• Газеты, часопісы і г.д.
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    Сустракаецца і такое сведчанне: «У нас е шмат прошчаў з такімі каменнямі, на якіх аддыхаў сам Бог ці Божая Матка з Сусам Хрыстом. На тых камянёхтолькі застаўся слядок ад нагі Божае Маткі ці Суса Хрыста. Людзі ходзяць здалёку да тых прошчаў і там моляцца Богу, то Бог ім памагае ці здымае хваробу або якую іншую плягу» [30, с. 106].
    Кажуць, што даводзілася чуць ва ўрочышчы Грынбут (на Вілейшчыне) нейкі піск, віск, лямант. Гэта не хто іншы, як нячысцікі, весяліліся. М. Мялешка адносна гэтага згадвае наступнае: «Паводле адной пагудкі камяні з'явіліся на зямлі дзеля гэткай прычыны: нячыстая сіла ў небе спрацівілася Богу, захацеўшы стаць сама роўнай Богу. Угнявіўшыся гэтым, Бог паскідаў нячысцікаў на зямлю і абярнуў іх у камяні. I вось цяпер, дзе вялікі камень гэта быў большы чорт, меншыя ж камяні ўяўляюць сабою малых чарцянят. Дзеля таго ж каб абернутыя ў камяні чэрці не раслі і не множыліся, Бог, скідаючы іх на зямлю, пракляў» [25, с. 58].
    Найбольш пашыраны варыянт зноў жа мае біблейска-рэлігійны сюжэт: нібыта нячысцік нёс здаравенны камень, каб ім заваліць дзверы царквы, але не паспеў данесці, бо прагучаў трэці крык пеўня. Чорт скамянеў на месцы, зліўшыся разам з камлыгай і адначасова даўшы ўсяму гэтаму такую ж назву. «Вядома і яшчэ адна легенда пра паходжанне назвы каменя. Варагавалі паміж сабой два чортавы кланы. Адно сямейства нячысцікаў утульна ўладкавалася ў месным балоце Чартовіца, другое ж імкнулася выжыць адтуль сапернікаў, ды толькі нічога з гэтага не атрымоўвалася. Тады варожы клан вырашыў цёмнай ноччу закідаць балота камянямі, зрабіць своеасаблівую меліярацыю. Адзін з чарцей выбраў самую цяжкую глыбу і з цяжкасцю панёс яе. Стала віднець. Прачнуліся і загарлапанілі пеўні. Нічога не заставалася, як пакінуць камень у тым балоце, дзе ляжыць да сённяшняга дня, на краі былога балота. Як кажуць, “меў чорт урадзіцца, ды певень запеў"» [Тамсама, с. 59].
    Вялікі камень ля в. Горкі Шумілінскага р-на
    ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
    Нярэдка камяні згадвалі і ў сувязі з адшуканнем ці захаваннем рэальных або фантастычных скарбаў. Камлыга магла ўяўляцца напамінам залатога веку, калі «срэбра-золата проста вось так валялася на зямлі». «Даўным-даўно гэта было. Калі сонца яшчэ свяціла ярка круглы год і камяні былі гарачыя і мяккія, як свежаспечаны каравай. Бегаў тады залаты алень шчасця і дзе заставаўся след ад яго капыта, там астывала зямля, і ўсё, што на ёй знаходзілася, набывала цудоўную сілу»; «У Беларуцкай вол. на Меншчыне, недалёка ад вёскі Маганы, каля гарадзішча, знаходзіцца камень, з высечанай на ім падковай. Пераказваюць, што тут былі захаваны каштоўныя рэчы, у знак чаго і паложаны гэты камень з паметаю. Такі ж самы камень ляжаў і ля СёмкаваГарадка» [25, с. 60].
    Розныя варыянты гэтага падання існуюць у беларускай вусна-паэтычнай творчасці ажно да нашага часу: дайшлі, нягледзячы на тое, што царкоўнікі старанна імкнуліся сцерці ў свядомасці простага люду веру ў цудадзейныя магчымасці камянёў. На першае месца выступала тут не што іншае, як суровае пакаранне, якое павінна было служыць павучальным прыкладам для іншых («Каменныя валы»). «Калісьці, на Вялікдзень, чалавек паехаў разважаючы: "Пабачым, ці многа я наару за вялікі дзень?” Жонцы загадаў прынесці абедаць. Яна прынесла абеду двух гаршках. Чалавек паабедаў, аддаў жонцы начынне і сказаў ёй ісці дамоў, не азіраючыся назад. Жонка пайшла, але цікавасць прымусіла яе азірнуцца назад, і яна ўбачыла, што валы скамянелі, чалавек яе скамянеў, сама яна скамянела, скамянелі і тыя гаршкі, якія жанчына несла.
