Закамянелая памяць
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 239с.
Мінск 2023
На думку вучоных, падзенне метэарыта ў звычайных месцах планеты не выклікае асабліва стратных наступстваў, а вось у пералічаных вышэй небяспечных мясцінах можа аказацца нечым падобным да іскры над вялізнай парахавой бочкай. Атрымліваецца, што ў любы момант падзенне касмічнага цела здольнае справакаваць каласальную геалагічную катастрофу і, прабіўшы зямную кару, вырвацца на паверхню, што выкліча масавую гібель жывых істот на нашай планеце... [Тамсама, с. 5].
Прырода многае хавае ад чалавека, пакідаючы яго нават да нашага часу перад неразгаданымі таямніцамі, якія не так проста было разгадаць і дайсці да іх сутнасці. Але ж нездарма гавораць, што пастаянныя пошукі даюць свой плён. Так і тут, у адносінах да славутай, здавалася б, біблейскай, а таму яна не выключае ніякіх сумненняў гісторыі.
AMblAlVU 6W3HI3IAIV>IV£
Паводле новых даследаванняў, біблейскія гарады Садом і Гамора былі сцёрты з твару зямлі метэарытным дажджом, які спапяліў усіх восем тысяч жыхароў, якія на той момант жылі на іхняй тэрыторыі. Гэтая ж падзея магла стаць прычынай падзення сценаў Іерыхона, які знаходзіўся ў 32 кіламетрах ад двух грахоўных гарадоў.
Спецыялісты мяркуюць, што падзея, апісаная ў Бібліі, адбылася ў сапраўднасці і прывяла да шматлікіх разбурэнняў у старажытным горадзе Таль-эль-Хаман, які лічыцца апісаным у Бібліі Садомам. Падзенне метэарыта спустошыла паўночны бераг ракі Іардан, зраўняўшы з зямлёю паселішчы людзей на плошчы больш за 400 тысяч квадратных кіламетраў.
Верагодней за ўсё, на думку вучоных, адзін з буйных метэарытаў узарваўся ў атмасферы на вышыні каля 2,5 кіламетраў. Гэта прывяло да ўзнікнення ўдарнай хвалі, якая рухалася з хуткасцю 1200 кіламетраў у гадзіну. Тых, хто выжыў пасля такога, не павінна было застацца. Мяркуючы па знойдзеных парэштках, археолагі мяркуюць, што чалавечыя целы ўзрываліся ў паветры.
Вядучы аўтар даследавання прафесар Джэймс Кенет з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Санта-Барбары адзначае, што на месцы старажытнай трагедыі былі знойдзены пераканаўчыя доказы таго, што тэмпература тут перавышала 2000 градусаў. Напрыклад, большая частка матэрыялаў, якая ўтрымлівае пясок, ператварылася ў шкло. Археолагі знайшлі таксама на месцы старажытнага горада расплаўлены метал і пясчынкі кварцу. Для таго каб утварыўся гэты рэдкі матэрыял, неабходна ўздзеянне каласальнай сілы.
Псторыкі пераканаўча падкрэсліваюць, што ў тыя далёкія часы ўвогуле не існавала тэхналогій, якія маглі б імітаваць прыродную з'яву падобнай сілы. Даследчыкі таксама параўноўваюць гэтую падзею з падзеннем Тунгускага метэарыта ў Сібіры ў 1908 годзе. Ці з нябеснай падзеяй, якая пацягнула за сабою знікненне дыназаўраў, толькі ў меншым маштабе.
Расшыфроўка падобнай падзеі, бясспрэчна, з’яўляецца буйным навуковым адкрыццём, якое многае прасвятляе не толькі ў біблейскіх, але і ў сацыяльных канонах, прымушае па-новаму тлумачыць, з гэтага моманту, некаторыя, здавалася б, непарушныя каноны. Тым не меней гэта гісторыя развіцця чалавецтва, і яна ў любым выпадку павінна прабіцца на паверхню. У гэтым і заключаецца складаная логіка жыцця і развіцця грамадства.
