• Часопісы
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    Адразу ж пасля смерці князя-плюраліста сітуацыя змянілася. Ужо ў 1102 годзе яго набожнейшы сын Барыс арганізаваў карную акцыю супраць язычніцкай Літвы. Відаць, давялося ўціхамірваць і сваіх адступнікаў ад веры. Як на тое ў 1127 годзе пачаўся вялікі голад. Няшчасце абрынулася таму, што да канца красавіка ляжаў снег, затым пачалася моцная паводка, а рана ўвосень надышлі маразы, загубіўшы рунь.
    Яшчэ страшнейшы быў наступны год. Цэны на хлеб сталі недаступныя простым людзям. Даводзілася есці ліпавае лісце, парахню драўніны, салому, мох, лішайнікі. Целы памерлых з голаду ляжалі на дарогах, вуліцах і рынках. У Ноўгарадзе не прыбіралі трупы не дазваляў невыносны смурод. Маці аддавалі сваіх дзяцей іншаземцам у рабства, абы выратаваць ад смерці. Наўгародскі летапіс адзначаў: «Ово нх нзомроша, а друзмм разодешеся по чюжмм землям. Н тако по грехам нашым поглыбе земля наша» [Тамсама, с. 104],
    Царкоўнікі заўсёды разглядалі такую бяду як кару боскую за людскія грахі. Зразумела, што голад прыпісвалі прыхільнасці шмат каго да языч-
    ніцкіх абрадаў і стодаў. Святыя язычніцкія камяні давялося хрысціць і звяртацца да бога, каб дапамог. Але паратунак не прыходзіў. «В се же лето вода бяше велмка в Волхове (потонм людм н жмто) н хором много сносм. Н князь Полотьскый умре Бормс Всеславмць».
    Хутчэй за ўсё сітуацыя ў наступныя гады палепшылася. Гэта маглі звязаць і з надпісамі на валунах, зробленымі па загадзе Барыса. Ва ўсялякім разе, калі зноў настаў вялікі голад у 1170 годзе і цэны на хлеб, як пісалі летапісцы, сталі такія ж, як і ў 1127 годзе, Рагвалод Барысавіч зноў выкарыстаў выпрабаваны сродак: хрысціў святы камень каля Оршы. Для пэўнасці на самым бачным месцы ў цэнтры каменя высеклі імя Барыса.
    Барысавы камяні нярэдка звязваюцьз папулярным у народзе культам першых айчынных святых Барыса і Глеба, што замянілі нейкія язычніцкія боствы. Некаторыя даследчыкі дапускаюць, што з’яўленне ў аднаго з валуноў назвы Барыс-Хлеб (Хлебнік) вынік пераінтэрпрэтацыі імёнаў гэтых святых імёнаў гэтых святых, бо беларускае «г» па сваім гучанні набліжаецца да «х». Аднак тая ж традыцыя суадносіць камяні з хлебам, ураджаем; па адным з камянёў, які, відаць, быў у межань з вады, вызначалі пачатак жніва. Тут не толькі падабенства гукаў: Барыс і Глеб здаўна лічыліся апекунамі земляробства і ўрадлівасці. Менавіта таму, звяртае ўвагу Б. Рыбакоў, дата 7 мая была выбітая на Рагвалодавым камяні невыпадкова. Яна вельмі блізкая да святкавання дня памяці Барыса і Глеба. Да хрышчэння валуноў, лічыць акадэмік, язычніцкія абрады ля камянёў адбываліся ў гонар Дажбога.
    А. Лозка адзначаў наступнае: «Барыс (Глеб, Барысы, Барыс Палікоп) адзін з апекуноў земляробства. “Святы Барыс снапы возіць”, “На Глеба і Барыса хлеба напарыся і за раллю бярыся”, “Барыс і Глеб паспеў хлеб” (Паўлюкоўскі, 1934). На Смаленшчыне прызнаваўся “грозным святам хлябоў", называўся “Хлеб Барыс”. У полі не працавалі, засцерагаліся вятроў, заканчвалі купацца (Дабравольскі, 1914).
    У некаторых раёнах лічылі, што ад Барыса на працягу трох тыдняў павінна адбыцца “рабінавая ноч”, якая нібы спрыяла паспяванню рабіны і ў якую без перапынку лье дождж і шугае навальніца» [21, с. 142].
    I ў яго ж: «Народ вылучыў з невялічкага шэрагу кананізаваных імён на гэты дзень князёў Барыса і Глеба, якія былі забіты іх братам Святаполкам у 1015 годзе» [Тамсама, с. 155].
