• Часопісы
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    Якім бы заблытаным не было паходжанне каменяцёсаў, хутчэй за ўсё ў самы ранні перыяд яны былі звязаны з Мемфісам. Мы згадвалі, што мастацтва апрацоўкі каменя і буйнамаштабнае будаўніцтва з гэтага матэрыялу было ўпершыню прадэманстравана прыхільнікамі Птаха, бога-рамесніка. Таму цікава адзначыць, што Менефон захаваў устойлівыя егіпецкія традыцыі, якія звязвалі Мемфіс са з'яўленнем новай індустрыі. Ён прыпісвае Джосеру, будаўніку прыступкавай піраміды ў Сакары, адкрыццё апрацоўкі каменя. Манефон таксама напісаў, што першы егіпецкі храм быў узведзены ў Мемфісе царом Менесам і прысвечаны богу Птаху. Назва горада Белыя Сцены, магчыма, указвае на тое, што гарадскія ўмацаванні былі пабудаваны з вапняку.
    «Нам вядома, што камень выкарыстоўваўся ў Абідосе да пачатку кіравання Джосера аднак не раней за заваёву поўначы але традыцыйная асацыяцыя Мемфіса з новай індустрыяй ад усяго гэтага не становіцца менш значнай. Верагоднасць таго, што калонія майстроў з Мемфіса пасялілася па суседстве з каменаломнямі Асуана і прынесла з сабою майстэрства апрацоўкі каменя ў Верхні Егіпет, пацвярджаецца пакланеннем Хнуму, богу першага парога, які меў дзіўнае падабенства з Птахам. Больш за тое, Хнум таксама лічыўся стваральнікам Сусвету. Як і Птах, ён асацыяваўся з яйкам хаосу, і існуе мноства адлюстраванняў, на якіх Хнум вылеплівае першага чалавека на ганчарным крузе» [Тамсама, с. 146-147].
    Ніколі нельга забывацца і пра тое, што ў далёкім-далёкія часы людзі таксама ўлічвалі вопыт папярэдніх пакаленняў: «На стаянкі качэўнікі спыняліся ў месцах, асвячоных аўтарытэтам першапродкаў; да таго ж гэтыя мясціны былі адзначаны свайго роду натуральнымі “пазнакамі” дрэва-
    мі, скаламі, валунамі, крыніцамі. Паводле іхніх разважанняў, у гэтых дрэвах і камянях, у крыніцах і вадаёмах жылі духі-апекуны, ад размяшчэння якіх залежаў дабрабыт плямёнаў; з часам у месцах іхняга пражывання сталі ўзнікаць свяцілішчы, дзе духам (на якіх) прыносілі свае ахвяры і пакланяліся. У кожнага племені было ўласнае свяцілішча, але качэўнікі з пашанай адносіліся не толькі да ўласных “кумірняў", але і да свяцілішчаў іншых, паступова яны пакрылі сабою ўсю тэрыторыю Брытаніі» [24, с. 17-18].
    Пачынаючы прыблізна з пятага тысячагоддзя да нараджэння Хрыстова на вялізнай прасторы ад сучасных Іспаніі і Партугаліі да Брэтані, Ірландыі, Англіі, Шатландыі і Скандынавіі сталі з’яўляцца таямнічыя каменныя збудаванні, узвядзенне якіх патрабавала даволі высокага выканаўчага майстэрства і значных ведаў у галіне будаўніцтва. Сярод найстаражытнейшых і найбольш велічных збудаванняў такога роду Нью-Грэйндж у Ірландыі, Мэйсхау на Аркнейскіх астравах і Брын КеліДу паблізу Энгліса. Іх адрозная асаблівасць падземны калідор, столь, сцены і падлога якога выкладзены каменнымі плітамі; гэты калідор вядзе ў падземную пячору, паверх якой насыпаны курган і ў мностве складзены камяні. Археолагі звычайна трактуюць гэтыя збудаванні («хенджы») як грабніцы, але не падлягае сумненню і тое, што функцыі мегалітычных збудаванняў не абмяжоўваліся толькі пахавальнымі абрадамі. Многія камяні мегалітаў, асабліва ў Ірландыі, упрыгожаны малюнкамі нерасшыфраванага да гэтага часу значэння. Некаторыя з прыгаданых сімвалаў намаляваны з такім разлікам, каб у пэўную часіну года на іх падаў прамень сонца ці месяца. Больш за тое, калідор, які вёў у падзямелле, быў узведзены такім чынам, каб у канкрэтны дзень года прамень святла мог па ім пранікнуць у падземную камеру. У Нью-Грэйнджы, да прыкладу, святло трапляе ў сярэдзіну ў дзень зімовага сонцастаяння. Гэтыя даныя дазваляюць меркаваць, што мегалітычныя збудаванні выкарыстоўваліся не толькі як грабніцы, але і як храмы і як своеасаблівыя астранамічныя лабараторыі.
