• Газеты, часопісы і г.д.
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    У тым жа музеі экспануюцца яшчэ два каменныя крыжы, праўда, значна меншых памераў (прыкладна метр у вышыню і сантыметраў 70 у шырыню). Яны выкарыстоўваліся па сваім непасрэдным прызначэнні стаялі на Барысаглебскіх могілках (адзіных, якія захаваліся ў старажытным Тураве) на магілах памерлых. Адзін з іх двайны крыж. Гэта значыцца, на самім крыжы выбіты яшчэ адзін. Нейкі сумленны працаўнік доўга рыхтаваў такі просты помнік, каб потым паставіць яго на магіле блізкага яму чалавека і такім чынам захаваць памяць памерлага сярод нашчадкаў.
    Як слушна адзначае ў прыватным лісце да аўтараў гэтай кнігі расійскі даследчык Ю. Лабынцаў, «да ліку самых старажытных помнікаў гора-
    да (маецца на ўвазе Тураў. А. Н., Я. Н.) адносяцца і каменныя крыжы, якія зараз перанесены ў памяшканне адзінай ацалелай у Тураве царквы. Паданні настойліва звязваюць іх паходжанне з перыядам хрысціянізацыі Тураўшчыны. Крыжы гэтыя быццам бы самі прыплылі ўверх па цячэнні Прыпяці і потым былі пастаўлены сярод палёў у паўднёва-заходняй частцы горада. Народ здаўна называе гэтыя крыжы “голымі”, у адрозненне ад каменных крыжоў у вёсках Верасніца і Пагост, над якімі ў свой час былі ўзведзены капліцы. Тураўскія каменныя крыжы маюць вышыню больш за два метры і шырыню крыху меней метра. Больш падрабязную характарыстыку даць ім немагчыма, таму што, з’яўляючыся і па наш дзень прадметамі асаблівага шанавання сярод веруючых, яны схаваны ад вачэй падтоўстым пластом са шматлікіх вышытых ручнікоў. У даўнія крыжы пакланіцца крыжам прыплывалі людзі з усёй Прыпяці. Лічылася, што крыжы гэтыя цудатворныя, што яны вылечваюць хворых. Асабліва шмат людзей збіралася да крыжоў на Узвіжанне. У адрозненне ад гэтых, вялікіх каменных крыжоў, на Барысаглебскіх могілках знаходзілі і крыжы малыя... з далонь велічынёй. Яны трапляліся даволі часта, і гэта дае падставы меркаваць, што іх выраблялі ў Тураве ці дзесьці паблізу ад яго» [18, с. 9],
    Каменныя крыжы згадваліся ў фальклорных творах даволі часта. Гэта былі і культавыя (пакланяльныя) сімвалы, якія ўзвышаліся на высокіх пагорках і былі відаць здалёку; гэтыя крыжы маглі асацыявацца з нейкай канкрэтнай падзеяй, і нават неабавязкова, каб рэлігійнай (крыжпомнік як на брацкіх вайсковых магілах, так і на месцы пахавання звычайных людзей). А тое, што з крыжамі звязвалі легенды аб іхнім цудоўным узнікненні, то фантастычны элемент заўсёды прысутнічаў у вуснапаэтычнай творчасці. «Каменныя крыжы ля Турава»: «Паблізу Турава стаяцьу полі два каменныя крыжы каля сажані вышыні. Пра іх расказваюць, што яны плылі па Прыпяці ўверх, проці вады, і калі іх перанялі ў Тураве, дык уся вада зрабілася крывёю» [20, с. 361].
    Ці паданне, прысвечанае нейкай трагічнай падзеі, здарэнню. «Каменны крыж»: «Па гэтаму масту ехала аднойчы нейкая вялікая княгіня. Мост пад карэтай рухнуў, і княгіня ўтанула. Знайсці яе не змаглі. Тады князь забараніў ездзіць па гэтай дарозе, і яна засохла, а на беразу ракі з’явіўся гэты крыж» [Тамсама].
    Агульнавядома, што ў культавых мэтах камень на Палессі, напрыклад, выкарыстоўваўся задоўга да прыняцця хрысціянства. Сваіх багоў язычнікі высякалі з трывалага дрэва ці з... каменя. Каменныя ідалы ці іх галовы знойдзены на Палессі ля вёсак Чаплін Кобрынскага, Залужжа Жабінкаўскага, Астрамечава Брэсцкага раёнаў. Нешматлікасць знахо-
    ЯПБІЛІУй 6VV3HbNVXV£
    дак язычніцкай каменнай скульптуры тлумачыцца тым, што праваслаўе, якое стала дзяржаўнай рэлігіяй, паўсюдна знішчала капішчы і ідалаў. Для адваджвання язычнікаў ад шанаваных імі свяшчэнных месцаў замест ідалаў ставілі крыжы, якія таксама высякалі з каменя.
