Закамянелая памяць
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 239с.
Мінск 2023
Паводле П. Шэйна, эстонцы, напрыклад, па-своймутлумачаць з'яўленне камянёў на свеце. У аповесці гаворыцца, што калі Майсей пад Сінайскай гарой набіў табліцы закону, то вецер іх пыл размёў па ўсёй зямлі і з кожнай пылінкі вырас камень, а на кожным камені напісаны закон і лёслюдзей» [2], Атрымліваецца, што камяні не проста выступалі маўклівымі сведкамі сівой мінуўшчыны, але кожная здаравенная камлыга несла на сабе яшчэ і пэўны тэкстава-сімвалічны падтэкст. Раз іхуводзілі ў міфалагічны рад, то любым чынам імкнуліся зрабіць так, каб адначасова паказаць і развіццё камянёў, займанне адпаведнага становішча
ў жыцці, якое потым утрымлівалася імі на працягу ўсяго «каменнага жыцця». I гэтая пазіцыя паступова ўзбагачалася (абрастала) усемагчымымі міфічнымі, фантастычнымі і вусна-паэтычнымі гісторыямі і прыкладамі, якія давалі падставы меркаваць пра багацце духоўнага свету цэлага народа.
У беларускай міфалогіі таксама згадваецца пра тое, што камяні даўней былі жывыя, рухаліся, пілі і елі, гэтаксама, як людзі і жывёлы, але былі пакараны Божай Маці ці самім Богам за тое, што яны аб іх паранілі босыя ногі. Маўляў, іх столькі ў даўнія часы валялася (было раскідана на зямлі), што не было магчымасці чалавеку і святым нават спакойна ступіць. Здарылася гэта так: хадзіў Хрыстос па свеце і, неяк раз ідучы па дарозе, ён балюча ўдарыўся пальцамі нагі аб камень і за гэта пракляў камяні, каб яны больш не раслі. М. Нікіфароўскі сведчыў: «Камяні раслі да таго часу, пакуль Маці Божая не пабіла аб іх да крыві босую нагу, спяшаючыся да распятага сына свайго. Угнявіўшыся, яна пракляла толькі той камень, аб які пабіла нагу. Але дзеля таго што камяні ляжалі “скупіўшыся”, то праклён перайшоў і на другія камяні і распашырыўся на ўсё каменне». Ён жа сцвярджаў і наступнае: «Перасталі камяні яшчэ расці і дзеля таго што хітры чалавек разгадаў боскія тайны, якія былі ўложаны ў камяні, і дзеля гэтага Бог спыніў рост камення. Па ўсім небе таксама рассыпана каменне, якое грэшнікі зносяць у адно месца. Калі камення набярэцца так многа, што яно можа праламіць неба і прычыніць людзям незаслужаную бяду, тады другія грэшнікі раскідаюць ізноў каменне па небе. Ад гэтага і вынікае гром. Здараецца, што грэшны пакутнік няўмела кіне, і тады камень ляціць на зямлю».
А. Сержпутоўскі згадвае пра іншы аспект валуноў: «Часто за грахі людзей Бог робіць іх каменем. У нас тут недалеко ляжаць кала дарог тры камені: гэто, кажуць, калісь адзін упрамы чалавек пашоў на Вялікдзень араць. Толькі ён запусціў coxy, як ось зазванілі ў цэркві. У той момант сам чалавек і валы абернуліся ў камене да так і ляжаць да тых час, бо ніхто не асмеліцца чапаць іх, каб яны ляжалі да напаміналі людзям, як Бог карае за грахі» [30, с. 49].
Пра здольнасць валуноў павялічвацца ў памерах сведчаць некаторыя беларускія загадкі: «Без кораня, а расце» ці «Што расце без кораня?». Разгадка, натуральна, камень. Тыя камяні, што ляжалі на водных шляхах і з’яўляліся сур'ёзнымі перашкодамі для лодак, суднаў і плытоў, карысталіся асаблівым шанаваннем, захаваннем і выкананнем пэўных рытуальных дзеянняў. Аб такія камяні і каменныя платы («заборы») часта разбіваліся чаўны і гінулі тавары, ды і людзі таксама пастаянна рызыкавалі жыццём.
qnmVU L5VV3H15IA1V>IVE
Такім «заборам» усе, хто праплываў па рэках, у абавязковым парадку прыносілі паднашэнні набліжаючыся да небяспечнай перашкоды, кідалі прама ў ваду акрайчык хлеба, іншыя прадукты, а таксама нешта з тых тавараў, што везлі з сабою. Мясцовыя жыхары, асабліва ў даўнія часіны, вымушаны былі пастаянна ахвяраваць «заборам» свойскую жывёлу (казу, авечку, свінню) ці птушку (гусака, пеўня). Тое ж самае адзначалася і ў суседніх з Віцебшчынай раёнах Расіі.
