Закамянелая памяць
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 239с.
Мінск 2023
Гэтаксама за працу на Вялікдзень акамянеў чалавек з валамі на Барысаўшчыне, каля в. Пустой. У г. Вільні, у Ваколіцы Сніпішкі, на правым баку Вількомірскай дарогі, на полі ляжыць некалькі камянёў, аб якіх у народзе захавалася паданне, што камянямі гэтымі з’яўляюцца маладыя і іх госці, якія бессаромна, не па-людску спраўлялі вяселле. За гэта бог іх усіх абярнуў у камяні. Падобнае да гэтага існуе паданне аб камянях у м-ку Дзерачын Горадзенскай губ. Тут знаходзіліся шэсць камянёў у адным месцы і адзін крыху воддаль. На камянях можна было разабраць рысы чалавечага аблічча, на адным нібы адзенне, як у маладой да шлюбу. У народзе трымаецца легенда, што гэта вяселле, абернутае чараўніком у камяні за тое, што, сустрэўшыся з ім, зняважылі яго, не аддаўшы належнага прывітання. Сёмы камень, воддаль, гэта быццам музыка, які ехаў за вяселлем» [25, с. 62].
Як бачым, народныя дарадцы імкнуліся перадаваць у сваіх творах любое парушэнне трывалай (кананічнай) традыцыі. Паводле іхніх разважанняў, у такім плане нічога не выпадала змяняць, бо за такія парушэнні ў народнай традыцыі «прадугледжваліся» абавязковыя пакаранні.
ЯПЬІЛІУЫ I5VV3H151AIV>IV£
ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
КАМЯНІI ПРАЯВЫ
ЧОРНАЙ СІЛЫ
існуе і больш разгорнуты вусна-паэтычны варыянт пра гэтае чараўнічае пераўтварэнне вяселля ў маўклівыя камяні. Праўда, тут пакаральнай сілай выступіў не Бог і не святыя, а моцны мясцовы варажбіт, які не пашкадаваў людзей, за не такую ўжо і вялікую правіну перад ім. «Пра камяні ля мястэчка Дзярэчын»: «Каля ўсходняй дарогі, якая вядзе ў мястэчка Дзярэчын, за адну вярсту ад яго яшчэ і зараз можна бачыць сем камянёў, з якіх шэсць знаходзяцца разам, а сёмы на пяць сажняў далей ад іх. Пра нечаканае з'яўленне гэтых камянёў расказваюць так. 3 местачковай царквы вярталася раз вяселле, і на гэтым месцы сустрэла яно лютага чарадзея, які, не дачакаўшыся звычайнага ветлівага вітання, пракляў вясельнікаў. Коні і калёсы праваліліся скрозь зямлю, а людзі абярнуліся ў камні. Яшчэў нядаўні час на гэтых камянях можна было бачыць ясныя абрысы людзей; на нявесце ж падвянечны ўбор.
Атой камень, што асобна стаіць, ёсць няшчасны музыка, які звычайна едзе трохі здаля вяселля» [20, с. 358].
Сцвярджаюць, што вялізныя камяні маглі запроста з’явіцца на месцы раней заклятых (праклятых, заварожаных) мясцін. Калі гэта рака ці возера, то вада ў іх раней святая, гаючая, магла знікнуць з-за нейкага дурнога вучынка. «Камень на месцы заклятага возера, якое правалілася»: «Паблізу паштовага шляху з Падароску ў горад Ваўкавыск, на поўнач ад вёскі Галынкі, з правага боку, ляжыць вялікі камень, пад якім схавана зачараванае возера. Вельмі даўно праязджала тут нейкая знатная паненка з любімым сабачкам. Паненка захацела выкупаць сабачку і кінула яго ў ваду. Ці зачапіўся сабачка ў траве, ці яго праглынула рыба, але толькі сабачка загінула ў возеры. Раззлаваная паненка пракляла возера, і яно пайшло ў зямлю, пакінуўшы на паверхні адзін толькі камень» [Тамсама, с. 359].
