• Часопісы
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    Войска брытаў высадзілася ў Ірландыі, разграміла войска ібернійскага караля Гіламаурыя і захапіла Колца Веліканаў. Ваяры так і гэтак спрабавалі зрушыць камяні з месцаў, але ў іх нічога не атрымлівалася. «Назіраючы за дарэмнымі іхнімі намаганнямі, Мерлін засмяяўся і прыдумаў свае ўласныя прыстасаванні. Потым ён з лёгкасцю зрушыў камяні і загадаў перанесці іх на караблі. Узрадаваўшыся, яны адплылі ў Брытанію і з спадарожнымі вятрамі паспяхова дасягнулі яе. Пасля чаго прывезеныя камяні, даставілі да магіл забітых мужоў». Па загадзе караля Мерлін паставіў гэтыя камяні на грабніцы ахвяраў Хенгіста «не іначай, чым яны былі расстаўлены на гары Кіларао ў Іберніі, і даказаўтым самым, што розум мацнейшы за сілу» [Тамсама].
    «Найстаражытнейшае ядро Стоўнхенджа (калі 2000 гадоў да нашай эры) мела акруглую форму і дыяметр каля 120 метраў; яно складалася з рова і ўнутранага вала з праходам пасярэдзіне. 3 унутранага боку вала знаходзілася колца з 565 ямін, якія прызначаліся для камянёў блакітных, як і 82 яміны ў цэнтры колца. Ад прахода ў вале да ракі Эйвон цягнуцца два ірвы. Знакамітыя дальмены Стоўнхенджа складзены з сарсанавых пліт вагою ў 50 тон кожная; яны былі пастаўлены вертыкальна, такім чынам, што цэнтральнае колца акружалі пяць трылітаў (два слупы з перакладзінай). Арыентацыя мегалітаў Стоўнхенджа па восі паўночны ўсход паўднёвы захад дазваляюць меркаваць, што гэтае збудаванне выкарыстоўвалі як астранамічную абсерваторыю і як храм сонечнага боства.
    Паколькі ўэсекская культура мела пэўныя кантакты з культурай мікенскай, то некаторыя вучоныя прасочваюць у Стоўнхенджы мікенскі ўплыў. Аднак аналагічныя каменныя збудаванні за межамі Брытаніі невядомыя.
    Насуперак распаўсюджанай думцы, Стоўнхендж не мае ніякіх адносін да кельцкіх друідаў, якія з’явіліся ў Брытаніі на паўтары тысячы гадоў пазней узведзенага манумента» [Тамсама, с. 30-33].
    Затое агульнавядома, што ў дзень летняга сонцастаяння ў Стоўнхендж з’язджаюцца натоўпы людзей назіраць узыход сонца над Пятачным каменем. Відовішча гэтае сапраўды ўражвае. Скрозь бэзавы туман, які звычайна ўецца ў даліне ў гэтакі ранні час, раптам прабіваецца яркі прамень і адбываецца гэта якраз над вяршыняй Пятачнага каменя! Поўны дыск сонца ўзыходзіць над ім з такой дзівоснай дакладнасцю, якая падштурхоўвае да містычных разважанняў аб ведах і здольнасцях нашых далёкіх продкаў. Кірунак, у якім патрэбна глядзець, вызначаецца камянямі гэтак дакладна, быццам бы нечая ўладная рука накіроўвае яго ў вызначаную кропку: глядзі толькі адсюль і ўбачыш! Дакладна замацаваныя прамяні зроку, на думку астраномаў, прымушалі назіральніка глядзець строга на канкрэтна акрэслены ўчастак неба, задавалі кірунак, дзе і адбываліся чаканыя з'явы-дзівосы. Вывады шматлікіх даследчыкаў супадалі: часта паўтараныя кірункі Стоўнхенджа ўказвалі на Сонца і Месяц.
    Для чаго гэта ўсё патрэбна было старажытным людзям? Напэўна, для прадказання пачатку пасяўных работ. Потым усёведныя жрацы маглі наладжваць тэатралізаваныя прадстаўленні пры ўзыходзе і заходзе Сонца і Месяца.
    Выказваліся думкі, што 56 лунак Обры ў старажытным комплексе служылі для прадказання зацьменняў. Гэтыя лункі размешчаны ўздоўж правільнай акругласці на роўнай адлегласці адна ад другой. Лункі глыбінёй да паўтара метра былі выкапаны ў вапнавым грунце і потым зноўку запоўнены тоўчанай вапнай. Жрацы маглі прадказваць год зацьмення, скажам, зімовага Месяца, перакладваючы каменьчыкі з адной лункі ў іншую па акружнасці, па адной лунцы ў год.
