• Часопісы
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    цыяльнага жыцця. Такой была традыцыйная карціна Сусвету як па сваім утварэнні, так і па сваім існаванні.
    Паступова тут закрадвалася яшчэ адна істотная заканамернасць: чым больш удасканальваліся і сістэматызаваліся звесткі пра Сусвет, здавалася, што ўжо і чорных плям у ім увогуле не засталося, тым усё радзей імкнуліся звяртацца да гісторыі развіцця Сусвету, ягонага класічнага станаўлення нашы продкі. Атрымлівалася, што іх болей цікавіла не стройнасць і арганізаванасць, а беспарадак і ўсеагульны хаос, у якіх ім бачылася больш цікавая для іхняй бязмернай і невычэрпнай фантазіі матэрыя. Любы з больш-менш дасціпных апавядальнікаў-складальнікаў, смела запазычваў паасобны факт і на ягонай аснове ствараў вуснапаэтычны твор на ўпадабаную ім самім тэму. Дзеянне магло развівацца крыху і ў іншым ключы: ведаючы, што дзядзька ці дзед добра «брэша» (распавядае пра ўсялякія былічкі, здарэнні, казкі і выпадкі), яго прасілі распавесці твор і на цікавую для людзей тэму. А твора такога ў наяўнасці, якраз-такі, і не існавала! Яго неабходна было прыдумаць, увесці ў кругазварот фантастычна-фальклорных твораў. Таму будучы аўтарскладальнік вымушаны быў пад любой зачэпкай пацягнуць час, свядома выгандляваць яго для таго, каб і паспець прыдумаць тое, чаго не хапала, а гэта прасілі пераказаць. He выпадала вопытнаму дарадцу хібіць у такой справе. Прыдумае, распавядзе зацікаўленым асобам, а потым яшчэ нібы самога сябе і пахваліць: «Доўга дома думаў. Прыгадвалася ўсялякае, пакуль у памяці на след гэтай показкі не натрапіў, то думаў, што галаву ад празмернага напружвання зламаю. Па-ўсялякаму ў жыцці здараецца, але трэба ўмець карыстацца тым, што ад старэйшых у спадчыну перадалося. Яны ж таксама многага вартыя былі ў сваім жыцці...»
    А з кожным годам з'яўляюцца ўсё больш адметныя звесткі пра цудадзейныя камяні, пра тое, што нават па сваёй знешняй форме яны стаяць паасобку, і растлумачыць: чамутакздарылася, што вучоныя так і не змаглі адказаць на спрэчныя пытанні, хоць ламаюць свае галовы, прапаноўваючы ўсё новыя і новыя гіпотэзы і домыслы.
    Так, размешчаны на беразе вадасховішча Джэнінгс-Рэндольф у штаце Заходняя Вірджынія (ЗША) гэты загадкавы камень узростам больш за 300 мільёнаў гадоў працягвае ставіць у тупік усіх вучоных свету. Магчыма, ён з’яўляецца доказам старажытных тэхналогій.
    Упершыню аб цудадзейнай скале стала вядома ў снежні 1984 года. Камень адразу ж атрымаў назву Вафельны камень з-за падабенства яго правільнага геаметрычнага малюнка з ячэйкамі формы-краткі, выкарыстанай пры гатаванні вафляў.
    aMlsiaivu bvvsHmvws
    Вафельны камень, якому больш за 300 мільёнаў гадоў.
    Фотаздымак узяты з інтэрнэт-рэсурсу
    Камень першапачаткова быў ледзьве прыкметны над паверхняй зямлі, але падчас стварэння вадасховішча Джэнінгс-Рэндольф яго вырашылі адкапаць і перамясціць у іншае месца. Але калі рабочыя выкапалі камень, то здзівіліся дзіўнаму малюнку на яго паверхні, быццам спецыяльна выразанаму рукою чалавека. Зрабіўшы гэтае адкрыццё, палкоўнік Марцін Уолш-малодшы, які камандаваў інжынерным корпусам, прыйшоў да высновы, што камень усё ж мае натуральнае паходжанне, пра што і паведамлялася ў газетным артыкуле, апублікаваным у снежні 1984 года. Ягоная гіпотэза дапускала, што пясок адкладваўся ў скалах слаямі ў час Апалацкага арагенеза і ў выніку аказаўся фрагментаваны на «складкі» 300 мільёнаў гадоў назад.
