• Газеты, часопісы і г.д.
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    Толькі, як заўсёды чамусьці здараецца ў жыцці: людзі спакойна займаліся гаспадарчымі справамі, адно пакаленне неяк незаўважна замяняла другое, пераймаць імкнуліся найбагацейшы практычны вопыт, а вось духоўны бок існавання людзей на гэтай тэрыторыі адступаў на задні план. Дарэчы, гэтая рыса характэрная не толькі для старажытных людзей.
    Увогуле, больш-менш сістэматычным вывучэннем камянёў-следавікоў пачалі займацца яшчэ ў дарэвалюцыйнай Расіі. Так, у першай палове XIX стагоддзя ў Акадэмію мастацтваў дайшлі звесткі ад свяшчэнніка Андрэя Дзюкава з в. Хіціцы Асташкоўскага павета, што непадалёку
    ЯГНЗІЛІУШ 15VV3HL5IAIV>IV£
    ад іх вёскі знаходзіцца камень, на якім выбіты крыж, ласіны рог і мядзведжая лапа. У тым жа павеце, паблізу вёскі Замошша, адзін селянін знайшоў валун (1888 г.), на якім былі адлюстраваны «нейкія дзіўныя крукі, вілы і сярпы». Такой была «расшыфроўка» саміх відавочцаў. Вядома ж, ніякіх замалёвак ці апісанняў убачанага каменя не захавалася (бо іх і не рабілі, пагаварылі-пагаманілі паміж сабою вяскоўцы і ўсё на тым!).
    Адным з першых, хто пачаў збіраць у Расіі звесткі пра гэткія ж дзіўныя камяні, быў дзекабрыст Ф. Глінка, якога саслалі ў 1830 годзе ў Цвярскую губерню. У сваім маёнтку Кузняцова Бежыцкага павета ён стварыў нешта падобнае да музея пад адкрытым небам, дзе знаходзіліся знойдзеныя і прывезеныя ім сюды экспанаты. Як мы ўжо згадвалі, у Акадэмію мастацтваў аднойчы прыйшло паведамленне ад свяшчэнніка сяла Хіціцы Асташкаўскага павета Андрэя Дзюкава пра вялікі камень, на якім выбіты крыж, ласіны рог і мядзведжая лапа. У гэтым жа павеце, паблізу вёскі Замошша, адзін селянін у 1880 годзе знайшоў валун з адлюстраваннямі «падобнымі да храпак, вілаў, кастылёў з кручкамі наверсе, трохзубцаў і сярпоў». Праўда, калі б і «дажыў» той музей да нашага часу, то мала што б мы змаглі б у ім убачыць: усе цяжкія камлыгі ўручную не выпадала ніякім чынам звезці ў адпаведнае месца. Тым болей, што знаходзіцца яны маглі за дзясяткі кіламетраў адзін ад другога. Такой нагрузкі не вытрымлівалі не толькі людзі, але і коні, і... вазы-павозкі.
    Часцей за ўсё на асобных камянях, якія сустракаліся ў розных расійскіх губернях, былі выбіты (дакладней, мабыць, адлюстраваны) сляды чалавечых ног. Вось тут і пачыналася своеасаблівая «раздвоенасць» у тлумачэнні знаходак. 3 іншага боку, калі ўлічыць, што паводле народнага, стваральнікамі самога Сусвету і ўсяго, што ў ім жыве і расце, выступалі Усявышні і святыя, то няма чаму здзіўляцца. Таму, у адных выпадках мясцовыя жыхары называлі камяні-следавікі «чортавымі слядамі», «слядамі д’ябла» і г. д., у другіх «боскімі слядамі», «слядамі Хрыста», «нагамі Багародзіцы». Такой рэакцыі і выпадала чакаць.
    Калі першыя карысталіся дурной славай і заўсёды абміналіся насельніцтвам, то апошнія былі ў вялікай пашане. Пра «чарцяцкія» выявы так і гаварылі ў народзе: «Чаго ты туды пасунешся? Каб нячыстаму пакланяцца? Каб ягоныя дзеянні ўслаўляць? To гэтым самым ты д’ябальскае існаванне і падтрымаеш, хіба ж гэта можна рабіць? Ад цябе і іншыя могуць пераняць нешта дурное ды ліхое. Схадзі лепей да боскіх слядкоў, то ля іх нечаму і навучышся і з іншымі людзьмі сустрэнешся. Туды ж людская дарога не зарастае. Лічылася, напрыклад, што вада з «божых слядкоў» з’яўляецца моцна гаючай, дапамагае вылечваць ад усялякіх
    хвароб, «ставіць на ногі самага хворага чалавека, не дае яму заўчасна памерці...». У XIX ст., а ў некаторых мясцінах то і ў наш час (напрыканцы XX стагоддзя) этнографы і краязнаўцы назіралі абрады, у якіх не апошняе месца займалі своеасаблівыя прынашэнні камяням: яйкі, дробныя грошы, матэрыя усё ішло на падарункі. I самае галоўнае, што ўсё рабілася на поўным сур'ёзе, без нейкіх там жартачкаў.