Вядома шмат выпадкаў, калі сяляне, працуючы ў полі ці ў агародзе, нечакана траплялі ў глебе на паасобныя кавалкі і глыбы чорнага каме-
Метэарыт Грэск
ню, які рэзка адрозніваўся па знешнім выглядзе ад усіх іншых горных парод дадзенай мясцовасці. Знаходкі такога плана былі зроблены амаль паўсюдна па вялізнай тэрыторыі былога Савецкага Саюза. Дапытлівы і ўважлівы назіральнік заўважаў, што гэтыя згладжаныя ці закругленыя камяні часам былі пакрыты густою глянцавітай скарынкай. Магло падацца, што іх нехта нібыта спецыяльна для гэтага старанна абпальваў (загартоўваў у зямным ці нябесным горане).
У чым жа заключаліся асаблівасці гэтых экзатычных камянёў? Перш за ўсё звяртаюць на сябе ўвагу тыя абставіны, што іх распаўсюджанне, памеры і частата знаходжання ніякім чынам не звязаны з карэннымі крышталічнымі пародамі дадзенай мясцовасці і яе геалагічнай будовай. Метэарыты можна сустрэць у складкавых горах і на шырокіх тэрыторыях з гарызантальнымі пакладамі пластоў, на ўзвышшах і раўнінах, у балотах і пясках. Іх знаходзяць непасрэдна на паверхні зямлі ці «закапанымі» ў глебу. На Калыме адшукалі такі даволі буйны іншародны каменьу рачных адкладах на глыбіні 46 метраў пры праходцы разведачнага шурфа на адшуканне золата.
ЯГНЗІЛІУЬІ L5VV3H15IAIV>IV£
Паступова збіраліся звесткі аб экзатычных камянях метэарытах, якія ўпалі ў мінулым на Зямлю. Фіксаваліся і такія выпадкі, калі пасля падзення метэарыта, якое назіралі людзі, удавалася адшукаць сляды гэтага госця з космасу глыбу ці мноства невялікіх кавалкаў, утвораных пры ягоным здрабненні.
Падзенне метэарытаў выклікала ў людзей прымхлівы страх. У старажытнасці такую з'яву прымалі за «нябесныя знакі» прадказанні войнаў, голаду, эпідэмій, іншых важных падзей. He здзіўляе, што метэарыты абагаўлялі, ім адводзілі месца ў храмах, часам нават знаходзілі ў пахаваннях вяльможаў і кіраўнікоў краін. Агульнавядома, што яшчэ ў першым тысячагоддзі да нашай эры культ метэарытаў быў шырока распаўсюджаны на Старажытным Усходзе і ў Рымскай імперыі, нябесныя камяні адлюстраваны і на некаторых манетах таго часу. У іншых краінах ім пакланяюцца да нашых часоў. Невялікі паўкруглы метэарыт чырванавата-чорнага колеру гэта і сёння прадмет рэлігійнага пакланення вернікаў у мусульманскім храме ў г. Мекка (Саудаўская Аравія).
Але ў нашы дні метэарыт найцікавейшы аб’ект для даследавання. Надзвычай цікавая гісторыя пошукаў Сіхотэ-Алінскага метэарыта, які ўпаў у лютым 1947 года ў горнай тайзе на заходнім схіле хрыбта СіхотэАлінь на Далёкім Усходзе. Яго падзенне суправаджалася яркай асляпляльнай светлавой успышкай, якую па яркасці можна было параўнаць з сонечным святлом, было заўважана некалькімі выпадковымі назіральнікамі, якія ў той час знаходзіліся на адлегласці ад 9 да 60 кіламетраў.
Месца падзення метэарыта ў выглядзе варонкі, чорна-бурай ад выварачанай зямлі і гліны, рэзка выдзялялася на фоне заснежаных выспаў і было адшукана з самалёта, які ляцеў на вышыні 700 метраў. Геолагі, якія з вялікай цяжкасцю дабраліся ў гэты раён па бездарожжы ажно на дзясяты дзень, адшукалі мноства варонак, і ў кожнай з іх абломкі метэарыта з сінявата-шэрай скарынкай плаўлення. Агульная маса сабраных абломкаў склала больш за 30 тон, а самага буйнога з іх 1754 кг. Спецыялісты мяркуюць, што агульная маса Сіхотэ-Алінскага метэарыта была значна большай, хутчэй за ўсё, каля 70 тон.
Аднак большасць метэарытаў застаюцца неадшуканымі ў глебе і наносах, пустынях, тайзе і палярных краінах, на паверхні ці пад покрывам мацерыковага лёду. He выключана, што шмат метэарытаў пахавана і ў старажытных асадачных адкладах, бо яны сустракаліся з Зямлёю і ў ранейшыя геалагічныя эпохі.