    Па выніках радыёвугляроднага аналізу самым старажытным з насыпаных курганоўу наш час прызнаецца манументу Кернаку ў Брэтані, узведзены каля 4800-х гадоў да нашай эры. Вядома ж, мегаліты маюць, калі можна так казаць, нацыянальныя асаблівасці, аднак падабенстваў ў брытанскіх ці іспанскіх мегалітаў значна болей, чым адрозненняў, таму лагічна будзе дапусціць, што для гэтых збудаванняў агульным будзе паходжанне і прызначэнне.
    Дж. Фостэр Форбс так тлумачыў узнікненне такіх велічных мегалітычных збудаванняў: «Гэтыя камяні ўзводзіліся з восьмага тысячагоддзя
    q'TlBIAIVLl 15VVBH15IA1V>IV£
    да нашай эры і ўстанаўлівалі іх людзі з Захаду, а менавіта: жрацы, якія перажылі страшную катастрофу Атлантыды. Яны ўзводзілі свае грандыёзныя збудаванні, каб усталяваць і падтрымліваць адпаведны парадак у грамадстве. Мегаліты служылі адначасова месячнымі абсерваторыямі і храмамі, у якіх вяліся свяшчэнныя календары; да таго ж яны забяспечвалі пладароддзе зямлі і развіццё грамадства, кіруючы магнетычнымі вітальнымі патокамі ў зямной кары» [Тамсама, с. 23].
    У свой час А. Торн даводзіў наступнае: «Каменныя кругі будаваліся ў адпаведнасці з геаметрычнымі прататыпамі ў рэчышчы класічнай піфагарэйскай традыцыі. Адзінкай вымярэння пры іх узвядзенні служыў гэтакзваны мегалітычны ярд 2,72 фута. Камяні з сярэдзіны і звонку кругоў узводзіліся такім чынам, каб зафіксаваць пэўную кропку гарызонту, у якой месяц і сонца займалі “экстрэмальнае” становішча, напрыклад, у час сонцастаяння. Тым самым можна зрабіць выснову, што будаўнікі мегалітаў валодалі вельмі глыбокімі навуковымі ведамі, заснаванымі на геаметрыі і навуцы лічбаў, і былі вельмі дазнанымі інжынерамі і астаромамі» [Тамсама, с. 23-24].
    3 пачатку 1970-х гадоў было прынята шмат даследаванняў каменных кругоў. У прыватнасці, шматлікія экстрасенсы і прадстаўнікі афіцыйнай навукі старанна вывучалі анамальныя энергетычныя ўласцівасці мегалітаў. Выкарыстанне лічыльнікаў Гейгера і ультрагукавых дэтэктараў дазволіла зафіксаваць анамальныя пульсацыі энергіі ў межах каменных кольцаў. Да прыкладу, многія даследчыкі адзначалі, што ўзроўні ультрагуку і радыяцыі ў межах мегалітычных колаў значна ніжэй, чым звонку.
    Калі ўспрымаць як устаноўлены факт, што будаўнікі мегалітаў узводзілі свае колы ці іншыя манументы на месцах, якія валодалі пэўнымі фізічнымі ўласцівасцямі, то гэта азначала, што яны ўмелі знаходзіць патокі прыроднай энергіі і выкарыстоўваць іх на ўласную карысць. Цалкам лагічным будзе дапусціць, што гэтыя патокі, гэтыя загадкавыя сілы прыроды персаніфікаваліся ў духах, якім і пакланяліся ў каменных колах. Больш за тое, у вандроўным качэўным грамадстве свяцілішчы былі «задзейнічаны» толькі ў канкрэтную часіну года, якая супадала з міграцыяй племені. Аў грамадстве аседлым свяцілішчы функцыянавалі круглы год. Гэты духоўны пераход ад качэўніцтва да аседласці пераканаўча ілюструецца міфалагічнымі паданнямі аб перамозе над міфічным цмокам ці драконам. Паводле алхімічных тлумачэнняў, цмок меркурыянскія зямныя токі, якія забяспечваюць урадлівасць зямлі: перамога над цмокам і прыбіванне, прыгвазданне ягонай галавы да зямлі калом ці камянём традыцыйны спосаб падпарадкавання зямному току.