У руках кемлівага чалавека камень служыў і сельскагаспадарчай прыладай, без якой немагчымае было існаванне нашых далёкіх продкаў. Нават першыя свае гаршчкі людзі рабілі не з гліны, як мы сёння думаем, а выдзёўбвалі з суцэльных камянёў і толькі праз значны прамежак часу здагадаліся, што ўсё гэта можна зрабіць намнога прасцей, з меншымі затратамі сіл. Так з’явіўся гліняны посуд, які да нашых дзён верай і праўдай служыць чалавеку.
Да гэтага часу ў народзе згадваюць камень з дзіўнай, здавалася б, назвай Вітаўтавы талеркі (Лепельскі раён, ваколіцы возера Варонецкага). Народная легенда апавядала, што на беразе возера доўгія часы ляжаў камень, у верхняй частцы якога былі выдзеўбаны шэсць талерак. Людзі сцвярджалі, што за гэтым своеасаблівым сталом палуднаваў вялікі князь Вітаўт, калі ў 1426 годзе браў прыступам замак Варонеч. Дакладна вядома, што ў 1844 годзе камень гэты разам з берагам абваліўся ў возера, але потым яго выцягнулі з вады і прывезлі ў маёнтак Варонеч. Сам па сабе ён быў не такі ўжо й высокі прыкладна адзін метр у вышыню і ў акружнасці каля чатырох метраў.
Камень для старажытнага чалавека сімвалізаваў сабою веліч і сілу. 3 каменем ён сам не заўсёды мог управіцца і бачыў у гэтым адлюстраванне магутнасці, якая была большай за яго ўладу і сілу. М. Мялешка ў свой час сцвярджаў, што «вераванні і выабражэнні, звязаныя з каменем на раніцы жыцця чалавека, паклалі свой след у так званым святарным пісанні». У кнізе Ісуса Навіна (У, 2) апавядаецца, што Ягова загадаў Ісусу зрабіцьтры каменных нажы (у Бібліі «вострыя». 4. Н„ Я. Н.) і абрэзаць імі другі раз сыноў Ізраілевых. У перакладзе гэтай жа кнігі сямюдзесяццю тлумачамі (кн. I. Н. XXIV, 29 і 3) чытаем гэткае паданне: "I ў магілку, у якую апусцілі яго (Ісуса Навіна), палажылі каменныя нажы, каторымі ён абразаў дзяцей Ізраілевых у Галгалах (Галгале. 4. Н., Я. Н.), пасля вываду іх з Егіпту, па загадзе Яговы, і яны (тыя нажы) там да цяперашнага часу”. Як сведчаць Герадот (кн. II. ч. 86) і Дзіядор Сіцылійскі (кн. I, II), егіпецкія бальзамоўшчыкі мумій ускрывалі нябожчыкаў нажамі, якія былі зроблены з крэмня альбо наогул з каменя. Ціт Лівій (I, 24) кажа, што ў рымлян загадчык таварыства афіцыялаў... у час замірэння калоў ахвяр-
нае парася крамнёвым нажом. Народ этрускі, які, згінуў, насіў крамнёвыя стрэлы на шыі, якія лічыліся ў іх галоўнай аздобай сярод дарагіх залатых пацерак. У егіпцян, фрыгійцаў, грэкаў меліся каменныя нажы і сякеры з выразанымі на іх іерогліфамі, малюнкамі боскіх эмблем і пасведчаннямі. Падобныя рэчы шмат якія народы, каторыя ўжо мелі багатую металёвую прыладу, клалі нябожчыкам у магілы пры пахаваннях» [25, с. 11].
Старажытныя людзі верылі ў тое, што ўсё на свеце можа жыць і размнажацца ці то чалавек, дрэва, знічкі ці звычайныя камяні. Таму і пакланяліся нашы далёкія продкі камяням, лічылі, што яны жывыя і могуць расці, аддзяляцца адзін ад другога, перасоўвацца на значныя адлегласці, разумець не толькі стыхійныя з’явы прыроды, але ўмешвацца ў будзённае жыццё сялян. Усё гэта знайшло адлюстраванне ў вуснапаэтычных творах.
