• Часопісы
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    яПыліун Lsvv3Hi5iAiv>ive
    ён не змог як законны спадкаемца сесці на княжанне. Па загадзе Кіева ягоў росквіце сіл разам з іншымі полацкімі князямі за непаслушэнства выслалі ў далёкую Візантыю. Адтуль ён вярнуўся толькі ў 1140 годзе, калі палітычная сітуацыя ў родных землях карэнным чынам змянілася, і становішча лічылася спакойным.
    Пазней, у 1146 годзе Рагвалод быў пакліканы полацкім вечам на княжанне. Ці то паўплывала доўгае жыццё за мяжой, ці то незадаволенасць яго кіраваннем прывялі да таго, што ў 1151 годзе князя выслалі ў Менск, а на яго месца запрасілі іншага. У Менску князь знаходзіўся ў такім гаротным становішчы, што за яго вымушаны быў заступіцца Юры Далгарукі, вядомы як заснавальнік Масквы. У 1158 годзе Рагвалод зноў вярнуўся ў Полацк і распачаў працяглую і беспаспяховую барацьбу з менскімі князямі. У 1162 годзе яго войска было разбіта пад Менскам. У сваю вотчыну ён болей ужо не вярнуўся, а доўгія гады хаваўся ў Друцку [22, с. 94],
    Рагвалодаў камень з в. Дзятлаўка Аршанскага р-на
    Як сцвярджаюць гісторыкі, з таго часу імя князя знікла са старонак летапісаў. Толькі камень каля старой дарогі з Друцка ў Оршу сведчыў, што ў 1171 годзе ён яшчэ быў жывы і імкнуўся нешта распачаць з дзяржаўных спраў. Раней нават дапускалі, што валун быў надмагіллем Рагвалода, але ў такім выпадку на валуне павінны былі быць словы «Помянч, господм...». Затое стары надпіс дапамог даведацца пра дакладныя імёны князя лягчэй стала разбірацца ў летапісных сведчаннях, дзе раней з-за гэтага ўтваралася своеасаблівая блытаніна.
    Рагвалодаў камень народ доўга шанаваў. У паданні гаворыцца, што раней камень нагадваў сваімі абрысамі жывёліну, бо меў галаву і чатыры нагі. I быццам бы паміж ног, пад чэравам таго звера, была свабодная прастора, у якой не без выгоды, пастухі хаваліся ад дажджу ці моцных вятроў. Аднойчы мясцовы млынар Марусевіч з Рудні вырашыў скарыстаць і прыстасаваць круглую галаву каменя на жорны і адбіў яе. Толькі нічога добрага з гэтага не выйшла: жорны самі змалоліся ў пясок, а да таго ж вынішчылі ўсю маёмасць і сям’ю Марусевіча. Згарэў і млын, які яшчэ пры жыцця гаспадара вяскоўцы ўсё болей і болей схільны былі лічыць служкам нячыстай сілы. Некаторыя характэрныя асаблівасці BaAyna і гэтае шырокараспаўсюджанае паданне дазволілі вядомаму даследчыку беларускай даўніны Адаму Кіркору выказаць думку, што ў далёкім мінулым камень быў дальменам часткай дагістарычнага захавання, але пазней даследчыкі гэта не пацвердзілі.
    Упершыню валун-дакументзнайшлі два стагоддзі назад, у 1792 годзе. 3 таго часу пра яго, як і пра Барысавы камяні, пісала шмат вучоных. У1807 годзе над валуном паставілі Барысаглебскую царкву. Праз некалькі гадоў, у часе напалеонаўскага нашэсця, яе спалілі французы. Пазней, у 1830 годзе, камень атуліла новая бажніца. Е. Раманаў быў задаволены, што такім чынам важны гістарычны помнік «выратаваны ад знішчэння»: «...цяпер нават на каменную галаву нічога не будзе імжыць і капаць...» [Тамсама, с. 79], Толькі ўзнікненне гісторый вакол каменя надалей на гэтым не перапынілася.
    Так, у 1830 годзе святара Галошаўскай царквы Аьва Ганкевіча пачалі непакоіць сны, якія ён палічыў прарочылі. Хутчэй за ўсё яны з’явіліся падуплывам мясцовых паданняў пра Рагвалодаў камень. Наслухаўшыся іх і ўразіўшыся, святы айцец вырашыў высветліць, ці не ляжаць пад валуном мошчы якога-небудзь мясцовага праведніка. Атрымаўшы дазвол свайго царкоўнага кіраўніцтва на раскопкі, ён справіў набажэнства і разам са шматлікімі памагатымі ўзяўся за працу. Толькі не надта доўга шчыравалі, бо неўзабаве набеглі хмары, і пачалася моцная навальніца. Бацюшка палічыў гэта папераджальным знакам боскай незадаволенасці
    qUblAIVU L5VV3HL51AJV>IV£
    і не пасмеў здзяйсняць задуманае надалей. У галаве цвёрда заселі прыклады з усялякімі варыянтамі пакаранняў з боку каменя. He доўга было і тут «нарвацца» на нешта падобнае [Тамсама, с. 83].