    У 1907 годзеў Варшаве была выдадзена кніга Максіміліяна Баруха «Божыя стопкі», у якой сабраны звесткі даследчыка з усяго свету, уключаючы паданні і легенды пра высечаныя ў камянях чалавечыя сляды. Барух карыстаўся тагачаснай прэсай і даступнымі яму археалагічнымі і этнаграфічнымі справаздачамі. I тут адразу праявіліся некаторыя асаблівасці.
    На паасобных следавіках, акрамя слядоў чалавека, сустракаюцца адлюстраванні мужчынскіх і жаночых сімвалаў пладароднасці, якія займалі асаблівае месца ў звычаях і вераваннях старажытных народаў. Часам гэтыя сімвалы выбіваліся на камянях і асобна. I гэта ўжо падкрэслівала факт таго, што камяням не толькі адводзілася тапанімічная роля. Былі і іншыя прычыны пакланення і шанавання.
    На Беларусі камяні-следавікі здавён сустракаліся вельмі часта. Амаль аб кожным з такіх камянёў былі сярод мясцовага насельніцтва складзены легенды. На Віцебшчыне, дзе іх асабліва многа, адзін з такіх славутых
    Следавік у Музеі валуноўу г. Мінску
    qni5IAJVU L5VV3HL5IA1V>IV£
    камянёў з адбіткам нагі знаходзіўся ля мястэчка Дзівін. Існавала легенда, што тут нібыта некалі, даўным-даўно, жыла дзяўчына-волат, якая ўсяго ў адзін крок пераступала ўсю раку. Толькі раз яна нечакана спатыкнулася і, нібы шукаючы раўнавагі, наступіла на гэты вялізны валун, які своечасова аказаўся на патрэбным месцы, і пакінула на ім адбітак сваёй нагі. Ці не адгалоссе гэта яшчэ больш старажытнага падання, паводле якога тэрыторыю сучаснай Беларусі насяляла племя волатаў (велетаў, вялетаў), якое потым нечакана вымерла (паводле іншых звестак, было вынішчана шматлікімі крыважэрнымі суседзямі), і да нашых дзён дайшлі толькі так званыя магілы-валатоўкі. Гэта своеасаблівыя напаміны і пра людзей, і пра трагічныя падзеі, і пра слаўную ды гераічную гісторыю.
    Паводле шматлікіх легенд і гісторый, адпачываючы ці вартуючы сон і працу сваіх землякоў, волат гуляўся са здаравеннымі камянямі: перакідваў іх і, шыбнуўшы высока, стараўся потым абавязкова злавіць. Тым самым развіваў і фізічную сілу і спрыт адначасова. A то пры любым зручным выпадку наладжвалі паміж сабою спаборніцтвы і іхнім вынікам падкрэслівалі тое, хто з іх быў на той момант першым: самым моцным, магутным і ўвішным. Гаварылі, што ганаравалі такога пераможцу вырваным з каранямі маладым дрэўцам, якое ўручалі волату ад імя ўсіх прысутных.
    Паводле М. Мялешкі, «больш за другія адмены камянёў, якія адбіваюцца ў народных вераваннях і паданнях пашыраны на Беларусі камяні з рознымі знакамі, а асабліва ступнёй босай нагі чалавека. У м-ку Вызна на Случчыне ляжыць камень, які называецца Божа ножка. На гэтым камені выразна відаць адбітак ступні чалавечай. Над каменем пабудавана капліца. У Беларуцкай вол. на Меншчыне, недалёка ад вёскі Мачаны, каля гарадзішча, знаходзіцца камень з высечанай на ім падковай. Пераказваюць, што тут былі захаваны каштоўныя рэчы, у знак чаго і паложаны гэты камень з паметаю. Такі ж самы камень ляжаў і каля Сёмкава-Гарадка... Камень са знакам, падобным да следу чалавека, маецца яшчэ на паўдарозе з г. Слуцка ў м-ка Грозава, гэты след застаўся быццам бы ад святога Мікалая, які ішоў у бліжэйшую царкву паказваць цуды.
