Закамянелая памяць
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 239с.
Мінск 2023
3 цягам часу да таго валуна сяляне ўвогуле амаль забыліся дарогу, Вось, калі пастухі пасвілі жывёлу, і яны выпадкова выбівалася да каменя, тады і людзі падыходзілі ды пачыналі пра нешта меркаваць-успамінаць, пераказваць усялякія займальныя гісторыі. Так і час праходзіў хутчэй, і не так страшна-жудасна ім рабілася. Усё ж разам знаходзіліся, а не па самім адным. Затое па адным стараліся сюды ні ў якім разе не трапляць, каб потым не здарылася непажаданых наступстваў. Асабліва жудасна было, калі жывёла раптоўна збівалася вакол валуна і, без дай прычыны, пачынала раўці не сваімі галасамі. Тады і на самой справе нават бывалым людзям магло падацца, што ў кароў раптоўна ўбіралася нейкая нячыстая сіла. Вечарам таго ж дня здзіўленыя гаспадыні прыходзілі да пастуха і запытваліся: што там здарылася на пашы? Каровы, мала таго, што прыйшлі дамоў узмыленыя, успацелыя, але і малака амаль не далі. Нягледзячы на тое, што дзень быў працяглы, летні: не было
дажджу ці якой іншай непагадзі. Пастух звычайна стараўся адказваць так, каб і незнарок не прыгадаць прысутнасці нячыстай сілы, бо тады рознае б пачалі гаварыць сярод мясцовага насельніцтва, a то і самога пастуха прыплялі б умелыя языкі да тых чартоўскіх праяў. Усе выдатна ведалі, што пастух і так заўсёды лічыўся сярод сялян, як і каваль, як і музыка, служкам нячысцікаў. Асабліва вылучаўся той, які меў доўгую сівую бараду і «цяжкі», неміргаючы пагляд.
Доўга ляжаў той валун, паступова абрастаў не толькі лішайнікам у прамым сэнсе, але і ўсемагчымымі гісторыямі ў пераносным. Канец ягоны надышоў у вайну з немцамі ў 1914 годзе, калі непадалёку праходзіла лінія фронту і рускія войскі пракладвалі ракаду дарогу, працягнутую паралельна варагуючым бакам. Гэта была вузкакалейка. Пад рэйкі насыпалі трывалы насып, падвозячы не толькі пясок, але і каменне, якое знаходзілі паблізу. Вось быццам бы тады нехта з мясцовых вяскоўцаў і падказаў вайсковаму інжынеру тое, штотакі здаравенны валун ляжыць ускрай Вісліцы. Калі яго парваць порахам на часткі, то можна будзе ўмацаваць значную частку вузкакалейкі. Задумалі добра, але на справе атрымалася, як заўсёды. Калі прагрымеў магутны выбух, то аказалася, што здаравенная глыба рассыпалася на драбнюткія каменьчыкі. I мала таго, што рассыпалася, дык яшчэ і разляцелася па бліжэйшых лясах-палетках. Так і не паслужыў людзям чартоўскі камень. Толькі што ляжаў і займаў непрыкметнае месца, а калі задумаліся прыстасаваць яго да справы, то валун лішні раз падкрэсліў, што з людзьмі ён знацца не жадае, што працягвае верна служыць нячысцікам. Пачалі тады перамаўляцца паміж сабою сяляне: «Гэтулькі часу ажно паўберага займаў, вольна-прывольна сабе ўладкаваўся, але нават проста ляжаць у насыпе, каб па ім вагоны ездзілі-хадзілі, не пагадзіўся! Таксама ж праява нячыстай натуры!» Калі б у некага з сённяшніх чухаўцоў запыталіся, дзе той камень знаходзіўся, то, хутчэй за ўсё, ніхто ўжо дакладна і не адказаў бы, тым болей не паказаў.
Распавядалі здавён людзі яшчэ адну займальную гісторыю: мясцовы млынар, які ўмудрыўся сам-адзін пабудаваць сабе вадзяны млын, прыстасаваў да жарнавых камянёў здаравенную камлыгу, якая ляжала, уросшы дзірваном, непадалёку ад ягонага палетка. Пры гэтым нікога на дапамогу не клікаў. Сам раскалоў глыбу на дзве раўнюткія часткі, прасвідраваў у іх патрэбныя адтуліны, прывёз на млын і сумясціў пад струмень вады, цярпліва чакаў пакуль вада «пазлізвае» ўсе няроўнасці, каб збожжа не высыпалася цэлым ці толькі на палову раздаўленым, а выходзіла ў канаўку-жалабок бялюткая і пахучая мука. Калі ўсё было гатова, то тутэйшых людзей папярэдзіў адносна аказання сваіх млынарскіх
qtlBIAIVU l5VV3HL5IAJV>IVe
паслуг на бліжэйшым кірмашы ў Чухава, куды пастаянна (на белай карове, запрэжанай у воз!) вывозіў прадаваць смачную садавіну і мядок. Былі ў яго вялікія і садок, і пасека. На ўсе рукі майстар быў той гаспадар.
