Закамянелая памяць
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 239с.
Мінск 2023
Ужо гаварылася, што каменныя метэарыты паводле мінеральнага складу блізкія да такіх жа магматычных парод, як перыдатыты і дуніты. Да нядаўняга часу істотным адрозненнем паміж імі лічылася адсутнасць у каменных метэарытах вады. Але ў метэарыце Старое Барыскіна (метэарыты прынята называць па населеных пунктах, дзе яны былі адшуканы) Л. Г. Кваша знайшоў водаўтрымлівальны мінерал хларыт, а хімічны аналіз паказаў, што ўтрыманне вады ў метэарыце дасягае 8 %. Больш за тое, у некаторых метэарытах знайшлі некалькі відаў самароднага вугляроду і арганічныя злучэнні абіягеннага паходжання. Такія метэарыты вылучаны ў групу вуглістых хандрытаў. Усё гэта, мабыць, сведчыць пра тое, што, нягледзячы на агромністую тэмпературу, яе ўздзеянне, метэарыт, які падае на Зямлю, награваецца ў выніку трэння, і не ўсе ягоныя лятучыя газы і рэчывы пры гэтым выпарваюцца і згараюць, нейкая частка ўсё роўна застаецца.
Да гэтага часу сярод вучоных не існуе адзінай думкі аб паходжанні метэарытаў. Многія даследчыкі лічаць, што яны ўзніклі пры разбурэнні астэроідаў і фактычна з'яўляюцца іхнімі парэшткамі.
Недзе каля 4,5 млрд гадоў таму назад астэроіды ў ходзе распаду радыеактыўных элементаў моцна разагрэліся. Унутраныя часткі расплавіліся, знешнія ж засталіся халоднымі. Пры разагрэве ў астэроідах ішла дэфармацыя рэчыва з абасабленнем ядра, прамежкавай і знешняй абалонак рознага складу. Пасля распаду радыеактыўных элементаў пачалося ахалоджванне гэтых нябесных целаў, і праз некаторы прамежак часу іхнія нетры засталіся халоднымі.
Рухаючыся па перасечаных арбітах, сутыкаючыся і дробячыся, і час ад часу трапляючы ў калязямную прастору, астэроіды і далі пачатак метэарытам. Ахандрыты, жалезакаменныя і жалезныя метэарыты ўзніклі з унутраных частак астэроідаў, хандрыты з прамежкавых, а вуглістыя
метэарыты са знешняй абалонкі, якая ніколі не награвалася і таму захавала ў сабе асаблівасці першапачатковага рэчыва Сонечнай сістэмы.
У музеях часта побач з метэарытамі можна ўбачыць кавалачкі шкла акруглай, грушападобнай, кроплепадобнай і іншай формы. Светлаватае шкло пафарбавана ў зеленаваты, жоўты і карычневы колеры і знешне яно падобнае да звычайнага бутэлечнага шкла. Такія ўтварэнні называюць тэктытамі. Сам тэрмін «тэктыт», прапанаваны аўстрыйскім геолагам Ф. Зюсам, паходзіць ад грэчаскага слова «тэктас» «аплаўлены». Звычайна тэктыты бываюць памерам з лясны арэх, а маса іхняя складае ўсяго дзясяткі грамаў, але зрэдчас сустракаюцца і велічынёй з курынае яйка і масай да паўкілаграма. Знаходзяць тэктыты на паверхні зямлі і ў рачных наносах.
Тэктыты прыцягнулі ўвагу вучоных ужо ў XVIII стагоддзі. У Чэхіі ў гэты час яны шырока выкарыстоўваліся для ўпрыгожванняў пад назвай «багемскі хрызаліт». У чэшскіх тэктытах пасля агранкі з’яўляліся густая фарба і выразны бляск. 3 іх рабілі жаночыя падвескі і ўсемагчымыя прыгожыя цацкі. Тэктыты прынята называць па назве мясцовасці, у якой яны знойдзены, таму чэшскія тэктыты называюць влтавінамі, ці малдавітамі па р. Влтава (Чэхія), у басейне якой яны і сустракаюцца.
У мінулым стагоддзі вялікую цікавасць выклікалі тэктыты з вострава Тасманія, упершыню даследаваныя Ч. Дарвіным і апісанымі ў апублікаванай у 1844 годзе кнізе «Геалагічныя назіранні над вулканічнымі астравамі». Знакаміты натураліст падчас кругасветнага падарожжа на караблі «Бігль» вывучаў і мінералы, і горныя пароды. Ён наватзнайшоў полыя шкляныя шары тасманіты у ледавіковых адкладах.
Асаблівымі формамі вылучаюцца аўстраліты, распаўсюджаныя ў цэнтральнай I паўднёвай частках Аўстраліі, яны маюць выгляд гузікаў, грыбоў, шарыкаў I фігурак, падобных да пясочнага гадзінніка. Тэктыты таксама знойдзены ў Інданэзіі на востраве Белітунг, размешчаным паміж астравамі Калімантан і Суматра, на Філіпінскіх астравах, у Індакітаі (Лаосе), Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.
Тым не меней, нягледзячы на шырокую геаграфіютэктытаў, на агромністай тэрыторыі СССР гэтыя своеасаблівыя шкляныя каменьчыкі незнаходзілі. Толькі ў 1970 годзе тэктыты адшукалі ў пустыннай мясцовасці паміж Мугаджарамі і Аральскім морам ля ракі Іргіз ва ўрочышчы Жаманшын. Ва ўпадзіне дыяметрам каля 10 кіламетраў сустракаюцца імпактыты чорныя абпаленыя I перапаленыя глыбы, цёмныя шчыльныя і жаўтаватыя сітаватыя шкельцы, якія ўзніклі пры катастрафічным выбуху метэарыта. Тут жа ў вялікай колькасці адзначаюцца чорныя закручаныя ўтварэнні са слядамі кручэння і шкляныя каменьчыкі паме-
ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
рам ад некалькіх міліметраў да 3 сантыметраў. Адныя з іх вельмі падобныя да кропелек, іншыя да шарыкаў, вінтападобныя фігуркі і змятыя застыглыя пырскі. Гэта і ёсць тэктыты, паводле мясцовасці паходжання названыя іргізітамі.
Тэктыты ўрочышча Жаманшын выклікалі ў даследчыкаў выключную цікавасць. Упершыню на Зямлі тэктыты і імпактыты знойдзены разам у месцы падзення метэарыта. Такім чынам, урочышча Жаманшын першае «карэннае месцанараджэнне» тэктытаў.
Самі вучоныя прапанавалі шмат гіпотэз адносна ўзнікнення тэктытаў. Ч. Дарвін меркаваў, штотэктыты ўяўляюць сабою вулканічныя бомбы, і як вынік з’яўленне іх звязана з дзейнасцю вулканаў. Пазней праяснілася, што тэктыты Тасманіі і многіх іншых раёнаў знаходзяцца ў мясцовасцях, дзе няма ніякіх вулканаў, таму і вулканічная гіпотэза сама па сабе адпала. Да таго ж тэктыты маюць зусім іншы хімічны склад, чым лавы: у іх, у адрозненне ад зямных горных парод, вельмі шмат крэменязёму і мала гліназёму. Вельмі мала знаходзіцца і вады у сярэднім у 10 разоў меней, чым у вулканічным шкле.
Выказваліся нават меркаванні, што влтавіны не што іншае, як прадукты старадаўняй шкляной вытворчасці ў Чэхіі. Але ў Тасманіі, Аўстраліі і некаторых іншых раёнах распаўсюджання тэктытаў яшчэ некалькі стагоддзяў таму не ўмелі варыць шкла, і таму шкляныя каменьчыкі нельга звязваць з дзейнасцю чалавека. А паводле хімічнага складу тэктыты адрозніваюцца і адтэхнічнага шкла.
Існавалі гіпотэзы і аб незямным паходжанні тэктытаў. Лічылася, што ці гэта метэарыты асаблівага складу, ці часткі ядраў камет, або выкіды вулканічных вывяржэнняў на Месяцы, якія паступілі на Зямлю. Але ж падзенне метэарытаў неаднаразова адбывалася на вачах чалавека, але нідзе і ніколі ніхто не бачыў падзення тэктытаў.
У апошнія дзесяцігоддзі, калі ў розных раёнах Зямлі адшукалі дзясяткі метэарытных кратэраў, з’явіліся асновы разглядаць тэктыты як своеасаблівыя прадукты ўдарнага метамарфізму. Пры ўдары буйнога касмічнага цела аб Зямлю і яго выбуху горныя пароды і касмічнае рэчыва расплаўляліся, пырскі расплаву выкідваліся ў атмасферу. He здзіўляе, што, напрыклад, тэктыты Лівійскай пустыні блізкія па складзе да кварцу, асноўнага мінералу пяску пустынь. Ну і потым ападалі ўсярэдзіну кратэра ці за ягоную вонкавую лінію разам з рэшткамі метэарыта. Зразумела, што ў гэтым выпадку склад тэктытаў залежыць і ад складу зямных горных парод, паводле складу да кварцу асноўнага мінералу пяску пустынь.