    Тое, што ў народным календары гэтыя святыя былі звязаны з хлебаробствам, наклала на далейшыя адносіны беларусаў да такіх камянёў, цесна звязаных з Барысам і Глебам, своеасаблівы адбітак: продкі былі перакананы, што вера ў святасць такіх камлыг, нават без розніцы язычніцкія гэта былі варыянты ці ўжо хрысціянскія святую надзею, што
    qtlBNVU BVV9H15IAIV>IV£
    маўклівыя ахоўнікі традыцыі ніколі не дапусцяць адсутнасці ўраджаю, а земляробы будуць з добрым прыбыткам. Але нават благую справу па перасоўванні (перавозцы, пераносцы) старадаўніх валуноў на новыя месцы, ужо да культавых устаноў хрысціянскай рэлігіі продкі суадносілі не толькі з адказнай, але і з надзвычай цяжкай працай: «Каб табе хлеб надзённы каменем аддаваў!», «Каб ты з-за сваёй ляноты камяні на бліжэйшы замак цягаў!», «Каб ты тое каменне, што ў рацэ, ды на гарадскую плошчу цягаў!», «Не памрэш, калі з сотняй такіх, як сам, велізарны камень да храма нашага прывалачэш!»
    3 гісторыі ўвядзення і пашырэння хрысціянства на нашых землях было добра вядома, што царкоўнікі імкнуліся любым чынам выкарыстоўваць для новай рэлігіі прадметы язычніцтва (капішчы, прошчы, дрэвы, камяні і г. д.). Тут спалучалася і традыцыя, і колішнія легенды і сённяшнія адносіны, і прыстасаванне да праваслаўя. Усё гэта выпадала ўмела прыстасаваць, каб у найбольш цікаўных і недаверлівых людзей не ўзнікала нейкіх пытанняў. Напрыклад, палачане даўным-даўно зразумелі, якое вялікае значэнне маюць для іхняга горада Барысавы камяні. Недзе яшчэ ў пазамінулым стагоддзі ўзнікла ідэя дастаць адзін з такіх гістарычных камянёў. Прывалачы ў горад і паставіць яго як помнік і сімвалабярэг перад Сафіяй Полацкай. Нічога, што камень мае язычніцкае мінулае, але ўсё роўна будзе спрыяць ідэі земляробства і хлебаробства. Шматвяковую намоленасць ніхто з камянёў не мог зняць, ды і не паўставала перад царкоўнікамі такая задача! Выбралі для здзяйснення сваёй задумы камлыгу, якая ляжала зусім непадалёку ад Полацка ля вёскі Падкасцельцы.
    Цікавай адметнасцю з’яўлялася і тое, што гэты валун называлі мясцовыя сяляне не Барысавым, а Барысам-Хлебнікам, тым самым указваючы на набыццё каменем новых функцый і ўласцівасцей. Менавіта гэты камень лічыўся ў вяскоўцаў своеасаблівай часткай агракалендара. Калі пасля паводкі нарэшце спадала вада да «крытычнай адзнакі», то палачане былі ўпэўнены, што цяпер ураджай паспеў і яго выпадала пачынаць жаць, каб не зацягнуць час і не згубіць потым ураджай на карані. Яшчэ: здалёку магло паказацца, што адкрытая з вады частка каменя нагадвала сабою агромністы бохан хлеба. Гэта было і лішнім пацверджаннем таго, што ўраджай будзе выдатны ў гэтым годзе і чаму камень насіў назву «Хлебнік».
    ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
    qrmvu L5W3Hi5iAiv>ive
    МЕМАРЫЯАЬНЫЯ КАМЯНІ
    He заўсёды вялікая колькасць камянёў прылічвалася да помнікаў. Нават паводле даведніка «Помнікі прыроды Беларусі» (Мінск, выдавецтва «Ураджай», 1986 год), у ім падаецца толькі дзевяць валуноў. Усяго толькі, пра іншыя нават не згадваецца. He праяўлялі асаблівай цікавасці да самабытных сведкаў мінуўшчыны продкі. Дакладней, праяўлялі, але толькі з рэлігійнага ды яшчэ з цемрашальска-цудадзейнага пункту гледжання, астатняе заставалася па-за ўвагай. Э. Ляўкоў, у сваёй кнізе «Маўклівыя сведкі мінуўшчыны» прыводзіць 26 камянёў помнікаў прыроды Беларусі. 3 гэтага спісу выразна відаць, што пераважная большасць камянёў стала помнікамі ўжо ў 1980-я гады.
    Характэрна, што пералік адкрывае камень «філарэтаў», які ляжыць ля вёскі Карчова ў Баранавіцкім раёне. «Паводле народнага падання, ля гэтага каменя збіралася тайнае таварыства “філарэтаў”, з якім быў звязаны Адам Міцкевіч. Памеры: даўжыня 4,1 м; шырыня 1,9 м;
    вышыня 3 м, прынесены Дняпроўскім ледавіком каля 450 тысяч гадоў назад з Фінляндыі» [37, с. 169].
