на той жа сядзібе, непадалёку ад дома Францішка Багушэвіча. Калі мы падышлі туды, то ўбачылі ў самай сярэдзіне гэтага падмурка... бульдозер, які паспеў ужо развярнуць яго частку» [Тамсама, с. 253].
Даставалася камяням не толькі ад людской злосці і абыякавасці, але і ад нябесных «палючых стрэлаў-вужоў». Амаль што не было такой навальніцы, каб вялізная камлыга не звінела, не стагнала глуха ад стралы гнеўнага бога-грамоўніка, які пацэліў у яе. Так і зазначалі вяскоўцы, без асаблівай удумлівасці і шкадавання: «Пярун каменю шкуру чысціць!», «Пярун камень залоціць!», «Пярун каменю бубны выбівае!» Ды мала што яшчэ мог сказаць чалавек, якому было ўсё роўна да таго, што адбывалася навокал. Галоўнае, каб яго самога не патрапала, каб не ўдарыла ў хаціну ці ў гаспадарчыя будынкі, каб не чапала нябеснае ліха людзей ды хатняй жывёлы.
Нават старажытныя замкі, складзеныя ўмелымі продкамі для надзейнасці, трываласці і недаступнасці з дзікага вялізнага камення, звезенага са значных тэрыторый, і тыя не вытрымлівалі ціску часу, ворагаў і кліматычных умоваў («вада кропелькамі каменне точыць, не дае яму крэпка скласціся, а рушыць і рушыць; спачатку тыя трэшчынкі нават ча-
ЯПБНУй L5VV3H15IAJV>IV€
лавечаму воку незаўважныя, а з гадамі (дзесяцігоддзямі, стагоддзямі) пачынаеўсё рушыцца...»). Сённяшняя кансервацыя замкаў спазнілася на некалькі стагоддзяў як мінімум, і галоўнае тут не недахоп вялізных грашовых сродкаў, хоць і без іх не выкруцішся, а страта тэхналогій, якімі продкі валодалі ў поўнай меры дасканаласці. Тое, што здавалася б, вечныя будынкі рассыпаліся і камяні раскочваліся («па сваіх адвечных месцах»), і іх нельга было болей аднавіць, тлумачылася нават адмысловымі майстрамі тым, што даўнейшыя замкі былі скрэплены «людскою крывёю і чортавай кляцьбою...». У гэта свята верылі, а магчыма, што і стараліся прытрымлівацца ў будзённай практыцы.
Прасочваліся звесткі, што яшчэ ад часу ўзнікнення Светабудовы, калі магутны д’ябал ставіў сябе ўпоравень з Панам Богам, і ўсё стараўся рабіць многае гэтаксама, як і Усявышні, толькі намнога горш, камяні ўтвараліся («плавіліся», «абсякаліся», «абломваліся», «паказваліся на паверхні», «збіраліся ў гурбы») там, дзе яны ўвогуле ўзнікалі на зямной паверхні. Аказваецца, што яшчэ падзямлёю, дзе была чартоўская майстэрня па вырабе гэтакіх камлыг, усё нячысцікамі планавалася наперад: дзе і калі параскідаць камяні, а дзе і ў які час назаўсёлы зацвердзіць іх на зямной паверхні і зрабіць гэта так, каб яны вечна перашкаджалі людзям хадзіць па дарогах, ездзіць, перасоўвацца. Атрымліваецца, што ўжо тут улівалася ў іх адмоўная энергетыка і заставалася ў камянях назаўсёды.
Больш за тое, наша спадчынная міфалогія вылучаецца не празмернай легендарнасцю і міфічнасцю, як, напрыклад, добра вывучаныя і даследаваныя грэчаская, рымская, кітайская ці індыйская, а грашыць празмернай будзённасцю, дзе і багі і легендарныя (міфічныя) героі вымушаны займацца звычайнай сялянскай працай, выконваць цяжкую фізічную працу, удзельнічаць у круглагадовых працоўных цыклах земляробаў, паказваць, што і гэтыя заняткі не чужыя для міфалагічных персанажаў нашай міфалогіі. Бог (багі, анёлы, святыя, Маці Боская) жылі не абасоблена, а сяродлюдзей, падкрэсліваючы характэрную рысу, якая ніколі не давала ім абасабляцца ад зямнога жыцця, аддаляцца ад людскога свету. Гэтак было на самым пачатку. Потым ужо Бога (Усявышняга, Маці Боскую, анёлаў і святых) народныя дарадцы «пераселяць» значна вышэй ад зямнога свету у завоблачны, адкуль яны пачнуць кіраваць усім тым, што рабілася на зямлі, назіраць за імі ж устаноўленымі парадкамі, узнагароджваць, a то і сурова караць парушальнікаў заведзеных (устаноўленых) законаў (канонаў). He сакрэт, што так было значна прасцей выкручвацца людзям з розных сітуацый, якія ўтвараліся і ў выніку сваіх жа непрадуманых дзеянняў, і ў выніку паступовага развіцця са-