    Лічылася, што гэтыя камяні валодаюць надзвычай моцнай энергетыкай. Аднойчы на вачах шматлікіх відавочцаў, дзеля эксперымента, хлапчук дакрануўся да камянёў дротам, сагнутым у выглядзе егіпецкага крыжа з пятлёй на канцы, і ўпаў, нібы падкошаны, быццам бы нейкая патаемная сіла кінула яго на зямлю і пазбавіла свядомасці. Амаль паўгода ў яго былі паралізаваны рукі. У лютым 1954 года фатограф, які
    qtlblAIVU L5VVBH15IA1V>IVS
    рабіў здымкі камянёў Стоўнхенджа, заўважыў на стужцы дзіўны «дэфект»: ад камянёў сыходзілі ў неба «светлавыя калоны». У 1968 годзе відавочца паведаміў, што назіраў у Стоўнхенджы светлавы аб’ект у колцы агню, здавалася, што ён сыходзіў ад камянёў. А ў 1977 годзе над помнікам зафіксавана цэлая эскадрылля НЛА, пры гэтым у відавочцаў зламаўся магнітны компас і пераносны тэлевізар, а пражэктар, прамень якога быў накіраваны на НЛА, быў выведзены са строю. Усё ўдалося зняць на стужку, і гэты фільм утым жа годзе паказала брытанскаетэлебачанне.
    Сур’ёзна «святымі» месцамі даследчыкі заняліся ў 50-я гады XX стагоддзя. I ўсё роўна найбольш важнае адкрыццё зрабілі народныя лазаходцы (людзі, якія пры дапамохзе пруцікаў лазы адшуквалі падземныя водныя патокі. A. Н., Я. Н.): кожны мегаліт стаіць над падземным патокам вады, менавіта там, дзе гэтыя патокі перасякаюцца. Самотны мегір устанаўлівалі, як буй, над скрыжаванымі падземнымі рэкамі, дальмены над крыніцамі, а хенджы над дзясяткамі рэчак і ручаёў, якія залягалі на розных глыбінях. Мяркуюць, што вада гэта крыніца збору і захоўвання энергіі і інфармацыі. I ў месцах, дзе рэкі, быццам бы змейкі, сплятаюцца ў клубок, вада набывае ўласцівасць магічнага крышталю.
    Нашы продкі ля гэтых каменных збудаванняў любілі варажыць: закліналі зямлю на пладарод, а неба на надвор’е. Яны даўно заўважылі, што ля мегалітаў заўсёды іншае надвор'е: калі ідзе дождж, то над камянём будзе свяціць сонца. Ці хмара быццам бы спыніцца і кружыцца да таго часу, пакуль не пральецца нябесная вільгаць.
    Гальскія ваяры здзіўляліся варта ім выправіцца ў паход, як праціўнікі, якія знаходзіліся за дзясяткі кіламетраў, даведваліся аб іхніх перамяшчэннях. Аказалася, што калі пастукваць па мегалітах пэўным чынам, то гук распаўсюджваецца з каменя на камень у адным кірунку, а па баках зусім не праслухоўваецца. I калі на гэтым канале перадачы прыкласці да зямлі вуха, то можна выдатна пачуць кодавы сігнал на адлегласці 15 кіламетраў!
    Іншыя даследчыкі паказалі, што менгіры, быццам бы своеасаблівай змейкай, абвіты энергетычнай стужкай, якая падымаецца ўверх. I стаяць яны ў кропках збору адмоўнай энергіі, пераўтвараючы яе ў станоўчую, а дальмены самі выпрацоўваюць станоўчую энергію. У народзе гэтыя месцы называюць зонамі Сілы. Дастаткова дакрануцца да мегаліта і рукі быццам бы абмываюцца нябачным струменем вады. Прыборы паказалі: каля мегалітаў зменены ўсе вядомыя характарыстыкі гуку, гравітацыі, магнітнага поля. Калі, напрыклад, абысці Стоўнхендж вакол з компасам і біяэнергетычнай рамкай, то чырвоная стрэлка заўсёды будзе глядзець у цэнтр збудавання, а біялакатар шалёна круціцца. Можна
    прывесці ў прыклад яшчэ вялікую колькасць цікавых гісторый, звязаных з гэтым намоленым з даўніх часоў месцам.
