• Газеты, часопісы і г.д.
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    -	Вось табе і маеш... Лёг раней, бо свята вялікае ў людзей, а спаць болей не магу... Цела, праўда, чыста ўсё круціць-выломвае. Але гэта ад ранейшай стомы... He прывык без справы ляжаць... Слухай, а калі паеду ў поле ды ў прыцемках узару тую нашу палоску, што ля самага лесу... Далекавата ад вёскі, з людзей ніхто там не ходзіць, ды яшчэ ў такі ранні час... Паеду, чаго дарма круціцца на палацях... На стале вячэра засталася, пару лыжак перахаплю, а сняданак мне ў поле прынясеш... Я да таго часу амаль працу скончу... Ніхто і не ўбачыць і не даведаецца пра тое, што так учынілася... Кожны з людзей нешта сваё ад іншых хавае...
    Так і паехаў Пётра пад зоркамі з двара ды стаў працаваць у полі. Яно то і працуецца з аднаго боку добра, бо няма гнюсу, спёка не даядае... Хадзі за сахою ды думай пра свае думкі...
    Сонца над лесам зайграла, а селянін адпачываць сеў, ды быкоў сваіх з ярма выпраг, бо справу завяршыў. Тым часам і жонка прынесла сняданак. Села побач з мужам ды нахвальвае яго, што за тую ноч гэтулькі працы перавярнуў. Усё добра ішло да таго самага моманту, пакуль Тэкля Бога са святымі не прыгадала. Яктолькі прамовіла пра Усявышняга, то імгненне і людзі, і быкі, і гаршчкі, і нават іхні сабачка ў камяні ператварыліся. Так і скамянелі ды сталі нагадваць сабою суровае пакаранне за грэх перад святым Вялікаднем.
    Гаварылася таксама і пра тое, што велізарная боская сіла адкідвала ад тутэйшых мясцін варожых салдат, якія, наскочыўшы нечакана, пачыналі паліць і рабаваць, забіваць і гвалтаваць, ні перад чым асабліва не спыняючыся. Так і на той раз адбылося. На гэты раз з’явіліся выпаўзні ажно аднекуль з сасаў. Многа іх было. Вайною ішлі на тутэйшага валадара. Нанеслі яму крывавае паражэнне, і той вымушаны быў адступіць, пакінуўшы сваіх мірныхжыхароў безабароннымі перадтакой страшнай навалай. Сагналі і старых і малых у мясцовую царкву і падпалілі яе, каб людзей такім чынам знішчыць. Але ў гэты самы момант нешта загрымела, страшна затрашчала, і царква правалілася скрозь зямлю, пакінуўшы пасля сябе толькі невялічкае азярцо. А той крыважэрны саскі князь перакінуўся ў вялізарны валун, які трывала асеў на беразе вадаёма. Нібы і наканавана яму было нават у каменным выглядзе глядзець на тое, што панарабляў ён на захопленых землях.
    У беларускім народзе часта згадвалася яшчэ і пра тое, што людзей невядомая (боская, чароўная) сіла перакінула ў каменне за іхнюю празмерную сквапнасць, ліхія адносіны да іншых. Рознымі даследчыкамі (у розных варыянтах) зафіксавана легенда «Зязюля». Сюжэт паўтарае вусна-паэтычны твор не толькі з такой назвай. Непадалёку ад вёскі Ражаны, што на Случчыне, уздоўж дарогі, параскіданы велізарныя валуны. Гавораць, што некалі тут была на дзіва заможная вёска. Гаспадары жылі ў ёй працавітыя, але скупыя і бяздушныя: нічога ў іх не выпадала папрасіць, нельга было спадзявацца на іхнюю дапамогу.
    Так здарылася, што аднаго разу ішоў праз вёску падарожны: вельмі стомлены стары чалавек. Ледзьве ўжо ногі перастаўляў, але да каго не звяртаўся, каб пусцілі пераначаваць, то гаспадары адно што моўчкі рукамі паказвалі на канец вуліцы. А ў адным месцы дык і злюшчых сабак спусцілі, каб не перашкаджаў, маўляў, ім адпачываць пасля працоўнага дня. Даперабіраўся нагамі старэча да апошняй хаты, а тая такая старая, такая гнілая, што ў любы момант зваліцца можа. Сядзіць дзядулька і гаручымі слязьмі заліваецца. Тут адчыняюцца гнілыя весніцы,
    APlBIAIVU BW3H15IAIV>IV£
    і худзенькая дзяўчынка працягвае старому акрайчык хлеба. Узяў падарожны акрайчык, а сам шэпча малой:
    Дзякуй табе, унучка, за тваю сардэчнасць і спачуванне! А зараз уцякай хутчэй ад гэтага месца! Толькі, уцякаючы, не азірайся!