Метэарыты падаюць на нашу планету паўсюль, а значыцца, іх можна адшукаць таксама на дне мораў і акіянаў. Астраномы прыйшлі да вы-
ваду, што штогод на Зямлю (уключаючы і воды Сусветнага акіяна) трапляе не менш за 1000 т метэарытнага рэчыва. I каля 70 % яго аказваецца пад вадою. Калі зыходзіць з такіх падлікаў, то за 1 млн гадоў на Зямлю выпала не менш 1 млрдтон метэарытнага рэчыва. Такім чынам, абломкі метэарытаў і касмічны пыл адыгрываюць немалую ролю ў рэчыўным складзе нашай планеты.
Паводле хімічнага і мінеральнага складу «нябесныя прышэльцы» даволі разнастайныя. Найбольш шырока распаўсюджаны каменныя метэарыты. Цёмнае дробназярністае рэчыва, з якога яны складаюцца, падобна да рэчыва глыбінных магматычных парод асноўнага і ультраасноўнага складу перыдацытаў і дунітаў. Падабенства пацвярджаецца і пры дэтальным вывучэнні пад мікраскопам, і пры хімічным аналізе. Каменныя метэарыты ўтвораны з алівіну, піраксену, плагіаклазу, храміту і некаторых іншых мінералаў і, такім чынам, паводле знешняга выгляду і мінеральнага складу іх цяжка адрозніць ад зямной асноўнай ці улыраасноўнай пароды.
Але маюцца і выразныя адрозненні па будове. Метэарытам уласціва своеасаблівая хандрытавая структура. Пад мікраскопам выразна бачны цесна спрэсаваныя хондры (ад грэчаскага «хондрас» «зерне, крупінка»), кожная з якіх мае дыяметр у некалькі міліметраў і ўяўляе сабою акруглы мінеральны агрэгатз цесна зрослых ігольчатых ці прызматычных крышталяў алівіну ці піраксену (ці абодвух мінералаў разам). Хондры злучаны дробнымі крышталікамі сілікатаў і зярняткамі рудных мінералаў.
Нярэдка сцвярджалася, што што на розных кантынентах дагістарычны чалавек, а часткова і сучасны, збіраў жалезныя метэарыты для вырабу прылад працы і зброі. У краінах Старога Свету Еўропе, Азіі, на поўначы Афрыкі з іх найстаражытнымі культурнымі цэнтрамі людзі вельмі рана пачалі выкарыстоўваць вялікія жалезныя метэарыты як прыдатную сыравіну жалеза, што і прывяло да рэзкай перавагі каменных метэарытаў у гэтых раёнах Зямлі.
Пра тое, што некаторыя плямёны і народы не праяўлялі цікавасці да жалезных метэарытаў, сведчаць знаходкі буйных метэарытаў Жанчына і Сабака ў Грэнландыі, пра якіх мясцовыя эскімосы ведалі вельмі даўно, але, тым не меней, не чапалі іх. I толькі амерыканскаму палярнаму даследчыку Р. Піры ў 1897 годзе з найвялікшымі цяжкасцямі ўдалося даставіць іх у Нью-Ёрк, дзе сёння яны выстаўлены на прагляд у планетарыі Амерыканскага музея натуральнай гісторыі.
Акрамя каменных і жалезных метэарытаў, вылучаецца яшчэ параўнаўча невялікая група жалезакаменных метэарытаў. Яны складаюцца
ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
прыкладна з аднолькавай колькасці жалеза і каменных рэчываў. Адзін з найбольш вядомых жалезакаменных метэарытаў Паласава жалеза (названы гэтак па прозвішчы рускага акадэміка П. С. Паласа, які даставіў гэты метэарыт з Сібіры ў Маскву ў 1772 годзе. A Н., Я. Н.). Будова Паласавага жалеза вельмі своеасаблівая: гэта «жалезная губка» з пустэчамі, запоўненымі алівінам.
Пасля таго як у 1969 годзе было даказана, што ільды Антарктыды «кладоўка» метэарытаў, што ўпалі ў апошнія сотні тысяч гадоў, рэзка ўзрасла колькасць іхніх знаходак. Калі да 1970 года на ўсім зямным шары было адшукана 2300 «прышэльцаў з космасу», то ў 1969-1980 гадах толькі ў адной Антарктыдзе знайшлі больш за 5000 узораў, якія ўяўляюць сабою паасобныя часткі 300-400 метэарытаў.