Закамянелая памяць
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 239с.
Мінск 2023
Звяртаецца абавязковая ўвага на тое, што ў старажытнага земляроба не існавала зручнага календара, які б дазваляў яму без асаблівых цяжкасцей даведацца пра канкрэтны дзень бягучага года. Своеасаблівай незаменнай дапамогай былі тут усемагчымыя народныя прыкметы і ўважлівыя назіранні за развіццём (ходам) з’яў прыроды. Відаць, што таямнічыя раўчучкі на Янавых камянях як прымітыўны тэадаліт паказвалі продкам выразную кропку на небасхіле ля якой садзілася сонца ўвечары перад язычніцкім Купаллем. Такія камяні даследчыкамі называюцца арыентаванымі, і вучоныя схільны лічыць, што на тэрыторыі Беларусі існуе некалькі такіх мясцін, якія ў нечым нагадваюць старажытны Стоўнхендж, але значэнне і адметнае размяшчэнне валуноў пакуль што дакладна не расшыфраваны.
У Полацкім раёне, каля вёскі Бікульнічы на беразе возера Янава (больш чым гаваркая назва, якая ў дадзеным выпадку наводзіць на пэўныя асацыяцыі), знаходзіліся валуны. Яны займалі вяршыню пакатай горкі, прыціснутай прама да берага і прыўзнятай над вадой метраў на пяць. 3 двух бакоў гэтае ўзвышэнне было адрэзана ад лугу даволі глыбокай забалочанай лагчынкай. Прыродныя перашкоды і зараз не дазвалялі тэхніцы «акультурыць» яе. Сярод мясцовых жыхароў мясціна атрымала даволі празаічную назву «Камяні» або «Пад вязамі». Назва простая, яе лёгка запомніць і перадаць іншым пакаленням, але ніякага падрабязнага тлумачэння (расшыфроўкі), чаму гэтыя камяні былі некалі сцягнутыя ў гэтае месца (ці нечага тут апынуліся) не існуе. А дарма, бо выразна відаць і рукатворны бок гэтай справы. Камяні былі выкладзены так, што ўтваралі амаль правільную літару П. Кожны яе бок меў аднолькавую даўжыню і складаў 15 метраў. Таму фігура ў нечым яшчэ нагадвала вялізны квадрат без аднаго боку (сцяны).
У вочы адразу кідаліся некаторыя адметнасці гэтай даўняй кампазіцыі. Па-першае, яе бакі былі арыентаваныя па кірунках свету так, што яна глядзела сваёй адкрытай часткай на паўночны захад. Туды ж, дакладней па азімуце каля 320 градусаў, былі накіраваныя рыскі нашай літары.
Па-другое, яна была складзеная мноствам камянёў ружовага або чырвонага колеру, адметных ад іншых камянёў. Ледавек, ссунуўшы сваю ношу на агромністай тэрыторыі Скандынавіі, практычна заўсёды пакідаў пасля прасоўвання наперад пэўную калекцыю валуноў рознага складу і афарбоўкі (часам, самай нечаканай).
Па-трэцяе, да аднаго з бакоў фігуры была далучана яшчэ адна «прыбудова» значна меншага памеру (8-10 метраў у папярочніку). Яе складалі дзве буйныя вуглаватыя глыбы, пляскатыя грані якіх былі збліжаныя, а шчыліна паміж імі глядзела туды ж на паўночны захад.
Нарэшце, была яшчэ адна дэталь, якую не хацелася б мінаць. Калі стаць у цэнтры каменнай літары і паглядзець у той бок, куды яна адкрытая, то якраз насупраць, на процілеглым беразе возера, ляжыць востраверхі ледавіковы пагорак з крутымі схіламі. Гэта самая прыкметная мясціна ў акрузе, яна нават вышэйшая за самую паверхню возера метраў на 25. Пагорак называлі гарой Валатоўкай (таксама сімвалічная назва), а каля яе падножжа раскінулася вёсачка з не менш гаваркой для гэтай сітуацыі назвай Свяціца.
