Закамянелая памяць
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 239с.
Мінск 2023
Ведзьміны камяні з-пад Бярозы
ад сваіх памочнікаў (добрых варажбітоў, кавалёў-майстроў, старых людзейпрадказальнікаў), бо «сцяна высачэнная, цвёрдакаменная, перабіцьпрабіць яе нельга, пералезці таксама, а можна было толькі пераскочыць на верным кані ды так, каб яе капытамі гары той не закрануў, бо адразу ж самі скамянеюць». Акрамя гэтага, у некаторых выпадках станоўчы герой (асілак Камяннік) вымушаны даказваць сваёю ўласнаю сілаю, што «яна мацнейшая за самы вялікі камень», ён павінен зрушыць, скаціць, перасунуць з месца на месца такую вялізную камлыгу. У беларускіх чарадзейных казках сустракаюцца сведчанні таго, што асілак, які вызваляў з палону («з таго свету») царэўну-дзявіцу, кідае сабе за спіну зачараваны камень (атрыманы ад моцнага знахара), і тады адразу ззаду вырастае непераадольвальная каменная перашкода, якая не дае пагоні наблізіцца да ўцекачоў.
He забудземся і пра тое, што калі нашы продкі перасталі спальваць сваіх нябожчыкаў, а пачалі іх класці ў дамавіны і хаваць у зямлі (закопваць), то зрэдчас згадвалася і пра тое, што таго ці іншага памерлага (загінулага) хавалі ў... дубовай дамавіне. Можна адразу проста агаварыцца, і ўсё будзе зразумела, што такім чынам «суправаджалі ў іншы свет заможных, багацейшых, прыбліжаных да кіруючага кола; ім аддавалася належная пашана, іх стараліся выдзеліць і па дарозе ў іншы свет, у якім таксама была свая 'Традацыя” прыняцця памерлых, незабыўна-
ЯПЬІЛІУЫ I5VV3HI51AIV>IV£
Валун Божы камень у Любанскім р-не
абавязковы падзел на тых, хто нечага варты і на тых, кім даражыць не выпадае...» [Тамсама, с. 64], Дубовая дамавіна была намнога трывалейшая за сасновую ці яловую, a то якую і з іншай драўніны, якая толькі на той момант траплялася пад рукі родным і блізкім. Продкі выдатна ведалі, што вырабы з моранага дуба, які да гэтага часу працяглы перыяд ляжаў у вадзе і ажно пачарнеў ад знаходжання там, надзвычай трывалыя і таму вылучаюцца сваёй даўгавечнасцю. Ён запроста могсапернічаць з каменнымі саркафагамі. Нярэдка яшчэ археолагі знаходзяць рэшткі дубовых дамавін, засыпаных пяском шмат стагоддзяў назад.
У беларускім фальклоры можна адшукаць прыклады, паводле якіх вынікае, што ў камяні ператварыліся асілкі, якія выйшлі змагацца з лютымі ворагамі і ў выніку, у сілу нейкіх трагічных абставін, а яны маглі быць самымі рознымі: недаацэнка сілаў ворага, шматлікае пераўзыходжанне ворагаў, нечаканасць нападу і г. д. прайгралі бітву. М. Мялешка згадвае: «Аб тым, як перавяліся магуты (асілкі. 4. Н„ Я. Н.), на Русі перадае цікавую былінную аповесць В. Ю. Ластоўскі (цытата выгодна вылучаецца тым, што даследчык уводзіць у сваю працу адно толькі тэксты, якія датычыліся беларускіх земляў, беларускага матэрыялу і беларускіх
падзей. A. Н., Я. Н.). Супраць сямёх славянскіх магутаў з'явіліся двое “сілы нетутэйшай”, і што магуты перасякуць іх папалам, то становіцца іх удвая болей, і ўсе жывы. Урэшце атрымалася з дваіх сіла незлічоная:
Спужаліся магуты харобрыя, -
Пабеглі ў каменныя горы, у цёмныя пячоры... Як дабяжыць магут да гары, так і скамянее; Як дабяжыць трэці, так і скамянее...
