Закамянелая памяць
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 239с.
Мінск 2023
У вершы Алены Маеўскай «Балада пра камяні» апавядаецца пра ўзнікненне горада Менска. Павінны прыгадаць, што гэта адна з самыхулюбёныхтэм у творчасці нашых прафесійных паэтаў. Праўда, тлумачыцца яна па-рознаму, з вылучэннем (ці дадаваннем) нейкіх новых рысаў. Амаль кожны іншы з творцаў спрабуе, калі не перамяніць факты ў старажытнай легендзе, паставіць іх у сваім парадку, які лепей падыходзіць да ягонай задумы, то дадаць аўтарскае бачанне падачы вядомага ўжо матэрыялу, каб такім чынам «выбіцца» са шматлікага пераліку паэтаў, падкрэсліць уласную адметнасць. А. Маеўская таксама паспрабавала па-свойму падаць версію паходжання назвы старажытнага горада Менска:
Час. У яго ёсць пісьмовыя
звесткі:
Шмат летапісных каштоўных лістоў.
Ёсць у дарогі маўклівыя сведкі Свет старажытных сівых валуноў. Камень урос у зямлю між калосся, Колькі ляжыцьтут няможна злічыць.
ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
Пэўна, і часу калісь давялося Тут пры дарозе на ім адпачыць. Час камяні тыя з месцаў парушыў, Замкі-муры збудаваў на зямлі.
Час дараваў ім легенды, як душы, Продкаў, штоў вечны нябыт адышлі. I камяні, якзастыўшыя хвалі, Буйных падзей затаілі усплеск.
Нібы паданне яны ўшанавалі:
Жыў тут на Свіслачы волат Менеск.
Дужы быў волат, не ведаў ён страху, Млын збудаваў з камянёў на сем кол. Жыў ён разумны, выдатны як знахар, Жыў тут, адзін і нікога, вакол.
Тысяча год праляцела ці меней,
Кажуць старыя, што так і было: Сыпаў той волат на жорны каменне. Жыта з іх белай мукою цякло.
Кажуць, змалоў камянёў ён багата.
Час незапамятны той адлятаў.
Хутка народ працавіты і здатны Горад ля млына яго збудаваў.
Менскам прыгожы той горад назвалі... [23, с. 15]
Славуты майстэрствам, сілай і ўменнем волат Менеск, які збудаваў (сам адзін!) млын ажно на «сем колаў» і, што самае галоўнае, малоў у ім не збожжа, а камяні, якія збіраў з навакольных палёў і лясоў. I яшчэ адна непаўторная адметнасць: камяні тыя размолваў ён у сваім млыне на бялюткую муку, што ўказвала яшчэ і на сувязь млынара з чарадзействам. Дарэчы, гэтакая рыса (ці асаблівасць) у адносінах да млынароў назаўсёды прымацавалася да іхняй працоўнай і жыццёвай дзейнасці. Тыя, хто мог самастойна падпарадкаваць на свае патрэбы сілу ветру ці вады, у народзе заўсёды лічыліся моцнымі чараўнікамі, здольнымі на ўсялякія штукарствы ў адносінах да людзей і жывёлы і нават да ўсёмагутных сіл прыроды.
Напоўніў глыбокім псіхалагічным зместам архетып каменя самабытны паэт Анатоль Сыс. He жадаў аўтар тварыць у «старым» літаратурным рэчышчы, карцела яму паставіць уласную спадчыну паасобку (калі не вышэй за здабыткі іншых, то ва ўсялякім выпадку недзе непадалёку ад іншых). Многае яму бачылася па-іншаму, многае ён не хацеў успрымаць па-старому, а імкнуўся перапісаць па-свойму, бо менавіта так здавалася аўтару больш пераканаўча і даходліва, карцела давесці сучасна-
му чытачу, што старадаўнія вобразы і сюжэты хаваюць у сабе больш глыбінныя значэнні, і яны, калі іх не ўзнаўляць, паступова забудуцца. Могуць і не забыцца, але тады будуць мець непрадказальныя ў сваім развіцці вобразы і сюжэты. Іх можна будзе назваць «не залежнымі» ад волі і таленту паэта.
«Каб ты каменем стаў!»
I я стаў...
сярод поля.
Ані жыта засеяць, ані пожні ўзараць.
Разам з гневам ва мне скамянела патоля ацяжэлых вачэй на людзей не падняць.
