Закамянелая памяць
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 239с.
Мінск 2023
Большасцьз іхз’яўляецца своеасаблівымі «носьбітамі» непаўторных народных паданняў і легендаў. Такужо здарылася, што падчас паступовага прасоўвання ледавікоў па нашай зямлі, яны абломваліся, крышыліся, шліфаваліся, адным словам, даволі часта ператвараліся ў самабытныя каменныя скульптуры, якія, з цягам часу, мясцовымі жыхарамі «прывязваліся» да нейкіх канкрэтных падзей, і падзеі гэтыя потым знайшлі яркае адлюстраванне ў вусна-паэтычных творах. Можна канстатаваць і наступны факт: не ўсе падзеі былі тут фантастычнымі, надуманымі. Былі і рэальныя. Таму, зайшоўшы на тэрыторыю музея-лабараторыі, знаходзішся пад нейкім дзіўным уражаннем вакол цябе сівая мінуўшчына! Здавалася б, звычайныя камяні вялікія і не надта, але за імі персанажы шматлікіх легендаў і казак, паданняў і былічак.
У далейшым экспазіцыю мяркуецца пашырыць новымі раздзеламі, якія раскажуць аб месцах паходжання камянёў і іх выкарыстанні чалавекам. Задуманы макет сярэднявечнага замка.
Цяпер старажытныя камяні напаўняюцца новай сімволікай. Вучоныя Інстытута плануюць паставіць уздоўж дарогі рад прыгожых валуноў, кожны з якіх будзе нагадваць аб адной са слаўных дат у гісторыі беларускага народа.
А да таго ж дакладнае веданне месцаў паходжання ледавікоў дае магчымасць вызначыць найбольш верагодныя раёны залягання падземных вод, якія, паводле прагнозаў вучоных, у недалёкім будучым стануць адным з найбольш карысных выкапняў.
Вось такія цікавыя гісторыі, апавяданні, легенды расказваюць аб звычайных камянях і каменных крыжах, што даволі часта сустракаюцца на прасторах Беларусі і на якія мы ўжо амаль не звяртаем асаблівай увагі.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Цікава, ці можна назваць гісторыю маўклівай? Увогуле, калі яна нічога не гаворыць, а толькі канстатуе? Відаць, не, бо яна ўсё роўна прабіваецца сваімі звесткамі-парасткамі, фактамі-драбніцамі, a то і буйнымі адкрыццямі да будучых часоў, да новых пакаленняў. I паводзіны любога даследчыка тут павінны быць дваістымі: з аднаго боку, яму неабходна шукаць-расшукваць цікавыя для яго факты, якія лішні раз будуць пацвярджаць ягоную гіпотэзу, тэорыю, выказаную думку, а з іншага навучыцца чакаць. Чакаць не ў сэнсе таго, што сядзець склаўшы рукі і пры гэтым нічога ўвогуле не рабіць, а цярпліва чакаць таго моманту, калі нечакана блісне прамень з даследаванай тэмы, расчысціць далейшы шлях, чарговую прыступку ў будучых памкненнях; пацвердзіць тое, што абраны кірунак быў правільным і няма чагоў ім сумнявацца, а нярэдка, што і адмовіць, нібы адрэжа ранейшае, не дасць магчымасць і надалей блытацца, сумнявацца, а цвёрда расставіць усе акцэнты. Гэта чыста навуковы падыход да любой праблемы: калі перабіраецца і адмятаецца вялікая колькасць фактаў, звестак, паведамленняў, калі адшукваецца адзінае, але правільнае рашэнне, якое і ў далейшым не дасць вучонаму сысці з правільнага шляху.
А вось з «прыкладным» выкарыстаннем валуноў, камянёў у штодзённым жыцці, напрыклад, усё значна прасцей. Можна нават усё звесці да даволі простай формулы: «Ёсць патрэба, ёсць падручны, цвёрды і амаль непарушны матэрыял, вось і ўсё наперад!» Любая праблема гэтакага плана не чакала доўгіх ваганняў-разважанняў, а ўсё выпадала рабіць даволі хутка: таму і разбіваліся, крышыліся агромністыя валуны-камлыгі на будаўнічы матэрыял, напрыклад, і адразу ж пускаліся ў справу. Асабліва не пашанцавала ў гэтым плане тым камяням, якія знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад будаўнічых пляцовак. Таму і атрымалася, што шмат іх легла назаўсёды ў падмуркі жылых ці гаспадарчых памяшканняў, у дарожнае палатно. I будаўнікі выкарыстоўвалі свой прафесійны інтарэс, не цікавячыся асабліва, з якімі легендамі і паданнямі, павер’ямі і казкамі звязана ў народзе тая ці іншая камлыга. Магчыма, каб болей ведалі, то і вынік адносін быў бы зусім іншым. Але гэта такса-
ЯПЫЛІУН L5VVBHL5IA1V>IV£
ма не пераканаўчы факт, бо дзе гарантыя, што менавіта так усё і складзецца.
