• Часопісы
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    Звязаны цесна з Перуном, яго дуб упершыню згадваецца ў летапісах за 1302 год у грамаце галіцка-валынскага князя Льва Данілавіча, у якой князь звяртаецца да Пярэмышльскага епіскапата: «А оть том горы до перунова дуба rope скломь. А от Перунова дуба до Белых береговь». У Іпацьеўскім летапісе сустракаецца назва Перуноў пень. Але, якслушна разважае Г. Івакін, «...гэта пясчаная каса, мыс нейкага канкрэтнага вострава, які знаходзіўся крыху ніжэй славутых рачных парогаў: “...н пронде сквоз порогы нзверже м ветер на пень юже н до сего днм словет Перуня пень"» [34, с. 137], Сам летапісец тлумачыць гэты факт тым, што ў 988 г., у час хрышчэння Русі, дакладней, спачатку толькі Кіева, кіеўскі князь Уладзімір загадаў «перавярнуць ідалаў адных пасекчы, а другіх спаліць. Перуна ж загадаў прывязаць да конскага хваста і валачы яго з гары...» [Тамсама, с. 129].
    Паводле ўкраінскіх міфаў, чалавек, забіты маланкай, ачышчаецца ад грахоў, таму што сам стаў ахвярай з прычыны схаванага ў ім д’ябла. Беларусы пераконвалі, што чалавеку, якога спапяліла маланка, даруецца дванаццаць найцяжэйшых зямных грахоў. Літоўцы запэўнівалі, што любы прадмет, у які ўдарыла маланка, свяшчэнны, а чалавек, калі ён атрымаў маланкавы ўдар, адпаведна святы. Святасць гэтая вызначалася іншымі членамі роду. 3 іншага боку, тут яшчэ прасочваецца і адсутнасць у далёкіх продкаў страху перад смерцю. Гэтакая акалічнасць пастаянна ўбівалася ў галовы зямных жыхароў, што «смерць гэта проста пераход чалавека ў іншы стан, але само ягонае жыццё, тым не меней, не перапыняецца...»
    У славянскіх народаў вядомыя назвы населеных пунктаў, урочышчаў, узгоркаў і г. д., дзе часта сустракаюцца такія спалучэнні, як Перунова гара, Перунова дуброва, Перуноў камень, Перунова прошча, Перуноў валун, Перунава камлыга. Гэтая ж з’ява характэрная і для прыбалтыйскіх народаў, дзе шанаванне Перкуна захоўвалася ў значна пазнейшыя часы. Так, у Э. Вальтэра мы знойдзем такое выказванне: «Перкуна шанаванне ў літоўцаў цесна звязана з найвялікшым шанаваннем старадаўніх дубоў, ля якіх прыносілі ахвяры пафарбаванымі ніткамі, яйкамі, сырам і іншымі прадуктамі». Заварожаны зваротда Перкунаса у жэмайтаў заўсёды здзяйсняўся ля свяшчэннага дуба. Вундэрэр у 1613 годзе падчас свайго падарожжа па Курляндыі сустрэў у Марыенхаўзене язычніцкі дуб, якому пакланяліся латышы, называючы яго Перуновым дубам. У Латвіі рэшткі пакланення дубам захоўваліся ажно да пачатку XIV стагоддзя. Асабліва шанаваныя дрэвы былі тыя, якія раслі побач з вялікімі камянямі і на іх размяшчалі ўсемагчымыя паднашэнні і падарункі, якія прыносілі мясцовыя жыхары» [18, с. 46].
    qtiBiAivu iwvaHmvwe
    Гістарычная памяць захавала імя бога-грамоўніка і ў назвах беларускіх населеных пунктаў: в. Перунова (Лунінецкі і Кіраўскі раёны), Перуноў Мост (Чэрвеньскі раён). 3 апошняй назвай асацыюецца цікавае паданне, якое нібыта падкрэслівае, што Пярун далёка не заўсёды быў добрым і спагадлівым да людзей ці да таго, што яны рабілі. Жыхары адной з вёсак пабудавалі на месцы напаўгнілой кладкі мост, каб надалей не сустракацца з адвечнымі дарожнымі клопатамі. Але неўзабаве мост згарэў ад удару маланкі. Праз пару дзён людзі пабудавалі новы, толькі і ён заняўся ад нябеснага агню. Ужо на наступны год сяляне зноў зрабілі мост, і на гэты раз Пярун, уражаны настойлівасцю людзей, адчапіўся. Так і назва вёскі пайшла. А яшчэ непадалёку ад маста сустракала прахожых і праезджых людзей пара старых заімшэлых камянёў, якія своеасаблівымі горамі насоўваліся на дарогу.