    Каменныя валы ўваходзяць у зямлю ўсё глыбей, а як схаваюцца ў ёй зусім, дык будзе канец свету. Калі каменем біць аб валы, дык з іх цячэ кроў...
    Старыя людзі запэўніваюць яшчэ, што каля каменных валоў быў яшчэ трэці камень (скамянелы чалавек), які ляжаў спераду каменных валоў, і што... каля дарогі ў кірунку да хутара Нагорныя быў даўней камень, падобны да чалавека, а каля яго два меншыя каменьчыкі (скамянеўшая жанчына і два гаршкі)... цяпер ёсць толькі два камяні Каменныя валы і Каменнае ярмо.
    Мясцовасць, на якой ляжаць каменні, мае назву Каменныя валы» [20, с. 355-356],
    У некаторых творах, наадварот, падкрэсліваецца той факт, што «даўней людзі былі цёмныя, многага не разумелі з новых тлумачэнняў і за гэта ім даводзілася за многае адплочваць...» Нават па-свойму абыгрывалася значэнне слова «Вялікдзень», здавалася б, ужо агульназразумелага
    сімвала новай веры. Тым не меней... «Каменныя валы»: «Калісь людзі былі цёмныя. Чалавек гаворыць на жонку:
    -	Я паеду араць, бо гавораць, што сягоння вялікі дзень.
    Ён думаў, што вялікдзень гэта вялікі дзень, і ён удвая зробіць.
    Паехаў араць. Прыйшло ўрэмя абедаць. Жонка панесла яму абед. Ён сеў на камень, паеў. Калі жонка йшла дамоў, ён сказаў ёй:
    -	Ідзі ды не аглядайся.
    Жонка адышла гець з кіламетр, аглянулася і акамянела. Акамянелі валы, чалавек і сабачка. Людзі сабраліся, паставілі хрэст. Хрэст быў з такога дрэва, што і гніль яго не браў. Палякі ўжо потым спалілі. Мы былі хлопчыкамі, бывала, пасядзем на валы і б’ем каменем, і сыплецца краска (з крыжа). Разатрэш на руцэ чыстая кроў. 3-пад каменных валоў выскаквае сабачка шэранькая і гоніць нашых авечак аж да Бібікаў. Пойдзем шукаць авечкі стаяць у кучцы, а сабачкі ніякай няма. Гэтыя валы і цяпер ёсць, але яны ўвайшлі па клубы ў зямлю» [Тамсама, с. 356],
    Маглі ўпамінацца і іншыя рэлігійныя святы, у якія ўзяўся было працаваць селянін, які не слухаўся ўсемагчымых папярэджванняў, «правіў і хацеў даказацьтолькі сваё». »Пра камяні, падобныя на чалавека і валоў»: «У Вілейскім павеце, у лесе маёнтка Клесін памешчыка Каверскага, ляжаць тры камяні, два з якіх падобныя на валоў, а адзін на чалавека. Народ кажа, што гэта араты з двума валамі, ператвораны ў камяні за тое, што чалавек араў зямлю на Барыса і Глеба» [Тамсама, с. 357],
    У адным з раёнаў Беларусі ёсць цэлы «скульптурны музей» валуноў. У іх, згодна з легендай, быў ператвораны селянін разам з быкамі за тое, што ён уздумаў араць у дзень рэлігійнага свята. Да гэтага часу захаваўся нават камень, які нагадвае нешта накшталт язычніцкага капішча. Людзі гавораць, што ў гэтага каменя нашы далёкія продкі прасілі ў сухое надвор'е паслаць на зямлю дождж, таму і называецца ён «дажджбогавым».
    Мясцовыя жыхары ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці часта згадвалі валун, які быў абсечаны з двух бакоў, і валодаў ён вялікімі цудадзейнымі магчымасцямі і ўласцівасцямі: самастойна мог перамяшчацца на значную адлегласць, асабліва тады, калі яму прыносілі шчодрае паднашэнне. Тады, гаварылі вяскоўцы, ён напоіць чалавека, накорміць, апране яго, дапаможа ў цяжкім становішчы.