Чамусьці так атрымалася, што апошнім часам валуны найчасцей выкарыстоўваюцца ў якасці своеасаблівых помнікаў, мемарыяльных знакаў і г. д. Вельмі ўдала здаравенныя, а то і не вельмі, камлыгі ўпісваюцца ў гарадскія ландшафтныя групы, якія хораша гарманіруюць з высаджанымі вакол іх дрэўцамі і кустоўем, кветкамі і травою-муравою. Як бачым, тут выкарыстоўваецца ўсё прыроднае, спадручнае, за якім не трэба далёка хадзіць ці ездзіць. Выходзіць так, што замшэлы валун таксама атрымлівае новае жыццё, але ўжо ў крыху іншым плане.
Нездарма самым вялікім паводле аб’ёму раздзелам у нашай кнізе атрымаўся той раздзел, дзе гаворка вядзецца пра выкарыстанне (абыгрыванне) ролі валуноў, камянёў у творах мастацкай літаратуры. Атрымалася так, што ці не кожны з беларускіх майстроў слова абавязкова звяртаўся да сімвалічных маўклівых сведкаў мінуўшчыны. Маўклівых толькі на першы погляд, бо калі прааналізаваць тыя ці іншыя творы, звязаныя з канкрэтнымі камянямі, асабліва з тымі, якія вядуць свой сівы радавод з перыяду ранняга, а няхай сабе, што і позняга язычніцтва, дык атрымаецца даволі багаты змястоўны матэрыял, які пры ўмелым размяшчэнні, ужыванні дапамагае творцу стварыць цудоўны, a то проста шэдэўральны ўзор мастацкай літаратуры.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Арлоў, У. Вершы ў прозе / У. Арлоў. ЛІМ. 1988. 27 мая.
2. Афанасьев, A. Н. Поэтпческме воззренмя славян на прнроду. Опытсравнмтельного мзучення славянскмх преданмй м верованмй в связм с ммфпческммм сказанмямм другмх родственных народов: в 3 т. / A. Н. Афанасьев. М.: Современный пмсатель, 1995. Т. 2. 397 с.
3. Былмны. М. : Худож. лмт., 1999.
4. Броўка, П. Збор твораў: у 7 т. Мінск : Маст. літ., 1976. Т. 3 : Вершы і паэмы. 616 с.
5. Буслаев, Ф.Н. 0 лмтературе: Нсследованмя, статьн / сост., вступ. статья, прммеч. Э. Афанасьева / Ф. Н. Буслаев. М.: Худож. лпт., 1990. 512 с.
6. Бялевіч, А. Сонцам заручоныя / А. Бялевіч. Мінск : Маст. літ., 1975.
7. Дал/дов/ч, Г Гаспадар-камень/ Г. Далідовіч. Мінск : Маст. літ., 1984.
8. Деннкнн, Алексей. Загадка Тунгусского метеормта / Алексей Деннкмн. Секретные матермалы. 2022. Нюнь.
9. Дукса, М. Камяні / М. Дукса. ЛІМ. 1981. 18 снеж. С. 12.
10. Егнпецкая ммфологмя: энцнкл. М.: Эксмо, 2002.
11. Жамойцін, А. Азірнуўшыся не скамянею/ А. Жамойцін. Мінск: Маст. літ., 1987.
12. Караткевіч, У. Збор твораў : у 8 т. / У. Караткевіч. Мінск : Маст. літ., 1982. Т. 2 : Апавяданні.
13. Караткевіч, У. Збор твораў: у 8 т. / У. Караткевіч. Мінск : Маст. літ. 1989. Т. 5 : Раман.
14. Кельцкая ммфологмя: энцмкл. М.: Эксмо, 2002.
15. Колас, Я. Збор твораў: у 14 т. / Я. Колас. Мінск : Маст. літ., 1972. Т. 2 : Вершы.
16. Колас, Я. Збор твораў: у 14 т. / Я. Колас. Мінск: Маст. літ., 1973. Т. 5 : Апавяданні. Казкі.
17. Купала, Я. Поўны збор твораў: у 9 т. / Я. Купала. Мінск : Маст. літ., 1994. Т. 3 : Вершы.
18. Лабынцев, Ю. A. В глубмнном Полесье/ Ю. А. Лабынцев. М. : йіскусство, 1989.