Аб веры людзей у тое, што камяні раслі, яскрава сведчыць наступная легенда: «Даўней камянё раслі вялікія, так, як хаты. Аднаго разу йшла матка найсвета і збіла пальцы аб камень, так заплакала, раўне і кажа:
- Ах, дай Божа, каб вы ўжо гэтакія не раслі!
Так ужо ад гэтае пары хаця растуць, але памалу і ўжо невялікія» [20, с. 354],
Пасля ўвядзення хрысціянства, каб падкрэсліць перавагу новай веры, паданне сведчыла, што камяні растуць, як толькі ў царкве пачуецца першае пяянне «Хрыстос уваскрэс», пакуль не будзе выканана апошняе слова малітвы. Рост гэты такі малы, непрыкметны, што, пражыўшы тысячу гадоў, чалавек убачыў бы, што камень вырас толькі на таўшчыню “мезенага пазгногця” на руцэ чалавечай.
Паводле А. Сержпутоўскага: «Каменне раней расло, як усялякая расліна, але яно так глушыла ўсё на зямлі, што Бог вялеў яму расці толькі на адну пушку ў вышкі. От затым мы не прыкмячаем, як камене расце» [30, с. 49],
У народзе нават існуе казка, «паводле якой камяні даўней хадзілі па зямлі, елі, пілі і рабілі ўсё патрэбнае для людзей. Людзі тады жылі без працы і клопату. Гэта была самая шчаслівая пара чалавечага жыцця. Але ўмяшаўся чорт, і ўсяму шчасцю прыйшоў канец. Адзін раз камяні сышліся і пастанавілі выбраць сабе царом залаты камень. Але чорт захацеў паказаць, што крэмень можа зрабіць больш, чым залаты камень. Чорт паклікаў да сябе крэмень і жалязняк, сказаў ім стаць каля хаты і ўдарыцца галовамі адзін у другога. Ад удару з крэменю пасыпаўся агонь і полымя, і полымя ахапіла ўсё кругом. Людзі ў агні сталі знаходзіць спечаных звяроў і скарбы, якія спадабаліся ім, і яны сталі ў сябе
q^l/WU L5VV3HI5IAIV>IV£
дома раскладваць вогнішча і варыць страву. Бог, бачачы, што ад гарачага агню шматдзеецца шкоды і каб пастрымаць людзей, забіў маланкай дзесяць чалавек. Камяням жа за тое, што яны выклікалі агонь, Бог зрабіў так, што яны перасталі хадзіць і гаварыць, есці і піць і заўсёды ляжаць як нежывыя» [20, с. 353].
Здаравенныя камяні здольныя былі ўзнагароджваць, спачуваць, a то і сурова караць людзей, якія жылі побач з імі, звярталіся да іх за нейкай парадай ці дапамогай. Так спрадвеку пераказвалася ў народных паданнях, і нашы продкі не надта імкнуліся нешта адмаўляць, перайначваць. Для іх за лепшае было, каб усё заставалася па-старому (славутае «мы старыны не рушым...» гаспадарыла і тут; паспрабуй, перарабі, а потым давядзецца адказваць ці на ўласным лёсе ўсё гэта адчуць). Напрыклад, паданне «Бога блюда». «Калісьці, як я быў яшчэ невелькі, у дзевятым року, гадоў чатырнасце меў я, пасвіў быдла ў Каргадох у дзеда. I там з пастухамі мы гулялі, лёталі, потым пастухі кажуць:
- Ідзём паглядзець, на Гіркоўскім полю ест блюда, Бога блюда, дзево блюдас па-літоўску.
Павялі мяне паказаць. To харошая пліта, на той пліце пасярэдзіне такой велічыні, як талерка, тое блюда. А па сторанах такія, як сподачкі, глыбіною, зноў выбітыя і так як вышліфаваныя, гладзенькія. Дзево блюдас называлі людзі.
To там адзін шляхціц задумаў тую пліту прывязці на пліту пад дзверы, дзе ходзіць. Харашо яму паглядзець, яна такая гладкая тая пліта была, і тое блюда яму наравілася там. Наліць вады, то і куры могуць наліцца з таго блюда. Павёз ён тую пліту. He малая тая пліта якія чатыры мужчыны трэба каціць у воз. To той шляхціц прывёз пад ганак і палажыў. I стаў хадзіць ужо ён, углядацца, цешыцца. To калі стала яму ногі круціць, сталі балець ногі, рамацізма якая ўзяла круціць. To ён потым дагадаўся, кажа: