Закамянелая памяць
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 239с.
Мінск 2023
Калі на тое пайшло, то і смерць самога Аляксандра Македонскага супала быццам бы са з’яўленнем у небе НЛА: «У паветры павісла густая імгла, і на неба днём узыйшла незвычайнай велічыні зорка, якая хутка рухалася да мора і суправаджалася арлом, а куміры ў храме марудна, пазвоньваючы, калыхаліся. Потым зорка зноў пайшла ў адваротны шлях ад мора і стала, пылаючы, над полагам цара. У тое ж імгненне Аляксандр і памёр.
А ў старажытнаіндыйскіх летапісах, у прыватнасці ў «Вайманіка шастра», гаворыцца аб знакамітых сёння калясніцах-віманах, якія паводзілі сябе гэтаксама, як апісваюць сучасныя відавочцы НЛА. Гэтыя калясніцы запроста маглі перасоўвацца з агромністай хуткасцю і імгненна тармазіць, кружачыся ваколуласнай восі, насіцца па самых розныхтраек-
ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
торыях, імгненна знікаць, пагружацца ў ваду і нават паралізаваць людзей і жывёл.
Сведчанні аб «бярвеннях, што свецяцца», «вогненных бочках», «вогненных калёсах», «тарчах, што лятаюць» і «дроціках», якія нечакана ўзнікалі (з’яўляліся!) у небе, можна адшукаць у працах вучоных старажытнасці: Плутарха, Сенекі, Арыстоцеля, Цыцэрона, Плінія Старэйшага, Ціта Лівія і інш.
Прыйшлі іншыя часы узніклі новыя аспекты і гіпотэзы, распрацоўкі і зацікаўленасці. Паступова дабраліся да таямніц «Мінералаў, што блукаюць» у Сонечнай сістэме. Так, ужо многія гады грамадскасць абмяркоўвае містычны факт: камяні на паверхні зямлі «рухаюцца», «гуляюць», «блукаюць», «танцуюць». Адным словам, не ляжаць на сваім законным месцы, а паводзяць сябе з выклікам, парушаючы законы фізікі, прасторы, часу. Сваімі паводзінамі яны сведчаць аб наяўнасці духаў, патойбаковых сілаў, бесаў, «каменнага» жыцця і г. д. Асабліва пастараліся раскруціць «жывыя» камяні турыстычныя фірмы, якія арганізуюць падарожжы ў Даліну Смерці ў Каліфорніі. Яно і зразумела: у раскаленай пустыні, дзе ўстаноўлены сусветны рэкорд спёкі, глядзець няма на што, акрамя як на сляды разгулаў каменных кампаній, якія засталіся на пляскатым глеістым дне перасыхаючага возера Рэйстэк-Плайя ў «даліне, што рухаюцца».
У асвятленні гэтага пытання пачнем, бадай што з самага цікавага аспекта Тунгускага метэарыта. Усемагчымыя «нацыянальныя» метэарыты згасаюць перад ім, як цемра перад сонечным святлом. 17 чэрвеня 1908 года ў небе над маланаселеным раёнам тайгі, непадалёку ад рэчкі Падкаменная Тунгуска, прагрымеў наймагутнейшы выбух. Многія даследчыкі лічаць, што Тунгуская падзея была выклікана метэарытам, але існуе і шмат іншых думак. Выбуховая хваля была настолькі магутнай, што яе зафіксавалі нават на супрацьлеглым баку Зямлі. На сотні кіламетраў ад эпіцэнтра выбуху былі павалены дрэвы, разбітае шкло ў вокнах, збіты з ноглюдзі. Паводле сучасных ацэнак, магутнасць выбуху магла дасягнуць 50 мегатон як у страшнага тэрмаядзернага выбуху.
На вялікі жаль, першыя даследчыцкія экспедыцыі накіраваліся пасля Тунгускай падзеі да меркаванага месца падзення касмічнага цела ажно праз 19 гадоў пасля выбуху. Першую экспедыцыю ўзначальваў вучонымінералог Л. А. Кулік. Усяго ім было арганізавана чатыры экспедыцыі ў раён выбуху з 1927 па 1938 год. У ходзе экспедыцый удалося ўстанавіць, што, як сцвярджаў Л. Кулік, у 1908 годзе у атмасферу Зямлі быццам бы ўвайшоў метэарыт, які ў выніку ўзарваўся на вышыні 5-10 кіламетраў над басейнам ракі Падкаменная Тунгуска.
