• Газеты, часопісы і г.д.
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    У якасці пакарання магла ўказвацца ўсеагульная правіннасць тутэйшых людзей, якія не адзін раз парушалі боскія запаветы, імкнуліся ўсё рабіць на свой лад, не прыслухоўваючыся да таго, як гэта рабілася ў іншых мясцінах. Ніхто пра пакаранне, тым болей пра такое суровае, нават і не задумваўся. «Камень ля вёскі Гарадзішча»: «Ля Гарадзішча, вот толькі не ведаю, з якога боку, камень ёсць вялікі, у зямлю ён моцна ўросшы. Зверху ён такі, нібы дах, на бакі спускаецца, і дзве дзіркі ў ім, як бы вокны ў хаце. У тыя дзіркі што ні кінь, ніколі не пачуеш, што аб дно ўдарылася, як бы ў прадонне якое ляціць. Адзін разу тую дзіркуўвапхнулі сабачку невялікага, дыкзнік, не цяўкнуў, ні гуку, ні следу.
    Людзі казалі, што некалі там горад вялікі быў, але за правіннасць людзей, ці як там было, пад зямлю пайшоў, толькі знак застаўся» [Тамсама, с. 357].
    А. Сержпутоўскі запісаў іншы цікавы прыклад: «Лежыць на шляху вялізазны камень. Хто не йдзе та спыніцца ля яго, пасядзіць. Супачыне, а то й падсілкуецца трохі. Мо са ўсяе акругі зналі людзі той камень і шанавалі яго. Забудаваў сабе адзін чалавек млын, але німа дзе ўзяць каменёў. Паехаў ён у место да й купіў верхні камень, узваліў яго на воз, запрог пару валоў да й везе па шляху. Пад’ежджае ён к таму мейсцу, дзе ляжаў той камень, толькі ось прыгрэло сонейко, напалі на валоў авады, сьлепні да здракі да як пачалі іх рэзаць, дак на тых аж шкура лопаецца. ІУІатаюць валы хвастамі да круцяць галовамі, аж кульбакі да занозы трашчаць. Лежыць на возе камень да думае: “От які я важны да патрэбны людзям, што мяне вязуць як пана. Вельмі я слаўны да высокі, не такі, як ось той, што валяецца ось на шляху. Набок з дарогі,
    ЯПЬІЛІУй BVV3HBHVXV0
    бо расцісну як порхаўку!” Тут валы як закруцілі, дак і зачапілі за камень: вось зламаласа, воз пахіліўся, горды камень шусь далоў да так рэзнуўся аб той камень, што аж печанцы ў яго трэснулі. Лежыць ён і не варухнецца да толькі злуе, што прышлосо легці разам з такім брыдкім каменям. Пабедаваў чалавек да й пацёгся з валамі да гасподы. Потым дагадаўса ён, што гэто так Бог даў, каб зьвернуць яго ўвагу на той камень. От пазваў ён майстра, агледзяў той да й выкаваў у млын сподні камень з таго вялізазнага каменя, што дарам валяўса на шляху. Прыўёз той чалавек абудва камені да млына да й палажыў іх як трэ ў под. Лежыць сподні камень да толькі радуецца, што хоць нарэшце дачакаўся таго, што мажэ паслужыць людзям, мажэ малоці ім муку, каб яны з яе пеклі сабе дар Божы. А верхні камень скрыгічэ зубамі ат злосці да лае сподняга таварыша: “Куды табе да мяне! Як захачу, дак я цебе задушу. He ты, а я мелю муку да й мелю толькі тагды, як сам хачу. От пабачыш, як я замелю”. Пры гэтым ён так закруціўса, так зашумеў, што аж распаўса на кускі. Пабедаваў мельнік да й выкінуў тыя кускі ў гразь, як нінавошто не патрэбные. Купіў чалавек новы верхні камень, доўго малоў, але й той змалоўса. А сподні камень папаўса такі добры, што меле мо й да тых час» [32, с. 72-73].
