• Газеты, часопісы і г.д.
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    Самае цікавае заключаецца ў тым, што язычніцкія аб'екты пакланення (камяні-следавікі) не вынішчаліся праваслаўнымі і каталіцкімі святарамі, а па магчымасці прыстасоўваліся да аб’ектаў пакланення новага веравызнання. Іх не разбівалі, не крышылі, а пераносілі на тэрыторыю храмаў, клалі там на самых бачных месцах, a то і ўзводзілі над імі невялічкія каплічкі, якія арганічна ўпісваліся ў культавыя комплексы. Гэта даволі цяжкае тлумачэнне двухвернага (мірнага!) суіснавання. Намоленасць язычніцтва не адмаўлялася, а наадварот, павялічвалася, і ўсё гэта рабілася без асуджэння і запалохвання, што «панатворыце сабе чарговых грахоў, за якія вам давядзецца абавязкова несці суровую адказнасць».
    На Беларусі сустракаюцца шматлікія камяні са слядамі жывёлін. Так, каля Радашковіч вучоныя знайшлі камень з адбіткам следу аленя, а каля в. Журавец Асіповіцкага раёна ёсць валун, на паверхні якога выбіты сляды мядзведзя, зайца, ваўка, лісіцы. Згодна з паданнем, гэты камень ляжыць тут з таго часу, калі ён быў мяккі, і кожны звер, наступаючы на яго, пакідаў свой след, якому наканавана было перажыць стагоддзі. Да таго ж гэтыя каменныя сляды сведчаць пра багаты жывёльны свет Беларусі тых часоў.
    Непадалёку ад в. Нясімкавічы Чачэрскага раёна, на беразе ракі Покаць ляжыць камень з выбітай на ім падковай. Зараз яна ледзьве бачна, але мясцовыя старажылы расказваюць, што раней яна была значна глыбейшай і не давала магчымасці коннікам, напрыклад, з ходу фарсіраваць водны рубеж. Для зручнасці пасланыя некалі разведчыкі, каб надоўга запомніць месца і не лазіць па рачных берагах пакінулі такі зручны знак на камені: у дадзеным выпадку падкова на камені магла азначаць, што ў гэтым месцы рэчка плыткая і можна смела, з ходу (па-вайсковаму: з маршу) перапраўляцца на другі бок. Нетрэба лішні раз нагадваць ці забывацца, што ў далёкім мінулым усе без выключэння рэкі на тэрыторыі Беларусі былі паўнаводнымі і ўяўлялі сабой сур’ёзныя
    Змееў камень ля в. Гогалеўка Чашніцкага р-на
    перашкоды. Да таго ж зусім побач з каменем знаходзіцца крыніца, і не выключана, што падкова магла ўказваць і кірунак да гэтай мясціны. He выключана, што вада з тае крыніцы некалі ў мясцовага насельніцтва карысталася славаю вялікае гаючасці, што не толькі для вяскоўцаў, але і для вайскоўцаў было важнай падтрымкай пасля чарговых бітваў.
    На беразе Дняпра, таксама Мазырскі раён Гомельскай вобласці, ляжыць валун з выразна бачнай на ім падковай. Як растлумачыў нам У. Ліцвінаў (старшы супрацоўнік Гомельскага абласнога краязнаўчага музея), гэты камень мог указваць і на тое, што насупраць яго Дняпро мелкаводны і там можна смела перапраўляцца. I што час з’яўлення падковы даволі позні XVII стагоддзе, якое прыпадае на крывавыя казацкія войны, калі шматтысячныя казацкія і літоўскія «загоны» (атрады) часта перапраўляліся туды-сюды, каб удзельнічаць у баявых дзеяннях на памежныхтэрыторыях. Што ж, падобнае меркаванне не выклікае пярэчанняў.
    Цікава адзначыць I тое, што ў беларускай навуковай літаратуры часам трапляюцца звесткі аб тым, што на Беларусі сустракаліся выразаныя на кладках праз рэчку сляды або на дошках, раскіданых сярод вуліц у вёсках, каб вясной і восенню можна было перабрацца праз лужыну. Даследчыкі выказваюць думку, што гэтыя сляды сведчаць аб павер'і, якое панавала сярод беларусаў, паводле яго душа чалавека пасля яго смерці некаторы час блукае па свеце, пакуль не знойдзе адведзенае
    qTHSIAlVU IWVEHmVWE
    ёй месца. У гэты час душы памерлых зрэдку наведваюць жывых, прыходзяць да іх у госці (пад Каляды, памінкі і г. д.). Таму людзі і раскідвалі дошкі з выразанымі слядамі, каб душы не заблудзілі ў цемры і не шукалі падоўгу новае жыллё сваякоў, a то і старое, бо смерць надышла іхняя даўно. I чамусьці такія дошчачкі-выразанкі ўкладваліся каля водных перашкод (пачынаючы ад вялікай лужыны і заканчваючы мастком цераз буйную рэчку). Лагічна дапусціць, што ў народнай свядомасці душы нябожчыкаў не валодалі здольнасцю усюдыпранікальнасці. Паветра, суша, лес гэта адно, а вось водны рубеж зусім іншая справа.