    Загубіла камень са старажытным надпісам, як і заўсёды, наша невуцтва і бескультур’е: перад вайной, у часе панавання вульгарнага атэізму, калі змагаліся не за душы вернікаў, а з атрыбутамі культу, Рагвалодаў камень узарвалі на друз. Так загінуў адзін з самых каштоўных помнікаў гісторыі старажытнай Беларусі. Мы не збераглі адзіны дакумент з дакладнай датай (дзень, месяц, год) стварэння, што ацалеў да XX стагоддзя.
    Камень Рагвалода звычайна далучаюць да Барысавых. Пэўная логіка ў гэтым ёсць. Рагвалод быў сынам Барыса, жыў у тую ж эпоху, формулу «помозм» выбраў тую ж, нават назваў і змясціў на самым відным месцы, каля крыжа, імя Барыса. Але ўсё ж, відаць, правільней лічыць валун самастойным помнікам, не з гэтага цыкла: прасіў жа дапамогі не сам Барыс, а іншы князь.
    Цікавасць да разгадвання таямніцы з’яўлення надпісаў прыходзіла да кожнага чалавека, якому даводзілася іх бачыць. За многія гады існавання валуноў было выказана гэтулькі меркаванняў, што, здаецца, зараз прыдумаць што-небудзь новае, адметнае немагчыма. Можна толькі далучыцца да якога-небудзь аднаго з іх. Толькі вось, не ўсе яны пацверджаны гістарычнымі фактамі.
    Дастаткова будзе агаварыцца, што выраз «господі, помозі рабу своему...» быў вельмі шырока распаўсюджаны сярод усходніх славян у першыя стагоддзі пасля прыняцця хрысціянства і прыйшоў на нашу зямлю з Візантыі. Гэтыя словы ўводзілі ў летапісы, пісалі на сценах бажніц, выбівалі на манетах, ставілі на амулеты. Яны былі табуяванатрадыцыйнымі. Нават манархі верылі, што такая просьба абавязкова дапаможа і ніколі не будзе лішнім да яе звярнуцца. Такім чынам, у гэтым сэнсе заклінанне князёў Барыса Усяславіча і ягонага сына Рагвалода Барысавіча на фоне традыцый той эпохі нічым асаблівым не вылучалася. Аказалася, больш за тое, працягвала своеасаблівую традыцыю княскіх асоб. Але нас яшчэ вельмі цікавіць пытанне: што іх так турбавала, чаго канкрэтна прасілі-вымольвалі ў нябеснага Валадара нябедныя полацкія князі?
    Гісторык і паэт Мацей Стрыйкоўскі, які жыў у Віцебску ў другой палове XVI стагоддзя і напісаў некалі папулярную «Хроніку», так тлумачыў з’яўленне надпісаў. Набожны Барыс будаваў у Полацку Сафійскую царкву, манастыры і іншыя рэлігійныя храмы. Гэта, адпаведна, патрабавала шмат цэглы, вапны і іншых будаўнічых матэрыялаў. Паводле М. Стрый-
    коўскага выпадала, што іх завозілі ажно з Лівоніі. 3 нагоды паспяховага вырашэння гэтай задачы (узвядзення манументальных храмаў) і быў высечаны надпіс на валуне. Але праз пару стагоддзяў ад такога тлумачэння давялося адмовіцца. Па-першае, М. Стрыйкоўскі, аказалася, памыліўся і многае пераблытаў, калі звязаў Барыса з XIII стагоддзем і прыпісаў яму, спаслаўшыся на надпісы, літоўскі на той час вельмі папулярны варыянт радаводу полацкіх князёў. Па-другое, у «Жыціі Еўфрасінні Полацкай» гаварылася дакладна, што цэглу паспяхова для будаўніцтва выраблялі... на месцы, бо паклады высокаякасный гліны знаходзіліся недалёка ад горада [Тамсама, с. 56].
