Закамянелая памяць
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 239с.
Мінск 2023
- Мусі я зграшыў Бога, трэба етая пліта вясці там, дзе яна была.
Як адвёз назад, тады перасталі яму балець ногі. I тая пліта ляжала да шаснаццатага року, добра помню, ніхто з таго месца не рушыў. А тэрас я не ведаю. Ужо я чалавек стары, а каб паінтарэсаваўся, то дапытаўся б, абнашоў бы яе, тую пліту, божа блюда. От, маё ты дзіцятка, ета ж не дзіць быўшы, а ўсё помню» [Тамсама, с. 355].
Культ камянёў быў шырока распаўсюджаны на Беларусі. Некаторыя з іх мелі нават уласныя імёны: Кравец, Сцяпан, Змяіны камень, Чортаў ступень, Святы камень і г. д. Славіліся камяні Дзям’ян і Сцяпан ля вёскі Пярэжыр Пухавіцкага раёна. Лічылася, што ўсе яны маюць магічную сілу, лечаць хворых. У старадаўнія часы да іх неслі палатно, грошы,
цялят, парасят. Дзяўчаты, просячы сабе жаніха, прыносілі пярсцёнак альбо некалькі пацерак.
Чамусьці ў народнай традыцыі вельмі часта камяні цесна звязваліся з агромністымі гадамі, вужамі, змеямі. Мабыць, гэта асацыяцыі з тым, што пад такімі камянямі заўсёды жылі гады, а раз камяні велізарныя, то і гады, адпаведна, маюць (мелі) гэткія ж самыя памеры. З’яўленне такіх гадаў на зямлі часта таксама падавалася зыходзячы з фантастычна-казачных пазіцый. «Ад вёскі... у адлегласці дзвюх вёрст, быў узгорак ля дарогі, на ім ляжаў вялізны Вужаў камень. Старыя людзі гэтак аб ім расказвалі.
Раз улеткуў ціхую пагодлівую ноч ляцеў, агнём шыбаючы, вуж з поўначы на паўдня, як бы несучы з сабой многа золата і срэбра грэшніку, каторы чорту душузапісаў. Бачылі гэта дарожнікі і налле, ідучы з прыгону. Раптам адчынілася неба, светласць вялікая разлілася, людзі, молячыся, валяцца на зямлю, а вуж, выцяты нябеснымі косамі, валіцца на ўзгорак і пераварочваецца ў камень. Скарбы ж золата і срэбра, што нёс з сабой, там жа на месцы самі закапаліся ў зямлю і з таго часу з’яўляліся на розных месцах узгорка ў розных постацях. Адны бачылі плачку на камені, каторая выцірала сабе слёзы насаткай, палючай агнём, другія позна ідучы дарогай, углядалі карлюкоў чорных і тоўстых, як бочка, іншым з’яўляліся чорныя казлы, каторыя з зямлі скакалі на камень, а з каменя на зямлю, і шмат іншых дзівосаў.
Гукалі яшчэ, што калі хто асмеліцца ля Вужавага каменя начаваць, то дастане гэтыя скарбы» [Тамсама, с. 351-352].
Часам нават падкрэслівалася, што камень нагадваў сабою чалавечае жыллё, у якім гаспадарыў мудры і прыгожы (аднагаловы, a то і некалькі галовы) змей. Займаўся народнымі рамёствамі і дасягнуў у іхнім выкананні незвычайнай дасканаласці. Нікога з бліжэйшага наваколля нельга было паставіць з ім побач у гэтым плане. Як тыя майстры не стараліся, а ўсё роўна яны саступалі. Таму і засталася самабытная пагудка сярод простага люду на доўгія стагоддзі. «Паміж Коўткава, паміж Гогалеўкі і ад Віркаў недалёка ёсць пры старадарожжы, на Ігрыв, Змяёў камень, з вакном і з дзвярамі.
Старыкі казалі, што калісь-то даўноў гэтым камені змей жыў, з адной галавой, у вобліччу чалавеччу, і гаварыў так, як чалавек. I ён большы кравец быў, бальшы дужа, харошы. I занясуць яму сукно шыць, і пададуць яму праз вакно, і папросяць:
- Майстрок, пашый абы надзець, хоць бы дрэнна!
Дык ён пашыець, што і на свеці ніхто так добра не пашыець, як ён. Прыдзець за сярмягай за той і прынясець яму грошы. Ён гэту сярмяжку
qflBNVU L5VV3H15IAIV>IV£
яму аддась, а грошы возьмець к сабе абы колькі там, хоць і троху. Ну, як хто скажаць:
Майстрок, пашый мне хорашанька, каб было ў цэркву ў чым схадзіць, дык ён адзін рукаў пад задам прыш’ець, а другі ў плячах. Гэнак і выш’ець. He прасі яго, каб у цэркву схадзіць. Як просіць кала сахі хадзіць, дык вышыець, так адчаканіць, што хоць куды. А як просіць на святы дзень, дык здзелаець так, што ні сабе ні людзём. Прыдзець ён браць грошы падай! Возьмець грошы, тагды праз вакно выкінець палучай тваё!