Зрэдчас гаворыцца пра тое, што пакараны быў не адзін, канкрэтна абасоблены чалавек, а ўвогуле боскі храм, з усімі людзьмі, якія там маліліся. Сітуацыя даволі выключная нават для фальклорных твораў, бо лічылася, што Усявышні, Матка Боская, святыя заўсёды з’яўляліся моцнай засцярогай і абаронай перадуздзеяннем любой чароўнай сілы, не давалі ёй, ні ў якім разе, праяўляць сваю моц. «Камень ля маёнтка Старадворац»: «За тры вярсты ад маёнтка Старадворац, на ўсходнім баку, і зараз можна бачыць вялікі камень белаватага колеру, які нагадвае здалёку касцёл. I сапраўды, на гэтым месцы, кажуць, некалі стаяў касцёл; але за грахі людзей ён пайшоў у зямлю з усімі, што маліліся там. 3 таго часу невялікая лажбінка на камені пачала папаўняцца цуда дзейнай вадой, якая вылечвала вочы, пакуль нейкі дурны пан не надумаўся памазаць гэтай вадой вочы свайму сабачку. Тады вада пачала памалу губляць сваю цудадзейную сілу, пакуль, нарэшце, зусім знікла» [Тамсама, с. 358].
Гавораць таксама, штоў камяні маглі абарочвацца людзі (асабліва дзяўчаты ці жанчыны ў крытычныя жыццёвыя сітуацыі, калі не было іншага выйсця), і з таго самага часу яны, валуны гэтыя, служылі сялянам своеасаблівым напамінам пра людскую чэснасць і непадкупнасць. Да такіх валуноў прыходзілі і прыносілі свае ахвяраванні тады, калі жадалі ўзмацніць сваю волю, сілу духа. «Пястун-камень»: «Каля курганаў, сажняў пяць ад дарогі, ляжыць дзікі камень, плоскі, даўжынёю аршыны з паўтара... Сяляне называюць яго пестуном. 3 даўніх часоў кладуць яны на яго грошы, палатно, паясы, прыносячы свае ахвяры часам здалёк, вёрстза пяцьдзесят і болей...
ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
Пра гэты камень расказваюць: была вайна, праходзіла войска і гналася за краснай чэснай дзяўчынай. Уцякаючы ад войска, тая сказала:
- Лепш бы я каменем па зямлі качалася, чым ім на пацеху дасталася.
I гэта сказаўшы, дзяўчына тая ў етат пястун-камень абярнулася» [Тамсама, с. 359-360].
Часта пераконвалі, што славутыя тураўскія камяні і крыжы былі здольныя да рознага цудадзеяння, асабліва ў купальскую ноч. Пра гэта ведала мясцовая моладзь і старалася прасіць пра нешта найбольш патаемнае. Але гэта здаралася ўсяго толькі адзін раз у год.
ТРАДЫЦЫМНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
qni3NVU l5VV3HblAlV>IV£
АДВЕЧНЫЯ ПОМНІКІ
ВЕРНАМУ КАХАННЮ
Камяні помнікі каханню маглі быць і рукатворнымі, узведзенымі з цэглы ці з меншых валуноў, у гонар чыстага чалавечага пачуцця. «Помнік вернаму каханню»: «Было гэта вельмі, вельмі даўно ў маёнтку Алешавічы. Суровы і хцівы пан быўутыя часы. Многа слуг былоў гэтага пана. Жорстка распраўляўся пан са слугамі за кожную дробязь. He любіў ён простага люду. Асабліва маладога дворніка Янкі. Сільны быў Янка, прыгожы, не адна дзяўчына ў наваколлі паглядала на яго.
Аднойчы Янка, як заўсёды, падмятаў двор. У той час па падворку праходзіла маладая паненка дачка старога пана. Яна ўбачыла Янку і пакахала яго. Часта яны сустракаліся, каб ніхто не ведаў. Частыя сустрэчы прывялі да таго, што паненка павінна была радзіць. I яны вырашылі пажаніцца. Аб гэтым дазнаўся стары пан. Каб не зганьбіць свайго роду, ён вырашыў пакараць дачку і парабка самым суровым законам. Хлопца прыказаў забіць. А на дачку сваю прыказаў выкапаць яму і на вачах людзей жывую закапаў.
Камень кахання ля в. Валоўшчына Мінскага р-на
Прайшоў час. Жалка было пану дачкі, і ён паставіў на тым месцы высокі помнік з цэглы.
Ён і цяпер стаіць, разбураны крыху, ля вёскі Ятвеск, як памяць аб верным каханні» [20, с. 362].
