Закамянелая памяць
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 239с.
Мінск 2023
«Аднаго разу пасварыўся з-за нечага чорт са святым Пятром. Угневаўся гаспадар балотных мясцінаў вельмі, ажно месца сабе не знахо-
дзіў, пакуль не сустрэў святога ды не выказаў таму чыста ўсё ў вочы. Заўважыўшы, што Пятро аднотолькі пасміхваецца, нячысцік успыліў:
- Раз так, то давай не толькі лаяцца, але яшчэ і біцца на камянях! He жадаў я да такога сыходу ўсё зводзіць, але раз так, то няхай будзе па-твойму! Даведаешся, якая ў мяне сіла і на што я здольны, калі мяне завесці і не даць спакою! Так павялося, што ад самага нараджэння я чыста ўсім перашкаджаю: Бог гневаецца на мяне, святыя смяюцца, а людзі то пальцамі ў мой бокторкаюць, нібы якога праказнага ўбачылі! Час надышоў усім гэтым здзекам ды кпінам канец пакласці! Думаў, што сёння мірам разыдземся, а раз і ты затакоеўзяўся, то я і на прымірэнне з табою не пайду!
Выгаварыўся, выкрычаўся чорт і на святога Пятра ўтаропіўся, маўляў, як жа ён сябе паводзіць стане. А той, здавалася, што і ўвагі асаблівай не звярнуў на гнеўныя тырады свайго адвечнага саперніка, адно што крыва ўсплюнуў у прыдарожны пясок і, хмыкнуўшы, працягнуў:
- I я б ніколі не падумаў, што ты такі гарачы і смелы! Гэта ж трэба, слова нават не даў сказаць, рота раскрыць, а ўсё страшыў і пагражаў, палохаў і зневажаў! Мне таксама спачатку думалася, што можна неяк мірам разысціся, нічога дурнога не прыдумваць, але ж ты мне выбару ніякага іншага не пакінуў! Ну што ж, раз біцца, то няхай сабе і біцца! На камянях, дык на камянях!
Хацеў яшчэ нешта Пятро дадаць, але нячысты нецярпліва перабіў:
- Я ўжо і месца выбраў, і камяні знайшоў, а час, то ты сам прызначай, бо зноў станеш упікаць, што чыста ўсё толькі ад мяне пайшло! Вось, глядзі, якія камянюкі, а вось гэтая рачулка, якую людзі Вісліцай завуць, будзе нам памежнаю мяжою, да якой станем сыходзіцца. А з часам пачатку паядынку усё вельмі проста: пачнем на досвітку. Толькі сонца зайграе, то і будзь гатовы. Ды не спазняйся, a то потым пачнуцца агаворкі, што праспаў, што перад гэтым напрацаваўся моцна, што сон салодкі сніўся. Раз ужо вырашылі, то вырашылі конча і ўсё на тым.
Яшчэ толькі сонца пачало іграць над лесам, а па беражочку ўжо, паціскаючы плячыма ды ляскочучы зубамі ад ранішняй прахалоды, хадзіў нячысцік. Глянуў пару разоў на супрацьлеглы бераг: не, там Пятра не было. Яшчэ болей ускіпела кроў у нячысціка:
Ты, пабач, і дамовіліся канкрэтна, і не прыйшоў! Але гэта яшчэ адна зачэпка, каб літасці яму не даваць! He стану пакідаць сярод жывых! Тут яму і канец настане!
Зноў ускінуў вочы на супрацьлеглы бераг, а там ужо Пятро стаіць і камень свой спрабуе-перакочвае з боку на бок. Заіскрыліся вочы ў нячысціка:
ЯПіЗІЛІУй L5VV3HL51AIV>IV£
Ну што, то пачынаем!? Заадно і сагрэемся, a то ночы ўжо халаднаватыя стаяць! Ты ў будыніне жывеш, то табе не гэтак страшна, а мне пад маім карчоўем, то любы скразняк сілы не дадае, а наадварот адымае ды хваробы ўсялякія прылепвае! Што ўжо тут прыглядвацца адзін да аднаго, быццам бы мы да гэтае часіны не сустракаліся!
Пятро гэтак спакойненька размахнуўся і як шыбануў сваім камянём, то той са страшэнным гудам паляцеў у бок нячысціка. Чорт не чакаў такой увішнасці ад святога, таму і паспеў адскочыць ад небяспечнага снарада толькі ў самы апошні момант. I патлумачваць нічога не стаў, а адразу ж пастараўся сваім камянём патрапіць у Пятра. He атрымалася на першы раз, бо святы таксама быў напагатове і пільна сачыў за дзеяннямі саперніка. Таму ягоны камень высакавата праляцеў над месцам, дзе стаяў Пятро і гопнуўся ва ўзгорак, які знаходзіўся за спінаюўтаго. Так і пачалася іхняя бітва-паядынак.