Дык вот ён у Бузер’і (Абазер'і) пад Лукомлем любіў дзеўку. Дык яна ад яго хавалася, харанілася, але ён яе ўсюды находзіў. Ну й к таму прывёў, што мусіла яна жыць з ім. I доўга так жылі як мужык з жонкай. А дзяцей не было: ад іх не бываець. Дык ён бывала абернецца так, дугой, над возерам над Лукомскім, ды так і цягнець. А як толькі на зямлю апусціцца, дык і здзелаецца ў чалавечае аблічча паніч такі, што хоць куды.
Ну, дык вот раз, у нядзелю, была яна, дзеўка, пасціла свінні на полі. I ён прыляцеў і к ёй на поле. I ўзяў ён свіней сабраў у кучу, і сказаў:
- Паішчы ў мяне ў галаве. Ды толькі паглядай, каб адкуль хмара не пацягнула.
Ён лёг і заснуў. Яна ў яго ішчаць. А хмара находзіць з западнага боку, дзе сонца заходзіць. I яна яго не разбудзіла наўмыслі: “Што? Пакуль ты мне будзеш дакучаць?” I датуль не будзіла, пакуль гром загрымеў над галавой. Як загудзеў гром, так ён і ачхнуўся. Ачхнуўся і гаворыць:
- Вось жа калі ты мяне зжыла з свету.
Ускочыў ён, і так ляснуў ёй па шчацэ па левай з правага боку так і высмаліў на шчацэ пяць пальцаў, і пачарнелі. I на ўсю жысць так асталісь пальцы знашно, і памерла з тымі пальцамі. А сам выцягнуўся дугой і паляцеў цераз вазяро, паміж Агурца і паміж Сіманавіч дзеравушкі, прама ўдарыўся, з тыя дзярэўні да ў сваёй хаці. Так яго пярун і дзёрнуў на возеры. Дзёрнуў, а ён ляціць. Ён другі раз, дык ён упаў на возеры. Але ўхваціўся знова і паляцеў.
Старык быў у Бузер’і, дык ён случыўся на гэна дзіва і ўсё гэна відзеў. Ну, дык ён пераляцеў цераз вазяро, а пярун у трэці ўдарыў, у лясу ўжо, саўсім з берагу, з поля зляцеўшы. I ўбіў яго.
I трое сутак дождж ішоў пасля таго, пакуль яго найшлі. Старык той паказаў:
Шукайце, каець, там і там: на наша поле паляцеў.
Ён так, як дуга ці вужака, ляціць; знашна, што змей. Ну, найшлі і закапалі яго. Так дождж і паціх. Але цераз суткі апяць ён на версе. Так
узнова дождж і пайшоў. А грамоты большыя: пярун уцяшаецца, пярэць у яго нежывога каб не джыў. Хавалі яго гэнак разоў тры ці чатыры. Дык усё на версе. I як выйдзець, так сажняў на колькі і цягнець усё ў той бок, дзе яго хата, усё пацягуець далей. Старыкі кажуць, што каб пагода пастаяла, дык ён аджыў бы. Ну, а Бог міласцівы так даваў, што сычас нацягнець хмара, і грамоты, і дажджы дужа пойдуць, і перуны паляць у яго. I дужа была вада вялікая: чуць зямлю не адтапіла. Ну, дык прыснілася тады таму старому Бузерскаму, што сабраць малых дзяцейнеязнатак, і жарабятак гэных сяголетніх, і вазіць зямлю ўва топках, і ў прыполах, а жаробачкам торбачку насыпаць ды на шыю. Сталі так насіць, сталі насіць, дык і засыпалі, і прапаў...
I курган цяпер там, паміж Сіманавіч дзярэўні, і паміж засценку ў лясу. Дзеўку тую шчэ дзед мой памёр, як я маленькі быў, казаў, што відзеў» [Тамсама, с. 352-353].
Архетып вужа ў беларускім фальклоры займае значнае месца. Асноўныя жанры, дзе ён сустракаецца: казкі, замовы, былічкі, зрэдку загадкі, прыказкі, прымаўкі. Прычыны абагаўлення, відаць, патрэбна шукаць зноў-такі ў тым, што ў старажытнасці патрыярхальны чалавек не мог растлумачыць само з’яўленне вужоў на зямлі, звязваючы яго то са струменямі дажджу, то з глеем, то з непасрэдным нараджэннем Зямлі. Чамусьці менавіта вуж надзяляўся ў народзе найбольш таямнічымі рысамі (у адрозненне ад гадзюкі, якой уласцівы былі бязлітаснасць, хітрасць, уменне нечакана нападаць). Прыгадаем, дзе, у якім выпадку вуж выступаў носьбітам нейкіх адмоўных рысаў. Такога амаль не здаралася, за выключэннем хіба што аднаго-двух прыкладаў.
