• Часопісы
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    Каб пазбегнуць крутой ломкі векавых народных вераванняў, князі асвячалі гэтыя камяні адлюстраваннямі сімвалаў хрысціянства, і шанаванню камянёў надавалася ўжо хрысціянскае значэнне.
    Гэтую думку пацвярджаюць і легенды, якія захаваліся дагэтуль у Магілёўскай і Віцебскай губернях, сцвярджаюць, штоў камянях, ці паблізу, жылі ў старажытнасці страшныя вогненныя змеі ці асілкі, варажбіты ці, нарэшце, што самі камяні ўяўляюць сабой акамянелых людзей. Ля такіх камянёў дагэтуль моляцца, ставяць свечкі, прыносяць ахвяры і г. д.» [Тамсама, с. 16],
    Паводле нашага меркавання, на памылковай пазіцыі стаяў I. Крашэўскі, які звязваў Дзвінскія камяні з імем мінскага князя Барыса Усяславіча, што нібыта княжыў у канцы XI стагоддзя. Атрымліваецца, што нешта надта хутка ачомаўся мясцовы ўладар пасля ўвядзення хрысціянства, адмаўлення ад веры бацькоў і стаў своеасаблівым «рупарам» адзінага Бога.
    ЯПІЗІЛІУЫ I5VV3H15IAIVW9
    Валун Варацішын хрэстз в. Камена Вілейскага р-на
    Археолаг Г. Штыхаў лічыць, што гэтыя камяні напачатку былі паганскімі бажкамі, а пасля па загадзе полацкага князя Барыса Усяславіча памерлага ў 1102 годзе, для барацьбы з паганствам былі высечаны крыж і надпіс: «Помозм господм рабу своему Бормсу» [22, с. 124].
    Але ні ў якім разе нельга адмаўляць і таго, што крыжы і надпісы рабіліся, магчыма, і ў гонар прыезду ў дадзеную мясцовасць нейкай канкрэтнай гістарычнай асобы. Можна дапусціць і такі факт: часам камяням ці крыжам магло прыпісвацца імя князя, выдатнага дзеяча і г. д. нават тады, калі яны і не бывалі ў гэтым месцы. Тут важную ролю іграла багатая фантазія народных дарадцаў. Інакш чым можна растлумачыць легенду, што камень ля вёскі Крычын звязаны з падзеямі Айчыннай вайны 1812 года. На гэтым камені ў лесе нібы раней была выбіта карта-схема ў выглядзе пеўня, запрэжанага ў карэту, па якой дасведчанаму чалавеку запроста можна было расшыфраваць, дзе схавана залатая напалеонаўская карэта. Цяпер, мабыць, марна шукаць яе, бо пра месца знаходжання напалеонаўскай карэты існуюць розныя паданні і легенды ў іншых раёнах Беларусі. I сапраўды, шмат варыянтаў гэтага фальклорнага твора існуе менавіта там, дзе ні сам Напалеон, ні ягоныя войскі ніколі не былі.
    Адным з так званых гістарычных камянёў быў вялізны Рагвалодаў камень, што непадалёку адОршы. Цела ягоўздымаецца на чатыры вяршкі ад паверхні зямлі. Гэта чарнаватая ці шэрая пліта з высечаным на ёй двайным крыжам і надпісам з глыбока выдзеўбанымі славянскімі літарамі: «В 6679 (1171) месяца мая в 7 день доспень. Господм помозм рабу Васмлмю в креіценмм мменем Рохволода сыну Бормсову». Рагвалод асоба гістарычная, ён быў князем полацкім, гаспадарыў таксама ў Слуцку і Друцку. Камень гэты мае ў даўжыню 4 сажні 4 вяршкі, у шырыню 3 сажні 6 вяршкоў. Характэрна, што мясцовыя жыхары называюць яго не інакш як надмагільным каменем ці грабніцай. Ён у вялікай пашане ў народа. У свой час граф К. П. Тышкевіч пісаў, што мясцовыя сяляне расказваюць пачутае ад продкаў сваіх, быццам ён стаяў на чатырох нагах і меў галаву, што ў цэлым уяўляла фігуру жывёлы. Паводле падання, мясцовы млынар адсек яму галаву, перарабіў на млынарскі жорнаў, які не толькі сам перамалоўся ў пясок, але таксама перамалоў усё багацце і ўсю сям’ю мельніка. Старыя ж апавядалі Тышкевічу, што яны самі памятаюць, як пад гэтым каменем было парожняе месца, куды звычайна хаваліся ад дажджу пастухі, што пасвілі тут жывёлу. У далейшым яно засыпалася, і камень усё болей і болей паглыбляўся ў зямлю. Потым пад яго падлажылі камяні значна меншыя, але і яны ўраслі ў зямлю. Камяні маюць такую ўласцівасць: яны не толькі «паказваюцца» з зямлі, але і «хаваюцца» ў яе самастойна, не патрабуючы дадатковай дапамогі.