Гэта языком трапаць, то нячысцік быў адмысловы майстра, а калі справа пайшла па-сапраўднаму, па-сур’ёзнаму, то ўсё аказалася куды складаней, бо насупраць яго аказаўся майстра такіх баёў; не раз і не два правучваў ён у такіх спрэчках-бойках чарцей прызнаваць сваё першынство, сваю сілу. Але ж нячысцікі таксама хітравалі ды варагавалі нават паміж сабою, таму не гаварылі адзін аднаму, як завяршаліся іхнія паядынкі са святым. Адбылося адбылося, у тым ці ў іншым месцы, у той ці ў другі дзень, маўляў, цяжкавата давялося, але ж на дапамогу нікога не выклікаў, а сам-адзін справіўся.
Кідаліся, замыліліся ад поту, але ўжо вочы ў абодвух гарэлі і карцела кожнаму з байцоў хоць разок, але ж патрапіць у саперніка, прымусіць таго ўзвыць-закленчыць ад болю. Магчыма, каб біліся малымі камянямі, то справа б ішла па-іншаму, там бы складаней было ўхіліцца ці схавацца, а тут... Праўда, толькі неўзабаве заенчыў чорт і заскакаў на адной лапе:
Каб на цябе пранцук! Гэта ж такой камянюкай мне па лапе патрапіў! Але не чакай, што я з-за гэтага стану адпачынку ці перадыху прасіць. Мне і раней часта даводзілася біцца-змагацца, і таму я прывучаны і ўсялякі боль трываць і адыгрывацца, каб потым выходзіць пераможцам з паядынкаў! Зараз і я цябе прыгрэю, зведаеш, якая і мая сіла, адчуеш, як гэта заходзіцца ад болю! Затлусцеў на небе лежачы ды іншымі толькі кіруючы, а сам ні да чаго рук не прыкладаў!
Стрымаў сваё слова чорт: шыбануты ім каменьтак блізка праляцеў над Пятром, што таго амаль усяго раскрывавіла. Пятро ўзлаваўся яшчэ болей і наступную глыбу кінуў так, што яна, лятучы, ажно засвісцела! У адказ на тым баку нешта віскнула і сціхла. Чорт болей не паказваўся, не чуўся і ягоны вісклівы голас. Пачакаўшы яшчэ крыху святы, падаўся
да сябе дамоў. Ішоў стомлены, скрываўлены, але ўвесь час думаў, што гэта ж выпала яму зараз біцца толькі з адным нячысцікам, а ў балоце іх колькі, то ніхто адпаведна і не ведае, бо не лічылі ніколі.
Тое месца потым вяскоўцы пачалі называць Пятровай ямінай, бо засталася на беразе, у жоўтым пяску, здаравенная нара, куды і схаваўсяўпіўся шыбануты святым камень. Доўга ён там ляжаў, нібы нагадваючы нячысцікам, што ёсць у свеце сіла, пра якую яны павінны заўсёды памятаць, але на ўсё ў нашым жыцці здараецца канец. Так і тут атрымалася: калі спрамлялі рэчышча вольнай некалі Вісліцы, то бульдозеры і экскаватары разрылі дазвання тую нару і ледзьве выцягнулі з яе агромністую камлыгу, тую, якой Пятро і ўладзіў тады свайго ворага чорта» [УЗ, 1],
Сустракаецца і іншае паданне, у якім гаворыцца пра нягеглыя намаганні нячысціка пры запрудзе мясцовых рэчак. «Гранітны камень»: «Д’ябал нёс камень здалёку, каб запрудзіць Дзвіну, але запяяў пятух, і д'ябал кінуў камень у балота, не данёсшы да Дзвіны ўсяго некалькі вёрст» [20, с. 361],
Існуюць і даволі арыгінальныя паданні аб паходжанні валуноў. Да іх можна аднесці «Камень Лысіна Паца»: «На Віліі насупраць цяперашняга гарадскога парку ў Вілейцы, бліжэй да левага берага, летняй парой, калі спадае вада, добра бачны вялікі камень. Некалькі вякоў таму назад на беразе ракі стаяў палац пана. Стары пан Пац ад безрабоцця цэлымі днямі ўзіраўся на раку. Угледзеўшы лодку або плыты, лысы Пац высоўваўся з акна і крычаў:
- Камень! Камень!