Калі паведаміў сялянам, што гатовы аказваць яшчэ і млынарскія паслугі, то ўсе задаволена ўздыхнулі гэта ж было зусім блізка, a то раней даводзілася вазіць збожжа за добры дзясятак кіламетраў, ды і чэргі там збіраліся на суткі, на двое, а то і на болей часу. Неўзабаве слава пра Дзмітрыкаў млын хутка распаўсюдзілася па наваколлі: і меле якасна, і дорага не задзірае цану, і напавер зробіць, калі што якое. Таму адбою ў млынара ад наведвальнікаў не было. Усе былі задаволеныя. Толькі добрае некалі ж абавязкова канчаецца. Так і тут атрымалася. Пачалася імперыялістычная вайна, а рака Вісліца стала своеасаблівай мяжою. Некалькі разоўтрапляў млын падабстрэл нямецкай артылерыі, але пакуль што шанцавала не было вялікіх разбурэнняў. Толькі аднаго разу прыйшоў гаспадар на свой млын, а там адно галавешкі курацца, ды край жарнавых камянёў з вады тырчыць. Папрацавала цяжкая артылерыя, наведзеная назіральнікамі на людзей, якія сюды з’язджаліся працаваць. Ваякам жа ваяваць, а не будаваць выпадала. 3 цягам часуўсё навокал пазарастала, паабвалілася, азярцо і тое змялела, тванню зацягнулася. Толькі і засталося, што назва былой яміны Млыновая.
189
ТРАДЫЦЫННЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
КАМЕННЫЯ САУПЫ
I ВААУНЫ-ПІСАНІКІ
• •
Есць сведчанні аб знаходжанні на Беларусі і каменных слупоў. У М. Мялешкі можна прачытаць наступнае (часта цытуем гэтага даследчыка, бо ён мэтанакіравана займаўся даследаваннем камянёў на Беларусі і сабраў шмат цікавых матэрыялаў): «Па цячэнні Случы, Бярозы і Прыпяці па лесе знаходзіліся каменныя слупы з высечаным тварам чалавека. Г. X. Татур (беларускі гісторык, археолаг і калекцыянер. Д. Н., Я. Н.) таксама паказвае на камень у Чэрвеньшчыне (б. Ігуменшчына), які меў форму слупа, а наверсе вызначаўся твар чалавека. Камень гэты ў народзе завецца Цар Давід. Таксама Татур кажа, што і па цячэнні рэк Лані і Случы знаходзяцца камяні, якія маюць форму слупоў. П. Шпілеўскі (беларускі этнограф і фалькларыст. А. Н., Я. Н.) перадае, штоў Берасці, у Кобрынскім прадмесці, на правым беразе Мухаўца, быў агромністы курган, акружаны насыпнымі капцамі і напоўнены дзіўнай формы камянямі. Паводле народнага падання, гэты курган з'яўляецца рэшткамі паганскага капішча багіні Мажаны (Мары) у літоўцаў ці ятвягаў, імя якой,
як кажа П. Шпілеўскі, упамінаецца ў народных песнях Горадзеншчыны. Каля кургана быццам былі раскіданы абчасаныя з выразанымі фігуркамі, абпырсканыя крывёй (?) камяні. Калі высеклі каля кургана лес, народ сабраў усе гэтыя камяні і склаў у адно месца, там, дзе было капішча Мажаны. П. Шпілеўскі рабіў спробу праверыць гэтае пытанне, але камянёў не знайшоў. Кажуць, быццам яны ляжаць у сярэдзіне кургана.
У Бабруйшчыне на Пцічы маюцца два камяні зусім незразумелай формы. Аднаго з іх у народзе завуць “воўк”, а другога “гусак”. В. Звітневіч (вядомы беларускі этнограф. A. Н., Я. Н.) заўважае, штоў Меншчыне знаходзяцца каменныя выявы розных жывых істот. Асабіста яму прыходзілася бачыць каменную змяю і гусака. Камень, на якім высечаны змеі, знаходзіўся ў Літве каля м-ка Рогава Ковенскай губ.