    Дзейнасць будаўнікоў мегалітаў сумесна з распаўсюджаннем аседлага ладу жыцця і ўвядзеннем сельскай гаспадаркі азначала радыкальнае змяненне брытанскага ландшафту. Храмы ўзводзіліся на месцах неалітычных свяцілішчаў, паміж імі, як і ў спрадвечныя часы, пракладзены былі сцяжынкі паломнікаў, уздоўж якіх вырасталі камяні-ўказальнікі і іншыя «меткі». Таму ў выніку ландшафт атрымаў самую сапраўдную сетку манументаў «леяў», якія і зафіксавалі сакральную прастору Брытаніі. Сцяжынкі паміжхрамамі і свяцілішчамі, трэба адзначыць, валодалі асаблівай святасцю: яны трактаваліся не толькі як дарогі паломнікаў, але таксама як і сцяжынкі мёртвых і сцяжынкі духаў, на якіх у пэўную пару года можна сустрэць самых неверагодных істот. Таму мегаліты, якія стаялі на перасячэннях такіх сцяжынак, карысталіся ў народзе адначасова і добрай і дурной славай як месцы цудоўнага збаўлення адхваробы і межы паміж гэтым і тым светамі.
    Ствараючы свяшчэнны ландшафт эпохі мегалітаў, жрацы аседлага грамадства старанна захоўвалі неалітычны «ўзор»: храмы і прыродныя свяцілішчы разглядаліся імі як адзіны агромністы храм, як увасабленне свяшчэннай зямлі. Шэраг рытуалаў і святаў на працягу года быў закліканы ўлітасцівіць духа зямлі і праз ягонае апекаванне забяспечыць квітненне аседлых суграмадстваў.
    З'яўленне на астравах гэтак званых людзей кубкаў (назва тлумачыцца з найбольш характэрнай для гэтай даволі ўжо шматлікай людской групы формаў сасудаў) і асацыюецца з пачаткам апрацоўкі металаў. На астравах прадстаўнікі гэтай групы змешваліся з прадстаўнікамі групы людзей баявых сякерак; апошнія ўжо прыручалі коней, карысталіся тачкамі на калёсах і апрацоўвалі медзь.
    Непадалёку ад кургана Сілберы знаходзіцца знакаміты хендж Эйуберы адно з найбуйнейшых рытуальных збудаванняў Еўропы. Манумент плошчай у 12 гектараў акружаны рвом і знешнім насыпам, у якім маецца чатыры сіметрычна размешчаных уваходы. Уздоўж унутранага краю ірва размешчаны рад пліт з пясчаніку, у цэнтральнай частцы знаходзяцца два колцы з камянёў, кожнаеўдыяметры каля 92 метраў. Ад паўднёвага ўваходу пачынаюцца прысады менгіраў, якія складаюцца з двух паралельных радоў камянёў і працягваецца на 2,5 кіламетра; яна заканчваецца ля рытуальнай пабудовы магчыма, старажытнага свяцілішча.
    Самы вядомы з брытанскіх мегалітаў безумоўна, Стоўнхендж. Можна толькі здагадвацца пра тое, колькі працы і сілы каштавала ягонае ўзвядзенне, колькі грандыёзных фінансавых сродкаў, якіх запатрабавалі перамяшчэнне камянёў з Прэселі-Хіл ва Уэльсе і ўзвядзенне манументальных каменных колцаў.
    qniSIAIVU l5VV3HL51AIV>IVe
    Паводле легенды, добрая частка Стоўнхенджа належала магу Мерліну. Так атрымалася, што кароль брытаў Амброзій Аўрэлій вырашыў увекавечыць памяць аб сваіх падданых, па-здрадніцку забітых саксам Хенгістам, пры гэтым жадалася яму, каб помнік уяўляў сабою «новае і дагэтуль не бачанае збудаванне». Але ніхто з тагачасных дойлідаў не ўзяўся за выкананне загаду караля, баючыся яго не выканаць. Тады Амброзій Аўрэлій звярнуўся да славутага прадказальніка Мерліна. Апошні адразу ж запрапанаваў перанесці ў Брытанію камяні з Колца Веліканаў на гары Кіларао ў Іберніі (Ірландыя): «Калі ты хочаш упрыгожыць магілу забітых мужоў надзвычай моцным збудаваннем, пашлі да Колца Веліканаў, якое знаходзіцца на гары Кіларао ў Іберніі. Яно выкладзена камянямі, з якімі ніхто з нашых людзей не мог бы справіцца, не падпарадкаваўшы мастацтва розуму. Камяні велізарныя, і няма такога чалавека, чыя б сіла зрушыла іх з месца. I калі размясціць гэтыя камяні вакол пляцоўкі, дзе пахаваны забітыя, так, як яны размешчаны там, то яны будуць тут непарушна стаяць заўсёды» [24, с. 31].