    У Вялейскім павеце Віленскай губ. ёсць камень, на якім бачаць адбітак чалавечае нагі. У Ашмянскім павеце, пры гасцінцы з Трок у Ашмяны, ёсць камень гэтаксама з адбіткам чалавечае нагі. У двары Юзэфова, у полі, пры в. Мэйры Лідскага пав. на вялікім камені відаць адбітак чалавечае нагі; у народзе кажуць, што гэта след Багародзіцы. У Троцкім павеце, двары Міткішкі Казакіскай парафіі, на правым беразе р. Вяллі знаходзіцца такі ж самы камень, які завецца следам Маткі Боскай.
    У м-ку Пераброддзе і в. Мурашках Перабродзкай вол. Дзісенскага павета Віленскай губ. знаходзяцца камяні са слядамі ног. У гэтым жа павеце на лузе засценка Заплісся на камені выбіта шабля. У двары Каменаполле Міорскай вол. Дзісенскага павета Віленскай губ., у месцы, званым Святая воля, быў камень, на якім меўся адбітак падковы і пісталета. У м-ку Пагост Дзісенскага пав. Віленскай губ. ёсць камяні з выбітымі міскамі і падковамі.
    Недалёка ад в. Ківачына Пружанскага пав. Горадзенскай губ. быў вялікі круглы камень, на роўным месцы каторага відаць былі два паглыбленні, падобныя да адбіткаў чалавечых ног, і ямка, якая быццам сталася ад таго, што хтось сядзеў на камені. Гэтыя сляды, паводле народнага падання, пакінуты святой Дзевай, калі яна ішла ў Іерусалім з малым Хрыстом на руках і адпачывала на камені.. Дажджавая вада на камені быццам ніколі не высыхае ў яго ямках і добра памагае адтрасцы, калі ёю памыцца» [25, с. 31],
    Любы знак у «каменнай кніжцы» з лёгкасцю тлумачыўся народнымі дарадцамі, якія ўмела прыстасоўвалі ўсё гэта да пэўных падзей, да біблейскіх святых ці іхніх дзеянняў. I святыя тады па зямлі хадзілі, з людзьмі сустракаліся, нешта ім раілі-падказвалі, ад нечага адмаўлялі, не давалі саграшыць супраць Усявышняга, каб не прагневаць нябеснага валадара, бо тады б давялося напоўніцу сербануць з таго гневу і шалу. Адносна таго, што камяні былі не цвёрдыя, а мяккія, і на іхтаму лёгка заставаліся сляды ад ног ці іншыя якія знакі, пераконвалі, што ў тыя часы і камяні мелі тэмпературу чалавечага цела, закамянелі і сталі цвёрдымі («ажно з іх іскры ляцяць») значна пазней, калі «назбіралі» вялікую процьму грахоў з-за адносін не толькі да святых, але і да людзей таксама. Вось тады на іх і падзейнічаў гнеўны праклён (заклён) ІУІаткі Боскай.
    У фальварку Ласёўка Б. Пагоскай вол. Ігуменскага пав. Менскай губ. знаходзяцца два камені, адзін з якіх, большы, мае форму сядла. На абодвух вельмі выразна выбіта па адным следзе босай чалавечай нагі. He выключана, што гэта камяні-«ўказальнікі» правільнасці шляху, карыстаючыся якімі падарожны знаходзіў кірунак да пераправы, карчмы, наступнага населенага пункта. Тут галоўнае было ўмець карыстацца гэтымі каменнымі «падказкамі». Бо тое, што яны, быццам бы, ляжалі на месцы той самай пераправы, карчмы, паселішча не надта вяжацца з логікай разважанняў.
    Камяні з выбітымі на іх знакамі маюцца на магільніку вёскі Азяты Азяцкай вол. Кобрынскага пав. Горадзенскай губ. Нягледзячы на тое, што навокал вёрст 10-30 няма нідзе камення, на гэтым магільніку знаходзіцца некалькі вялікіх камянёў з невядомымі малюнкамі: на адным ка-
    ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
    мені, напр., выбіты малаток і абцугі, на двух другіх камянях нажніцы і інш. Калі, дзеля чаго выбіваліся гэтыя знакі невядома. У м-ку Нямірава Аляксандраўскай вол. Бельскага пав. Горадзенскай губ. на старасвецкім магільніку былі пліты з выбітымі на іх малюнкамі: сякеры, пілы, ботаў, нажніц і інш. Недалёка ад в. Скалімава Малешаўскай вол. Бельскага пав. Горадзенскай губ. ляжыць камень, які называецца Божа стопка. На гэтым камені выбіты след левай чалавечай нагі, ямка нібы зроблена канцом кія і малюнак месяца ў форме сярпка. Народ лічыць гэта следам Багародзіцы. УЖыровіцахЖыровіцкай вол. Слонімскага пав. Горадзенскай губ. маецца камень з адбіткам рукі» [Тамсама, с. 11].