Закамянелая памяць
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 239с.
Мінск 2023
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
МОГІЛКІ... ДАМАВІНЫ... ТРУНЫ...
Неабходна адзначыць, што нават у пахавальнай абраднасці беларусаў камень выконваў пэўнае ахоўнае значэнне. Паводле шматлікіх міфалагічных уяўленняў, незвычайная цвёрдасць, вялізны цяжар і пастаянная непарушнасць яго не даюць магчымасці памерлым, іхнім зданям бесперашкодна вяртацца ў свет жывых, «на зямлю назад, каб там тварыць свае злыя справы». Таму камень у галаве магілы нашы продкі клалі не толькі для таго, каб яе пазначыць, але і для таго, каб не было нябожчыку звароту да жывых. На Піншчыне да гэтага часу (вёскі Чухава, Сташаны) захоўваюцца некаторыя старыя могілкі (іхнія рэшткі), хутчэй за ўсё яшчэ язычніцкага перыяду, дзе магілы абкладзены па перыметры вялікімі ці малымі камянямі. Магчыма, што гэта не што іншае, як своеасаблівы варыянт захаванняў, над якімі некалі пад пакладзенымі на зямлю камянямі ляжаў яшчэ адзін зверху, які нагадваў сабою ўсё тую ж непераадольную каменную пліту.
Рэшткі язычніцкіх могілак (знаходзяцца на высокай гары) ля в. Сташаны Пінскага р-на
Агульнавядома, штоў часы язычніцтва целы памерлыхлюдзей спальвалі на свяшчэнным вогнішчы. Менавіта агонь, лічылі нашы продкі, ачышчае душу нябожчыка, робіць яе прыдатнай для пазамагільнага жыцця. Але ў некаторых выпадках памерлых не спальвалі, а хавалі ў каменных трунах-дамавінах. Іх рабілі толькі для знатных асоб, бо патрабавалася многа працы і сродкаў, каб усё гэта давесці да ладу. У вялізным камені выдзёўбвалі столькі месца, каб пакласці туды нябожчыка. Альбо адколвалі своеасаблівую «дошку» таўшчынёй да метра і потым паступова ссякалі камень да таўшчыні ў некалькі дзясяткаў сантыметраў. Такія труны-дамавіны не закопвалі ў зямлю, а ставілі ў родавых склепах (раней можна было ўбачыць іх у Лагойску, зараз няма).
Некаторыя археолагі падкрэсліваюць, што гэта былі не каменныя труны-дамавіны, а вырабы з чырвонага, моцна спрасаванага пясчаніку, які для такіх мэтаў прывозілі з Кіева-Пячэрскай лаўры. У Пінску, у музеі сацыялістычнага пераўтварэння беларускага Палесся, экспануецца адна з каменных трун, якую ў свой час археолагі знайшлі, раскопваючы гарадзішча тысячагадовага Турава. Сапраўды, гэта моцна і трывала сцягнутая тоўстым каваным дротам дамавіна з плітаў пясчаніку. Самае цікавае, што зусім нядаўна была знойдзена каменная труна князя Юрыя Далгарукага ў Кіеве. Дык вось, і тураўская таксама была такіх жа памераў і з такога ж матэрыялу. Тое, што ў дамавіне знаходзілася цела аднаго з тураўскіх князёў, не выклікае сумнення. Але адкуль
qniSIAlVU 15VV3H151AIV>IV£
узялася сама дамавіна? Бо пясчаніку такой цвердыні ў ваколіцах Турава ніколі не сустракалася. Ці яе ўсё ж зрабілі ў самім Тураве з прывезенай загатоўкі ці ўвогуле труну прывезлі з аднаго з гарадоў Кіеўскай Русі, бо, як агульнавядома з гісторыі, на тураўскім пасадзе сядзелі князі, якія былі ў цесных кроўных сувязях з кіеўскімі?.. Пакуль што гэтае пытанне адкрытае, адназначнага і пераканаўчага адказу на яго вучоныя не далі.
Нават саркафаг легендарнага князя Юрыя Далгарукага, які многія стагоддзі ляжаў у зямлі невядомым, знайшлі зусім выпадкова ў 70-я гады XX стагоддзя. Зрабіў гэта кіеўскі вучоны Віктар Харламаў. Уяўляў ён сабою уражвальных памераў дамавіну з трывалага ружовага сланцу, які здабывалі тады ля г. Оўруч. Нават па знешнім выглядзе гэты саркафаг не меў нічога агульнага, напрыклад, з агульнавядомымі егіпецкімі. Гэта была звычайная славянская труна, толькі зробленая з каменя. Замест крышкі пліта ў дзесяць сантыметраў таўшчынёю, памерам на два метры 30 сантыметраў у даўжынгю і метр у шырыню.