    Паводле тлумачэнняў вучоных, у выніку геалагічных змяненняў парода раскапалася ў рэгулярным парадку, па «швах», аддрукоўваючы «вафельны» ўзор на адкладах. Потым, маўляў, кварц змешваўся з адкладамі ў пустотах, утвараючы састаў, устойлівы да атмасферных уздзеянняў. 3 цягам часу змяненні клімату, выклікалі эрозію пароды, якая ўтрымлівалася ў прамежках, пакінуўшы пры гэтым характэрны вафельны ўзор.
    Але такое тлумачэнне не задаволіла нават саміх вучоных. Ім цікава, ці з’яўляецца загадкавы краткавы ўзор, адбіты на скале, простай геалагічнай шарадай ці выступае рэшткамі нейкай надзвычай старажытнай тэхналогіі? Спляценне геаметрычнах узораў настолькі гладкае, што абсалютна не верыцца ў тое, што створана прыродай. Калі пацвердзіцца, што структура не натуральная, то тады гэта будзе азначаць, што яна пра-
    дукт нейкай старажытнай цывілізацыі, якая валодала невядомай тонкай тэхналогіяй.
    Існуе мноства гіпотэз аб гэтай дзіўнай скале. Некаторыя ўфолагі лічаць, што на камяні бачны «зашклёныя» сляды, выкліканыя інтэнсіўным выпраменьваннем, якое пакінуў незямны карабель, які прыбыў на Зямлю 300 мільёнаў гадоў назад. Іншыя сцвярджаюць, што сляды з’яўляюцца адбіткамі ўзору на скуры гіганцкай рэптыліі. Таксама няма недахопу ў тых, хто сцвярджае, што гэтая скала ўсяго толькі сведчанне таго, што старажытныя падарожнікі ў прасторы-часе пакінулі свой след падчас пасеву жыцця на нашай Зямлі.
    Аднак афіцыйнае навуковае таварыства ўпарта сцвярджае: «Вафельны камень з’яўляецца натуральным геалагічным утварэннем. Крытыкі гэтай тэорыі, аднак, не аспрэчваюць працэс, стварыўшы форму сеткі, а хутчэй задаюцца пытаннем: ці могуць горныя пароды натуральным шляхам прымацьтакі дакладны і паўтаральны ўзор. Некаторыя даследчыкі высунулі гіпотэзу, што магнітныя палі ад маланкі маглі спрыяць фарміраванню геаметрычных узораў Вафельнага каменя, гэта значыцца, што маланка магла паўплываць на стварэнне ўзору.
    Тэарэтыкі электрычнага Сусвету лічаць, што, магчыма, прырода магла стварыць вафельную кратку з дапамогай электрамагнітнага поля. У якасці прыкладу яны прыводзяць сняжынкі, якія фарміруюцца ў электрамагнітным полі і маюць форму, аналагічную ўзорам на камені. Аднак гэта ўсяго толькі меркаванні. Праўда ж заключаецца ў тым, што, нягледзячы на гіпотэзы, афіцыйная навука не ў стане растлумачыць паходжанне гэтага каменя.
    Паводле гэтай прычыны і згодна з самым экзатычным даследаваннем, магчымасць таго, што камень не мае прыроднага паходжання, нельга з вялікай доляй упэўненасці адмаўляць. Але калі гэта так, то якія інструменты выкарыстоўвалі старажытныя майстры для стварэння такой неверагодна дасканалай мадэлі вафельнай формы? Альтэрнатыўныя гісторыкі лічаць, што палеазойскі Вафельны камень з’яўляецца рэшткамі нейкай невядомай цывілізацыі, якая жыла на нашай планеце ў старажытныя часы і валодала неверагоднымі для нас складанымі тэхналогіямі.
    Здаецца, што самым простым тлумачэннем вафельнаму правіль наму малюнку можа служыць тое, што 300 мільёнаў гадоў таму назад на месцы каменя стаяў рукатворны аб’ект, які пазней разбурыўся, згніў (як своеасаблівы варыянт некуды паляцеў), а адбітак аб’екта ў зямлі з часам скамянеў і захаваўся. Канечне ж, афіцыйная навука не жадае пагаджацца, што 300 мільёнаў гадоў назад хтосьці ў нас тут жыў і He­rnia будаваў, хоць пабочныя доказы мы ўжо прыводзілі не раз: адбітак
    ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
    чалавечага абутку з добра бачнай прашытай ніткай. След голай чалавечай нагі таго ж часу...