3 ліку старых магутаў не скамянеў толькі адзін св. Мяркуры (Смаленскі), дзякуючы заступніцтву Багародзіцы і апекаваўшамуся гэтым мітам духавенству». Гэта вельмі пашыраны прыём у вусна-паэтычнай творчасці, калі «дзейнічаў» прынцып «адваротнага злічэння забівалі аднаго, а аднаўлялася адразу некалькі ворагаў. Таму, пасля працяглага змагання, не вытрымлівалі нават самыя грозныя і моцныя воіныасілкі (магуты). Тут жа прысутнічае і спалучэнне праведнай барацьбы з моцным заступніцтвам праваслаўнай рэлігіі і канкрэтных яе святых (удадзеным выпадку гэта св. Мяркуры (Смаленскі) апякун беларускай Смаленскай зямлі, які меў прамое дачыненне да фарміравання смаленскіх ваярскіх дружын, бо ягоная выява ўпрыгожвала сабою харугвы мясцовых палкоў. I яшчэ адна канкрэтная акалічнасць: пасля паражэння ад лютых ворагаў, асілкі болей не мелі права «ўмешвацца» ў ход гістарычных падзей і заставаліся маўклівымі сведкамі, пераўтворанымі ў камяні, назвы азёраў і рэчак, урочышчаў і г. д. Цяпер, паводле ўжо новай народнай традыцыі, павінна было з’явіцца новае пакаленне асілкаў, якому і выпадала браць на сябе адказнасць за непарушнасць межаў сваёй дзяржавы, станавіцца надзеяй свайго народа [25, с. 63],
3 камянём часта параўноўваліся ў фальклоры дружыны і ваяры, «такія моцныя, што крышацца, але не адступаюць, гнуцца, але не паддаюцца; нават прагіба тая гэта пагібель для ворага, бо яна ўяўная, наўмысная і галоўнае было, каб чужынцы не здагадаліся заранёў што да чаго, бо разгаданы манёўр мог запроста прывесці да непажаданага заканчэння бітвы. Сустракаліся выпадкі, калі нават размяшчэнне камянёў «чыталася» народнымі дарадцамі як своеасаблівы каменны летапіс і ў ім зашыфраваныя адлюстраванні далёкіх падзей. Але калі сыходзіць з законаў гістарычнай памяці, то тады і атрымаецца, што галоўнае было запомніць, што была тая ці іншая падзея (слаўная ці трагічная) у мінулым народа, а ўжо пры дапамозе чаго гэта вывучалася, то не так і важна.
Магутны, выдатна складзены фізічна, ваяр, параўноўваўся продкамі з каменем, каменнаю гарою, гледзячы на такога асілка, любілі паўтараць: «Але ж і прыгажун! Гэты і за сябе і за іншых пастаіць! Нічога і нікога
ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
не спалохаецца! Пакажа любому ворагу дарогу ў чортава балота, дзе яму толькі і месца! Такіх бы ды паболей у нашу дружыну, то яна б сабою запроста каменную граду напамінала: непераадольную, непадступную і недаступную, непераможную і слаўную.
У міфалогіі беларусаў камень займаў важнае месца ў міфалагічнай сістэме Светабудовы і міфалагічнай прасторы ўвогуле. Ён уяўляўся цэнтрам, ля якога, паводле народнага ўяўлення, знаходзіліся (дзейнічалі, уплывалі) усемагчымыя магічныя сілы, якія мелі выразную патойбаковую прыроду. Ці не гэта ўсё характарызуюць наступныя прыклады? Асабліва цесна гэта ўсё атаясамліваецца з будаўніцтвам (папярэднім выбарам месца) хаціны. Менавіта напярэдадні гэтай важнай падзеі гаспадар з вечара раскладваў камяні па чатырох уяўных вуглах будыніны. Калі на раніцу ўсё заставалася на ранейшых месцах, то чалавек быў перакананы, што месца выбраў удалае, што магічныя сілы будуць дапамагаць яму тут і надалей. Таму і даводзіцца нам бачыць на месцах былых вёсак, паселішчаў, дворышчаў адно толькі пакінутыя кутнія камяні ад фундаментаў. Іх нават самы гаспадарлівы чалавек не перавозіў на новае месца, бо надта надакучлівая і цяжкая фізічная праца гэта была. Лепей было адшукаць новыя, непадалёку ад месца будучага будаўніцтва.
Сілай, цвёрдасцю, магутнасцю каменя тлумачыцца і даўні звычай, паводле якога продкі лічылі, што хлопчыку-немаўляці лепей не пераразаць пупавіну нажом (не перагрызаць зубамі, бо «ўсё жыццё будзе жыватом на грызь пакутаваць»), а перабіваць яе малым камянём на вялікім (асаблівае значэнне надавалася яшчэ і тады, калі гэты камень уяўляўся свяшчэнным). Раз было здзейснена такое, то сіла камлыгі адразу «ўваходзіла ў дзіця і заставалася з ім на працягу ўсяго жыцця». Калі малое доўгі час не магло навучыцца выразна размаўляць, то яго стараліся любым чынам прымусіць вымавіць «Камень у ваду блёх!». Як толькі яму гэта ўдавалася, то ўздыхалі з палёгкай, бо, маўляў, надалей з маўленнем ніякіх праблем не будзе. Раз дзіця не станавілася цвёрда на ногі, то яго сілаю вадзілі па гладкіх каменьчыках (у некаторых выпадках па рачных камянях, а яны, аблізаныя вадою, заўсёды гладкія). Пасля такога дзеяння малое вымушана было «цвёрда стаць на ногі» навучыцца добра хадзіць, у пазнейшы перыяд гэтае выслоўе стала характарызаваць гаспадара, які ўжо адбудаваўся і мог самастойна пракарміць сям’ю. У народзе зафіксавана шмат павер’яў і прыкмет, якія цяжка адрозніць ад прымхаў, і звязаны яны таксама з камянямі ці з іхнімі ўласцівасцямі. Так вынікала, што чараўнікі маглі лёгка «забраць» малако ад чужой каровы і перадаць яго сваёй. Неабходна было ноччу
знайсці на полі ці ў агародзе таго гаспадара дзевяць невялікіх камянёў, а пад раніцу пракіпяціць іх у збанку з-пад малака. Абавязковай умовай было «каб малако (вада) не пабегла цераз край, бо разам з гэтымі вяршкамі выбежыць і замоўленая сіла скрадзеных камянёў і тады малако ад чужой каровы не пяройдзе ні ў якім разе».
Нават адносна ўраджаю на будучы год продкі маглі меркаваць, у некаторай ступені, па камянях. Калі дзеці гуляліся ў сваіх гульнях з чарапкамі ад разбітых гаршкоў, то можа надарыцца неўраджай, а значыць, і голад; калі ж дзеці аддавалі перавагу каменьчыкам, то садавіна і агародніна павінны былі ўрадзіць. Часта згадваліся прадказанні і адносна... цяжарнасці мацярок на дзяцей, нават адносна таго, каго з немаўлят жанчыны народзяць: «Раз хацелі паздзекавацца з якой дзеўкі, то ёй у фартух непрыкметна падкідвалі камень, неўзабаве яна павінна была зацяжарыць», ці такое: «Цяжарнай жанчыне неабавязкова сядзець на камені ды яшчэ з распушчанымі валасамі, бо яе дзіця на ўсё будучае жыццё будзе з плешшу». Падкрэслівалі яшчэ і тое, што калі ў зямлі пад ложкам, на якім спалі маладыя муж і жонка, знаходзіўся камень, то жанчына абавязкова зацяжарыць сынам. Верылі і ў тое, што камяні маглі прыносіць шчасце: «Часам знаходзяць каменьчыкі з дзюрачкамі. Яны даюць таму шчасце, хто іх мае ў дамоўцы». Верылі ў тое, што гаспадар (уладальнік) каменя будзе валодаць чароўнай здольнасцю дабівацца пастаўленай мэты нават тады, калі перад ім будзе стаяць высачэнная і таўшчэразная сцяна з камянёў. Ён яе проста прабурыць наскрозь. I ўсё гэта дзякуючы таму рэдкаму каменьчыку, які ён аберагае і пакланяецца якому ў сваёй хаціне. Самае цікавае, што такое дзеянне сустракалася ў глухіх палескіх вёсачках яшчэ на пачатку XX стагоддзя. Вось якая трывалая сувязь існавала ў пакланенні быццам бы намоўленым камяням. Іншая справа, што іх яшчэ перадавалі па пакаленнях. Стараліся хаваць як сямейную таямніцу, асабліва не пахваляючыся, бо тады камень запроста можна было страціць. Ліхія людзі заўсёды знаходзіліся, ва ўсе часы ім было месца сярод іншых.
Можна гаварыць і пра тое, што ў беларускіх народных чарадзейных казках таксама актыўна ўжываецца «каменны» сюжэт. У іх ён найчасцей выступае нейкім пэўным (умоўным) межавым ці тапаграфічным знакам, ля якога ці побач з якім знаходзяцца мясціны, патрэбныя казачным героям. «Пра склятых братоў і сястру»;