    Сустракаюцца і іншыя варыянты, паводле якіх вынікала, што слядочкі выразалі па памерлых жанчынах, асабліва па тых, у якіх заставаліся асірацелыя малыя дзеці; на невялікіх па сваіх памерах камянях высякалі выявы слядочкаў і потым закідвалі гэтыя вырабы ў бліжэйшае вадасховішча; на Гарадзеншчыне адзначалі, штотакія каменьчыкі прыносілі дамоў і клалі побач з хатнімі бажніцамі. Даводзілася зафіксаваць на Піншчыне і даволі рэдкі варыянт: на магіле мужчыны ставілі, як помнік, каменны слуп («стод»), а ў жанчыны садзілі дрэва, абавязкова каб жаночай «прыналежнасці»: бярозку, ліпу.
    I. Маланін сцвярджае, «што ўсе гэтыя следавікі адносяцца да даволі пашыранага ў першабытных людзей кулыу продкаў. Прыносячы ахвяру каменю з высечаным на ім следам, людзі прасілі добрага палявання, пазбаўлення ад хвароб, ураджаю. 3 цягам часу продкаў, якіх абагаўлялі, замянілі іншыя істоты, чые вобразы і былі адлюстраваны ў тых слядах, што высякаліся ў камянях. Міналі стагоддзі, але следавікі заставаліся аб’ектамі культу. Пасля ўвядзення на нашых землях хрысціянства царкоўнікі пачалі прыстасоўваць язычніцкія папулярныя атрыбуты да сваіх патрэб. Вось чаму следавікі можна да гэтых часоў убачыць у касцёлах, цэрквах, капліцах, вось чаму яны атрымалі назвы “слядоў Хрыста", “слядоў Багародзіцы”» [22, с. 12]. Што ж, думка слушная і мае поўнае права на сваё існаванне.
    Вядомыя савецкія вучоныя А. Фармозаў і В. Раўданікас, якія вывучалі ўсемагчымыя кампазіцыі са слядамі, крыжамі і выявамі чалавечых слядоў, звязвалі, напрыклад, сляды з магічнымі паляўнічымі абрадамі, але дапускалі таксама, што гэта маглі быць сімвалічныя выявы багоў ці герояў. Выказваліся думкі, што сляды паказвалі кірунак дарог, месцы палявання, адзначалі межы плямён, a то і прыватнаўласніцкіх уладанняў. Былі таксама думкі, што сляды на камянях высякалі жарнасекі. Адносна апошняга сцверджання нам звесткі не сустракаліся.
    У апошні час распаўсюджана думка, што знакі ступні чалавека, высечаныя на камянях, гэта праяўленне старажытнага культу антрапа-
    морфнага сонечнага бога, што ідзе па Сусвеце, прыносіць святло і даруе ўрадлівасць. I таму тут выпадае абавязкова падзяляць камяні-следавікі на тыя, дзе ступня (рука) высечаныя, і тыя, дзе гэтыя знакі «прадаўленыя», што, адпаведна, сведчыць на большы ўзростзнака. 3 распаўсюджваннем хрысціянства царкоўнікі прыстасоўвалі старажытныя культы да сваіх мэт. Так з’явіліся ўсемагчымыя легенды аб слядах розных святых.
    Пакуль што канчатковае пытанне аб датаванні следавікоў не вырашана, але несумненна, што яны высечаны ў глыбокай старажытнасці і звязаны з усемагчымымі вераваннямі нашых продкаў. Падрабязней і больш абгрунтавана з навуковага боку пра гэтыя помнікі можна будзе гаварыць пасля правядзення каля камянёў спецыяльных мэтанакіраваных археалагічных раскопак, а яшчэ збору і апрацоўкі легендаў і паданняў, у якіх часта захоўваюцца адгалоскі старажытных вераванняў ці рэальных гісторый.