Э. Ляўкоў звязвае парэшткі гэтай старажытнай каменнай забудовы з святкаваннем (штогадовым гуляннем) у ноч на Яна (Івана) Купалу. Хутчэй за ўсё, сярод гэтых камянёў і знаходзілася тагачаснае капішча таго самага боства, якое ў народзе атрымала трывалую назву Купала. Магчыма, вастраверхі пагорак быў арыенцірам. Калі сонца садзілася на сваёй вышыні за яго, то гэты момант і з’яўляўся сігналам для назіральнікаў, якія знаходзіліся на другім беразе возера. Момантам, які вызначаў пачатак летняга сонцавароту, і адсюль ішоў адлік святкавання купальскай ночы. Справа ўтым, што святкаванне Купалля, са спаленнем свяшчэнных вогнішчаў, адбываецца сярод камянёў і ў нашыя дні. Толькі пры гарэнні выкарыстоўваюцца не старыя рэчы і ўсемагчымае ламачча, сабранае па наваколлі, а старыя аўтамабільныя пакрышкі, якія добра гараць у любое надвор’е.
Як бачым, тут многае спалучаецца з язычніцкім пакланеннем і абагаўленнем Купалля: самі камяні знаходзяцца ў нейкай (няхай сабе і не разгаданай) канструкцыі, ляжаць на беразе возера Янава, арыентацыя іхняя на паўночны захад (прычым спецыяльна зададзеная), цёпла-ружаватая гама валуноў, якая асабліва ахвотна выкарыстоўвалася мясцовымі жыхарамі ва ўсемагчымых збудаваннях і г. д.
Улічваючы тое, што ў старажытныя часы наваколле Янава возера належала да тэрыторыі Полацкага княства магутнага і ўплывовага сярод усходняга славянства. Агульнавядома, што яшчэ ў сярэдзіне XI стагоддзя ў Полацку на месцы драўлянага храма быў узведзены ма-
qniSlAIVU 15VV3HI5NV>IV£
Другі камень-ахвярнік з урочышча Рэкшаты
нументальны Сафійскі сабор самая старажытная забудова такога плану на Беларусі. Тут сфарміраваўся ўплывовы рэлігійна-адукацыйны цэнтр, які распаўсюджваў хрысціянства па бліжэйшых землях. Ясная справа, што ў такіх умовах няхай сабе і самае папулярнае язычніцкае капішча на Янавым возеры, у цэнтры княства і па суседстве са стольным горадам, даволі хутка спыніла сваю дзейнасць. Таму смела можна зрабіць выснову, што камяні (ці каменная канструкцыя) на беразе Янава возера ўжо шмат стагоддзяў маўкліва пазіраюць на захад сонца ў канцы самага доўгага летняга дня і на вясёлыя водбліскі купальскіх вогнішчаў, якія па-ранейшаму заклікаюць да сябе мясцовую моладзь.
Безумоўна, многае з аб'ектаў язычніцкага пакланення і шанавання знікла назаўсёды: разбурылі, пазакідалі, забыліся аб першапачатковым прызначэнні, і толькі вучоныя ды апантаныя самавукі-краязнаўцы працягваюць адсочваць найцікавейшы пласт нашай духоўна-гістарычнай памяці. Дзякуючы ім на тэрыторыі Беларусі да сённяшняга дня знаходзяць цікавыя валуны, сярод якіх асаблівую ўвагу выклікаюць камяні-ахвярнікі. Так, каля вёскі Цётча Полацкага раёна з даўніх часоў застаўся такі стод. Якому нашы продкі некалі актыўна прыносілі шматлікія свяшчэнныя ахвяры і пакланяліся пры гэтым. Распавядаюць, што гэты камень аца-
леў цудам, бо ў ім ужо нават было прасвідравана пару дзірак пад порах, каб узарваць яго пад нейкія (хутчэй за ўсё!) будаўнічыя патрэбы.
Усе тутэйшыя камяні ў гэтай мясціне ляжалі нераўнамерным ланцугом, выцягнутым уздоўж берага з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Усе яны спецыяльна былі перацягнутыя сюды з іншых мясцінаў. Правяраецца гэта даволі проста тым, што побач адсутнічаюць драбнейшыя камяні (ці кавалкі) падобнай пароды. Пераважная частка валуноў была самай звычайнай формы і нічым асаблівым не вылучалася. 3 трынаццаці валуноў, прыкладна, палова адчулі на сабе ўздзеянне майстравітых чалавечых рук. Асабліва адрознівалася пара стодаў, якіхтагачасныя мясцовыя жыхары імкнуліся нечым прыпадабніць да людзей, бо менавіта яны, камяні-ахвярнікі, павінны былі звяртаць на сябе асаблівую ўвагу. Іншая справа, што апрацоўка камянёў была вельмі грубай і трэба было прыкласці пэўныя намаганні, каб распазнаць у іх стоды, падобныя да людзей: і плечы, і рукі, і галовы, і ногі былі непрапарцыянальныя. Тут выпадала праводзіць параўнанні і з іншымі вядомымі камянямі, якія знаходзяцца не толькі ў Беларусі, але і ў замежных краінах (Германіі, Англіі, Шатландыі, Прыбалтыцы).