    Пабегла малая. Бяжыць і чуе ззаду, што нешта крычыцца, валіцца. He вытрымала і... азірнулася. Як толькі так зрабіла, то ўсё імгненна сціхла. Хаты тыя вялізныя зніякавелі і сталі камянямі, а сама яна ператварылася ў шэрую зязюльку, якая з тых самых часоў лётае і шукае сваіх родных.
    Ля вёскі Камень Валожынскага раёна, на самым яеўскрайку, ляжыць здаравенная камлыга, з якой у мясцовага люду звязана ажно некалькі легендаў. Першая з іх пабудавана на знешнім падабенстве валуна і сялянскай хаты. Жыў у ёй некалі надзвычай здатны шавец. Такі ўжо быў майстравіты ды ўмелы, што да яго пастаянна чарга людзей стаяла са сваімі замовамі. I хоць ён дарагавата ацэньваў свае вырабы, але гэты факт не адбіваў вяскоўцаў. Пазней аказалася, што яго падзуджвалі, яму дапамагалі нячысцікі з бліжэйшага балота. Прачуўшы, што шавец надта сквапны да грошай, чэрці і «перакупілі» ягоную душу, і ягоную працу разам з вырабамі, ды яшчэ і свае ўмовы паставілі: усё будзе толькі па-нашаму! Так у іх і павялося, што дзень шавец працаваўшчыраваў, а ўсю ноч баляваў са сваімі нячыстымі хаўруснікамі. Тэрмін выканання працы быў надзвычай кароткі усяго адна ноч, а з раніцы ўжо забірайце свае гатовыя вырабы, выстаўленыя побач з каменем. Толькі не існуе ў свеце таямніц, да першавытокаў якіх не дакапаліся б цікаўныя людзі. Так і тут атрымалася. Неяк, позняе ночы, хлопцы вырашылі праверыць, што ж робіцца ў той хатцы. I нарваліся яны на прывольнае баляванне. Чутка пра гэта хутка разнеслася па наваколлі.
    Аднаго разу ў вялікае гадавое свята сабраліся вяскоўцы да царквы. Абулі найлепшыя боты і боцікі, каб іншыя ўбачылі, якія хвацкія вырабы яны носяць. Ды здарылася нечуваная справа: толькі ступілі яны ў вясеннюю гразь, як абутак адразу і распоўзся на іхніх нагах, нібы самая танюсенькая папера. Дайшло сялянам, што шавец і царква рэчы несумяшчальныя! Сведкі-лапцюжнікі торкалі пальцамі на сваіх суседзяў і гаманілі, што гэта святыя пакаралі іх за тое, што яны адвярнуліся ад хрысціянскай веры. Асабліва весела было чарцям, якія месца сабе не знаходзілі ад празмернай радасці.
    He разгубіліся і вяскоўцы, знайшлі яны моцнага чараўніка-знахара і распавялі таму, што да чаго тут адбываецца. Стары адно толькі ўсміхнуўся ў адказ. Бліжэйшае ночы прыйшоў да каменнай хацінкі і закляў яе:
    «Каб ты каменем шэрым навекі сеў і з людзей болей не здзекаваўся!» Адразу пасля гэтага абрынуўся моцны лівень. Загрымела-забліскацела ўсё навокал. А з самае раніцы вясковыя пастушкі ўбачылі, што там, дзе яшчэ ўчора была злыднева хацінка, сёння ляжаў здаравенны камень, ад яго яшчэ шэры дымок цягнуўся...
    У іншым варыянце легенды «спрацаваў» не мясцовы чараўнік, а тутэйшы бацюшка, які, даведаўшыся пра здольнасці каменя да майстэрскага шыцця, то наклаў на яго вялікую забарону, і камень пасля гэтага перастаў тлуміць вяскоўцам галовы, а назаўсёды застаўся ляжаць маўклівай камлыгай, ды яшчэ ад яго пайшла назва тутэйшай вёскі.
    Яшчэ адзін варыянт самабытнай легенды сведчыць пра людскую няўдзячнасць, пра тое, што калі конік верай і праўдай служыў свайму гаспадару, то і той адносіўся да яго па-чалавечы, а калі стаў старым і нямоглым, то напоўніцу зведаў, што такое быць у людзей на другім плане. Надвор’е стаяла добрае, таму і карцела чалавеку ўсё даглядзець, каб нічога не згніло, а ўсё дазвання было сухое і пахкае. Паехаў селянін у бліжэйшую пушчу за сенам, якое накасіў на лясной паляне. Нагрузіў воз як мае быць і пусціўся ў адваротны шлях. Каля таго злашчаснага каменя ўсё самае горшае і пачалося. Аказалася, што дарога там брала крута ўверх, а ў коніка ўжо не хапала сілы ўсцягнуць воз туды, як гэта ён некалі рабіў не адзін раз у сваёй маладосці. Раззлаваны селянін не ўтрываўся і пракрычаў: «Каб ты, старая ваўкарззіна, каменем стаў!» Як конікусё жусцягнуў воз на гару, то на самым версе і стаў вялікай камлыгай.