М. Янчуку (беларускі фалькларыст. A. Н., Я. Н.) у часе яго падарожжа 1886 года на Меншчыне казалі аб камені, які знаходзіцца каля вёскі Крынкі па дарозе з Жыціна ў Асіповічы на Бабруйшчыне, які меў быццам форму качкі і меў нейкую незразумелую моц» [25, с. 13].
Нам падаецца асабліва цікавым паведамленне пра выяву змяі (змей) на камені. He станем забывацца на тое, што ў мясцовага насельніцтва змеі карысталіся вялікай павагай, ім пакланяліся і іх шанавалі; па-другое, гэта мог быць камень-папярэджвальнік, які сведчыў усім пра тое, што тут знаходзіцца змяінае ўрочышча і лазіць тут проста так, без дай прычыны, не выпадае, каб не рызыкаваць жыццём лішні раз. He выключана, што яшчэ ў больш старажытныя часы мясцовае племя мела татэмам хітрую і атрутную змяю, таму і адлюстравалі яе выяву на вялікім камені. Тады такое часта практыкавалася.
Праўда, у нашым народзе больш папулярнымі былі не каменныя слупы, хоць пры дэтальным і скрупулёзным разглядзе становіцца зразумелым, што многае ў гэтым пытанні ўпушчана назаўсёды і яго не адновіш, бо звестак засталося надзвычай мала, а каб аднавіць іх не хапае першакрыніц. Затое пра «пісанікі» згадвалася многа і часта.
Шырока вядомымі ў свой час былі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі так званыя Дзвінскія камяні, ці, як іх яшчэ называлі, «пісанікі».
«У пяці вёрстах ад павятовага горада Дзісны, паблізу вёскі Накоўнікі, у Дзвіне, у самай сярэдзіне ракі, ляжыць шэрага колеру гранітны валун даўжынёй у 5 з паловай сажняў, у вышыню 2,3 сажні і ў акружнасці 14 сажняў. На ім... высечаны крыж, пастаўлены на дзвюх ножках у выглядзе літары “П”, па баках якога высечаны надпіс Тосподн помозм рабу твоему Бормсу”. Верхняя частка крыжа пашкоджана.
У дзвюх вёрстах ад гэтага каменя, амаль на сярэдзіне русла ракі, ляжыць таксама Барысаў камень, як народ увогуле называе гэтыя ка-
мяні, памерамі буйнейшыя за іншыя. Вышыня яго ад дна 3,5 сажня, даўжыня 5 з паловай сажня, акружнасць каля 24 сажняў. На пляскатай паверхні яго высечаны шасціканцовы крыж, па абодва бакі якога надпіс ‘Тосподм помозм рабу своему Бормсу”.
Нарэшце, трэці камень ляжыць у некалькіх кроках ад левага берага Заходняй Дзвіны, пры злучэнні яе з ракой Павінушкай. Камень гэты меншы за папярэднія, мае ў папярочніку два сажні, колеру чырвонага. На ім высечаны чатырохканцовы крыж, пастаўлены на круг, з некалькімі пашыранымі перакладзінамі. Надпіс на ім не прачытаны» [Тамсама, с. 14].
Акадэмік Б. Рыбакоў бачыць прычыну ўзнікнення камянёў-пісанікаў у наступным: «Агромністыя крыжы, якія прасілі бога дапамагчы ягонаму рабу Барысу, узніклі вясной 1128 года. У дні барысаглебскіх аграрных святаў і заклікалі Усявышняга даць ураджай» [29, с. 157].
На нашу думку, меў рацыю Е. Раманаў, калі характарызуючы Дзвінскія камяні, сцвярджаў: «Па форме камяні можна падзяліць на дзве групы. Многія ўяўляюць сабой пляскатыя масівы, на верхняй плошчы якіх высечаны крыжы, і вакол іх, па баках масіваў, зроблены надпісы. На ўсіх астатніх камянях надпісы зроблены па абодва бакі вертыкальнага стрыжня крыжа.
Я схільны думаць, што крыжы з надпісамі адшукваліся полацкім князем Барысам Усяславічам і яго прыбліжанымі пераемнікамі ў мэтах распаўсюджання хрысціянства ў дзікіх народных масах. Для гэтага выбіраліся каменныя глыбы, якія сваімі памерамі здзіўлялі ўяўленні дзікуна, ці, знаходзячыся ў р. Заходняя Дзвіна, шкодзілі яму пры плаванні ці выклікалі да сябе амаль рэлігійнае шанаванне.