Даследчыкам даволі лёгка было, карыстаючысяўжо набытымі ведамі, устанавіць, на якім з камянёў некалі рэгулярна раскладвалі і падтрымлівалі свяшчэннае вогнішча. На такі факт указвала тое, што адзін з вялікіх камянёў нібыта адлушчваўся. Гэта сведчыла пра тое, што тэмпература на ім у пэўныя перыяды была рознай. А раз так, то разам з попелам і вуголлем з валуна змяталі і верхнюю частку глыбы, якая нібы крышылася і рассыпалася ў друз пад уздзеяннем агню і высокай тэмпературы. Улічваць абавязкова выпадае і працягласць часу, якая мінула з апошняга ўжывання гэтага валуна, як падстаўкі для распальвання ахвярнага вогнішча.
Часам даводзілася чуць і пра тое, што мясцовыя камяні маглі быць прысвечаны язычніцкай багіні Цёці. Дакладней, не ўсе камяні, а толькі нейкі адзін, які быў абчасаны пад «жаночую» фігуру і ўсведамляўся прымхлівымі продкамі яксуровае язычніцкае боства. Яе атаясамлівалі толькі з летам, летнімі работамі і шчодрымі ўраджаямі, якія заўсёды сведчылі пра тое, што людзі не будуць галодныя і што ім не стане пагражаць надакучлівы голад, які даволі часта «гасцяваў» у нашых продкаў. Гэта адтуль, зтой скрушлівай гаворкі: «Голад не Цёця, падапрэ, то і лазовае лыка стрэскаеш!» Таму стод багіні павінен быў уяўляць сабою каменную фігуру, усталяваную на гэткую ж падстаўку. Такі стод павінен быў мець вянок са спелых густых каласоў на галаве і невялікі сноп збажыны ў руках ці пад пахаю. Часам сцвярджалі, што мела не снапок, а бохан свежаспечанага хлеба, які мясцовыя жыхары мянялі тады, калі ён засыхаў і ператвараўся ў зацвярдзелы сухар.
ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
220
qntSIAIVU I5VV3H15IAIV>IV£
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
НЯБЕСНЫЯ ПАСЛАНЦЫ МЕТЭАРЫТЫ
У старажытнасці даволі часта метэарыты (іхні палючы палёт па небе) параўноўваліся з тымі аб’ектамі, якія сёння атрымалі ўстойлівую назву НЛА. Гэта не здзіўляе, бо сапраўдныя і вельмі даўнія малюнкі, запісы, карціны, фрэскі, скульптуры адлюстравалі сотні НЛА ці дзіўных з’яў у небе ў абсалютна розных цывілізацый, аддаленых адна ад другой дзясяткамі стагоддзяў. Ніхто б не стаў у тыя часы маляваць ці адлюстроўваць тое, чаго не існавала (не сустракалася!) на самой справе.
Сведчанні аб незвычайных аб’ектах ідуць з каменнага веку. Так, лятаючыя дыскі адлюстраваны ў пячорах Ірландыі і Францыі (у Ла-Плата і інш.), маюцца яны і ў знакамітай іспанскай пячоры Альтаміра і ў шэрагу іншых.
Выклікае шмат пытанняў і малюнак з японскай грабніцы Чын-Сан, датаванай 2000 годам да нашай эры, на якой цар вітае сем дыскаў, якія ляцяць па небе. «Падобныя да перлін» несліся па небу нябесныя целы, лятальныя машыны так гаворыцца ў адной з хронік старажытнага Тыбета.
He падлягае сумневу ў праўдзівасці факта з’яўлення загадкавых аб'ектаў падчас кіравання егіпецкага фараона Тутмаса, які асабіста назіраў за чартаўшчынай у небе. Гэтая падзея адлюстравана ў дакуменце «Аналы». Старажытнаегіпецкія відавочцы апісвалі ўзнікненне ў небе вогненных колаў, колькасць якіх пастаянна павялічвалася, а самі агні станавіліся ўсё ярчэйшымі і ярчэйшымі. Потым адзін з кругоў упаў на зямлю, а астатнія паляцелі ў паўднёвым кірунку. У летапісах гаворыцца, што фараон быў ашаломлены ўбачаным.