Патрэбна адзначыць таксама, што вялікай павагай і ў беларусаў карысталіся «вогненныя камяні», ці метэарыты. Гісторыя вывучэння пакла-
нення гэтым «пасланцам нябёсаў» «беларускіх прапісантаў» мае ўжо свае даволі багатыя традыцыі. На пачатку XIX стагоддзя, у 1807 годзе, у Маскве, на адным са шматлюдных базараў было знойдзена каля двух цэнтнераў Паласава жалеза (так называлі тады метэарыты), якое ляжала сярод рознага друзу ў адной з лавак. Прафесар П. М. Чырвінскі лічыў, што гэта кавалкі метэарыта Брагін з Беларусі. Ён з’яўляецца самым буйным «вогненным каменем» з апісаных да нашага часу. Калі ён упаў дакладна невядома. Знаходзілі асобныя кавалкі на працягу 1807-1967 гадоў. Усяго сабралі болей за 800 кг. Але ў апошнія гады вучоныя, зыходзячы з таго, што вельмі многа асобных частак сабрана і іх па-ранейшаму знаходзяць, выказваюць такую цікавую думку: над Брагінам тады прайшоў метэарытны дождж.
1858 год. Чэрвень месяц. Глухая палеская вёска Цмень Пінскага павета. Нечакана вячэрняе неба прарэзала асляпляльная маланка. Раздаўся працяглы рэзкі свіст, і на краі балота паказаўся дым. He адразу знайшлі камень, але калі ён трапіў у рукі вучоных, то тыя вызначылі, што гэты метэарыт адносіцца да разраду рэдкіх. Пад назвай Жмень (вёску называюць і Цмень, і Жмень) яго зарэгістравалі ва ўсіх каталогах свету.
Заброддзе таксама адносіцца да каменных метэарытаў. Адзін з іх упаў 22 верасня 1893 года ў вёсцы Заброддзе Івянецкага раёна, пры гэтым прабіў дах вясковага дома і пакінуў папярочны шнар на сцяне. За яго падзеннем назірала група сялян. Як яны потым расказвалі, камень нагадваў сабою вогненны шар, палёт якога суправаджаўся моцным гулам. За час падзення камень, які меў форму снарада, не пашкодзіўся. Дзе ён знаходзіўся спачатку, ніхто не ведаў, але ў 1965 годзе яго знайшлі і перадалі ў Акадэмію навук Беларусі.
Ад «нябесных прышэльцаў» звернемся зноў да камянёў-валуноў. Некалькі дзясяткаў гадоўтаму назад вучонымі Інстытута геахіміі і геафізікі АН Беларусі створаны ўнікальны музей пад адкрытым небам. Эксперыментальная база, якая займае плошчу ў 4,5 гектара, дакладна паўтарае граніцы Беларусі, капіруе яе рэльеф. Гэта нібыта велізарны макет рэспублікі, на якім мудрагеліста пракладзеныя сцяжынкі сталі рэкамі, невысокія насыпныя ўзгорачкі узвышшамі, басейны азёрамі. Цэнтральнае месца займаюць велізарныя камяні-валуны, прывезеныя з розных месцаў рэспублікі. На першы погляд здаецца, што яны раскіданы як папала, аднак за яўнай хаатычнасцю схавана добра прадуманая сістэма. Гэтакжа рассеяны па тэрыторыі Беларусі валуны, прынесеныя трыма ледавікамі, якія дайшлі да гэтых месцаў.
Для вывучэння ледавіковых валуноў і створана гэтая база. Яе тэрыторыя разбіта на геамарфалагічныя раёны усяго іх каля 20. Супрацоў-
ЯГіЫЛІУй L5VV3HL5lAIV>IVe
нікі Інстытута агледзелі ў розных кутках Беларусі каля 200 тысяч ледавіковых валуноў. Прыкладна дзве тысячы з іх так званыя кіроўныя. Яны дазваляюць дакладна вызначыць месца свайго паходжання, а значыць, і маршруты руху ледавікоў. Самыя прыгожыя і незвычайныя камяні таксама былі дастаўлены ў Інстытут. Аб маштабах праведзенай работы дазваляе меркаваць хоць бы той факт, што сярод прывезеных такім чынам валуноў самыя дробныя маюць у папярочніку да метра і важаць 500-700 кілаграмаў. Вага ж найбольш буйных дасягае 16 тон.