    Граф А. Плятэр яшчэ ў першай палове мінулага стагоддзя палічыў, што Барыс быў вельмі славалюбны і для ўвекавечання сваёй памяці загадаў такім чынам пазначыць камяні. Е. Раманаў не выключаў, што гэты надпіс памятка пра кароткачасовае знаходжанне тут (на розных участках Заходняй Дзвіны) Барыса. У каралёў і манархаў Еўропы сапраўды існавалі такія дзівацтвы, але для XII стагоддзя такое яшчэ не характэрна. А памяць пра князя Барыса захавалася яго імя носіць буйны горад Беларусі.
    Я. Тышкевіч прапанаваў больш практычны варыянт тлумачэння: камянямі пазначалі межы тагачаснага Полацкага княства. Як верагоднага яшчэ раней такога погляду прытрымліваўся Я. Канкрын. Але межавымі знакамі валуны не маглі быць. Асноўная маса Барысавых камянёў «імкнулася» да рэчышча Дзвіны, тым часам як межы ўладанняў праходзілі ў іншым месцы. А камяні, як заўважыў А. Кіркор, «ляжалі пасярод краіны». Магчыма, некалі, за некалькі стагоддзяў да гэтага, калі княства толькі фарміравалася, то племянныя межы маглі праходзіць (I для зручнасці і для цяжкадаступнасці!) па водных артэрыях [25, с. 61],
    Спрабавалі растлумачыць знаходжанне камлыгаў у рацэ тым, што такім чынам вызначалі незвычайнае паніжэннеўзроўню вады, з'яўленне водмеляў. А. Сапуноў не выключаў, што крыжамі і надпісамі прымхлівыя палачане хацелі засцерагчыся ад валуноў, якія вытыркваліся з вады. Той жа Е. Раманаў дапускаў, што Барысавы камяні своеасаблівыя лоцманскія знакі на важным водным шляху. Гэтай жа думкі ўжо ў наш час прытрымліваўся М. Варонін. Але камяні ніхто не ўстанаўліваў. Валуны з'явіліся ў выніку размыву ледавіковых адкладаў. Такія ж камяні сустракаліся і на сушы, далёка ад водных магістраляў. Таму для ўзнікнення надпісаў павінна быць іншая прычына. А ўчасткі, дзе з ракі выступалі глыбы, сапраўды ўяўлялі небяспеку для старажытных чаўноў. Нездарма, калі верыць успамінам старых людзей, раней, плывучы каля такіх мясцін, кідалі каменю і вадзе хлеб-соль і прасілі не рабіць перашкоды, прапусціць.
    qnmVLI BVV3HI5IAIV>IV£
    Больш абгрунтаваная гістарычнымі звесткамі выснова Міколы Ермаловіча, выказаная ў ягонай працы «Старажытная Беларусь»: крыжы і надпісы звязаны з ваеннымі дзеяннямі князёў, такім чынам яны хацелі атрымаць дапамогу неба ў небяспечных паходах. Сапраўды, на адным са знішчаных у 1818 годзе камянёў быў надпіс, які апавядаў пра «цвёрдую руку» Святаполка Аляксандра. Але той камень не належаў да Барысавых, і мала веры, каб прыгнечаны лёсам і немалады ўжо Рагвалод у 1171 годзе мог адважыцца на такі рызыкоўны крок з Друцка. Ва ўсялякім разе ніякіх летапісных сведчанняў пра гэта няма.
    Выказвалі меркаванне, што валуны такім чынам асвячалі з мэтаю распаўсюджання хрысціянства (Е. Раманаў), для барацьбы з язычніцтвам і старажытным абагаўленнем каменя (Я. Канкрын, Г. Штыхаў і іншыя). Такое ў мінулым здаралася не раз. Пазначалі ж манахі крыжамі дагістарычныя петрогліфы на Белавым Носе на Анезе! I ўсё ж, мабыць, бліжэй за ўсіх да разгадкі таямніцы наблізіўся акадэмік Б. Рыбакоў. Яго падыход комплексны, улічвае палітычны і эканамічны фон той эпохі. Становішча ж канца XII стагоддзя было I ў нашым краі далёка не простае.
    Полацкай дзяржаве даводзілася ўвесь час адбіваць удары больш магутных Кіеўскага і Наўгародскага княстваў, што вымагала вялікіх сродкаў. У горадзе зацвердзілася моцнае веча, якое канфліктавала з князямі, іншы раз выганяючы іх. Усяслаў Чарадзей памяркоўна ставіўся да дзейнасці вешчуноў (язычніцкіх святароў), у ваенных канфліктах з суседзямі часта звяртаўся па дапамогу да няхрышчаных плямёнаў і ў некаторай ступені менавіта з-за такіх учынкаў I сам лічыўся вешчуном.