• Часопісы
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    мі і цэлымі засталіся адно што вялізныя камяні», а старажытныя наўгародцы яшчэ апрача ўсяго іншага мелі і бога агню, які таксама з’яўляўся Перуном (Пярунчыкам).
    Цікава і тое, як выглядаў ідал Перуна. Бясспрэчна адно: і ў беларусаў, і ў рускіх, і ва ўкраінцаў ён быў падобны да чалавека, толькі ў кожнага з гэтых усходнеславянскіх народаў вылучаўся памерамі. Тулава звычайна высякалі з дуба, галаву адлівалі са срэбра, вусы ж рабілі з золата: «Першым у іх тады быў бог Пярун, з дрэва зроблены вобраз чалавечы. Галава ў яго была срэбраная, а вусы залатыя. У якога ў руках камень быў вельмі ясны. Перад якім агонь заўсёды гарэў. А калі здаралася за недаглядам служкі агню згаснуць, такога служку без усялякай вымовы, як ворага свайго, забівалі». Звычайная людская абыякавасць успрымалася, няйначай, якадкрытая варожасць да свайго роду-племені і таму патрабавала неадкладнага пакарання.
    Густынскі летапіс дае яшчэ больш поўны «партрэт» Перуна. У ім сцвярджаецца, што ногі ў бога былі жалезныя, але суставы, відаць, былі далёка не прапарцыянальныя чалавечым. Калі б яны адпавядалі прапорцыі чалавечага цела, то срэбная галава і жалезныя ногі хутка ўтапілі б Перуна ў рацэ падчас прыняцця Кіевам хрысціянства (аднак там бог плыў па вадзе і прыбіўся да берага). Вочы з каштоўных камянёў. У руках ён трымаў каменнае падабенства стралы, абсыпанай яхантамі. Н. Велюс пісаў, што ў літоўцаў Пяркунас нагадваў магутнага барадатага паляўнічага са стрэльбай (зафіксавана матэрыяльна-тэхнічнае змяненне ў старажытным промысле).
    Рукатворныя выявы багоў (ідалаў) мелі самыя розныя памеры ад некалькіх сажняў у вышыню да некалькіх вяршкоў. Маленькія насіліся на шыі. Іх выразалі (высякалі) з цвёрдых парод дрэў, найбольш дуба, пазней сталі пакрываць рознакаляровымі фарбамі ці нержавейнымі матэрыяламі.
    Археалагічна зафіксаваны таксама тыповы для свяцілішча вогненны рытуал і нават знойдзены чалавечыя ахвярапрынашэнні. Плошча, дзе стаяў ідал, мела васьмікутную ў плане структуру, якая адлюстроўвала абрысы такзванага Перуновага цвету. Па такой жа васьмікутнай схеме было ўзведзена раскапанае пад Ноўгарадам свяцілішча Перуна. Там ідала апярэзваў роў з васьмю дугападобнымі выступамі. Калі ў дні святкаванняў у кожным з такіх выступаў-паглыбленняў запальвалі вогнішча, то Перуноў цвет станавіўся вогненным і нібыта вяртаў прысутных да вытокаў старадаўняй памяці.
    У А. Кіркора знаходзім апісанне капішча Перуна, пабудаванага ў Вільні ў 1265 годзе (нават дата дакладная). У даўжыню яно мела
    ЯПЫЛІУЫ L5VVBHL5IAIV>IV£
    150 аршынаў, у шырыню 100, вышыня сцен складала 15 аршынаў. Збудаванне было без даху, мела адзін уваход з заходняга боку. Усярэдзіне стаяў магутны дуб, пад якім узвышаўся ідал Перуна. Над сцяною храма доўжылася шаснаццаціаршынная галерэя, у якой быў зроблены алтар шырынёю ў дзевяць аршынаў і вышынёю ў тры аршыны. На алтары, у нішы сцяны, гарэў вечны агонь. Ніша была так мудрагеліста зроблена, што агонь не маглі затушыць ні вецер, ні дождж. На прыступках быў акрэслены рух месяца. 3 супрацьлеглага, усходняга ад варот боку храма стаяла альтанка, у якой знаходзіліся розны посуд і свяшчэнныя рэчы, а над ёю ў спецыяльным склепе змеі і гады. Побач з храмам размяшчалася жыллё вярхоўнага жраца і яго падначаленых. 3 высокай каменнай вежы, што ўзвышалася над жыллёвымі дахамі, галоўны вяшчун язычнікаў перадаваў людзям волю багоў. Але спецыяльная прысутнасць валуноў тут нідзе не была зафіксавана.