    У рускіх былінах, як і мае быць, згадваюцца і каменныя, высокія ды непераадольныя (ці цяжкапераадольныя) горы і паасобныя скалы, якія служаць своеасаблівым «прымерачным» матэрыялам для асілкаў. Двубой паміж волатамі ці бітвы паміж войскамі замяняюцца паказальнікамі фізічнай сілы канкрэтных воінаў.
    На тых горах высокмпх,
    На той на Святой горы, Был богатырь чюдный... ...К тому же Святогору да богатырю, На тым было горы на высокмн.
    Прчезжает тут казак да Плья Муромец [3, с. 42],
    Ужо нават у гэтым найстаражытным жанры рускага фальклору, засведчана тое, што на магілы міфічных асілкаў, калі яны гінулі ў няроўнай барацьбе, ці калі проста надыходзіў канец іхняму зямному шляху, сябры-паплечнікі клалі вялізны валун. Камень, які адначасова з’яўляўся і помнікам і аб’ектам пакланення, a то і вечнага шанавання слаўных подзвігаў быліннага героя пры жыцці.
    Онн выкопав могмлу преглубокую
    М спустнлм в могялу гроб Святогора Романова, Засыпалм песком хряіцом сыпучнм;
    Навалмлн онм сер камень велмкнй же
    Н зделалм на нем да надпмсь высеклн:
    Лежнт под тем камнем смльный могучнй богатырь
    Святогор Романовнч;
    Он родмвшмсь же был да во городе Чернмгове;
    По судьбе же Бога он помер во чнстом поле, Во чмстом же он поле, под смм серым камнем. «Погребенме Святогора» [Тамсама, с. 55].
    Наступны прыклад якраз-такі прысвечаны своеасаблівым спаборніцтвам у фізічнай сіле паміж асілкамі. Трэба было перакінуць цераз сябе (цераз галаву, за спіну) вялікі камень. Толькі на самой справе аказалася, што такая простая задача далёка не простая, бо выканаць яе не могуць ні Дабрыня Мікітавіч, ні Ілля Мурамец, а толькі справіўся з задачай Міхайла Іванавіч Патыка.
    А посылает йільюшенка Добрынюшку
    А прнздынуть тот камешок горючнм.
    Скочнл-то тут Добрынюшка Ммкмтнч-он,
    Хватмл он этот камень, здынул его,
    qVlLSIAIVU 15VV3HI31AIV>IV£
    Здынул-то столько до колен-то он, А больше то Добрынюшка не мог здынуть, А бросмл этот камень на сыру землю. Подскакмвал ведь тут Нлья Муромец, Здынул он этот камень до пояса.
    Как болыііе-то Нльюшенка не могздынуть.
    «Мнхайло Потык» [Тамсама, с. 83-84].
    Але самае непрадказальнае гэта таксама прырода, у яе праявах і стыхіях. Таму дзіваку, які не здольны заўважыць яе, яна ніколі і нідзе не адкрыецца, не скажа пра сваю прысутнасць. Яна шматлікай колькасцю вачэй і сэрцаў вечна прыкутая да сябе самой. Яна размножыла саму сябе, каб сабою і любавацца. Яна пастаянна гадуе новых і новых нашчадкаў роду людскога і паступова прапаноўвае ім свае таямніцы.
    Яна пакрывае чалавека змрокам і пастаянна гоніць яго да святла. Яна робіць яго залежным ад зямлі, непаваротлівым і цяжкім, каб потым зноў і зноў уздымаць яго ўверх. А робіць гэта праз своеасаблівую «перадачу» пэўнай каштоўнай інфармацыі, карысных выкапняў і г. д. Так атрымалася і з каменем.
    Шанаванне каменя ў славянскіх народаў вядома з даўніх часін (з раннеязычніцкага перыяду, калі людзі свята абагаўлялі элементы Сусвету). Нашы продкі асаблівую ўвагу надавалі аграмадным камлыгам, тым, якія вылучаліся незвычайнай формай, а яшчэ таксама асаблівым прыродна-геаграфічным месцазнаходжаннем. Многае з шанавання было заснавана на нейкіх фізічных уласцівасцях (цвёрдасць, важкасць, здольнасць «іскрыць» пры ўдары адзін аб другі), пэўных якасцях формы (круглы, квадратны, выцягнуты, шурпаты, абсклізганы). Свяшчэннымі безагаворачна лічыліся камяні, якія ў нечым нагадвалі антрапаморфныя ці зааморфныя сілуэты, выявы чалавечай нагі, звярынага следу, а таксама камлыгі, якія знаходзіліся ў вадзе і пастаянна, трэба думаць, былі пэўнай небяспекай пры руху па водных артэрыях на чаўнах і плытах.