    Своеасаблівы страх перад лесам як непасрэдным ворагам земляроба адлюстраваны ў многіх беларускіх вусна-паэтычных творах. У народзе існавала павер’е, што дуб (магло быць і іншае моцнае дрэва) з’яўляецца сімвалам дрэва-хмары. Зіма выпівае з яго сок, і дрэва замірае, а вясною з абуджэннем прыроды ажывае і пачынае цвісці маланкамі. Адсюль і выслоўе «Цвіце Перуновым цветам». У беларускім фальклоры можна знайсці шмат прыкладаў, дзе маланка б’е менавіта ў вершаліны магутных дубоў: «Але ось і пачаў Пярун палыскаць: трэсне ў хвою дак і расколе ад самага верху аж да карэння, трэсне ў дуба расколе дуба, як цэўку» (казка «Каваль-волат»), 3 аднаго боку, ствараецца ўражанне, што маланка быццам бы назнарок толькі і рабіла, што шукала ў лесе дуб, каб ударыць у яго. 3 іншага боку, лёгка растлумачыць, чаму менавіта ў гэтае дрэва біла «страла» Перуна. Дубы заўсёды любяць расці крыху асобна ад іншых дрэваў, на невялічкіх палянках; да таго ж яны ўзвышаюцца над ляснымі абшарамі, таму часцей за ўсё ў іх і трапляла маланка. Неабходна былоўлічваць і высокую канцэнтрацыю жалеза ў драўніне гэтага дрэва, што таксама моцна прыцягвала да сябе «стрэлы» Перуна.
    Гэтай звычайнай з’яве старажытны чалавек, які не мог яе растлумачыць, надаваў магічнае значэнне. Яна захавалася ў некаторых мясцінах і да нашых часоў: «Як даў Пярун у дуба!», «Стралою Пярун дастаў дуба», «Расколаты дуб перуновым ударам», «Дапяў Пярун старога дуба», «Маланкай Пярун дуба спаліў», «Пярун дуба злюбаваў, што ні гром, то паляваў», «Перунова страла ў дубе схавалася», «Калі гром грыміць, то дуб трасецца, бо Пярун з ім моцна б'ецца», «Пярун стралою кінуў у дуба», «Пярун зноў патрапіў у дуба», «Дуб ад Перуна атрымаў, але не смяртэльна». Часам канкрэтна ўказваецца, адкуль б’е Пярун: «А з лугу дождж
    ідзець, з-пад цёмнай хмаркі Пярун б’ець» або дзеянне Перуна для людзей, бо менавіта дзякуючы яму яны зведалі, што такое агонь: «Першы агонь к нам прыляцеў з Перуном, да як загарэўся адзін хварастовы курэнь, то людзі збегліся адусюль хапаць галавешкі да па сваіх куранях і зямлянках у попелі пераховываць, а ля вялізных камянёў пачалі ў попеле перахоўваць вугольчыкі, якімі хутка можна было развесці новае вогнішча».
    Узыходзячы да язычніцкай даўніны з яе верай у магчымасць уплываць словам і абрадам на сілы прыроды, стыхіі, у народных творах дзіўна перапляліся вобразы, паняцці розных эпох, хоць сутнасць іх і прызначэнне заставаліся нязменнымі. Некалі А. Мілер не без падстаў сцвярджаў: «Старое з вуснай славеснасці цалкам ніколі не знікае, хаця гэта не перашкаджае мала-памалу ўваходзіць у яго новаму. Пры такой... жывучасці даўніны ў народнай славеснасці ў ёй да гэтага часу ўцалелі рэшткі самай архаічнай пары міфічнай». У гэтым сэнсе больш цікавымі з’яўляюцца творы, дзе ў якасці каральнай сілы заклікаюцца Пярун, маланка, хмары. Найболыв часта яны сустракаюцца ў народных замовах. Якраз гэты жанр вусна-паэтычнай творчасці, асабліва беларускай, дае дастатковы матэрыял для характарыстыкі агульнаславянскага культу Перуна, які ўзыходзіць да індаеўрапейскай традыцыі. Іншая справа, што працяглы час старадаўнія язычніцкія культы ў беларускай міфалогіі ўвогуле не разглядаліся, яны прапускаліся. Тым болей, калі гаворка вядзецца пра значэнне і шанаванне валуноў і камянёў увогуле.