    Філарэты і філаматы імкнуліся да асветы беларускага (літоўскага) народа, да захавання найбагацейшай духоўнай спадчыны продкаў. «Таму імі была нават распрацавана своеасаблівая «Інструкцыя», паводле якой філаматы і філарэты па выездзе ў родныя мясціны павінны былі даць падрабязнае апісанне сваёй парафіі, асвятліўшы такія пытанні: геаграфічнае становішча, велічыня тэрыторыі, рэльеф мясцовасці, дарогі, рэкі, каналы, клімат, саслоўі насельніцтва, нацыянальны склад, веравызнанне, гаспадарка, асвета, звычаі і абрады. Акрамя гэтага інструкцыя яшчэ патрабавала адказаць на шэраг пытанняў: на якой мове размаўляюць розныя слаі насельніцтва, якія сямейныя і гадавыя спраўляюцца святы і ўрачыстасці і як спраўляюцца, якія бытуюць забабоны, у што людзі апранаюцца, якое ў іх жыллё, грамадскія звычаі, сямейныя ўзаемаадносіны. У “Апісанні” падкрэслівалася, што ўсе гэтыя звесткі патрэбны для таго, каб айчынная навука абапіралася на свае факты, а не на звесткі замежных краёў, каб яна станавілася на ўласны грунт» [36, с. 11].
    На пасяджэннях філарэты, як і філаматы, чыталі свае навуковыя працы, рабілі агляды айчыннай і замежнай прэсы, вялі дыскусіі па розных пытаннях навукі і грамадскага жыцця. Адной з форм работы Таварыства было правядзенне маёвак, на якія філарэты стараліся прывабіць
    Камень філарэтаў ва ўрочышчы Кут Баранавіцкага р-на
    паболей моладзі, дзеля чаго рабілі ўсё, каб гэтыя маёўкі праходзілі як мага весела і прыгожа. Да іх старанна рыхтаваліся, складалі цэлыя сцэнарыі іх правядзення, пісаліся і развучваліся спецыяльна напісаныя да іх вершы і песні, драматычныя сцэнкі. Часта маёўкі прымяркоўвалі да імянін каго-небудзь са сваіх таварышаў [37, с. 25].
    Мэты маладых людзей былі не толькі культурна-асветніцкія. Яны прадугледжвалі і барацьбу за сацыяльныя пераўтварэнні ў дзяржаве, выказваліся за адмену прыгоннага права, пры гэтым спадзяваліся на сярэдні клас шляхту.
    Камень філарэтаў ацалеў. Магчыма, ён захаваўся таму, што ляжаў наводшыбе, воддаль ад дарог і будоўляў. Але не выключана, што яго выратавала людская памяць пра вялікіх землякоў. Праўда, часам сцвярджаюць, што аднойчы ад валуна адбілі вялікі кавалак, з якога зрабілі буйны жарон для млына ў мястэчку Мір.
    Камень называюць не толькі філарэтавым, але і Вялікім за яго значныя памеры. Глыба нагадвае востраверхую скалу з адной стромкай сценкай. Па сваім складзе гэта граніт рапаківі. У 1972 годзе валун абвешчаны геалагічным помнікам прыроды, хоць ёсць усе падставы лічыць яго помнікам нашай гісторыі і культуры [22, с. 198-199].
    У К. Цвіркі крыху па-іншаму і больш рамантычна: «Камень быў з аднаго боку як бы ўсечаны і нагадваў сабою невялікую скалу. Ляжаў ён каля самай дарогі, у падножжы ляснога ўзгорка, што даволі крута ішоў уверх. Так, на гэтым узгорку было вельмі добра наладжваць філарэтам свае сходкі. Тым больш і мясцінка ж зацішная, убаку ад вялікіх дарог, наводшыбе ад вёскі. Прастор і воля!» [37, с. 25],
    К. Цвірка прыводзіць яшчэ адну самабытную легенду, звязаную з каменем філарэтаў: «На ўскрайку Гайка пры дарозе мы ўбачылі вялікі камень-валун з надпісам, што гэта помнік прыроды. Для Марылі (Верашчака. A. Н., Я. Н.) ж ён быў незабыўнай памяткай пра сустрэчы з каханым паэтам. Пасля таго як яе назаўсёды разлучылі з Адамам Міцкевічам, выгнаўшы яго за філамацкую дзейнасць з роднай зямлі, яна ўласнай рукой выдзеўбала на камені крыж (вылучана намі. A. Н., Я. Н.). Крыж па сваім рамантычным каханні да вялікага паэта. Ён і цяпер значыцца на камені» [Тамсама, с. 41],