На дне саркафага аказаліся парэшткі чалавека магутнага целаскладу. Антрапалагічныя даследаванні, праведзеныя прама на месцы, паказалі, што касцяк належыць мужчыне сталага ўзросту. Пахаванне выразна адносіцца да XII стагоддзя.
Ю. А. Лабынцаў у сваёй кнізе «У глыбінным Палессі» пісаў адносна тураўскіх каменных крыжоў I саркафагаў наступнае: «Да ліку самых старажытных помнікаў горада адносяцца I каменныя крыжы, сёння перанесеныя ў памяшканне адзінай ацалелай у Тураве царквы. Паданне трывала звязвае іх з перыядам хрысціянізацыі Тураўшчыны. Крыжы гэтыя быццам бы самі па сабе прыплылі ўверх па цячэнні Прыпяці, а потым былі ўстаноўлены сярод палёў у паўднёва-заходняй частцы горада. Народ здавён называў гэтыя крыжы “голымі”, у адрозненне ад каменных крыжоў у вёсках Верасніца і Пагост, над якімі адразу ж былі ўзведзены капліцы. Тураўскія каменныя крыжы маюць вышыню больш за два метры і шырыню крыху меншую за метр. Больш падрабязную характарыстыку даць ім немагчыма, бо, з'яўляючыся і па сённяшні дзень прадметам асаблівага шанавання і пакланення вернікаў, яны схаваны ад вачэй пад тоўстым слоем са шматлікіх вышытых ручнікоў, якія абцягваюць іх. У былыя часы пакланяцца крыжам прыплывалі людзі са ўсёй Прыпяці. Лічылася, што крыжы гэтыя цудатворныя, вылечваюць хворых. Асабліва шматлюдзей збіралася ля каменных крыжоў на Узвіжанне. У адрозненне ад гэтых вялікіх каменных крыжоў на Барысаглебскіх могілках пры пахаваннях здавён знаходзілі крыжы малыя. Яны выразаліся з мясцовага чырванаватага каменя і па велічыні былі з далонь. Такія крыжы трапляліся даволі часта, і гэта дае падставы меркаваць, што іх выраб-
лялі ў Тураве ці дзесьці паблізу ад яго. На тых жа Барысаглебскіх могілках яшчэ ў 1909 годзе на глыбіні ў паўтара метра быў знойдзены першы старажытны каменны саркафаг. Пахаванне аказалася багатым. Нябожчыкам мог быць тураўскі князь ці епіскап. У далейшым удалося адшукаць яшчэ падобныя пахаванні, у тым ліку пры раскопках Замчышча рэшткаў каменнай царквы XII стагоддзя, якія ў 1963 годзе вёў М. К. Каргер» [18, с. 34-36],
Пра тое, што пліты пясчаніку ў якасці загатоўкі прывозілі сюды, на месца, а потым ужо на іх выбівалі адпаведныя надпісы, сведчыць I кавалак надмагільнай пліты з магілы багатага пінскага залатара-ювеліра Ждана. Доўгі час захоўваўся I дэманстраваўся толькі правы кавалак пліты, пакуль недзе з дзясятак гадоў таму мясцовыя ўлады без дазволу археолагаў не ўлезлі ў ахоўную зону I там былі знойдзены каштоўныя артэфакты. У тым ліку і адсутны кавалак надмагілля. Усё ж беспамяцтва адных прывяло да зусім нечаканага выніку.
Сёння адрэстаўраваны I даступны для наведвальнікаў магільны склеп князёў Паскевічаў у гомельскім гарадскім парку кулыуры і адпачынку імя Луначарскага. Падчас вайны фашысты абрабавалі яго, разбурылі капліцу, што стаяла зверху, а ўнізе зрабілі пісталетны цір для афіцэраў СД. Але ўлюбёныя ў свой горад людзі старанна адбудавалі тое, што, здавалася, было амаль назаўсёды страчана.