    Паводле М. Нікольскага: «Каменне гэта не што іншае, як зачараваная зямля, людзі, жывёлы, пні, спечаныя хлябы і г. д. Што гэта так, відаць з таго, што многія камяні захоўваюць формы нейкіх рэчаў, а таксама з таго, што любы камень, перапалены ў лазні ці ў восеці на каменцы, ці ў печы або на вогнішчы, ператвараецца спачатку ў жарству, а потым, паступова драбнеючы, яднаюцца з зямлёй сваёй першапачатковай крыніцай» [26, с. 210],
    А. Кіркор пісаў: «У Літве і Жмудзі да гэтага часу захаваўся звычай, вядома, што існуе з часоў язычніцтва, па ручаінах і невялікіх рачулках класці камяні з высечанымі на іх выявамі ступні, падковы, земляробчай прылады, мяча і г. д. Гэта надмагільныя помнікі па памерлых, ці імкненне увекавечыць што-небудзь важнае з жыцця селяніна. У беларускіх прыходах, у даволі многіх мясцінах, гэткія ж знакі выразаюць на дрэвах, якія служаць кладачкай цераз ручэй ці рэчку; мы бачым такія кавалкі дрэва з выявай ступні і г. д. раскіданы сярод вуліцы ў вёсцы, калі праход па ёй вясною і восенню, а таксама ў дажджлівае надвор’е, вяскоў-
    ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
    цам абмежаваны. Чалавек, які карыстаецца слядкамі пры пераправе, абавязаны за гэта памаліцца за душы памерлых, у памяць якіх гэтыя помнікі выкладзены.
    На Літоўскім Палессі няма амаль ніводнага вялікага каменя, які б не меў асаблівай назвы і з якімі б не было звязана нейкае паданне» [Тамсама, с. 10].
    Вядома і тое, што царква, асабліва на раннім перыядзе барацьбы з язычніцтвам і ягонымі шматлікімі культамі, асуджальна адносілася да шанавання камянёў. Тлумачылі гэта тым, што такія праявы абагаўлення прыродных стыхій і аб’ектаў ёсць нішто іншае, як пакланенне дэманалагічным духам, якія ў іх жывуць, валадараць над імі і г. д. Чаго варта адно толькі сцвярджэнне: «Не наклікайце сабе Бога... у камені». Але насуперак афіцыйна-царкоўным забаронам, нават праз стагоддзі пасля прыняцця хрысціянства на беларускіх землях, шанаванне камянёў заставалася. Проста пакланенне камяням паступова набыло народнаправаслаўны характар, а па-іншаму адбылося напластаванне хрысціянска-біблейскіх сюжэтаў і матываў на ранейшыя легенды, паданні, павер’і. Цяпер атрымлівалася, што на першы план выступаў камень у асацыяцыі з Богам, Багародзіцай, Божай Маці, святымі анёламі. «На Чэрвеньшчыне (раней Ігуменшчына), каля м-ка Смілавічы ёсць “святая гара”, на якой знаходзіцца камень з знакам, падобным на след чалавечы. Гэты след доўгі час быў прадметам багомлення, а потым над ім паставілі царкву. Легенда кажа, што некалісь ішлі тры Багародзіцы, шукаючы сабе месца, дзе б ім аб’явіцца. Адна з іх пайшла ў Дудзічы, другая ў Навасёлкі, а трэцяя ў Ляды. Лядзянская спынілася адпачыць на гэтай гарэ, дзе і пакінула свой след на камені. Першым цудам тут было выздараўленне зусім сляпога нейкага пана. Каля Навагрудку знаходзіцца камень, на якім відаць якісь-то след, быццам пяткі і пальцаў. Паводле народнага падання, пальцы гэта сляды Багародзіцы, а пятка з’яўляецца следам чорта, які гнаўся за Багародзіцай, але не мог яе дагнаць, бо яна схавалася ў манастыры і стала праяўляць цуды. Да гэтага каменя сяляне ідуць на пакланенне, кладуць грошы, воск, лён і г. д., моляцца і шануюць след "багародзіцы”, а на след “чорта” плююць, прычым здараюцца памылкі след “чорта” цалуюць, а на след “багародзіцы” плююць» [25, с. 57],