Так і ахрысцілі гэтую рачную ведзьмаватую гару камень Лысіна Паца. Звалі яшчэ і Пацаў камень. Таму і ўвекавечыў сваё імя пан Пац» [Тамсама, с. 357].
Hi ў якім разе нашы продкі не забываліся падкрэсліць тое, што камяням пакланяліся на працягу доўгага часу і з верай у іхнюю «жывучасць» парвалі не адразу, а прадстаўнікі пэўных прафесій па-ранейшаму працягвалі пакланяцца і шанаваць камяні, прыносіць ім традыцыйныя ахвяры (ахвяраванні). «Прывітальны камень»: «Кожны плытагон, першы раз праводзячы барку або плыт над небяспечным падводным каменемзаборам, кідае ў ваду кавалак хлеба з соллю і гаворыць:
- Вітаю цябе хлебам-соллю! Хлеб-соль прымі і мяне прапусці.
Пасля такога прывітання, даўшы даніну, плытнік смела праходзіць небяспечнае месца. Гэты адвечны звычай адкупляцца данінай і даў таму каменю назву Прывітальны» [Тамсама, с. 363-364].
Згадвалася і пра тое, што валуны даследавалі навукоўцы. Праўда, як гаварылася, то было гэта яшчэ недзе напачатку XX стагоддзя: «Камень
ATlBIAIVU I5VV3HI5I/\IV>IV£
у вёсцы Камень»: «Вялікі камень, як стог. Дзед расказваў, што ў нас камень і ў Пагосце камень, у вадзе, трэці стаіць, едучы ў Любань.
Тут была літоўская граніца, пані была, пані Падчашына. Пры ёй перасеклі гэты камень, і літары на ім былі. У 1909 ці ў 1910 годзе прыязджала камісія з Францыі ці Англіі. Мылі гэты камень, бялілі і вывучалі» [Тамсама, с. 364].
Даволі часта вялікія камяні ў народзе асацыяваліся з пэўнымі межавымі знакамі, якія аддзялялі адно княства ад другога, надзел ад надзела і г. д. Так значна прасцей тады было арыентавацца ў тэрытарыяльных уладаннях. «Межавы камень»: «Камень быў на мяжы паміж двух княстваў. Пры пагранічных спрэчках адзін з князёў ілжыва прысягнуў ля каменя, што граніца яго ўладанняў знаходзіцца далей каменя. Але калі ён, сышоўшы з каня, схацеў ступіць на набытую такім чынам зямлю раптам памёр на ранейшай сваёй граніцы» [Тамсама, с. 361],
Камень заўсёды з’яўляўся межавым («памежным») знакам паміж тым і гэтым светамі, паміж рэальнай і казачна-фантастычнай прасторамі. Згадаем, як ва ўсходнеславянскіх казках асілак, багатыр, герой вымушаны спыняцца перад каменем, які ляжыць на раздарожжы і нават прадказвае не толькі далейшы напрамак станоўчага персанажа, але і ягоны жыццёвы лёс таксама: «Налева пойдзеш, то смерць знойдзеш, направа падасіся, то жанатым станеш, а прама пойдзеш, то багатым станеш, ад багацця гэтага галаву зложыш...» У багатырскім беларускім эпасе вядомыя наступныя прыклады: каб перамагчы Бабу Ягу і яе войска, волату Васілю Васілевічу патрэбна каменная страла, якую ён пускае ў Бабу Ягу і заганяе яе ў глыбокае падзямелле. Сярод магутных асілкаў Івана Златавуста, Вырвідуба, Вярнігары згадваецца і Камяннік. Падкрэсліванне казачнікамі агромністай фізічнай сілы ў народных герояў, асацыявалася, найперш, асабліва ў старажытныя часы, са зброяй, якой тым даводзілася змагацца са сваімі ворагамі. Нярэдкім было і такое сцверджанне: »Што пад рукі траплялася, то тым і біўся, бо падбіраць нешта зручнейшае і больш прыдатнае не даводзілася. Дорага каштавала кожнае імгненне: лішні раз проста азірнешся, то жыццё пакладзеш. Такое правіла неабодна было завучыць і памятаць праз усё жыццё» [18, с. 56].
He забудземся і пра тое, што ў казачным эпасе чужы свет «трыдзевятае» царства знаходзіцца за прыродна ўтворанай, але тым не меней прыпісванай дэманалагічным персанажам каменнаю сцяною (высокімі непераадольнымі гарамі), якая вертыкальна ўздымаецца «ад зямлі да неба». I, вядома ж, пераадолець такую каменную перашкоду можа толькі чароўны герой, надзелены цудадзейнаю сілаю і здольнасцямі. Тым не меней ён усё роўна пастаянна атрымлівае дадатковую дапамогу