    А. Сержпутоўскім занатавана і іншая казка, якае мае назву «Камене»: «Можэ бачылі часамі па дуброўцы паўз дарогу чэраду каменя. Бачылі, да, бадай, не чулі, зкуль яны ўзяліся. Дак паслухайце старога. Ён вам скажэ не на кпінкі. Ён вам скажэ тое дзіво, што даўней было на сьвеці. Там растуць дубы ажно пад небо. Адны вырасьлі, згнілі ўсеродку, ці перун разбіў ім бокі, што зваліліся да долу. Замест тых растуць другіе. Таўшчыня бы печ, вышыня злетае шапка. Аў землі лежаць калоды і з-пад берага крутого па рацэ на дне глубоко, пачарнеўшы бы вугольле, не гніюць з тых часаў даўніх. От дуб’е ў землі, пні дуб’я наверсе, а між іх лежыць ад веку чарада каменя, бы валоў на пашы. Хто ды скуль прыціс такую ценжар па беразе раскінуў бы картоплю ў вагародзе? Як вада цечэ ў рэццы праз лесы, балота, так прайшлі дзенькі да ночы, зімы і леты, так праходзяць век за векам і ніколі не вяртаюць. Як зьменяецца расліна, такзьменяюцца й людзі: родзяцца, жывуць, клапоцяць, потым паміраюць. Замест іх раджаюцца другіе. Пакрасуюцца на сьвеці, прагаруюць жыцьце да й праходзяць па калейцы, баццэ чаргу адбываюць. Так усе зьмяняецца ад веку. Толькі ціхенько ў дуброўцы чарада каменя сьпіць паміж дубамі да чакае цуду ці таго, як Бог пазволіць і ёй стаць на чэргу, атбываць калейку, баццэ ўсе на сьвеці. Дак якое ж то камене і за што яно ат веку не мяняецца як людзі? To не простае камене і ляжыць тут на пакуту, што зрабіло перад Богам грэх вялікі. Як цяпер, мо спраку веку тут жылі
    якіясь людзі. Секлі лес, рабілі поле да лавілі ў рэццы рыбу, а праворныя мужчыны звера білі ў лесі. Як цяпер мо гаравалі, працавалі, даставалі, як умелі дробным дзеткам жыўнасьць. Раз прыйшоў туды дзядок старэнькі, занепаў ён у дарозі да й пачаў прасіцца нанач. He пускаюць тые людзі. Дзед пакінуў вёску, сеў у лесі пад дубочкам да й чакае сьмерці. Толькі ось адна дзеўчына ціхенько прыносіць дзеду хлеба сьвежаго паўбулкі да вады гаршчочак. Дзед падзякаваў дзеўчыне, хлебам ён падсілкаваўся да й запіў вадою. “Прашчавай, галубко! дзед сказаў дзеўчыне. Тут жывуць ліхіе людзі. Бог іх хутко пакарае, бо яны забылі Бога да й жывуць гарэй гаўяда. Дзе твой бацько?” “Я не знаю бацька”, дзеўка адмаўляе. "Старшы браттвой бацько, а сестра браціха. Сьвет вялікі, ён без края. Усюды сьвеціць сонцо, а пад ім е людзі. Там цябе сустрэне шчасце, баццэ пчолку квешка. Уцекай хутчэй ты з вёскі, каб не стрэло ліхо. Уцекай, не азірайса”. Плачэ бедная дзеўчына, а дзядок бы дым расплыўса. Што рабіць, сама не знае, стала кала дуба, рукі белыя ламае. Як ёй кінуць родны вугал?! Там сестра да матка на вечэру мо чакаюць. Брат вернуўся з лесу, налавіўшы зьвера. Як пакінуць хатку, дзе яна аткрыла вочы! Добрэ йці ў чужые людзі, як у пары мілы, што ведзе за ручку, бы дзіцятко матка. Добрэ шчасьце за гарамі, як яго сустрэнеш, цяжко ж у дарозе дзеўцы без падмогі. Плачэ бедная дзеўчына, жаласно
    Валун Асілак (Вялікі камень) у Смаргонскім р-не
    ЯПІЗІЛІУЫ IWV3H15NV>IV£
    галосіць, аж па лесі вецер яе голас носіць. Азірнулася на ўёску, не паслухалася старога, аж нема там хатак, дзе яны стаялі, толькі рад каменя, бы валы на пашы. Крыкнула дзеўчына да й закукавала. Што за дзіво? замяст ручак крыла. От з тых часоў мо праз векі рад лежыць каменя, а зеўзюленька над імі жаласна кукуе да радні шукае. He паслухалася старога, азірнулася на ўёску дзеўка, дак заўзюлей стала да й праз цэло жыцце не стракае шчасця, бо не ўе сабе гнязьдзечка мілае дамоўкі, толькі плача да кукуе на высокум дубе. А каменя чуюць, што зеўзюля плачэ, да сказаць не могуць, бо акаменелі» [Тамсама, с. 196-198],
    Многія даследчыкі зафіксавалі вусна-паэтычныя творы, прысвечаныя камяням і іхнім цудадзейным асаблівасцям: здольнасці перасоўвацца з месца на месца, выступаць непераадольвальнай перашкодай на шляху у ворагаў, пераўтвараць у сябе жывёл, звяроў, нячысцікаў і людзей і многае іншае. Даволі часта гэта проста варыянты агульнавядомых сюжэтаў, якія пераказваліся амаль што ў кожным населеным пункце, асабліва калі там паблізу быў вялікі валун, звязаны ў народнай памяці з усемагчымымі (легендарнымі і рэальнымі, фантастычнымі і казачнымі) падзеямі. Ясная справа, што пераўвасабленне ці бітва камянямі маглі адбывацца толькі з удзелам магутных персанажаў (калі людзей, то асілкаў, калі дэманалагічных персанажаў, то нячысцікаў-чарцей). Менавіта яны і біліся-перакідваліся шматтоннымі камлыгамі, і пасля такіх бітваў назаўсёды засталіся на беларускай зямлі сведчанні тых паядынкаў.