Паасобныя паданні нагадваюць сабою высокамастацкія творы, у якіх перапляліся многія сюжэты: каханне і здрада, каштоўнасці і іхняе адшуканне (ці, наадварот, стараннае ўхаванне на доўгія стагоддзі, з пэўнымі ўмовамі, страшнымі заклёнамі-праклёнамі), бязлітасныя бойкі паміж разбойнікамі за валоданне пэўнай мясцовасцю ці за падзел здабычы або за безагаворачнае валадаранне ў рабаўнічай бандзе. Можам прыгадаць у якасці прыклада «Прыгожую Кінгі»: «Пры панаванні даўніх каралёў у аколіцы Нарвы, дзе цяпер квітнеюць палі і сады, былі магутныя лясы. Высокія, магутныя дрэвы гаманілі з нябёсамі, з сонцам, з месяцам. У такім лесе днём і ноччу было цёмна. Светлыя праменні сонца не маглі дастацца цераз сплёт галінак да лясных маленькіх раслінак. У лесе вадзілася многа розных звяроў і птушак. Мядзведзі, львы, тыгры, ваўкі вылі, птушкі крычалі. Усё гэта злівалася ў адзін магутны голас, ад якога цэлы лес дрыжаў, дрэвы хісталіся.
Праз лес працякала вялікая бурлівая рака Нараў. Яна цякла хутка, рвала берагі. Старыя дубы, таполі валіліся ў раку і разам з ёю плылі далёка-далёка. Ніхто і нішто не магло затрымаць шпаркага бегу ракі.
У тым месцы, дзе рака ўпадала ў другую раку, лес быў радзей, а за лесам цягнуліся зялёныя сады, палі і агароды, пасярод якіх, на беразе Нарвы, стаяў прыгожы палац каралевы Кінгі.
У садах спявалі птушкі. Каралева Кінгі цэлымі днямі бывала ў садзе, у лесе, збірала грыбы і ягады.
Вельмі рана, калі сонейка яшчэ не ўзышло, калі раса пакрывала раслінкі, выйдзе каралева Кінгі з кошыкам у руцэ ў лес. Распусціць свае доўгія прыгожыя косы, сядзе на пянёк і прыслухоўваецца да спеву птушак. Яна не толькі любіла слухаць спевы птушак, але саміх птушак вельмі любіла. Прыносіла ім яду: пшаніцу, авёс. I птушкі таксама любілі сваю каралеву, ляталі ўслед за каралеваю: сядзе яна пад яблыняй і яны тут, сядзе яна на лавачцы і яны тут.
I ўсё пяюць і пяюць... А спеў іх нёсся далёка-далёка. Пачуюць яго сяляне, якія працуюць далёка ад палаца, стануць, здымуць шапкі ды прыслухоўваюцца да той чароўнай музыкі. I так лёгка робіцца на душы...
Аднаго разу, калі каралева выйшла ў сад, затраслася зямля. Затраслася раз, другі, трэці. Кругом пацямнела, і палац праваліўся пад зямлю.
3 таго часу там, дзе стаяў палац, засталася невялічкая гара (якая захавалася і да гэтага часу). Каралева Кінгі не забывала сваіх дарагіх птушак, не забывала і прыроду. У поўнач яна выходзіла з зямлі, распальвала агонь і сядала на камень. Праязджаючы, людзі бачылі, як свяціўся аганёк на гары, але баяліся туды ісці. А каралева Кінгі кожную ноч выходзіла на гару. Яна чакала, каб які чалавек прыйшоў да яе і нарваў ёй букет кветак.
Аднойчы каля гэтай горкі на кані праязджаў стары разбойнік са сваёю здабычаю. Раптам забачыў ён агеньчык на гары. Ён падумаў, што гэта кусочак золата так свеціць, і пайшоў на гару. На самым версе гары, на камені, сядзела красуня-дзяўчына. Гэта і была каралева Кінгі. Яе прыгожыя льняныя валасы даставалі да самай зямлі, чорныя вочы свяціліся, як дзве зорачкі, а чырвоныя шчокі яе палалі проста агнём. Перад ёю стаяў адкрыты сундук, поўны золата. Брала яна гэтае золата ў жменю, падносіла руку ўверх і сыпала зноў у сундук. А здалёк здавалася, што гэта гарыць агонь. Стары разбойнік падышоў бліжэй да каралевы, але не мог вымавіць і слова. Кінгі павярнулася да яго і ласкава сказала:
Ідзі, добры чалавеча, нарві кветак і прынясі іх мне, а я табе аддам усё золата.
У той момант стары разбойнік, як дзікі звер, кінуўся з нажом на каралеву. Але што за дзіва? На гэтым месцы, дзе сядзела Кінгі, нічога не было.
qTlLSIAIVLJ bVV3Hi5IAIV>IV£
Разбойнік махнуў нажом у паветры. 0, дзіва! На месцы, дзе стаяў стары разбойнік, ляжаў вялікі камень.