• Газеты, часопісы і г.д.
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    У. Караткевіч не проста апісвае камяні, а параўноўвае іхняе «лежбішча» са старадаўнімі язычніцкімі тронамі, кожны з якіх займаў веліч ны міфічна-дэманалагічны персанаж, які ў памяці беларусаў пакінуў значны след, а некаторыя з іх, так ужо атрымалася, згадваюцца сучаснікамі і па сённяшні дзень. А яшчэ сцвярджалі, што кожны такі самабытны трон захоўваў пэўныя рысы свайго гаспадара-ўладара. Асацыяцыі таксама заўсёды валодалі вялікай сілай [12, с. 68],
    Асаблівай павагай карысталіся ў народзе так званыя крушні (горкі камянёў), ці «прошчы» (у склад прошчы ўваходзіла некалькі магутных старадаўніх дрэў і «крушня»), Ім прыпісвалі здольнасць вылечваць людзей ад усемагчымых хвароб і нядугаў, пошасцей і эпідэмій. Некалі мой старэйшы сябра і паплечнік Алесь Пятровіч Траяноўскі распавядаў (а апавядальнік ён быў цудоўны!): «Памятаю, што калісьці былі “прошчы” мясціны, якія лічыліся цудадзейнымі. Гэта магло быць адно дрэва або некалькі, часам там ставіўся крыж. Неабавязкова, каб гэта былі дубы. Туды ішлі хворыя людзі, маліліся там. Толькі ці дапамагала гэта цяжка сказаць адназначна. На нашай леснічоўцы Уздымач, за якіх метраў паўсотні ад хаты, за агародамі, памятаю, стаялі на невялікім пагорачку дзве высачэзныя і таўшчэразныя сасны. Побач ляжала крушня камянёў. У маленстве я любіў бавіцца там ганяўся за яшчаркамі, якіх было на тым пагорку мноства. Побач з гэтымі соснамі быў вялізны пень усё, што засталося ад трэцяй. Мая матуля расказвала, што калі мае бацькі пераехалі на Уздымач (было гэта недзе ў 1910 ці 1911 годзе), дык стаялі ўсе тры сасны. Гэтыя сосны і крушня камянёў былі прошчай. Маці сама бачыла, як аднойчы прыехаў нейкі чалавек, прывязаў каня непадалёку да плота, а сам пайшоў да соснаў. Выбраў адзін з камянёў,
    qTimVU L5VV3HL5LNV>IV£
    узяў яго ў рукі і стаў абходзіць дрэвы. Пазней матулю ўжо не здзіўляла тое, што прыязджалі людзі і з малітвамі цягалі камяні яны лячыліся, асабліва калі балеў жывот. Праўда, мае бацькі чамусьці не звярталіся да гэткае своеасаблівае медыцынскае дапамогі, хоць яна была побач, за агародам.
    Яшчэ запомнілася тое, што на кожнай сасне было па пары гнёздаў чорных грувасткіх груганоў. Птушкі нікуды не адляталі, а маўкліва сядзелі і падавалі свае галасы толькі тады, калі нехта набліжаўся да прошчы. У 1917 годзе, пасля таго як скінулі цара, настала “слабода”, і тады кожны рабіў, што яму хацелася. Менавіта ў тыя дні прыехалі недзе з палёў (палявых бязлесных мясцін Случчыны) людзі і спілавалі адну з соснаў на вал для новага ветрака. Пілавалі, змяняючыся, два дні. Дзве ператрывалі і апошнюю вайну. Але калі я наведаўся на Уздымач недзеў 1947 годзе, іх ужо не было. А гадоў дзесяць назад я ледзь знайшоў там астаткі пнёў. Як і не было той славутай прошчы!» [37, с. 163].
    Да месца будзе прыгадаць і апавяданне, запісанае А. Сержпутоўскім для таго, каб паўней раскрыць значэнне слова «прошча» для звычайнага люду. Ён запісаў аднайменны фальклорны твор. «У глухом Палесі, за балотам, за такою тхланью, што адтуль і свету Божаго не відно, было сельцэ. У том сельцы была цэрква, старэнькая, закрывіўшаяса. Недалёко ад цэркві стаяла карчма такая ж старая, аблупленая, без страхі, з загатаю й падпоркамі. Бедны быў там non, бедны й рандар, бо калі нема даходу папу, то нема й рандару. Але рандар быў вельмі хітры жыд. Тры дні ён сядзеў, ні піўшы, ні еўшы, усе думаў, як бы ему разбагацець. Спалохаласа жыдоўка, думае, што можэ Абрумка памешаўса. Толькі от на трэйці дзень Абрам сказаў “Рэхт”, і пайшоў к папу. Позно ён седзеў у папа, немаль да трэціх пеўняў, усё штось гаварыў папу. От прышлёпаў Абрам да гасподы, а на другі дзень паехаў у местэчко.
    От прайшла недзеля, а мо дзве. Пачалі касіць. Было пагоднае лето. От вечарком у недзелю седзяць людзі та на прызбах, та пад ліпамі каля цэркві, сядзяць, жупяць, люлькі кураць. Тут жэ, каля самаго села, пры рацэ гуляюць дзеці. Вечар пагодны, цёплы. От пачало цемнець; на небе загарэліся зоркі. Ось бегуць дзеці й крычаць: “Сюды, сюды, вонь па рацэ плывуць зоркі!” Падняліся мужыкі, бачаць, аж праўда па рацэ штось плыве з вадою й кругом яго як бы свечачкі гараць. Пабеглі сказаць аб том папу. Прыйшоў non, паглядзеў і кажэ, што гэто цуд. Палез стараста на званніцу й давай званіць, як на Велікдзень. Высыпало ўсе село к рацэ. Пабег non у цэркаў, адзеўса ў рызы да й пайшоў з пратэсамі к рацэ сустракаць той цуд. Падышлі людзі бліжэй к рацэ, бачаць, ажно плыве старая дошка, а на ёй лежыць абразок паміж свечачак. Ціхо,
    як y вусе, свечачкі гараць роўно, бы ў цэркві. Падплыла дошка к берагу, заплуталася паміж калітак да й стала. Узяў гэто non абразок на бераг, паставіў на камені й давай служыць малебен. Усюды загаварылі, што ўтым сяле аб’явіўся цуд, і павалілі адусюльлюдзі ктой прошчы. Несуць ахвяру, хто што можэ. Разжыўса скоро non, але ешчэ больш папа разжыўса рандар, бо, ведамо, хто адкуль ні прыходзіць, та ўсе ж дасць рандару ўтаргаваць. I славітца тая прошча на ўвесь свет. Але кажуць, што гэты цуд зрабіў рандар, намовіўшыся з папом. А Бог его светы ведае! Кажуць, што з мястэчка крамар пазнаў батцэ гэто той абразок, што ў яго рандар купіў, нібы для папа. Моо й праўда!» [31, с. 79-80],
    У гэтага ж даследчыка зафіксавана і іншае сцверджанне: «Прошчыкаменне. У нас шмат е прошчаў з такімі каменнямі, на якіх аддыхаў сам Бог ці Божая матка з Сусам Хрыстом. На тых камянёх застаўся толькі слядок ат нагі Божае маткі ці Суса Хрыста. Людзі ходзяць здалёк да тых прошчаў і там моляцца Богу, та Бог ім памагае ці здымае хваробу, або якую іншую плягу.
    Часам находзяць каменьчыкі з дзюрачкамі. Яны даюцьтаму шчасце, хто мае іх у дамоўцы» [30, с. 49-50],
    У яго ж чытаем і наступнае: «Матка Боская лепш ад усіх святкоў. Яна заўжды заступаецца за людзей, заўжды прыходзіць да іх, як толькі трапіцца якое-небудзь няшчасце хвароба або паморак. Дзе яна аддыхае ці заставіць свой след, там у нас прошчы. Тыя прошчы вельмі памагаюць людзям у бядзе» [Тамсама, с. 216],
    А беларускі пісьменнік У. Арлоў, наадварот, стварыў сімвалічнафіласофскі вобраз крушні: «Сяду на ўзмежку пад крушняй, каб было чым бараніцца ад тых, хто не такі, як я.
    Засвеціць вачыма ў прыцемку воўк кіну камень у хіжака. Зашамаціць у траве вужака кіну камень у яе.
    Праляціць бязгучна кажан кіну камень у неба.
    А ўначы, калі, маючы мяне за наўца, збярэцца крумкачыны грай, буду да знямогі шпурляць камяні ў птушак.
    Падымецца сонца, і ўбачу сябе пасярод брукаванага пляца, а на камянях ляжыць белая птушка, і хтосьці паслужліва склаў ужо побач са мною новую крушню» [1, с. 7],
    Паводле аўтара вынікае, што старажытныя крушні служылі людзям не толькі месцам звароту і просьбаў ад вылячэння, але і своеасаблівымі прыкладамі для далейшага пераймання. I таму побач са старымі каменнымі малельнямі ўвесь часузнікаюць новыя. Можна канстатаваць, што традыцыя працягвае жыць у нашым народзе. Пераемнасць гэтая
    ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
    захоўваецца, нават нягледзячы на некаторую блытаніну паміж матывамі ранняга язычніцтва і куды ўжо пазнейшага хрысціянства.
