• Газеты, часопісы і г.д.
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    «Даўным-даўно, можа пры прыгоне, а можа яшчэ даўней, жылі ў гэтых мясцінах (непадалёку ад в. Баяры Докшыцкага раёна. А. Н., Я. Н.) Сцяпан са Сцепанідай. Жылі, працавалі, з горам-бядой змагаліся, але ад беднасці пазбыцца ніяк не маглі. Паехаў аднойчы Сцяпан на валах на гэта поле араць сваю ніву. Рана ўстаў, рана сабраўся, жонка і снедаць не паспела згатаваць, Сцяпан і кажа:
    -	Паеду нашча, а ты, Сцепаніда, сняданак мне паднясеш, тады і полудзень пазней будзе.
    Так і зрабілі. Прыехаў Сцяпан на ніву, запрогу саху валоў. Араў-араў, дужа змарыўся і згаладаўся, на дом пазірае, Сцепаніду чакае. А ворыва
    цяжкае: камень на камені, пень на пні. Пад нарогам пясочак-жаўцяк, і невядома, будзеш з хлебам ці так. А Сцепаніды ўсё няма. Аж злосць яго забірае. Але зараз і яна паказалася з бельцам у руках, а што ў тым бельцы зацірка ці крупнік, булён ці халаднік Сцяпан не ведае. Кінуў араць, а жонка падышла ды давай упікаць:
    -	Ах ты, завала, ах ты, гультай! Спіш за сахою, ганей не ўзараў!
    I пачалася паміж імі сварка, а за сваркаю дайшло і да клятоў. Сцепаніда на ўсё поле крычыць:
    -	Ах, каб ты каменем стаў: зранку паехаў ды, мусіць, спаў.
    А Сцяпан ёй у адказ:
    -	Стань жа ты морам, сцюдзёнай вадою, можа б, не знаўся тады з бядою.
    Ураз так і зрабілася: Сцяпан стаў каменем метры з два ростам, ды і ў папярэчніку недзе сантыметраў сто на семдзесят, на дзвюх нагах, якія, кажуць, за доўгія гады яго адзінокага стаяння ўвайшлі ў зямлю. А Сцепаніда стала даволі вялікім возерам, што раскінулася непадалёку ад Сцяпана. Назвалі гэта возера Засцеп’е, можа, ад імя Сцепаніды, а можа, ад таго, што ляжыць яно за Сцяпанам. Цяпер гэта возера сухое, кожнае лета зарастае такой высокай і густой асакой, разаком, што і кароў з яе не відаць, калі пастухі і запусцяць іхтуды.
    А Сцяпан стаіць не адзін: побач ляжаць яго валы два ўжо меншыя камяні, стаіць ля яго і бялец-камень, невялікае драўлянае вядзёрка з накрыўкай і ручачкай у ёй, у якім у пільніцу сяляне бралі з сабой на ніву што-небудзь пасёрбаць і якое несла яму Сцепаніда. Ляжаць тут і яго дзве каменныя рукі, якія, зноў як кажуць людзі, адбілі яму перуны. Толькі невядома, дзе дзелася Сцяпанава галава і ці была яна ў яго, бо калі б была, то навошта было яму клясці родную жонку такім праклёнам. Лепш змаўчаў бы!» [20, с. 7]
    Тое, як няшчыра, люта і дзіка маглі паразмаўляць паміж сабою, здавалася б, самыя родныя і блізкія людзі, «зачапіўшыся» за дробны «факт», нейкую нікчэмную навіну і г. д., сведчаць сотні вусна-паэтычных запісаў па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Калі мне, напрыклад, даводзілася размаўляць са сваімі выпадковымі інфарматарамі, каб даведацца пра нешта новае з «каменнай» гісторыі, то нярэдка і самі сустрэтыя людзі здзіўляліся: «I за што ўжо яны адзін аднаго так зневажалі? Там і правіны той, што вераб’ю і тое па калена не будзе, а такія клёны-праклёны сыпалі бацькі на дзяцей, дзеці на бацькоў, жонка на мужа і наадварот, што камяні, якія многае ўвабралі за праляжалы на гэтым месцы час, і тыя не вытрымлівалі такога сораму, а ажно свой колер мянялі чырванелі! Вось да чаго даходзіла!» [УЗ, 1].