    Часам, асабліва ў апошнія гады, этнографы, фалькларысты імкнуцца растлумачыць гэты факт і тым, што ўсё вышэй сказанае проста адбітак язычніцкага пакланення старажытных беларусаў усемагутнаму богу сонца, які ў любы момант мог наслаць на зямлю засуху і ператварыць усё жывое, рознакаляровае ў аднолькавае, вымерлае. Праўда, у язычнікаў было некалькі бостваў, якія ў іх «прыслужвалі» нябеснаму свяцілу, але тут мелася на ўвазе самае асноўнае сонца, ад якога сыходзіла на ўсю зямлю жыццядайная сіла. Затое хрысціянскія царкоўнікі, каб падкрэсліць непарушную кананічнасць Бога і святых, пачалі сцвярджаць, што гэта начамі, калі людзі спяць, незаўважна прыходзяць на зямлю пасланцы багоў. Яны ціхенька ходзяць па наваколлі, прыглядаюцца да таго, што творыцца на зямных абшарах, сочаць, каб усё ішло па спрадвечных законах, а калі дзе-небудзь заўважаюць нейкі непарадак ці непакорнага, непаслухмянага селяніна, які нешта здзейсніў (робіць) супраць традыцыі, то тут жа з ім жорства распраўляюцца. Ва ўсім павінен быць (падтрымлівацца пры любых умовах) толькі заведзены парадак, толькі прапанаваныя Усявышнім устоі.
    Паміж вёскамі Лышча і Чухава (Пінскі раён), сцвярджалі старыя людзі, ляжаў здаравенны валун, на верхняй (роўнай) паверхні якога былі высечаны ажно сем паглыбленняў, як пераконвалі ведаючыя (значэнне гэтага слова паходзіць ад старажытнаславянскага слова “веды”: чалавекчараўнік, прадказальнік. A. Н., Я. Н.) вяскоўцы, «талерак». Самае дзіўнае заключалася ў тым, што высеклі іх не людзі, а... чэрці. Нячысцікі ва ўсім імкнуліся паўтараць за людзьмі. Таму і тут паступілі такім чынам. Есці (абедаць, вячэраць) садзіліся толькі тады, калі нікога з сялян не было паблізу, каб ніхто не перарваў іхнюю застольную бяседу,
    qriLSIAIVU 15VVaHL5lAiV>IVE
    а, магчыма, баяліся, што потым вяскоўцы апаганяць іхні «стол», не будзе тады такой нагоды збірацца разам. Гаварылі яшчэ, што вакол валуна садзіліся толькі самыя старэйшыя, паважаныя чэрці і быццам бы толькі тады, калі трэба было вырашыць нейкае важнае пытанне. Ва ўсе астатнія дні сілкаваліся там, дзе прыспявала патрэба ў ежы.
    Распавядалі, што адзін чухавец, дабіраючыся дамоў ужо ледзьве не сярод ночы, выпадкова патрапіў на чартоўскае вяселле. Даволі добра закончылася для чалавека тая сустрэча: толькі напаілі яго нячысцікі нейкім зеллем-дурманам, што потым з паўгода не мог у сябе прыйсці ды накармілі нейкімі адкідамі, якія смярдзелі так, што ажно дых перабівала. Ці не з таго моманту пайшло ў маіх аднавяскоўцаў выслоўе: «Цябе што чэрці сёння кармілі?», якое сведчыла пра тое, што селянін, размаўляючы з імі, меў дурны пах з рота. Калі праспявалі трэція пеўні, то чэрці імгненна растварыліся, і вакол настала такая дзіўная цішыня, што ніхто ніколі і не паверыў бы, што тут усяго пару хвілін таму несліся такія зыкі ды дзікія песні, што і блізка падыходзіць страшна было, бо любы цікаўны чалавек тады рызыкаваў паплаціцца ўласным жыццём. Ды і ведалі выдатна чухаўцы, дзе знаходзяцца іхнія землі, а дзе пастаянна валадараць нячысцікі. Лішні раз імкнуліся не запінацца з чарцямі, не гнявіць тое ліха, абы каб было ціха. Вось і на той раз, адно селянін хроп на возе ды, варочаючыся, таксама спрабаваў спяваць нешта вясёлае ды яшчэ і прытанцоўваць адначасова, бо ўпарта шкроб сваімі лапцямі па глабінках. Камічная сітуацыя, але за лепшае было назіраць за ёю здалёку, асабліва не набліжаючыся. Можна ж і потым у чалавека распытаць спакойна, што ўжо там такое з ім здарылася ў той ці іншы дзень і з якой нагоды ён там апынуўся.