Месцазнаходжанне эпіцэнтра выбуху было ўстаноўлена дастаткова надзейна, прычым розныя метады вызначэння месца выбуху даюць практычна аднолькавыя вынікі. Аднак кратэр ад падзення метэарыта не быў знойдзены. Праўда, метэарыты, якія падаюць у атмасферы, пакідаюць кратэры толькі тады, калі яны дасягаюць паверхні цэлымі і непашкоджанымі, не паспяваючы затармазіць. У выпадку, калі метэарыт разбураецца, то асколкі звычайна вельмі хутка замаруджваюцца ў атмасферы і падаюць на зямлю з хуткасцю да 220 м/с ці нават цішэй. Вядома ж, кавалкі, якія падалі з такімі хуткасцямі, не пакідаюць кратэраў. Таму, калі пасля разбурэння, якое адбылося на вышыні некалькіх кіламетраў, Тунгускі метэарыт распаўся на дробныя фрагменты, то ніякага кратэра быць не павінна.
Некаторы час назад вучоныя прапанавалі версію, што бліжэйшае возера Чэка можа быць кратэрам ад падзення метэарыта. На карысць гэтага гаворыць кананічная форма дна, зусім не характэрная для натуральных азёр і характэрная для кратэрных азёраў. Аднак даследаванні расійскіх вучоных дапамаглі адназначна ўстанавіць, што возеру не менш за 8 тысяч гадоў. Нягледзячы на вялізны аб’ём работы, прароблены падчас экспедыцый, метэарытнае рэчыва ў ходзе пошукаў знойдзена не было. Экспедыцыі Л. Куліка ў раёне падзення Тунгускага метэарыта адшукалі магнітавыя і сілікатныя шарыкі, якія, мяркуючы па выніках аналізу і высокаму ўтрыманню нікеля, могуць мець незямное паходжанне, але іх сувязь з Тунгускім метэарытам сумнеўная: такія шарыкі час ад часу знаходзяць даследчыкі ў пародах іншых рэгіёнаў Зямлі.
Здзіўляе, што асколкі не былі знойдзены? He зусім. Па-першае, з моманту падзення да першай экспедыцыі прайшоў гіганцкі перыяд 19 гадоў. Метэарыт мог складацца з рыхлага матэрыялу з нізкай шчыльнасцю. Прыклады такіх астэроідаў добра вядомыя, Вернадскі ўвогуле высунуў гіпотэзу, што Тунгускі метэарыт гэта вялізны камяк зліплага касмічнага пылу.
Па-другое, асноўныя намаганні экспедыцыі Л. Куліка былі накіраваны на пошукі кратэра, бо адно з першых паведамленняў утрымлівала інфармацыю аб гарачым метэарыце, які тырчаў з зямлі. Пазней было ўстаноўлена, што паведамленне было хлуслівым, і яно накіравала Л. Куліка па падманным следзе. Шукаць асколкі метэарыта выпадала ў раёне эпіцэнтра выбуху, бо пры падзенні метэарыта яго асколкі вельмі хутка трацяць хуткасць і павінны ўпасці недзе побач.
Па-трэцяе, мясцовасць у раёне эпіцэнтра балоцістая, што моцна замаруджвала пошук. Значная частка асколкаў магла вельмі лёгка пагрузіцца ў мяккую балоцістую глебу, a 19 гадоў эрозіі і ападкаў надзейна
qtlblAIVU 15VV3H15NV>IV£
замуравалі іх пад паверхняй. У тыя гады такая навука, як метэарытыка, па сутнасці, толькі зараджалася, і ў Л. Куліка не было ні абсталявання, даступнага зараз, ні сучаснага метаду пошукаў метэарытаў. Цікава, што адразу пасля падзення метэарыта некаторыя эвенкі, якія жылі ў тых мясцінах, паведамлялі аб знаходках жалезістых абломкаў у раёне падзення метэарыта, але экспедыцыя Л. Куліка не змагла пацвердзіць ці абвергнуць гэтыя паведамленні.
На жаль, вайна перарвала працу Л. Куліка, які загінуў у 1942 годзе. трапіўшы ў палон да немцаў. У пасляваенныя гады даследаванні аднавіліся толькі ў 1950 пачатку 1960-х гадоў, гэта значыць праз паўстагоддзя пасля выбуху, аднак яны таксама не прынеслі вынікаў у выглядзе знойдзенага метэарытнага рэчыва.