    qnmvu Lsvv3HL5LMV>ive
    Распавядалі, што пара такіх мемарыяльных камянёў, якая ў народзе ўяўлялася вынікам не надта спакойнага і мірнага сямейнага жыцця, ляжала некалі ля вёскі Цітаўка, што непадалёку ад Бабруйска. Паводле мясцовай легенды, дык з’явіліся яны тут нечакана (зусім выпадкова і далёка не ад часоў утварэння Светабудовы. Здарылася такая падзея недзе ў позняе Сярэднявечча. Так і хочацца напісаць, што ліхіх ды дурных ва ўсе часы хапала. Своеасаблівы помнік паўстаў недзе ў канцы другой паловы XIX стагоддзя. Жылі ў Цітаўцы сяляне: Ціт і Ганна. Толькі надта дзіўная гэта была сям’я, бо ніколі і ніхто не пачуў ад іх, каб яны адзін да аднаго звярнуліся па імені, ласкава ці спакойна, наадварот, калі ўтыдзень раз-другі і загаворвалі, то яна да яго звярталася са словам «Буян!» (бык, асемяняльнік, няверны муж, той, хто ўсюды і за ўсімі жанчынамі валачыўся), а ён сваю Ганну «ўзвялічваў» не менш арыгінальна «Караўка!» (нячыстая, запушчаная ў брудзе гаспадыня, ад якой заўсёды непрыемна патыхала-смуродзіла, і ад яе выпадала яшчэ трымацца людзям як мага далей, каб не ўхапіць ненарокам якую хваробу, бо такія пошасці падоўгу не вылечваліся і заставаліся ці не вечнымі знакамі таго роду-племені).
    Самае цікавае, што нават час для сваіх кляцьбаў-зваротаў яны спецыяльна не выбіралі. Усё роўна было: позняя ноч, ранні досвітак ці божая нядзелька. Наадварот, здавалася, штотолькі і чакалі таго моманту, каб у чарговы раз счапіцца, захлынуцца ў ярасці ды паспець нагаварыць адно другому болей непрыемнага і яшчэ (магчыма!) не пачутага да гэтага самага моманту.
    Муж, напрыклад, сярод ночы збіраецца выйсці ў двор па сваёй патрэбе. I сеў на сваёй ляжанцы ціхутка і нічога не разбіў, нічым не паспеў грукнуць, а ў Ганны ўжо рот напагатове. Ажно прыўздымаецца ад празмернага напружвання. Узіраецца ў цьмяную фігуру. Ціт разумее, што «ўсё будзе, як заўсёды ці як тады», а не выключана, што і чакаў гэтага моманту таксама спецыяльна. Хто ж іх пойдзе ды разбярэ людскія лёсы ды людскія думкі. А словы, то і тым болей! Да іх толькі паткніся, то любога такою кляцьбою «ўзнагародзяць», што мілым свет белы не пакажацца!
    НІто, Буян, да чарговай кароўкі забыўся падбегчы-падкруціцца?! Каб табе твае ногі павыкручвала, павыварочвала! Гэта ж так ціхутка прахапіўся, што я і то ледзьве пачула. А ў мяне ж слых, як у лясной коткі. Міма мяне ніхто не пройдзе і не прашмыгне, калі я толькі гэтага не захачу!
    Караўка ты «караўка» і ёсць! У цябе толькі адно ў тваёй макітры пастаянна варыцца! А тое, што я за такі даўжэнны дзень на ніве натаміўся і ў мяне ўсё чыста цела смыліць, то табе такое і ў галаву не заходзіць?! Адразу Буяну цялушак падшукваеш, а тое, як людзі сцвярджаюць:
    калі косяць, то самыя юрлівыя ў жанчын не просяць, а калі грабуць, то яны і маладых не ...ць! Чула пра такое ці не, Караўка ты няшчасная! Лепей бы лішні раз умылася ці хаця б ужо сухім ручніком выцерлася, то, магчыма б, пасвятлела, a то толькі вачыма сваімі лыпаеш. Яны ў цябе ўжо ад бруду ды каросты амаль пазарасталі!
    Размова крапчае: ужо абое на нагах, ужо па хаце скачуць, а крычаць так, што, здаецца, ажно цікаўны месяц у вакенца перагнуўся ды хоча разглядзець, што там у ліхіх людзей у такую познюю часіну робіцца? Але ў гэты самы момант Буян знайшоў спосаб адпомсціць жонцы не словам, а справай: ухапіў яе за валасы і давай туды-сюды па хаціне цягаць! Пры гэтым не забываўся прыгаворваць:
    Ану, Каравачка, да кручочка, там і скончыцца для цябе гэтая ночка. На нармальнай мове гэта азначала, што прывяжа яе валасамі да кручка, убітага ў вушак дзвярэй. I там жонка прастаіць да самае раніцы, ажно пакуль не трэба будзе ісці на працу. Адным словам, вэрхал, крыкі і стогны стаялі падчас іхніх разборак такія, што з боку магло падацца, што недзе паблізу адбывалася бітва лютых ворагаў. Праўда, не заўсёды перавага ў такіх сутычках была на баку Буяна. Караўка таксама магла вызначыцца (што і даказвала, і рабіла неаднойчы!): то знянацку наляціць на мужа з якім цурбалкам і тромкне таго «пасярод вушэй», то па нагах з усяе сілы ўдарыць, то ў плечы папіхне, а потым ужо ляжачага дабівае. I ўсё з гэтакай нянавісцю і бязлітаснасцю, што сэрца крывёю абліваецца.