    Аднак можна прапанаваць і яшчэ адну гіпотэзу, якую, здаецца, да нас ніхто не разглядаў. Уфолагі і прыхільнікі палеакантакту даўно гавораць пра тое, што старажытныя мегаліты служылі ў глыбокай старажытнасці не проста культавымі забудовамі, але выступалі яшчэ і нечым падобным да станцый падпітак іншапланетных караблёў. Іншапланецяне, як сцвярджаюць уфолагі і прыхільнікі палеакантактаў, зараджалі свае заралёты энергіяй магнітных палёў Зямлі. На месцы такіх «станцый» і вырасталі мегаліты, якія былі нечым падобныя да разетак для прышэльцаў і іхніх караблёў. Прымітыўныя туземцы-зямляне пакланяліся гэткім месцам і распавядалі аб багах, якія прыляталі туды (гэтыя аповедылегенды супадаюць па ўсіх кантынентах у розных народаў) на сваіх грымлівых лятучых калясніцах.
    Аднымі з такіх багоў-прышэльцаў былі старажытнаскандынаўскія асы: Одзін, Top, Фрэйр... Даследчыкі адзінадушныя ў тым, што апісанне васьміногага лятучага каня Одзіна па імені Слейпнір (Склізкі) лёгка растлумачыць, калі толькі ўявіць сабе, што гэта быў лятальны апарат на нейкіх васьмі апорах. Дзіда, якая пастаянна вярталася, належала Одзіну і мела назву Гунгнір (Стралок), разбівала на дробныя парэшткі розныя перашкоды і нават скалы. Яна нагадвала сучасную ракету, якой ён паражаў сваіх ворагаў і іхнія ўмацаванні. Одзін страляў, а дзікім людзям здавалася, што гэта ўсё тая самая чарадзейная дзіда, якая да яго вярталася пры любых умовах...
    А верныя вораны Одзіна Хугін (Думка) і Мунін (Памяць), якія распавядалі свайму гаспадару пра ўсё, што адбывалася навокал, гэта тыповыя разведвальныя дроны. А легендарны молат Мьольнір бога Тора паводле ўсіх апісанняў агнястрэльная зброя: яна грымела і раскідала маланкі, разбіваючы імі сілы зла. 3 выгляду гэтая зброя (гармата) нагадвала ў нечым молат, таму яе гэтак і назвалі. Дарэчы, Top таксама лётаў у апараце па небе, толькі, як меркавалі старажытныя скандынавы, у каштоўнай калясніцы, запрэжанай казламі, што сучасныя даследчыкі тлумачаць яшчэ лягчэй: гэты лятальны апарат, час ад часу, выдаваў папераджальныя сігналы падобныя да бляяння казла, што можна і сёння пачуцьу многіх будаўнічых машын і катараў.
    Старажытнаму чалавеку ўсё гэта прывівала пастаянны страх і пастаяннае пакланенне, а з пункту гледжання тэхналогій нашага стагоддзя ўсё гэта нам даволі блізка і зразумела. I вось бог Одзін, лётаючы на сваім «склізгальным» па небе «кані» на васьмі апорах, падзараджаўся энергіяй ад чагосьці, што вельмі нагадвала сабою тры сплеценыя трохву-
    гольнікі, якія і сталі графічнымі сімваламі Одзіна. Але нават у раннюю Эпоху вікінгаў усё гэта перадавалася толькі на словах, бо жывых сведкаў усіх гэтых цудаў не існавала і існаваць не магло.
    Але што гэта за трохвугольнікі Одзіна? Гэты сімвал Одзіна з трох сплеценых роўнастаронніх трохвугольнікаў называецца валькнут. А цяпер прыгледзьцеся добра да ўзору каменя, што мы вылучылі на здымку стрэлкай і кружком: там прамыя лінія, якія перасякаюцца, ствараюць быццам бы з трохвугольнікаў своеасаблівую зорку. I як тут не прыгадаць яўрэйскі сімвал Зорку Давіда, якая складаецца з перапляцення двух роўнабедраных трохвугольнікаў, сімвал настолькі старажытны, што самі яўрэі не ведаюць яго дакладнага зместу. I ці няма агульных каранёў у Зоркі Давіда з валькнутам бога Одзіна, складзенага з трох пераплеценых роўнабедраных трохвугольнікаў? Ці не рэплікі гэта таго, што мы бачым на Вафельным камяні?