    М. Мялешка слушна адзначае, што «з прыняццем на Беларусі хрысціянства камень не страціў да сябе пашаны. Пакланенне камяням заставалася яшчэ вельмі доўга. У некаторых жа выпадках замест каменных багоў, якія былі аб’яўлены паганымі, народ стаў на камені высякаць хрысціянскія эмблемы. Там, дзе раней стаялі камяні з паганскімі багамі, паступова... пачалі з’яўляцца каменныя крыжы і г. д. Каменных крыжоў на Беларусі даволі многа. Мне асабіста здаралася бачыць каменныя крыжы на Віцебшчыне, непадалёку ад Тадулінскага манастыра, на Ласосінскіх могілках у б. Сялюцкай воласці, якія, відаць, пастаўлены тутужо пазней і зрушаны з сваіх першых месцаў. Часта сустракаюцца агромністыя крыжы на Полаччыне па старадаўніх шляхах.
    Між іншым на Полаччыне вядомы так званыя жальныя крыжы два ў Якіманіі каля царквы і адзін каля вёскі Ксты, непадалёку ад г. Полацка. На апошнім ёсцьтакі надпіс: «сто вьхрь станько». Назва вёскі Ксты паказвае, што тут, відаць, быў не адзін такі крыж. Што азначае надпіс, які захаваўся на гэтым крыжы, сказаць цяжка, бо частка надпісу сцёрлася. М. Кайгародаў (дарэвалюцыйны вучоны. Д. Н., Я. Н.) лічыў, што Кстоўскі крыж пастаўлены на брацкай магілеў час вайны Івана Грознага са Стэфанам Баторыем. Стаіць крыж не на старым сваім месцы, а перастаўлены на новае. У часе сваіх археалагічных пошукаў на Полаччыне ў 1852 годзе Гаворскі (вядомы тагачасны рускі археолаг. A. Н., Я. Н.) памінае аб гэтым крыжы ў в. Ксты і нават падае яго надпіс у такім выглядзе: “Сть вь хра...нько”. Кажа і аб каменным крыжы ў Бяздзедавічах, які прынесены быў сюды са старадаўняга могільніка; на гэтым крыжы Гаворскі здолеў прачытаць такі надпіс, напісаны славянскімі літарамі: “Во. мя. ца сына м святого духа аммнь. Сня паметь поставлена по рабе божімм ... хау ... а поставмль сынь по тш,...ахл”. Каля м. Ветрына ім знойдзена некалькі каменных крыжоў, на адным з іх можна было прачытаць “Іоанко Н-ьманушкевмч-ь”... Другія літары сцёрліся» [25, с. 10].
    Цікавы і даволі сціплы помнік, так званы Федзькаў крыж, які знаходзіцца непадалёку ад Заслаўя. Калі глядзець на яго з боку Заслаўя, камень мае від крыжа, а з процілеглага боку фігуры чалавека. Паданне распавядае, што на гэтым месцы гадоў 100-150 таму разбойнікі забілі Федзьку і забралі грошы, якія ён атрымаў за апошнюю прададзеную карову. Бедна, вельмі бедна жыўтой гаспадар і таму спадзяваўся, што, збыўшы жывёліну, прыкупіць тое-сёе, і вясковыя справы ў ягонай сям’і
    пойдуць уверх. Але жорстка пралічыўся. I ў страшным сне падумаць нават не мог, што сусед-зайздроснік уважліва сочыць за кожным ягоным крокам. Таму ён толькі карову на кірмаш на досвітку павёў, а крывавая кампанія ўжо засела ў засадзе, рыхтуючыся да жудаснай сустрэчы. Федзьку пахавалі на вясковых могілках, а на месцы забойства яго родныя паставілі гэтакі крыж.
    У Вілейскім раёне, паміж вёскамі Даўгінава і Жары, таксама стаяў ля дарогі каменны крыж. Мясцовыя жыхары здаўна ставіліся да яго з асаблівай павагай, неслі сюды па святах кветкі. Крыж высечаны з гнейсавага валуна, злёгку крануты з паверхні выветрываннем. Вышыня вырабу 173 см, размах 107 см. Для такіх памераў ён даволі тонкі усяго каля 20-25 см.
    Па ўсіх параметрах гэты помнік не крыж, а ідал нейкага жаночага бажаства. Атрымліваецца, што гэта не хрысціянская святыня, а куды больш старажытная, язычніцкая.
    Адметнасць помніка гэтым не канчаецца. Калі агледзець яго «са спіны», першае, на чым засяроджваецца ўвага, чатыры не зусім зразумелыя знакі. Чымсьці яны нагадваюць своеасаблівыя квадраты або чатыры крыжыкі. Два знакі размешчаны насупраць «грудзей», трэці ля «сэрца» ідала і яшчэ адзін на ўзроўні «жывата». Адлюстраванням надаваўся нейкі затоены магічны сэнс, што таксама пацвярджае архаічнасць ідала.