Вужы істоты водна-зямныя. Іхлюбімае месцажыхарства вадаёмы, забалочаныя мясціны, падземныя норы. Маскіровачная афарбоўка надае ім знешняе падабенства з парыжэлай на сонцы купінай, каменем ці проста расколінай у засохлай глебе. Патрыярхальны чалавек, якому ўся прырода ўяўлялася адухоўленай, бачыў у гэтым таямнічы, магічны сэнс. Калі ўсе іншыя істоты нараджаюцца звычайным шляхам, то стварэнні хтанічныя з’яўляюцца на свет прама з глебы, шчодра змочанай апладняльным дажджом, яны прамое параджэнне Сусвету. Яшчэ Плутарх быў цвёрда перакананы ў тым, што жабы і мышы, вужы і гадзюкі самі па сабе нараджаюцца з марскога глею.
Асноўная ўласцівасць зямлі, якая мела ў вачах старажытнага чалавека першаснае значэнне, гэта ўрадлівасць. Нязведаная цудадзейная сіла штогоддавала жыццё раслінам і збажыне, людзям хлеб надзённы, а жывёлам корм. З'яўленне з мёртвай глебы жывых парасткаў было шматвяковай загадкай. Паралельна з абагаўленнем шчодрай глебы па-
ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
ступова фарміраваўся і культ жывёл (жывых істот), якія ў сваю чаргу лічыліся яе адлюстраваннем і сімваламі. Тамуўсе якасці зямлі прыпісваліся ў роўнай ступені і ім. Так і атрымлівалася, што хтанічныя стварэнні насуперак сваёй нязначнай ролі ў жыцці чалавека ў народнай міфалогіі набылі зусім іншае, можна сказаць цудадзейнае значэнне.
У сілу вышэйназваных прычын вужоў шанавалі як істот, ад якіх у некаторай ступені залежала ўрадлівасць зямлі. У іх бачылі пасланцоў добрых багоў і звярталіся з малітвамі аб хуткім дажджы, добрым ураджаі, а часам і аб простым чалавечым шчасці. Акадэмік Б. Рыбакоў не без падстаў адзначаў: «Вуж, які жыве ля вады і выпаўзае падчас выпадання нябеснай вільгасці, тым самым быў ужо звязаны ў свядомасці першабытнага земляроба з незразумелым механізмам з'яўлення дажджу» [29, с. 190-191],
Старажытныя славяне лічылі, што вужы гэта не што іншае, як дажджавыя струмені, якія льюцца з неба на зямлю і застаюцца на ёй назаўжды. На гэты факт скіроўваў увагу і Б. Рыбакоў: «Жывы пачатак зямлі адлюстраваны толькі вадаплаваючымі птушкамі і змеямі-вужамі» [Тамсама, с. 516],
Якбачым, просты метэарыт, які вогненнай вужакай на вачаху людзей праляцеў праз усё неба і ўпаў на зямлю, асацыяваўся ў свядомасці патрыярхальных людзей з вобразам усёмагутнага свяшчэннага вужа, нестамляльнага пасланніка нябёсаў.
А вось што аб гэтым можна прачытаць у А. Афанасьева: «У вогненным змеі (у нашым выпадку вужы. A. Н., Я. Н.) народная фантазія, ствараючы міфічныя вобразы не інакш як на аснове падабенства і аналогіі з сапраўднымі з’явамі, увасабляла маланку, мудрагелістыя формы якой нагадвалі паўзучую па зямлі змяю, а раўназначна паветраныя метэарыты і знічкі, якія неразвітаму народу з-за таго ўздзеяння, якое яны аказвалі на вочы людзей, здаваліся аналагічнымі з бліскучым маланкам... У старажытнасці погляд гэты быў агульнапрынятым, як бачна з летапісаў і іншых старажытных помнікаў. Пад 1028 годам летапісец гаворыць: “Знаменне явнся змнево на небесехь, яко внд тн всей земле”; пад 1091 годам: “Спаде превелмкь зммй оть небесе ужасашася всм людье"; 144 год: “Бысть знаменме за Днепромь вь кмевской волостм: летяіцю по небесн до землм яко кругу огнену, м остася по следу его знаменме в образе змея велмкаго, м стоя по небу сь чась дневный м розмдеся”; “1556 год: “Бысть знаменме того места, где звезда была на небесм, явнся, яко зммй образомь, без главы стояше... мно яко хобот хвосгь сбмраше, н бысть яко бочка, непадя на землю огнёмь, м бысть яко зммй на землм”» [2, с. 509-510],