• Газеты, часопісы і г.д.
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    Тых крыжоў налічылі тры: адзін вялікі пасярэдзіне, а два малыя абапал яго. Сабралі сход і ўраілі, каб сям’ю і сялібу тых Тураў знішчыць дазвання, каб і следу не было.
    Аднэй гэтак раніцай запрагае той апрычны гаспадар валы араць ехаць, ажно бачыць з сяла да яго народ валіць хто з сякераю, хто з пілою, хто з насекаю, а хто проста з кіем. Сцяміў ён бяду немінучую. Кінуўся ў хату. Разбудзіў жонку і сына, сам узяў вялікі крыж, а ім даў па малому і чым дужы ў лес. Сяляне тое як забачылі зараўлі ад злосці ды кінуліся ўдагонку. Турэ тыя ўцякалі на ўсю моц, ажно разам спыніліся, бо прыбеглі к вялікаму непраходнаму балоту. I апанаваў іх вялікі страх, ды кажуць яны:
    -	Што мы з новае веры скарысталі? Бадай мы той час лепш каменнямі сталі, як маглі яе пазнаваць!
    Тады Бог і перакінуў іх за гэта ў каменне. Прыбягаюць людзі ўслед за імі аж нідзе нікагутка, адно тры каменні ляжаць.
    -	Вот табе і нашы Турэ! кажуць сяляне, апусціўшы рукі.
    Турамі завуцца тыя каменні і цяпер, а крыжы пазнаходзілі ў зямлі ўжо з нашых часоў. Яшчэ гадоў дваццаць таму жылі тыя людзі, што з тых крыжоў нарогі рабілі» [20, с. 360-361].
    Чамусьці апавядальнікі, калі звярталіся да мінуўшчыны, няхай сабе і не такой ужо далёкай і сівой, тым не меней, абавязкова імкнуліся
    падкрэсліць, што «даўней людзі былі намнога здаравейцшыя і... разумнейшыя, з любой сітуацыі выйсце маглі запроста адшукаць, а ўсё, што знаходзілася вакол іх, побач з імі маглі прыстасаваць для сваіх гаспадарчых спраў і прылад, «з тых крыжоў нарогі рабілі». Праўда, тут, напрыклад, не адчуваецца асаблівай прыхільнасці да новай, хрысціянскай, веры, бо гэта ж з яе найбольш шанаванага сімвала мясцовыя жыхары ўмудрыліся выклепваць у каваля свае нарогі для сохаў. Такую блытаніну ў сюжэце можна зразумець даволі проста: галоўнае было «хораша і складна распавесці, а што далей атрымаецца, то тое мала каго цікавіла...». Чалавекземляроб мог многае перайначыць, але рабіў жа ён гэта не для нейкіх там здзекаў ці кпінаў, а для таго каб хораша апрацаваць зямліцу-маці, зямліцу-карміцельку. Ці не з-за гэтага шмат што і даравалася?
    У палескай вёсцы Галубіца, што непадалёку ад Петрыкава, стаіць на старых могілках парослы даўнінай чырвоны камень. На гранітнай пліце кірыліцай высечаны словы, некаторыя з іхужо цяжка прачытаць. Вось гэты надпіс: «Року 1595 месяца мюня дня помянм н (магчыма, Ісусе. A. Н., Я. Н.) Андрея Калмны от Нвана Радуты камень». Памеры вырабленага прамавугольнага гранітнага каменя 20 х 5 (таўшчыня) х 90 сантыметраў.
    У трэцім томе «Жывапіснай Расіі» згадваецца пра наступны помнік: «У тым жа Лепельскім павеце, ля самай дарогі, якая вядзе з Сушы на Улу, знаходзіцца вялікі каменны крыж з граніту, вышынёй адзін і тры чвэрці аршына, шырынёй адзін з чвэрцю. На крыжы высечаны славянскімі літарамі надпіс на беларускай гаворцы: »1569 тут пакладзена 200 жаўнераў (ваяроў. A. Н., Я. Н.) ва Хрысце паставілі пасля бітвы», апошняе слова не прачытана» [18, с. 68]. Вось так жывыя паклапаціліся аб памяці сваіх мужных паплечнікаў, якія загінулі ў крывавай бітве з лютымі ворагамі. I стаяў бы гэты помнік многія дзясяткі, а можа, і сотні гадоў, каб не злыя людзі. Яны звалілі крыж, разбілі яго на некалькі частак і ўжылі для сваіх гаспадарчых патрэб.