    Як людзей, так і дэманалагічных істот запроста маглі караць святыя, Усявышні, Божая Маці за парушэнні хрысціянскіх канонаў, за здзекі над рэлігійнымі пачуццямі вернікаў, за іхні ўдзел у будаўніцтве храмаў. Такія дзеянні з боку рэлігійных асоб успрымаліся прымхлівымі людзьмі як своеасаблівы напамін аб тым, што можа здарыцца з тым, хто ў адкрытую ці цішком спрабуе парушаць народную мараль. Праўда, нягледзячы на тое, што пакараны былі нячысцікі (чэрці), у беларускай тапаніміцы амаль не засталося напамінаў пра дэманалагічных істот. Атрымлівалася, што нашы продкі, апраўдваючы суровыя дзеянні супраць іх святых асоб, разам з тым, стараліся нават лішні раз не ўзгадваць пра прадстаўнікоў народнай дэманалогіі, каб не папулярызаваць іхнюю дзейнасць.
    ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
    ЯПіЗНУЫ 15VV3H15IAIV>IV£
    ЧАААВЕК НЯЧЫСЦІКІ...
    КАМЕНЬ
    Сустракаюцца ў фальклоры і сведчанні супрацьстаяння нячысціка з чалавекам. Даўняя, атрымліваецца, у іх гэта варожасць. Яшчэ недзе з тых самых часоў узнікнення Сусвету, калі Д'ябал (чорт, нячысцік) нёс сябе нароўні з Богам і, адпаведна, паводзіў сябе гэтаксама, імкнучыся ні ў чым не саступаць Стваральніку. «Пра камень у Валілах»: «Было гэта даўным-даўно, калі людзей тут зусім яшчэ не было. Вакол прасціраліся непраходныя пушчы-лясы, ды вілася сярод іх вось гэтая рэчачка. У балотнай твані сядзеў Д’ябал. Бачыце, калісьці нячысты толькі ў такіх месцах і вадзіўся. Гэта цяпер ён стаў адно па гарадах шляцца. Сядзеў ён ды так з нуды корпаўся ў балоце, ажно бачыць, берагам рэчкі ідзе чалавек. Здалёку, відаць, бедалага вандраваў: схуднелы ды абдзёрты ўвесь. Убачыў рэчку, прысеў на купіну, а свае змораныя ногі ў ваду апусціў ды пабоўтвае імі, каб хутчэй стомленасць з іх сагнаць. А Д’ябла са злосці аж чорт носіць: “Бач ты, маўляў, мала таго, што па маім беразе валочыцца, то яшчэ і мяне сваім боўтаннем непакоіць уздумаў! Чаго
    Чортавы жорны ля в. Асавы Докшыцкага р-на
    добрага возьме і назаўсёды тут жыць застанецца. Ну, тут то я цябе і звяду са свету”.
    Выкалупаў нячысты з багны каменьчык, бы зерня бобу са струка, папляваў на яго, перакінуў разы са тры з адной сваёй калматай лапы ў другую, і тут уваччу маленькі камушок у аграмадны валун абярнуўся. Пачаў размахвацца Д’ябал з усяе моцы, але ж як на зло ўзяў ды пасклізнуўся ў топелі, і глыба замест у чалавека бухнула на скрай лугу. Убачыў вандроўнік, чым тут пахне, лахі пад пахі ды ходу з гэтых мясцін. А валун так і застаўся ляжаць тут. Ад таго, што чорт уваліў тут валун, і павялася назва Валілы» [20, с. 359].
    У фальклорных запісах даволі часта можна прачытаць пра тое, як чорт старанна рыхтаваўся да бітвы з Богам, потым са святымі, а потым ужо і з чалавекам. Здавалася, што ўсё начыста прадугледжваў, не дапускаў ніякіх агаворак. Ідэальнае становішча, упэўненасць ва ўласных сілах. Толькі што біся-малаціся ды выйгравай чарговы паядынак. Але гэта на першы погляд, на той, калі прысутнічае пэўная доля самаўпэўненасці, якая нячысціку і надавала дадатковыя (не толькі фізічныя, але, бадай што, і маральныя, сілы!).