    А вось што наконтусяго гэтага адзначаў М. Мялешка: «Паданні аб акамянеласці чалавека і скаціны спатыкаюцца даволі часта і маюць шмат варыянтаў. Камень каля м-ка Куранец б. Вілейскага павета Віленскай губ. узнік з гэткага здарэння. У гэтым месцы некалі жыў шавец Гомсін, які не верыў у бога. Адзін раз, на Вялікдзень, усе пайшлі ў царкву ма-
    ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
    ліцца, а Гомсін узяўся шыць боты. Зараз жа ўзнялася хмара, загрымеў гром. Ударыла маланка, якая забіла шаўца і спаліла хату. На месцы, дзе жыў шавец, людзі ўбачылі гэты камень. Калі ў Вялікдзень нахіліцца да каменя, то чуваць, як пяе певень і майструе шавец.
    У двары Клесін Вілейскага павета Віленскай губ. ляжыць камень, які стаўся з чалавека і пары валоў дзеля таго, што чалавек выйшаў на святога Барыса араць. Каля Нясвіжа, непадалёку ад ф. Лазовічы, ляжаць тры камені. Адзін тырчыць з зямлі і хаця слаба, але напамінае фігуру чалавека, а два ляжаць непадалёку ад першага. Апавяданне кажа наступнае: жыў князь, які не баяўся Бога, мучыў людзей і прымушаў хадзіць на працу ў вялікія святы. Адзін раз загадаў князь людзям на Вялікдзень ісці на працу, а хто не паслухае, таму пагражаў выразаць на плячах тры паласы скуры. Пайшлі людзі на поле, запраглі валоў, але араць не пачынаюць. Б’е войт батагом непаслухмяных, а людзі ўсё роўна не бяруцца за працу. Прыехаў на поле сам князь. Войт перад князем узяў саху сам і пачаў араць. Але не прайшоў ён і да палавіны баразны, якударыў гром з неба, і войтз валамі акамянелі [25, с. 61].
    Гавораць, што існуе легенда (варыянт легенды), паводле якой на месцы старажытнага язычніцкага капішча з зямлі не проста вытыркнуўся камень, а вылез велізарны каменны крыж. I здарылася гэта ад таго, што мясцовае насельніцтва па-ранейшаму працягвала пакланяцца сваім старадаўнім багам, учыняць свае абрады і святкаванні. Якія намаганні толькі не прадпрымалі мясцовыя бацюшкі, а ўсё заставалася даўнейшым. Звярнуліся тады яны, хоць гэтага і нельга было рабіць, але ж нейкае выйсце шукаць выпадала, да моцных знахараў, каб яны пасобілі ў амаль што безвыходнай справе. Тыя, у сваю чаргу, не адмовілі, паслухаліся і падрабілі так, што сімвал новай веры крыж сам па сабе «вырас» з зямлі прама на капішчы. Тады атрымалася, што намоленае язычнікамі месца было апаганена, і яны вымушаны былі спраўляць свае службы ў іншым, больш глухім і недаступным куточку роднай зямлі.
    Сустракаецца і крыху іншы фальклорны варыянт гэтага падання, але, зноў-такі, з дакладным вызначэннем мясцовасці і з суровым пакараннем за парушэнне рэлігійнага канона. «Тры камяні»: «Недалёка ад Нясвіжа (вёрст дзесяць-дванаццаць), непадалёку ад фальварка Лазовічы князя Радзівіла, ёсць тры камяні даволі вялікія. Адзін з іх тырчыць з зямлі, нагадваець, хоць і слаба, чалавека, а два ляжаць побач. Пра гэтыя камяні сяляне расказваюць. Жыў у Нясвіжы люты князь, які Бога не баяўся, вельмі народ мучыў. Мала таго, што людзі ў будні з сілы выбіваліся, адбываліся паншчыну, ён пачаў патрабаваць, каб яны і ў гадавыя святы на прыгон хадзілі. Вось надышоў Вялікдзень. Снег сышоў,
    поле можна араць. I загадвае войт прыгон, а калі хто не прыйдзе па загаду, гразіць выразаць таму тры палосы са спіны. Так злосны пан загадаў. Плачуць людзі. Выйсці на ворыва выйшлі, але за працу ніхто не бярэцца. А войт пахаджвае ды бізуном лупіць непаслухмяных.
    Прыехаў сам князь. Тут войт яшчэ больш лютаваць пачаў, пану дагадзіць хоча. Вось і кажуць людзі войту.
    -	Калі ты такі разумны, паспрабуй сам узараць.
    Войт захацеў паказаць сябе перад князем, схапіў саху за рагач і пагнаў баразну. Але не дайшоў і да паловы баразны, як ударыў гром нябесны і войт з валамі акамянеў. Так і стаяць яны да страшнага суда» [20, с. 356-357].