    Па-іншаму крыж называюць даследчыкі крыж крыжоў, вогненны крыж або крыж Мары, адзін са спосабаў яе шматаблічнага вызначэння. Мара ўваходзіла ў лік самых старажытных багоў індаеўрапейцаў. Напэўна, з самага пачатку Мара загадвала многім: «адказвала» за замагільны свет, садзейнічала працягу роду, была заступніцай жанчыны і г. д. Пазней, калі развіццё грамадства дыферэнцыравала дзейнасць людзей, адбылася спецыялізацыя і багоў. На Беларусі яе замагільную іпастась пачалі звязваць з нечысцю (у беларуса Мара прывід, злы дух), а абавязкі заступніцы жанчын, пладавітасці, ураджаю былі перанесены з іншых на Мар’ю і іншых вядомых куміраў.
    qVlblAIVLl L5VV3HLSIA1V>IV£
    176
    ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
    ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
    ДЗІЎНЫЯ КАМЯНІ-СЛЕДАВІКІ
    Але не толькі каменныя крыжы прыцягвалі і прыцягваюць увагу даследчыкаў. He менш цікавым аб’ектам вывучэння з'яўляюцца і камяніследавікі.
    Першым звярнуўувагу на камяні-следавікі старажытнагрэчаскі гісторык Герадот (V ст. да н. э.). У сваіх нарысах аб старажытнай Скіфіі як незвычайную з’яву ён адзначыў «ступню Геракла» ў скале на беразе Днястра і падкрэсліў, што мясцовае насельніцтва пакланялася гэтай скале і вельмі шанавала яе.
    Ад гэтага ж самабытнага даследчыка захаваліся надалей звесткі пра тое, што нашы продкі былі сонцаі водапаклоннікамі, шанавалі лясы і звяроў, мелі магутных і непадатлівыхтатэмаў, якія старанна апекаваліся мясцовымі родамі, не дапускаючы таго, каб іх крыўдзілі больш моцныя суседзі ці нечаканыя ворагі, якія прыйшолі-наскочылі аднекуль. Герадот згадваў, што насельніцтва тэрыторыі, якая пазней стала Беларуссю, мела свой календар, які грунтаваўся на феналагічных назіраннях
    і на тлумачэнні руху нябесных свяцілаў. Увогуле, прыгадваў высокую духоўнасць і самааданасць у барацьбе-выжыванні з сіламі лютай мясцовай прыроды, у пастаянных бітвах-супярэчнасцях з зайздроснікамісуседзямі.
    Многія цікавыя выпадкі прыводзіць у сваёй працы Э. Ляўкоў, спашлемся на яго: «На Цэйлоне і ў Індыі вядомыя сляды Буды, якія існавалі ўжо ў 90-м годзе да нашай эры. Ва ўсялякім разе так іх апісалі кітайскія паломнікі. Пазней гэтыя паглыбленні шанавалі не толькі будысты, але і прыхільнікі ісламу. След Ісуса Хрыста ў Іерусаліме прыгадваецца з IV стагоддзя нашай эры».
    А вось яшчэ адна «гісторыя». Упершыню яе запісаў на мяжы I і II стагоддзяў нашай эры Тацыт, які расказаў пра кулы язычніцкай багіні Герты на востраве Руген. Лічылася, што яна некалькі разоў на год у ясную месячную ноч з'яўлялася ля Святога возера, схаванага ў глухім лесе. Багіня прыязджала на беласнежных валах. Яе суправаджалі вярхоўны жрэц, прыгожыя служкі, шматлікія рабы. Пасля купання багіні рабоў I выпадковых сведак тапілі ў возеры. Юныя жрыцы давалі зарок бясшлюбнасці.
    Аднойчы вярхоўнаму жрацу данеслі, што адна жрыца кожную ноч таемна сустракаецца з воінам-чужаземцам. Допыт не выявіў вінаватай. Тады грозны жрэц пачаў падводзіць дзяўчат адну за другой да валуна, прымушаючы іх наступаць босай нагой на камень. I тут да жаху прысутных як толькі адна з іх даткнулася каменя, на ім з'явіўся адбітак ступні, а побач маленькі след дзіцячай ножкі. Вінаватая была знойдзена. Пацягнуў няўмольны служка няшчасную да мора і на навуку астатнім скінуў з высокай скалы. Як сцвярджае далей легенда, велікадушная Герта пашкадавала юную грэшніцу, дапамагла ёй мякка апусціцца на рукі каханага, які чакаў яе ў моры на караблі. Даўно ў нябыт адышлі язычніцкія багі і жрацы, закінута старажытнае капішча, а валун са слядамі дзяўчыны і дзіцяці дагэтуль ляжыць на тым самым месцы каля возера Герты на Ругене. Зараз гэта адна з яго славутасцяў» [22, с. 152].