I калі б я заплакаў паўпіваліся б слёзы скамянелым струпеннем у шчокі мае, толькі я не заплачу, бо рана ці позна: «Каб ты здраднікам стаў!» хтосьці зноў пракляне [33, с. 148].
Шырокавядомы народны праклён узяты паэтам за перасцярогу, за яшчэ страшнейшае злачынства, якое запроста магло паклікаць за сабою куды больш чорны ў вачах у людзей грэх здраду: здраду перад самім сабою, перад людзьмі, перад Радзімай. I ніхто з іх яе не даруе, як бы ты не імкнуўся шукаць сабе нейкага апраўдвання, як бы не спрабаваў давесці іншым, што менавіта так на той момант склаліся абставіны, што не было магчымасці дзейнічаць па-іншаму, пакінуць сваё сумленне незаплямленым. Беларусы сцвярджалі, што здраду нельга замаліць, «саслаць у архіў чалавечых дзеянняў». Гэта асобны грэх, які не дараваўся і не даруецца нікому, пачынаючы ад боскіх персанажаў і завяршаючы людзьмі.
Наступны твор паэта пераклікаецца з адвечным болем селяніназемляроба, якому валуны-камяні пастаянна перашкаджалі, бо яны пастаянна «працягвалі расці», займалі сабою ворныя землі, выводзілі іх з актыўнага севазвароту. А. Сыс не забываецца падкрэсліць, што менавіта здольнасці валуноў «да росту» выклікала ў ягоных продкаў асаблівы страх і цікаўнасць. Чаму, чаму такое адбывалася? У аўтара валуны не толькі раслі, але і «тапталі поле (палеткі)». Менавіта верш з сімвалічнай назвай «Тапталі поле валуны» закранае гэту праблему.
Тапталі поле валуны, па ім качаліся са смехам, нібы вялізныя збаны, нібы гіганцкія гарэхі.
А ў небе галасіў жаўрук,
qniSlAIVU I5VV3H15NV>IV£
I ўсім, хто чуў яго хаўтуры, займала дых, займала дух, праймала ад душы да скуры. Быў сіні лён, стаў чорным лён, якд'яблы валуны рагталі і поле, жаўруковы дом, тапталі, рылі, катавалі [Тамсама, с. 164].
А. Сыс прыгадвае, што камяні ў сваім дзікім разгуле не ведалі ніякіх абмежаванняў, не было такой сілы, якая магла іх супыніць, нейтралізаваць, а камлыгі ўсё чыста вынішчалі на сваім шляху. I не было ім спраў да таго жывога, што жыло навокал: да людзей, звяроў, птушак. Дябальская сіла заўсёды страшная, а наступствы яе дзейнасці не падлягаюць аднаўленню, пасля яе застаецца толькі жудасны напамін, які надта нагадвае папулярныя сёння сярод моладзі сюжэты касмічных войнаў.
Найбольш удала, як нам падаецца, менавіта сімвалічны вобраз каменя выкарыстаны ў «Казках жыцця» Якуба Коласа. Пісьменнік па-рознаму абыграў сюжэт з выкарыстаннем маўклівага сведкі мінуўшчыны. У казцы «Камень» аўтар стварае, здавалася 6, непаўторную сцэну райскага жыцця, і яно, на думку Я. Коласа, датычылася, найперш, вялізнага каменя. Адносна думкі аб прыгажосці мясціны, непаўторнасці таго краю, ягоным зацішшы і ацэнцы сітуацыі насельнікамі гэтых мясцін самому пісьменніку не раз даводзілася чуць, бо гэта была ўяўная народная пазіцыя аб спакоі і жаданым жыцці любога чалавека: «Ціха, нібы ў вусе, цёпла, нібы на печы, утульна, нібы ў куце. Чым не жаданае жыццё?» Таму і звычайны камень Я. Колас размяшчае ў такой мясціне, пры гэтым нічога не змяняючы ў адвеку заведзеных поглядах. «Такіх прыгожых месцаў, якім быў гэты куток, рэдка дзе можна знайсці. Прынамсі, так думаў даўганосы бусел, каторы меў тут, на старадрэвіне, пышны палац. А бусел усё ж такі трэцца па свеце, і на яго словы можна мець увагу...
...Але самым шчаслівым жыхаром быў тут, ведама, камень, так злажылі і згадзіліся яго суседзі: рэчка, лес і другія. I праўда, як ні моцныя дубы, а ўсё ж іх матлашылі і сушылі вятры, іх паліла сонца, на іх меціліся цяжэрныя хмары залатымі стрэламі пякучых маланак, а ў час навальніцы па іх каранёх тапталіся людзі...