    Часам у вусна-паэтычных апавяданнях даводзілася чуць ад сваіх інфарматараў: «3 Перуном не толькі ў нашых землякоў цвёрда асацыяваўся нябесны валадар і нябесны агонь, але яшчэ і здаравенны камень, які ляжаў на пагорку і які, здавалася, пастаянна пасля моцнай навальніцы быў асклізканы да бляску. Гэта сведчыла пра тое, што Пярун «гасцяваў» у сваім зямным доме, пастаянна наведваў яго, калі толькі здаралася такая магчымасць, ніколі не абмінаў. Старыя людзі не забываліся падкрэсліць такую акалічнасць нябеснага боства, паказвалі, дзе і што пра гэта сведчыла, а маладзейшыя то ў адкрытую сталі абыякава адносіцца да ўсяго гэтага, пагарджаць тлумачэннямі і ўспамінамі. Таму і забыліся ўсемагчымыя традыцыі надзвычай хутка, бо ніхто не імкнуўся іх збіраць, класіфікаваць, пераказваць і г. д.»
    У беларускіх пісьмовых помніках сцвярджаецца, што гэты бог быў высачэзнага росту і з доўгай барадой (барада, мабыць, сімвал хмараў, якія пакрываюць неба). Зброю яго складалі не каменная страла і цяжкая дубіна, а лук і стрэлы. I ездзіў ён па небе на вогненнай калясніцы, ганяючыся і забіваючы нячысцікаў (ці не матыў гэта якраз пачатку ўзаемаадносін язычніцтва і хрысціянства, калі Перуну проста сталі прыпісвацца ўласцівасці хрысціянскага Іллі-грамоўніка), паказваючы, хто ў свеце гаспадар: "Пярун, магутны нябесны цар, якому Белбог уручыў нябесны молат, каб весці адвечную барацьбу з Чарнабогам і яго д’ябальскім войскам, жыве ў памяці ўсіх славян і літоўцаў. Ён цалкам можа адпавядаць Індры індзейцаў, Зеўсу грэкаў, Тору германцаў. Беларусы добра яго ведаюць і нават апісваюць знешні выгляд. Пярун, паводле ўяўлення беларусаў, велічны, статны, высокага росту, з чорнымі валасамі і доўгай залатой барадой. Яго стрэлы гэта маланкі. Імі ён разбі-
    вае варожыя войскі Чарнабога. Яны нагрувашчваюць цяжарныя хмары, каб засланіць сонца, сарваць месяц, сабраць у хмары напітак жыцця ваду. Але Пярун адным ударам свайго каменнага молата разбівае хмары, і вада льецца на зямлю, і тут іх наганяюць стрэлы Перуна. Чэрці ведаюць, што Пярун любіць чалавека і аберагае яго, таму яны кідаюцца ў жыллё людзей, каб выратавацца сярод іх, але ў такіх выпадках Пярун трапляе ў жыллё чалавека, а калі здараецца, што страла заб’е чалавека, то багі ўзнагародзяць яго ў будучым жыцці (пазамагільным). Цікава яшчэ і тое, што молат каменны. Гэта сведчанне раннеязычніцкіх уяўленняў, калі зброя і неабходныя прылады працы вырабляліся продкамі з касцей і каменю, які ўжо нават у параўнанні з касцямі быў больш трывалы. Вялізны таму, што трымаў яго ў сваіх руках нябесны бог, які сілу меў куды большую за любога самага моцнага чалавека.
    Беларусы спрадвеку верылі, што зямля не раскрываецца да першага веснавога грому да выезду Перуна на неба. Духі, якія падпарадкоўваюцца Перуну, носяцца па палях і лясах, гаворыць беларускае паданне, на імклівых конях, хуткія, як стрэлы; ворагі ж іх, цёмныя сілы Чарнабога, ператвараюцца ў вобразы драпежных птушак і ствараюць вятры і буру. Сама назва маланкі і грому мала выкарыстоўваецца на Беларусі: іх паўсюдна клічуць Перуном і бляск маланак, і грамавы ўдар. Калі пачынаецца навальніца, беларусы хаваюцца па хатах, усклікваючы: «Ай, ай, Пярун заб'е!» Да гэтага часу чуюцца праклёны: «Каб цябе Пярун забіў!», «Каб цябе Пярун спапяліў і самога да смерці давёў!», «Пярун заўсёды, калі ўсходзіцца, то ворагаў чалавека ні ў якім разе не пашкадуе, але і чалавеку падчас маланак неабходна асцерагацца, бо і для яго гэта небяспека вялікая».