    Рэктар аршанскай езуіцкай калегіі Дэзедэрый Рышардо ў сваім пасланні канцлеру Расійскай імперыі графу Румянцаву таксама сведчыў, што надмагільны камень трымаецца на чатырох слупах, а многія старыя людзі памятаюць, што пад ім можна было праходзіць і што дзеці, гуляючы, бегалі пад ім. Верагодна, што грабніца заглыбілася ў зямлю, бо цяпер яна зусім ляжыць на зямлі.
    Ёсць і іншыя гістарычныя камяні, якія ўжо неаднаразова апісаны ў навуковай і папулярнай літаратуры. Да іх можна аднесці і Аршанскі камень, знойдзены ў 1792 годзе. Першым аб ім напісаў Мальгін у «Зерцале» (1794). У 1805 годзе над каменем была пабудавана капліца, але ў 1812, калі на тэрыторыю Беларусі ўварваліся напалеонаўскія войскі, яна была спалена. Пасля гэтага сяляне зноў пабудавалі вакол яго сцены і пакрылі дахам. У выніку атрымалася своеасаблівая капліца. У 1846 ці 1847 годзе камень займаў усю сярэдзіну капліцы, а па баках заставалася толькі вузенькая сцяжынка, па якой можна было прайсці вакол валуна.
    У 1865 годзе ў Віцебску насупраць старажытнай Успенскай царквы, у 25 кроках ад падэшвы крутога берага Заходняй Дзвіны, знайшлі ка-
    ЯПВІЛІУй BVV3H15NV>IV£
    меньз шасцікутным крыжам, без усялякага надпісу. Ён бачны пры вышыні ўзроўню вады ў 2 сажні і 13 вяршкоў. Народ называе гэты камень Іасафатавым. Здаецца, народная легенда правільна звязвае гэты камень з гібеллю ўніяцкага епіскапа Іасафата Кунцэвіча, тым больш што цела яго знойдзена ў рацэ паблізу Успенскага храма, а вядома, што Кунцэвіч быў забіты ў сваіх жа харомах на Лысай гары, дзе сёння Успенскі храм. Пасля забойства цела Кунцэвіча зашылі ў мяшок, да ног прывязалі камяні і кінулі ў Дзвіну. Некаторыя першакрыніцы сцвярджаюць, што праз тры дні цела епіскапа было знойдзена і на лодцы перавезена ў Віцебск. Вельмі верагодна, што на тым месцы, дзе быў забіты верны служка езуітаў, і паклалі вялікі камень, каб такім чынам пакінуць знак аб ім як сярод жывых, так і для нашчадкаў [25, с. 58],
    Можна таксама гаварыць пра Вілейскі камень, які знаходзіўся непадалёку ад мястэчка Далгінава, на правым беразе ракі Віліі. I ўсё ж не адныя толькі камяні ўганароўваліся сярод насельніцтва. У пераліку шанаваных стагоддзямі прадметаў сустракаем і даволі нечаканыя.
    У пісьмовых крыніцах ад 1582 года згадваецца нейкі Чортаў камень, які вяскоўцы старанна аберагалі і не давалі адносна яго здзяйсняць якія б ні было ганебныя дзеянні. Гаварылі, што ён некалькі разоў даваў здароўе (вяртаў да жыцця) моцна хворых людзей, хоць і назву меў чартоўскую. I апошнім часам выратаваў ад смерці апошняе дзіця ў сям’і, дзе ўсе малыя да гэтага паміралі. Адным словам, валун быў залічаны да гаючых камянёў і за гэта вяскоўцы аказвалі яму адпаведную пашану. У адной з мясцін Мядзельшчыны ў мінулым, напрыклад, ушаноўвалі старажытную зерняцёрку. Вядома ж, яна была каменная, але з таго самага часу, як яе знайшлі і пачалі ёю карыстацца, мела такую цікавую форму. Нічога ў ёй не падладжвалі, нічога спецыяльна не падганялі. Адно адразу пачалі церці збожжа. 3 цягам доўгіх гадоў камень высклізгалі да такой ступені, што ён ужо проста блішчаў-адліваў сваімі бакамі. Тады зерняцёрку пачалі захоўваць як камень-сімвал вернага служэння чалавеку. У аднайменнай вёсцы Камень Вілейскага раёна таксама знаходзіцца камень дзіўнай формы у выглядзе звана. На ім надпіс «Воротмшпн хрест» і дадатковы глыбока выбіты малюнак крыжа. Надпіс гэты датуецца раннім XII стагоддзем [Тамсама, с. 52].