На дадзены момант існуе больш за 100 гіпотэз пра тое, што ж на самой справе ўзарвалася ў небе над Тунгускай: ад зусім фантастычных, быццам бы там пацярпеў крушэнне іншапланетны карабель ці праводзіў свае эксперыменты Нікола Тэсла па перадачы энергіі на адлегласці, да больш адэкватных, з поўным правам на існаванне.
У наш час, як правіла, разглядаюцца дзве асноўныя гіпотэзы аб Тунгускай падзеі каметная і метэарытная, прычым, большасць вучоных схіляецца да каметнай. Усе апавяданні і апісанні відавочцаў вельмі хораша ўпісваюцца ў абедзве гэтыя версіі: апісанне паводзін вогненнага шара вельмі блізка адпавядае таму, як павінен весці сябе, падаючы, буйны метэарыт ці камета.
Каметы складаюцца пераважна з ільду, што выдатна тлумачыць, чаму не былі знойдзены рэшткі метэарытнага рэчыва. Слабым месцам каметнай гіпотэзы з’яўляецца поўная адсутнасць якіх-небудзь паведамленняў ад астраномаў аб прыбліжэнні каметы. Цалкам магчыма, што новыя экспедыцыі на месца выбуху дазволяць, нарэшце, адшукаць рэшткі метэарытнага рэчыва і праліць святло на тое, чым на самой справе была Тунгуская падзея.
Некалькі гадоў назад прафесар Ф. Морган з Кільскага ўніверсітэта, Германія, прапанаваў новую гіпотэзу Тунгускай катастрофы 1908 года. На яго думку, гэта быў не метэарыт, а «падземны мікраапакаліпсіс», які сведчыў аб нарастанні напругі ў раёне Сібірскай тэктанічнай пліты.
«Тунгуская падзея з’яўляецца злавесным прадвеснікам глабальнай катастрофы, якая ўжо па меншай меры чатыры разы адбывалася ў гісторыі Зямлі, гаворыць вучоны. Апошняя такая катастрофа, якая знішчыла ледзьве не да 95 працэнтаў усіх жывёл і раслінных відаў, якія насялялі планету, здарылася 250 мільёнаў гадоў назад у канцы пермскага геалагічнага перыяду. Пачалася яна якраз-такі ў сібірскім рэгіёне.
Прычынай яе сталі выбухованебяспечныя газы, якія пад каласальным ціскам збіраюцца пад мантыяй планеты. У адзін з момантаў яны прабіваюць зямную кару і вырываюцца на паверхню...» [8, с. 8]
Паводле камп’ютарных мадэляў, падобны катастрафічны выкід здольны справакаваць землятрус магнітудай 11 балаў. Пакуль самы магутны землятрус, зарэгістраваны вучонымі, складае 9 балаў. Ён адбыўся ў Чылі ў 1960 годзе. Пры 11-бальным землятрусе зямная кара прабіваецца, і з яе нетраў вырываецца матэрыя, якая перавышае хуткасць гуку, сеючы смерць і разбурэнні вакол сябе. Вылучаная пры гэтым энергія эквівалентна магутнасці 7 мільёнаў бомбаў, скінутых на Хірасіму. У выніку гігатоны атрутнай пароды ўздымаюцца ў атмасферу і згубна змяняюць яе склад, прыводзячы да масавай гібелі жывых істот.
Тая ж мадэль паказвае: землятрус у 11 балаў павінен прывесці да прабіву зямной кары не ў адным, а ў некалькіх месцах, што значна пагоршыць сітуацыю. Дарэчы, менавіта так і адбылося ў канцы пермскага перыяду. Каласальнай сілы выбухі прывялі да масавых вывяржэнняў вулканаў, у тым ліку падводных, што, паводле падлікаў, згубіла да 98 працэнтаў усіх насельнікаў мораў і акіянаў.
Ф. Морган знайшоў на паверхні Зямлі некалькі мясцін, якія, на ягоную думку, могуць стаць «пускавымі пляцоўкамі» будучага апакаліпсіса. Гэта кальдэры Елаўстоўн у ЗША і Тоба ў Інданэзіі, а таксама нядаўна адкрыты каласальны супервулкан на дне Ціхага акіяна. Аднак найбольш верагодным месцам пачатку катастрофы даследчыклічыць Паўночную Еўразію. Даныя шматгадовых даследаванняў паказваюць, што тут ужо даўно ідуць пагубныя зрухі зямной кары. Аб гэтым сведчыць не толькі выбух 1908 года, але і ўвесь характар руху планетарных магнітных мас, якія асабліва актывізаваліся ў рэгіёне паміж Уралам і Байкалам.