    Неабходна згадаць і пра тое, што ў старажытнаславянскай мове слова «страла» азначала «прамень, сонечны прамень». Перуновы стрэлы ў народзе яшчэ называлі д’яблавымі пальцамі, і ім прыпісвалася цудадзейная сіла, здольная засцерагчы чалавека адудараў маланкі, прадухіліць пажар. Да перуновых стрэл адносілі таксама знойдзеныя ў зямлі старажытныя каменныя прылады і зброю: молаты, сякеры, наканечнікі, нажы, якія старанна захоўвалі, бо былі перакананы, што яны дапамагаюць ад грамавых удараў і хвароб. 3 дапамогай перуновых стрэл, як лічылася, можна паставіць на ногі самага знясіленага і саслабелага чалавека. Дастаткова стралу апусціць у звычайную ваду, якая адразу «падзарадзіцца» і стане гаючай. Згадваўся перуновы (громаў) вугалёк, які таксама ў многім дапамагаў людзям. Асабліва каштоўнымі лічыліся тыя прылады працы, якія ўваходзілі ў склад скарбаў і былі схаваны ў свой час пад вялізнымі камянямі. Продкі, пакланяючыся канкрэтна-
    ЯПіЗІЛІУй I5VV3H15NV>IV£
    му каменю, як Перуноваму, пад яго стараліся захаваць і ўсемагчымае прычындалле, якім карысталіся падчас малітваў і ўшанавання Перуна.
    Адгалоскі страху продкаў-язычнікаў перад Перуном захаваліся ў беларускіх праклёнах: «Каб цябе забіў Пярун», «Каб цябе спляжыў Пярун», «Каб цябе спаліў Пярун», «Каб цябе трэснуў Пярун», «Каб цябе забіў Пярун на глухой дарозе», «Каб цябе Пярун забіў, а маланка пяты пашчапала», «Каб цябе Пярун калядны забіў», «Каб табе Пярун голаў разбіў», «Каб табе Пярун зубы павыбіваў».
    Паўсюдна на Беларусі сцвярджалі, што нельга тушыць пажар, які ўзнік адудару маланкі. Толькі вельмі багаты чалавек мог патушыцьтакі агонь, але не інакш як заліўшы яго малаком. Гаварылі, што калі ў час грому ўтвараецца слуп пылу, то гэта азначае, што нячыстая душа гуляе; калі падабрацца пад такі слуп і ўторкнуць вастрыё нажа ў зямлю, то з зямлі пырсне кроў. У жахлівых лясных ураганах, якія губілі сотні дрэваў, паляшук бачыў чортава вяселле. Варажбіту, воку якога бачны ўсе штукарствы, лёгка растлумачыць народу, як над лесам імчыць д’ябальскі вясельны поезд, паказаць, дзе сядзіць маладая, дзе дружкі і г. д. У той жа час ён звяртае ўвагу на музыку, якую ўсе чуюць: гэта гул, завыванне, стогны ўрагану. У некаторых выпадках падкрэслівалася, што «ў выніку імклівага прасоўвання такога дзіўнага поезда на зямлі заставаліся вялізарныя валуны, якія былі параскіданы ў нейкім дзівосным хаатычным беспарадку і таму стваралася ўражанне, што тут на самой справе толькі што пагаспадарыла неўтаймаваная нячыстая сіла, якая свае д'ябальскія намаганні скіравала на тое, каб патрушчыць, паразбіваць, параскідаць усё тое, што сустракалася на яе зямным шляху. Такім чынам, варажбіт мог «убіць у галовы» астатніх, што такое Перунова неўтаймаваная сіла і якім чынам яна можа паўплываць на ход зямнога жыцця, пакінуўшы ўспаміны пра такія наведванні.
    Пераконвалі таксама, што адвечныя смертазабойчыя спрэчкі Перуна з нячысцікамі могуць часам тлумачыцца і пакражай яго зброі, якую чэрці ўмудрыліся, «пасля яе ўмыкання ад нябеснага валадара», схаваць пад здаравеннымі зямнымі камянямі, якія ў народзе ўжо асацыяваліся з панаваннем і валадараннем Перуна. Бог-грамоўнік нярэдка выступае і як творца сваёй баявой зброі, або яму дапамагаюць у гэтым нябесныя кавалі, што выконваюць любы яго загад. Паводле некаторых народных тлумачэнняў, маланка можа ўтварацца ў выніку трэння нябесных жорнаў. Аўтары наўгародскіх летапісаў дадаюць, што Пярун трымаў у руках не стралу, а дубовую паліцу і тварам быў павернуты на ўсход. Няхай сабе і страла, але ж дубовая, якая асацыявалася з пэўнай пародай зямнога дрэва, заўсёды прысвечанага Перуну.