    Агульнавядома, што прасіў дапамогі ў каменя (-ёў) не адзін толькі князь Барыс. Напрыклад, вядома, што ляжаў раней каля вёскі Дзятлава Аршанскага раёна буйны пляскаты валун з вялікім крыжам і надпісам, які сведчыў: «В лето 6679 мая в 7 день доспен крест смй. Господм помозм рабу своему Васмлмю в креіценнм мменем Рогволоду сыну Бормсову». Калі расшыфраваць «в лето 6679», атрымаецца 1171 год.
    Якой, паводле складу, была гэтая глыба, зараз сказаць цяжка. У надпісе да адной старой фатаграфіі мімаходзь паведамлялася, што яна нераўнамерна афарбаваны цёмны пескавік. Хутчэй за ўсё гэта памылка, бо кавалкі пескавіку такой велічыні сярод ледавіковых адкладаў амаль не сустракаюцца. Сумнеў выказаў прафесіянал-геолагЭ. Ляўкоў. Напэўна, каля Дзятлава ляжала нейкая цёмнаколерная раскрышталізаваная магматычная або метамарфічная парода, напрыклад, дыярыт, гнейс або амфібаліт. Такіх камянёў мноства было прынесена на Беларусь ледавікамі.
    Тысячагоддзе назад, калі Ушацкія азёры былі болыв паўнаводныя і іх амаль паўсюдна абступаў лес, у зацішным куточку возера Цётча (Павулле) уздоўж берага цягнуўся ланцуг камянёў. Сюды іх прынеслі людзі з суседніх узгоркаў. На адным з валуноў увесь час гарэў агонь, які падтрымліваў святар-вяшчун. Побач ляжаў чашападобны камень пад ахвярапрынашэнні. Быў і другі ахвярнік. Сярод натуральных камянёў узвышаўся стод, высечаны з чорнага базальту. У гэтае патаемнае месца на чаўнах прыплывалі жыхары наваколля, везлі шчодрую даніну, прасілі маўклівыя стоды прынесці ўраджай, здабычу, багацце. На капішчы святар казаў («рэкаваў») свае прамовы, вяшчаў прароцтвы. Можа, таму гэта месца зараз называюць Рэкшаты. Павінна была хоць у нечым застацца гісторыя: не захавалася ў камянях, бо іх невядома куды парасцягвалі, як і галоўны стод, то фальклорная спадчына зберагла памяць пра язычніцкія падзеі.
    Па форме валун нагадваў паралелепіпед з крыху скошанымі закругленымі вугламі. Даўжыня блока дасягала 3 метраў, а шырыня 2,4 метра. На яго грані, звернутай уверх, да неба, быў высечаны шасціканцовы крыж на падстаўцы з дзвюма прыступкамі. Вышыня яго складала 1,8 метра. Надпіс двума колцамі апяразваў крыж. Велічыня літар дасягала 15 сантыметраў. Словы »сыну Бормсову» не ўваходзілі ў літарны круг, а займалі месца ў цэнтры каля крыжа. Празмернае ўжыванне літары «і» замест «н» сведчыла пра тое, што майстар, які пераносіў выяву на камень, або той, хто ім кіраваў, ведалі лацінку. Дарэчы, тое самае характэрна і для іншых Барысавых камянёў. Як гэта ні парадаксальна, але гісторыю беларускага «і», відаць, можна пачынаць адсюль, з XII стагоддзя, I не акцэнтаваць асабліва ўвагу на дзейнасці салунскіх братоў Кірыла і Мяфодзія.
    Вядома, што Рагвалод-Васіль Барысавіч, па загадзе якога і быў усталяваны гэты камень, не быў асабліва ўдачлівы ў вядзенні дзяржаўных спраў. Міжусобіцы княстваў, барацьба Полацка за сваю самастойнасць, моцнае гарадское веча, якое нават не заўсёлы лічылася з думкамі князёў, наклалі свой адбітак на лёс Рагвалода. Адразу пасля смерці бацькі