    Хочацца адзначыць і тое, што найбольш часта звяртаюцца прафесійныя пісьменнікі і паэты да шырокавядомых «каменных» тэм. Пераважна з беларускімі каранямі. Вось як адлюстраваў старажытную народную легенду ў сваім вершы «Барысаў камень» (легендарны камень-«пісанік», які не толькі знайшоў сваё адлюстраванне ў шматлікіх вусна-паэтычных творах, але і быў неаднаразова даследаваны археолагамі, гісторыкамі, этнографамі) А. Жамойцін:
    Смягне Барысаў камень, Кожны кране рукамі...
    Ходзяць вакол, гурганяць;
    Памяць варушаць... памяць...
    Час даўніною свеціць:
    Быўу вадзе па плечы;
    Безліч крыніц і рэчак
    Цеклі абвіць яго;
    Веры ўзяць гаючай
    Далей імкнуць праз кручы.
    Жыў у Дзвіне крыштальнай
    Ідалам недакранальным!..
    Дзеўкі вянкі пускалі, Лёсуў яго пыталі.
    Возьме каменнай дланню, -
    Ўзыдзе яшчэ каханне... [11, с. 16]
    Атрымалася, што гэта ўжо не проста сімвал боскасці, межавы дзяржаўны знак, але і прадказальнік чалавечага лёсу, будучага кахання. I хоць увогуле зніклі многія рэкі, зусім абмялелі, а Барысаў камень па-ранейшаму захоўвае ў сабе рысы таямнічасці, чароўна-варажбітнай здольнасці, да якіх працягваюць звяртацца ўжо прадстаўнікі маладзейшых пакаленняў.
    У нашым народзе ўвайшло ў даўнюю традыцыю звязваць здаравенныя камлыгі з імёнамі славутых асобаў, якія некалі жылі і працавалі ў гэтых мясцінах, навучаліся і займаліся прафесійнай дзейнасцю, праславілі сябе ўласнымі творчымі здабыткамі. Паэт М. Дукса прысвяціў верш каменю помніку Ф. Багушэвічу, закранула творцу народная памяць пра славутага сярод мясцовага сялянства аўтара, «заступніка і абаронцу бедных і бяспраўных». Гэта ён, «сярмяжны адвакат», ствараў для іх свае вершы на зразумелай беднаму люду сялянскай мове. Атрымалася, што існуе каменны помнік (мемарыяльны камень) і да яго дадаўся яшчэ і паэтычны.
    Вясна тут дыхае ў шчаку, буяе лапушысты месяцтравень. I ўсё вянчае натуральны камень Са словамі: «Мацею Бурачку». Ніхто гадаць не будзе тут, чаму такі валун узвысіла прырода і ад сябе і за свайго народа вялікаму абранніку свайму [9, с. 12],
    Як бачым, камяні ўяўліліся жывымі істотамі не толькі нашым далёкім продкам, але і нашым сучаснікам, асабліва тым, хто паглыбляецца ў даўніну, у сівыя стагоддзі, каб там паспрабаваць знайсці адказы на вострыя сучасныя праблемы і пытанні. Падаецца, што спрабуюць адначасова адшукаць і вырашэнне даволі складаных супярэчнасцей, якія пастаянна ўзнікаюць у вірлівым грамадстве. Тым болей што месца, занятае некалі старым архетыпам-першавобразам, пустым быць не можа. Туды абавязкова будзе «ўведзена» замена, і характэрнымі яе рысамі і ўласцівасцямі стануць тыя, якія ў змененым варыянце намнога болей будуць уплываць на філасофскія і сацыяльныя аспекты, скіраванныя на духоўнасць грамадства. Калі ўмовы і час патрабуюць свайго, то такое запатрабаванне будзе выканана.
    qtlblAIVU 15VV3H15IA1V>IVS
    AtlblAlVU 15W3HI5IAIV>IV£ н
    4*
    ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
    ПАПУЛЯРНЫЯ ЛЕГЕНДЫ I ПАДАННІ
    Камяні, паводле некаторых уяўленняў беларускага народа, ёсць не што іншае, як зачараваныя зямля, людзі, жывёла, пні дрэў, печаны хлеб і г. д. У пацверджанне нагадаем вельмі папулярную на Беларусі легенду пра Сцёп-камень.