Шырока за межамі рэспублікі вядомы таксама родавы магільны склеп Радзівілаў у Нясвіжы. Склеп самых буйных землеўладальнікаў свайго часу. Праўда, I ў Гомелі, I ў Нясвіжы труны зроблены з мармуровых пліт, бо час узнікнення іх вагаецца паміж XVI-XVI11 стагоддзямі. Гэта быў ужо куды больш адукаваны час, I многае запазычвалася мясцовымі магнатамі з-за мяжы. I мармур прывозілі ў тым ліку адтуль.
qnmvu bwaHtsiAivxvs
ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
КАМЕННЫЯ КРЫЖЫ
Але ўсё ж у пераважнай большасці камяні ўжываліся ў сваім прамым прызначэнні. Здаўна сутыкаючыся з валунамі, селянін прыстасоўваў іх для гаспадарчых патрэб, нярэдка выкарыстоўваючы камяні самай мудрагелістай формы для ўпрыгожвання двара ці падмуркаў. Каб абазначыць свае зямельныя ўладанні, нейкі канкрэтны князь ці пан размяшчаў на мяжы ўласнага надзелу, лясных участкаў звычайныя камяні з выбітымі на іх крыжамі ці імем уладальніка зямлі. Па такой мяжы адразу можна было меркаваць аб багацці і знатнасці гаспадара.
У той жа час узнікненне каменных крыжоў цяжка растлумачыць адназначна. Сустракаюцца яны на тэрыторыі Усходняй і Заходняй Еўропы. Як сцвярджае даследчыца беларускіх каменных крыжоў археолаг Л. Дучыц, «па прызначэнні яны падзяляюцца на памятныя, прыдарожныя ці паклонныя і надмагільныя. Іх ставілі на перакрыжаваннях дарог, месцах бітваў, водных пераправах, межах зямель, пры пракладцы новых шляхоў, закладцы гарадоў і цэркваў, у гонар знамянальных падзей,
Крыж Стэфана Баторыя ў Докшыцкім р-не
па краях вёсак (для заступніцтва ад халеры), на могілках, а таксама пасля прыняцця хрысціянства на месцы язычніцкіх каменных ідалаў.
На Беларусі вядома больш за сто месцазнаходжанняў каменных крыжоў, пераважна на тэрыторыі Падзвіння і верхняга Падняпроўя... Формы каменных крыжоў даволі аднастайныя; значная частка нагадвае лацінскі крыж вертыкальны брус (каля 1,5 м) даўжэй за перакладзіну (каля 1 м), таўшчыня каля 0,4 м. Зрэдку трапляюцца надпісы, манаграмы, часта ў сяродкрыжжы высечаны крыжыкі рознай формы. Найбольш значныя каля вёскі Палачаны (Маладзечанскі раён). Бабруйшчына, Пліса (Глыбоцкі раён), Галошава (Талачынскі раён), Мішневічы (Шумілінскі раён), Горы (Горацкі раён) і некаторыя іншыя» [22, с. 126],
Каменныя крыжы ў даўнія часы, з-за сваёй даўгавечнасці, хутчэй за ўсё, стаялі паўсюль па Беларусі. Іншая справа, што ў варунках гістарычных падзей ды са зменай розных абставін, многія з іх зніклі назаўсёды. Пра некаторыя толькі і засталіся ў памяці самабытныя паданні і своеасаблівыя гісторыі. Да такіх адносіцца і вусна-паэтычны твор «Засульскія турэ»: «Ёсць у нашым краю сяло Засулле. А каля таго сяла,
qlHilAIVU L5VVBHk5IAlV>IVS
на краю Баханскага балота, ляжацьтры вялізныя каменні, штотурамі завуцца. Два з іх, большыя, ляжаць поплеч, як два пірагі, зліпшыся, а трэці, меншы, круглы, як баханок, ззаду паміж пірагоў паложаны.
Вота ж старыя людзі павядаюць, гэтыя каменні кольсь-то людзьмі былі такімі, як і мы. Гэта было яшчэ тады, калі наш край у паганстве быў, а толькі чутка хадзіла, што ад Кіева нека новая вера разыходзіцца і штораз далей і далей па гарадах, сёлах і сялібах пашыраецца. I ад гэтае чуткі страшна людзям станавілася. Баяліся новае веры, якзаразы якой.
Людзі сыходзіліся ў святыя дубровы ды гаі, там раіліся і прыносілі ахвяры багам, каб уласкавіць і ўпрасіць аб помачы проціў насуваючай з поўдня страшнае навіны.
Вот у адным сяле пад Супаю разышоўся пагавор, што да аднаго гаспадара, каторы жыве за сялом на адзіноце і Турам празываецца, па начах прабіраецца нейкі чалавек з вялікаю барадою, з доўгімі валасамі, павучае гаспадара да новае веры. Сталі сяляне падглядаць, і дзе каторыя з іх бачылі, як невядомы з гаспадаром, з гаспадыняй і з малымі іх сынамі кланяліся нейкім рагачам. Сталі прызірацца да тых рагачоў і дагледзелі, што яны пароблены з залезных шынаў, зложаны накрыж.