19. Лахов, М. Загадка «Вафельного камня» / М. Лахов. Секретные матермалы. 1922. Нюнь.
20. Легенды і паданні / склад. М. Я. Грынблат і A. I. Гурскі. Мінск : Навука і тэхніка, 1983.
ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
21. Лозка, Алесь. Беларускі народны каляндар / Алесь Лозка. 2-е выд., перапрац. і дап. Мінск : Беларусь, 2002.
22. Ляўкоў Э. А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны / Э. А. Ляўкоў. Мінск : Навука і тэхніка, 1992.
23. Маеўская, А. Балада пра камяні Беларусі / А. Маеўская. Беларусь. 1984. № 4. С. 15.
24. Мнфологпя бршанскнх островов: Энцмклопедмя. М.: Эксмо, 2003.
25. Мялешка, М. Каменьу вераваннях і паданнях беларусаў/ М. Мялешка// Отдельный оттмск мз «Запмсок гуманнтарных наук». Менск, 1928.
26. Ннкольскнй, Н. Простонародные предметы / Н. Нмкольскмй. Менск, 1933.
27. Някляеў, У. Камень-Жальнік/ У. Някляеў. Маладосць. 1984. Ne 12. С. 74.
28. Помнікі прыроды Беларусі. Мінск: Ураджай, 1986.
29. Рыбаков, Б. А. Язычество древнмх славян / Б. А. Рыбаков. М.: Наука, 1981.
30. Сержпутоўскі, A. К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў/ A. К. Сержпутоўскі. Мінск : Універсітэцкае, 1998.
31. Сержпутовскнй, A. К. Сказкн н рассказы белорусов-полешуков / A. К. Сержпутовскмй. Ммнск : Уннверсшецкое, 1999.
32. Сержпутоўскі, A. К. Казкі і апавяданні беларусаў Слуцкага павета / A. К. Сержпутоўскі. Мінск : Універсітэтскае, 2000.
33. Сыс, А. Лён / А. Сыс. Мінск : Маст. літ., 2006.
34. Топоров, 8. Еш,е раз о Велесе-Волосе в контексте «основного» ммфа: тез. докл. Второй балто-славянской конф., Москва, 29 нояб. 2 дек. 1983 г. / В. Н. Топоров. М., 1983.
35. Фамннцын, А. Божества древннх славян / А. Фамннцын. СПб.: Алетейя, 1995. (Славянскме древностм).
36. Філаматы і філарэты : зб. / уклад., пер. польскамоўных твораў, прадм., біяграфічныя даведкі пра аўт. і камент. К. Цвіркі. Мінск : Беларус. кнігазбор, 1998. 400 с.
37. Цвірка, К. Камяні тых сядзібаў / К. Цвірка. Мінск : Беларусь, 1989.
38. Чарадзейныя казкі : у 2 ч. / НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; склад. К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч; рэд. тома В. К. Бандарчык. 2-е выд., выпр. і дапрац. Мінск : Беларус. навука, 2003. Ч. 2. 691 с.
УЗ. Уласныя запісы, в. Чухава Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, ад Уладзіміра Фёдаравіча Сыцэвіча, 1907 г. н. Запісана ў 1970-м годзе.
ЗМЕСТ
Уводзіны 5
Каменныя традыцыі ў міфалогіі іншых народаў 15
Магутныя язычніцкія боствы і іхнія сувязі з камянямі 39
Камяні ў літаратурных творах 93
Папулярныя легенды і паданні 114
Камяні і праявы чорнай сілы 128
Адвечныя помнікі вернаму каханню 131
Камяні і Светабудова 135
Казачныя рысы валуноў 139
Чалавек, нячысцік і... камень 145
Валуны і народная медыцына 157
Могілкі... Дамавіны... Труны 162
Каменныя крыжы 166
Дзіўныя камяні-следавікі 176
Каменныя слупы і валуны-пісанікі 189
Мемарыяльныя камяні 203
Каменныя бабы 213
Нябесныя пасланцы метэарыты 220
Заключэнне 235
Спіс выкарыстаных крыніц 237
Навукова-папулярнае выданне
Традыцыйны лад жыцця
Ненадавец Аляксей Міхайлавіч, Ненадавец Ягор Аляксеевіч
ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
Рэдактар Т. В. Лапцёнак
Мастацкі рэдактар Д. А. Комлеў
Тэхнічны рэдактар М. В. Савіцкая Камп’ютарная вёрстка С. М. Касцюк
Падпісана да друку 06.02.2023. Фармат 60х84716.
Папера мелаваная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 13,95.