...А каменю што? Кажуць жа моцны, як камень, і маўклівы, як камень. Дык што яму астаецца тут? Ляжаць сабе, як пан, у мяккім доле. Hi дождж, ні жар для яго не страшны. Блісне сонца, дзьмухне вецер, і сухі камень і цёпла яму.
I месца выбраў прыўдалае!
Тут і рэчка табе відаць, і белыя хмаркі-гускі, што плаваюць па бязмежнаму прастору сініх небясоў.
А колькі жыцця навокал яго! Чарнабровыя плісачкі любяць крыху падурэць каля каменя, a то проста сядуць на самы яго верх і пачнуць такія гамонкі, што толькі і можна пачуць іх увесну. Лясная жаваранка прылятае сюды начаваць і, пэўна, гэта каменю пяе яна такія прыгожыя песні, што душа замлявае. Што ж, шанцуе яму і толькі! Кожнаму свая доля» [16, с. 487-488],
Я. Колас малюе ідэальную, здавалася б, сцэну з жыцця працоўнага сялянства. Як гаротным працаўнікам бачылася менавіта бесклапотнае жыццё: ляжы сабе на ўлонні прыроды, убірай у сябе ўсемагчымыя гукі і фарбы, ніхто цябе не чэпіць, ніхто не замінае твайму зямному існаванню. Гэтакая думка сфарміравалася не ў аднаго чалавека, а ў цэлага народа. Заставалася толькі лішні раз пераканацца, што ўсё гэта менавіта так і было. Я нікога не чапаю, бо мая хата з краю. Тыя за чубы бяруцца, а я за лепшае пагаманю спакойна з жонкай, паслухаю, як дзеці дурэюць, і на душы маёй ад усяго гэтага намнога спакайней зробіцца. Толькі за такім спакоем, за ўласнай абыякавасцю да суседскіх і жыццёвых праблем, хаваюцца і тыя праблемы, якія потым прывядуць да таго, што іншыя ўвогуле перастануць заўважаць тваё існаванне, нават пераход у адвечны спакой будзе для людзей незаўважным: было, то і было, а, магчыма, што такога ніколі і не здаралася, і не існавала.
«Так казалі суседзі шчаслівага каменя. Аднаго толькі не маглі сцяміць тутэйшыя жыхары: камень ніводным слаўцом не выявіў свае радасці, што нямала ўсіх тут здзіўляла.
- Ну, што ж? Такая ўжо натура яго!» [Тамсама, с. 488],
Як бачым, усё роўна ў каменя і ў ягонай «жыццёвай пазіцыі», знаходзіліся прыхільнікі-апраўдальнікі. Па-рознаму прыкідвалі-выкручвалі, прыводзілі прыклады, але ад свайго ні ў якім разе не адступаліся. Любым чынам імкнуліся ўзмацніць, умацаваць тую пазіцыю, падкрэсліць, што лепей у жыцці і быць не выпадае. Усё і далей так працягвалася б. Толькі здарылася аднаго разу неспадзяванка (такзаўсёды: круціся не круціся, а адбываецца): «Але адбылася тут вось якая рэч. Прылятае раз на сваё гняздо бусел ды кажа да дубоў:
- А ведаеце, браткі, што?
- А што? усе разам запыталі яго.
- Шчаслівы наш камень... рассыпаўся.
- Ну?!
- He можа быць! зашумела рэчка.
- Што ж гэта такое? прагукаў лес.
qtllSlAIVU 6W3H16IAIV>IV£
I ўсе дзівіліся такому здарэнню.
- 3 чаго ж такое ліха прылучылася з ім?
I ніхто не ведаў, што сказаць на гэта» [Тамсама, с. 488],
У гэтым творы беларускага песняра адчуваецца выразны ўплыў не толькі фальклорных матываў, але і надзвычай папулярных на той час «казак» рускага класіка М. Салтыкова-Шчадрына. Я. Колас ніколі і не аспрэчваў моцны ўплыў гэтага пісьменніка на свае творы, бо вучыцца на прыкладах з беларускай літаратуры не выпадала занадта кволая яшчэ яна была на той час, не ставала магчымасці звярнуць сваю ўвагу на творчы запас некага з паплечнікаў, таму і даводзілася шукаць іншыя варыянты ўзбагачэння ўласнай творчасці. Тут амаль усё было запатрабавана: і народная філасофія, і народная мараль, і народныя традыцыі ў галіне самабытнай духоўнасці.