    Паводле літаратурных крыніц і публікацый, вядомыя каменныя крыжы каля дарогі Магілёў в. Вендараж з надпісам «афчм нван». Звесткі пра яго апублікаваны Е. Р. Раманавым. Другі крыж знаходзіцца непадалёку аддарогі Бягомль Вітунічы, паміж вв. Сасновая і Асінавік. На сяродкрыжжы яго высечана выява чалавека з мячом, шчытом і каронай на галаве, пад выявай літары «Р», «В», а пад імі два кругі (адзін у адным). Паводле мясцовых паданняў, крыж гэты звязаны з імем польскага караля Стэфана Баторыя, які са сваім войскам ішоў сюдой на рускія землі. Тым больш, што і першапачатковыя літары: «Р» (гех) кароль Стэфан, «В» Batory указваюць на гэта.
    qflBIAlVU L5VV3HL5IAI V>IV£
    У 80-я гады мінулага стагоддзя глускі краязнаўца A. I. Аляхно паведаміў мне, што ў Старым Сяле Глускага раёна ўжо гадоў 20-25 на Акулавай гары ляжыць звалены каменны крыж, але яго мясцовыя жыхары баяцца кранаць, бо лічаць, штотады адразу Усявышні пакарае іхза гэта. Там жа знаходзіліся і святыя камяні, якім пакланяліся старадаўнія нашы продкі. Раней гаварылася ў народнай легендзе, ля іх білі гаючыя крыніцы, якія таксама з’яўляліся аб’ектамі пакланення і шанавання. На гэтай гары пастаянна гуляла моладзь, спраўляючы Купалле: спявалі песні, вадзілі карагоды і г. д. Кажуць, што на Акулавай гары ніколі не было лесу, і таму ўсё, што на ёй адбываласяч, было відаць людзям на адлегласці ўдзясяткі кіламетраў.
    Зрэдку з’яўленне каменнага крыжа звязвалася ў народзе з рэлігійнымі матывамі. У такіх выпадках вакол крыжоў існавала мноства самых разнастайных легендаў і паданняў, якія нібыта, на думку патрыярхальных людзей, раскрывалі іх святасць. Часам крыжы нават з’яўляліся неад'емнымі і своеасаблівымі атрыбутамі ў рэлігійнай барацьбе паміж праваслаўнымі і езуітамі. Так, непадалёку ад вёскі Купяцічы Пінскага раёна яшчэ зусім нядаўна можна было ўбачыць вялікі крыж, які стаяў побач з надмагільным каменем. Надпіс на ім сведчыў: «Представнлся раб божмй Кнрмлл Семен Терлецкмй... епмскоп Пмнскмй м Туровскмй, а положен был здесь... лета божмя 15... мая месяца». Ад сябе можам дадаць, што Цярлецкі быў адным з самых лютых прыхільнікаў уніі і яго дзейнасць распачала эпоху рэлігійных войнаў, якія ў свой час раздзіралі Рэч Паспалітую. I, мабыць, вельмі ўеўся ў косці мясцоваму люду, які прытрымліваўся праваслаўнай веры, бо да нашага часу існуе павер'е, паводле якога вынікала: маланка сотні разоў біла ў гэты крыж. Заўважым, што людзі хацелі падкрэсліць, што не ў высокія дрэвы і будынкі, а менавіта ў крыж, каб гэтым падмацаваць той факт, што сам Усявышні нават пасля смерці епіскапа пастаянна яго турбаваў за тое, што ён быццам бы пры жыцці ганьбаваў сапраўдную веру. У гэтай гісторыі рэальныя карані маюць толькі канкрэтная гістарычная асоба епіскап Цярлецкі і ўзвядзенне каменнага крыжа. Усё астатняе ні больш ні менш як прыгожая легенда.