    Яны і вешаць, і тапіць адно другога вадзілі. А не атрымлівалася задуманае не таму, што ім светлая думка ў апошні момант ударала, а таму, што нешта пайшло не так: умяшаліся нейкія другія ці трэція сілы, і выпадала тэрмінова «згортвацца». Гавораць сярод вяскоўцаў, што ліхімі ды дурнымі бываюць толькі ў маладыя гады, а пад старасць, адпаведна, людзі пачынаюць разумнець. У гэтых жа здарылася ўсё ды наадварот: яны з гадамі сталі яшчэ больш раз’юшанымі. I што самае галоўнае, то цяпер абавязкова імкнуліся выперціся перад суседзямі, аднавяскоўцамі, «каб іх не толькі чулі, але і добра бачылі».
    Але ж усяму, нават самаму нечаканаму і непрадбачанаму, у жыцці абавязкова бывае канец (дакладней, лагічнае завяршэнне). Так і тут. Усё выйшла на Благавешчанне. Гэта адно з найвялікшых праваслаўных святаў. У такі дзень вяскоўцы баяцца не толькі сварыцца, але нават падумаць пра нешта дурное. А гэтыя ж за сваё! Ды сярод святочнага натоўпу, сярод разапранутых людзей. Якія кіравалі на святочны малебен у царкву. Найбольш цвярозыя голавы адразу пачалі «цыкаць»:
    Ганна, Ціт, супакойцеся! Што гэта вы здумалі ўтакое свята вытвараць!? Мала на вашыя галовы і ранейшай няславы выпала? I так жа
    ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
    сумленныя людзі пра вас не тое, што гаварыць, але і слухаць не жадаюць. А вы, вунь што зноў вырабляеце! Спыніцеся і супакойцеся!
    Калі б на нармальных людзей, то словы, магчыма, і паўплывалі, але не на гэтую «пару». У адказ Буян ухапіў Караўку за валасы і пракрычаў:
    -	Зараз як кройну аб камень, то і дух свой нячысты назаўжды выпусціш!
    Толькі так крыкнуў, як ціха-ціха стала навокал і змярцвелы народубачыў самы сапраўдны цуд: там, дзе пару імгненняў назад скакалі раз’юшаныя муж з жонкай, цяпер ляжалі два здаравенныя камяні. У народзе іхтак і празвалі назаўсёды: Ціт і Ганна, ці Буян і Караўка. Ляжалі сумным напамінам аб людской няўдзячнасці і злосці, ажно да таго самага часу, пакуль іх не пусцілі на каменны друз пры будаўніцтве бліжэйшай чыгункі.
    Часта ў беларускім фальклоры згадваецца легенда аб пераўтварэнні людзей і жывёл у быкоў. Тлумачыцца ўсё надзвычай проста: парушылі рэлігійныя каноны, не сталі рабіць так, як іншыя, а паспрабавалі скруціць па-свойму. Вось і атрымалася такая незайздросная сітуацыя!
    Некалі жыў адзін селянін. Звалі яго Пётрам. He сказаць, каб у нечым асабліва выбіваўся чалавек. Працаваў-выжыльваўся, як і тысячы іншых, ад поту кашуля на ім закаравала так, што ажно хрусцець пачынала. Стараўся не адставаць ад суседзяў. Толькі ніколі на чужое не пасквапіўся, рот лішні раз не разявіў. Нікога не пакрыўдзіў. Жонка ў яго таксама такая ўвішная была. Нідзе не адставала. Як мурашка тая. Яе Тэкляй звалі. Здзіўляліся суседзі: для каго, маўляў, яны ірваліся, для каго стараліся? Бог дзяцей гэтай сямейцы не даў, а раз так, то і намаганні многія незразумелымі здаюцца. Развязка ў гісторыі здарылася вясною. Якраз перад Божым Вялікаднем усё завязвалася, а на гадавое свята і адбылося! Лёг Пётра спаць раненька. Неяктакатрымалася, а праз пару гадзін ужо гаварыў да жонкі: