Закамянелая памяць
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 239с.
Мінск 2023
«Браточкі, пойдзем дамоў. Гэтак тата пастарэў і мама ўжо. Як жа жыць? Я ж іх не пракармлю.
- Мы цябе не пусцім, пакульты нас не адратуеш, бо нас матка пракляла. Вот, кажуць, ёсць у адным месцы камень такі, каб ты ўжо
ЯПЫЛІУй 15VV3HL5IA1V>IV£
як-небудзь да гэтага каменя дайшла, і там вада пад ім ёсць. Каб ты вады гэтай дастала, дыкты б на нас пырснула, можа б мы і аджывіліся.
Вось яна гэдак і пайшла. Прыйшла яна, а тамака камень гэдакужо сільна вялікі. А тут дрэва таксама вялікае, яна і абначавала каля гэтага каменя.
Прыляцелі птушкі і сядзяць і гавораць, але не гэтыя птушкі, браты, толькі другія, будуць казаць:
- Вот дзіва, дык дзіва. У нашым лесе тры браты, і яны праклятыя, а сястра іх шукаець, вот найшла, але яна іх дамоў не можа вярнуць. Вот пад гэтым камнем вада ёсць, ёй ніяк не можна дабыць, але каб яна прайшла, там працякаець маленькі ручаёк, яна прасочваецца, гэта вада. Няхай яна набярэць, папырскаець на іх, і яны будуць добрыя ж ужо, як і належыць» [38, с. 130-131].
У сюжэце прыведзенай казкі камень выступае як своеасаблівы геаграфічны знак, з-пад якога выцякае магічная гаючая крыніца. Цікавая адметнасць заключаецца, мабыць, яшчэ і ў тым, што гаючая сіла вады павялічваецца за кошт яе пастаяннага судакранання з камене. Нам жа невядома, што тут знаходзілася раней. Магчыма, што тут былі і старажытныя прошча або капішча. На якім стаялі драўляныя, a то і каменныя стоды-ідалы язычніцкіх бостваў. У чыста геаграфічным (дакладней, тапанімічным) плане, таксама было значна прасцей растлумачыць, які камень неабходна шукаць ці адкуль выцякае тая славутая крыніца.
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
qflblAIVU 15VV9HI5NV>IV£
ВААУНЫ I НАРОДНАЯ МЕДЫЦЫНА
Пра чарадзейнасць і незвычайную лекавасць валуна гаворыцца і ў казцы «Лякай-камень».«... Падобны да падобны, але ў жыццю няпэўны: прыедуць да берагу да сваіх радзіцаў. Паложуць іх спаць у такі пакой, што там ёсць змяя пад падлогаю на дванаццаць галоў, і тая іх абоіх паесць; але хто чуе да адкажа гэта слова, то саўсім каменем абернецца.
...Дзе ёсць змяя на дванаццаць галоў, і яна іх абоіх паесць, але хто чуе да адкажа гэты слава, так заўсім каменем абернецца.
I як казаў усе гэтыя словы, так і заўсім абярнуўся ў камень.
...Так ён узяў два сыны свае, завёў да лядоўні і абодва зарэзаў. Вышмараваў тою кроўю камень. I стаў лякай з каменя і гаворыць:
- Ах, як я смачна заснуў.
А купец яму адказывае:
- Дзе ж ты заснуў, калі ты быў сем гадоў каменем; так я ўзяў свае два сыны, зарэзаў і пашмараваў тою кроўю камень, і ты з каменя зноў адвярнуўся» [38, с. 358-359].
Нашы продкі ў выпадку хваробы ці няшчасця, трагічнага здарэння здзяйснялі абавязковыя паломніцтвы да шанаваных камянёў (няхай сабе да іх была і даволі значная адлегласць), прыносілі ім ахвяры і паднашэнні («падносы», а ў некаторых выпадках называлі таксама «адносы»). Гэта маглі быць хлеб, тканыя рэчы ручнікі, хусткі, хусцінкі, стужкі, а таксама дробныя грошы, якія ці развешваліся на бліжэйшых дрэвах, кустах, устаноўленых крыжах ці клаліся побач. На Беларусі такі звычай захоўваўся да пачатку XX стагоддзя, а ля каменя, што ляжаў у Мінску, на беразе Свіслачы, нават у час Вялікай Айчыннай вайны. Тут камень суседнічаў з магутным дубам і жывой крыніцай, такім чынам утвараючы надзвычай моцную, паводле народных уяўленняў, гаючую тэрыторыю. Вада, якая ад дажджу ці ад расы збіралася ва ўпадзінах на паверхні каменя, лічылася гаючай, а па-іншаму «жывучай» або «ажыўляльнай».
Збярог-камень з в. Крэва Смаргонскага р-на
У народнай медыцыне рэкамендавалася выкарыстоўваць камяні-белямніты падоўжанай формы, якія яшчэ называлі «грамавымі стрэламі», «грамавікамі». «Устаноўлена нямала выпадкаў, калі камень дапамагаў толькі тады, калі чалавек спажываў яго ўнутр. Так, каля в. Раменьнікі Трабецкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні знаходзіцца камень, з якога народ скабліў парашок, верачы, што калі пры хваробе прыняць гэты парашок, то хвораму наступіць палёгка. На Крычаўскіх палях, каля Турава б. Мінскай губерні, ляжаць каменныя крыжы, якія, кажа народ, прывезены сюды ў пачатках хрысціянства. Народ адносіўся да іх з пашанай і пры хваробе таксама скабліў з іх парашок і прымаў як лякарства» [25, с. 57].
Ф. Буслаеў пісаў у свой час: «Старыя знаўцы, якія адкрылі сілы і ўласцівасці ў звярах, у птушках, і травах, і каранях, пакінулі нам сведчанні пра сілу і чаруючыя ўласцівасці нейкага каменя, які называлі “Арлоў камень”. Грэкі і Лаціняне называюць гэты камень ацітэс, а ў нашы часы ён вядомы як той, што паходзіць ад царскай птушкі, арла, ад каго і назву сваю атрымаў. Калі арол садзіцца ў сваім гняздзе на яйках, то ён і камень той кладзе сярод яек. А трымае арол той камень у гняздзе для зберажэння дзяцей сваіх: таму што камень аберагае ад усялякіх пошасцей, паморкаў і ўсемагчымага зла. Камень той існуе рознага колеру: цёмна-карычневы і шэраваты. А калі ў нейкім камені нешта стукае, то гэта мужчынка, а калі камень той рассыпаецца на друз, то гэта жанчынка. У тым камені заключыў Бог розныя дзівосы, таму недасведчаным людзям нельга пра яго і веры пэўнай узяць. Адасведчаныя людзі пісалі пра той камень наступнае: Ізідорус пісаў у сваёй 60-й кнізе, у 4-м раздзеле, Плініюс у сваёй 36-й кнізе, у 23-м раздзеле, Дэаскардзіюс пісаў у сваёй кнізе пра камень. Албертус Магнус, Маціёлес ды Варфаламей Англічанін пісаў у сваёй кнізе пра ўсялякія ўласцівасці камянёў. Рэміюс Белсоў пісаў у сваёй кнізе аб каштоўных камянях і іншыя дасведчаныя людзі, якія ў сябе гэтакі камень трымалі, і што ў тым камені схаваны вялікія сілы і цудадзейныя магчымасці, і яны пра некаторыя з іх пішуць; каб жанчынам лёгка нарадзіць, дастаткова ўсяго толькі ўзяць той камень і прывязаць да левай рукі ці нагі цяжарнай, а калі яна народзіць, то камень адразу ж зняць» [5, с. 63-64].
У замовах на камені (пад каменем, паблізу каменя) знаходзяцца (сядзяць, месцяцца) хваробы, да якіх звяртаюцца з дапамогай, каб «хваробай хваробу выбіць, каб чалавеку палегчыць»: зляк-пераляк, хваробіцаламавіца, чамярыца-чырвоная дзявіца, сорак саракоў удалых малайцоў і г. д. Туды ж, пад камень, хаваецца (уцякае, адсылаецца) замоўленая замовай злая хвароба: «...табе, вогнік, тут не палаць, касцей-жылаў не ла-
ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
маць, а пад каменем невылазна ляжаць». Пад каменем (у каменнай пячоры, каменнай або каменна-залатой гары) жылі чароўныя ворагі справядлівых асілкаў, багатыроў-змагароў: Змей Гарынавіч, Тугарын Змей, Баба-Яга, мужычок з кагаток і інш. У некаторых выпадках менавіта з-пад каменя нечакана і незаўважна з'яўляюцца верныя памочнікі станоўчых персанажаў.
Ля свяшчэнных камянёў здзяйснялі рытуалы, мэтай якіх было папярэдзіць хваробу ці засцерагчыся ад яе. На Палессі, каб на працягу года не балела галава, стараліся пры першым громе тройчы ўскочыць на вялізны камень («тады ж галава будзе такая неўспрымальная да хвароб і болю, як і ён»), рабілі гэта ж самае і ў Чысты чацвер, праўда, пры абавязковай умове: трэба здзейсніць да ўсходу сонца («калі крыху прыпознішся і сонца ўжо выпаўзла з-за лесу, то галава будзе балець па-ранейшаму, бо камень не падзейнічаў»), Калі пачынала хварэць і выміраць хатняя жывёла, то шанаваныя камяні навокал абворвалі плугам («трайною раллёю»). Немалаважную ролю камень іграў у гаспадарчай магіі. Тут, найперш, аналогія праводзілася з цвёрдасцю, моцнасцю каменя. Гаспадыні былі перакананы, што каб качаны капусты былі цвёрдыя і крамяныя, то пры пасадцы расады неабходна пакласці на загон камень, ён і прыдасць раслінам незвычайную цвёрдасць. Каб жывёлу на пашы не падсцерагалі ваўкі, вопытныя пастухі закопвалі на полі камяні, прывезеныя з трох мясцін, прымаўляючы пры гэтым своеасаблівую закрэпку: «Гэтыя камяні замокзлым ваўкам на зубы-губы». Пастухі сцвярджалі, пасля здзяйснення абраду, што цяпер лясныя разбойнікі не здолеюць прынесці шкоду, бо замест жывёлы перад імі адразу ж будуць паўставаць, у выпадку небяспекі, камяні. Пераконвалі, што ў кожнага пастуха, асабліва «спадчыннага», бывалага, заўсёды былі ў запасе свае закрэпкізасцярогі ад «звера ліхога ды ад воўка шэрага...»: «Наш Кірыла, пастух вясковы, то ў першыя дні, калі толькі выганяў жывёлу на запашванне, пёр з сабою з паўторбы заранёў сабраных па ўсялякіх лугах і палетках камянёў-каменьчыкаў. Рабіў усё на поўным сур’ёзе, стараўся, каб ніхто не назіраў за ягонымі дзеяннямі, а ён усё здзяйсняў у поўнай адзіноце. Пастух тыя камяні закопваў у розных месцах па лугах, палетках, балацінах, лясах, дзе ў гэтае лета збіраўся пасвіць людскую жывёлу. Цэлы дзень падпаскі стараліся ўпраўляцца самі, бо Кірыла быў заняты адказнай справай. Затое, калі ён усё чыста здзяйсняў ды яшчэ і ніхто яго не “падлавіў” за такім варагаваннем, то адорваў малых курынымі яйкамі, якія яму ў першы дзень давалі гаспадыні ў кожным двары, адкуль выганялі жывёлу» [УЗ, 1].
Адначасова шырока ўжываліся як магутныя лекавыя сродкі і знойдзеныя старажытныя прылады працы, найперш каменныя сякеркі, праз адтуліны ў якіх праліваецца чыстая вада, пасля чаго яна ўжывалася за лекавую. Мне самому даводзілася бачыць такія сякеркі. Характэрная асаблівасць заключалася ўтым, што гаспадары іх не хавалі далёка, а стараліся вешаць у сенцах ці ў хаце ля дзвярэй. Рабілася гэта для таго, каб іх можна было хутка адшукаць, калі спатрэбіцца. «Калі выходзіла чорная, грувасткая хмара і чакалася страшэнная навальніца, то ўмелыя гаспадары, імкнучыся заранёў засцерагчыся ад палючых перуновых стрэлаў, выкідвалі ў двор, перад гаспадарчымі будынкамі, свае каменныя сякеркі. Калі ж не было каменных, то стараліся выкінуць звычайную металічную. 3 адзінай толькі мэтай: каб хмара з навальніцай абышла бокам, а Ілля не выказаў свой гнеў адносна гаспадароў гэтых будынін» [Тамсама, 1].
He выключана, што з лекавай магіі многае перадавалася ў народзе ад старэйшых да маладзейшых. Нават калі дапусціць, што даволі часта ў такіх «рэцэптах» гучаў налёт прымхлівасці і цемрашальства, то ўсё роўна заставалася пэўная частка здаровай практычнасці, паводле якой і вынікала, што пры дапамозе камянёў людзі па-ранейшаму імкнуліся пазбавіцца ад пэўныххвароб і нядугаў.
L5VV3HI5IAIV>IV£
J=
ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