    Паводле старажытнага беларускага павер’я, зямля «не адчыніцца» агню да таго часу, пакуль не прагрыміць першы веснавы гром. Першы перуноў выезд абуджае прыроду, увесь раслінны свет на зямлі. Вятры, яклічылася, прымушалі распускацца пупышкі на дрэвах. Нездарма Перуна называлі богам-карміцелем. У той час нават мох на валунах зелянеў новым колерам, што сведчыла пра ягонае цвіценне і штогадовае абнаўленне.
    Перуну нашы продкі прысвячалі асобны дзень тыдня чацвер, калі ад бога заўсёды чакалі дажджу. У гэты ж дзень лепш за ўсё было распачынаць новую справу, бо яна павінна была закончыцца паспяхова. Чацвер дзень здзяйснення жаданняў і мар. У гэты дзень неабходна было палічыць грошы, каб яны пастаянна вяліся і надалей. Чацвер называлі чыстым і ці не адтуль гэта пайшло-захавалася «Пасля дожджыка ў чацвер». Маглі сцвярджаць яшчэ і больш абагулена: «I камяні ў чацвер умываюцца».
    Гаварылі яшчэ, што калі першы гром прагрыміць ноччу, то гэты год будзе надзвычай цяжкім для людзей, а калі днём то наадварот. Калі першы гром прайшоў у сераду, то год будзе шчодры на мёд. Вадою пер-
    ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
    шага перуновага дажджу-грому палівалі дасведчаныя гаспадыні кароў, «каб болей было малака і каб яно было тлустым, як смятана»; не забываліся таксама пра коней і авечак іх не толькі аблівалі дажджавой вадою, але таксама і перакідвалі туды-сюды шанаванымі любымі гаспадарамі каменьчыкамі, якія для такога выпадку заўсёды зберагаліся ў хлявах і пунях. «Пакарыстаюцца вяскоўцы сваімі каменьчыкамі нейкую хвіліну-другую, выкарыстаюць старадаўні звычай засцерагання жывёлы і зноў, да будучага году, тыя каменьчыкі, якія часта перадаваліся з пакалення ў пакаленне, хаваюць куды-небудзь ў падстрэшак ці на які слупок, каб чакаў свайго новага часу...»
    Пярун, палюючы за чортам, нярэдка запроста падпальваў і ўшчэнт нават разбіваў сам дуб Дрэва Сусвету. Паводле старажытнай міфалогіі, у яго кроне жылі птушкі, а ў каранях пладзіліся хтанічныя істоты: вужы, гадзюкі, змеі, удавы і іншыя. Чорт жа, вядома, таксама належыць да хтанічных жывёл. Таму не выключана, што ў найбольш старажытных міфах і вусна-паэтычных жанрах нячысцік вяртаўся або панічна ўцякаў ад Перуна пад дуб таму, што там, паводле народнага павер’я, знаходзіцца добра замаскіраваны ўваход-адтуліна ў ягонае падземнае жыллё. У такіх выпадках богу-грамоўніку нічога іншага не заставалася, як, забіваючы свайго адвечнага ворага, біць у магутны і непакорлівы дуб, нягледзячы на тое, што дрэва гэтай пароды было нават адвеку прысвечана ямусамому Перуну.
    Неабходна падкрэсліць і наступны факт: калі ў найбольш старажытных пластах літоўскай, латышскай і рускай міфалогій Пярун заганяў чарцей пад дуб і там біў-паляваў, то ў беларускай міфалогіі адвечным месцам чарцей і нячысцікаў з'яўляюцца балота, багна, моцна забалочаныя лясныя прасторы, у рэдкіх выпадках гэта прыгаданы намі вышэй падземны свет: «Дзіўна, што Пярун біў у сасну, вольху, лазняк. Большасць у нас ён біў у гэтыя дрэвы. Кажуць, што за чарцямі ганяецца, а чэрці толькі ў такія дрэвы і хаваюцца, бо ў іншых ім ніякага паратунку нямашака; калі ж уздымалася небывалая навальніца, то грозны нябесны бог шпурляў на зямлю вялізныя камяні. Там, дзе яны са страшэннаю сілаю падалі, надоўга ўтвараліся глыбокія варонкі, якія нават не зацягваліся тванню. Гэта быў своеасаблівы напамін аб гневе грамоўніка, якога да такой ступені шалу давялі нячысцікі нейкімі сваімі дзеяннямі». Абавязкова заўважым, што пералічаныя нашымі інфарматарамі пароды дрэваў заўсёды растуць на балотах. Здаралася, што чорт, у выпадках нявыкруткі, хаваўся і ў гаспадарчыя будынкі. I далей ужо здаралася тое, што здаралася і было трывала замацавана ў народнай памяці.