    3 Гомельшчынай звязана гісторыя аднаго з самых старажытных каменных крыжоў на тэрыторыі Беларусі. Гэта так званы Тураўскі, ці Святы, крыж. Ён стаяў на могілках вёскі Пагост, што ляжыць на беразе Прыпяці ў Жыткавіцкім раёне, але ў 1979 годзе яго перавезлі ў Гомельскі абласны краязнаўчы музей, дзе ён экспануецца і ў нашыя дні. Памеры гэтага крыжа наступныя: вышыня два метры, шырыня 70 сантыметраў. Ён зламаны прыкладна пасярэдзіне. 3 ім жыхары навакольных вёсак
    звязваюць некалькі легендаў. Самая прыгожая з іх, на нашу думку, вось гэтая:
    Некалі, даўным-даўно, можа наваттысячу гадоўтаму назад, на месцы сучаснай вёскі Пагост нічога не было. Толькі ў далечыні ад берага стаяла хаціна, у якой жылі муж з жонкай ды двое іх малых дзетак. Яны займаліся тым, што дзень і ноч, не разгінаючы спіны, працавалі, каб неяк пракарміцца, звесці канцы з канцамі, а сынкі іх заставаліся ў хаце. Праўда, часінаю вырываліся на рэчку, каб налавіць свежай рыбы, ці ў лес, каб прынесці ягад і грыбоў. Адным словам, малыя дапамагалі бацькам чым толькі маглі. Аднойчы старэйшы хлапчук вельмі моцна захварэў. Ён увесь гарэў, трызніў, клікаў маці і татку, хоць тыя і так не адыходзілі ад яго ні на крок. 3 кожнай гадзінай яму станавілася ўсё горш і горш, і вось наступіла ночка, якую бацькі палічылі ўжо апошняй ночкай іхняга сынка. Чаго яны толькі не давалі піць малому, якія замовы толькі не шапталі усё было безвынікова. Селі ўсе ля ляжанкі і заплакалі, а хворы крычаў і біўся ў непрытомнасці...
    Бацька нарэшце не вытрымаў. Ён упаў на калені ля дзвярэй і закрычаў у адчаі:
    -	Неба! Дапамажы, а я ўсё зраблю, каб аддзякаваць!..
    Побач з ім укленчылі жонка і сын:
    -	Неба! He адвярніся. Дапамажы нам! He дай бядзе прыйсці ў нашу хату!..
    To ціха-ціха было на двары, a то раптоўна загуў вецер, шалёна засвістаў у верхавінах дрэў, пачала раз-пораз бліскаць маланка. Цёмныя грувасткія хмары закрылі месяц і зоркі. Бура выла гэтак, што здавалася, яна зараз узарве хаціну і панясе яе ў нязведаную далячынь. Нават сюды даносіўся плёскат прыпяцкіххваляў, якія выбягалі далёка за берагі і не паспявалі вяртацца назад, як іх даганялі новыя, яшчэ больш буйныя.
    -	Людзі! Я дапамагу вам! Я вярну сілы і бадзёрасць вашаму сыну!..
    -	Дзякуй, дзякуй табе, у адзін голас, стоячы на каленях ці то ад павагі, ці то ад перапалоху загаварылі мужчына і жанчына...
    -	Я дапамагу вам! Але вы свята шануйце ў будучым тое, што знойдзеце наступным днём, і няхай дзеці вашыя, унукі і праўнукі будуць шанаваць яго і пакланяцца!..
    Неба зноў зацягнулі хмары, пайшоў дождж, загуў дзікі вецер у верхавінах лесу. Бацькі зірнулі на свайго хворага. I дзіва! Той спаў. Але спаў не гэтак, як падчас хваробы, а як і раней, аб нечым стомлена ўсміхаючыся ў сне.
    Раніцай старэйшыя пакармілі дзяцей і пайшлі разграбаць сена на лузе, які быў непадалёку ад хаты, бо яго вельмі параскідала ветрам.
    qTimvu (5W3Hmv>iV£
    Адзін сын, які яшчэ не набраўся сілы, застаўся ляжаць, а другі пайшоў на рачныя мачажыны, каб там паназбіраць павыкіданай за ноч з вады рыбы. Падышоўшы да берага, малы ўбачыў нешта дзіўнае, што да гэтага часу яму ніводнага разу сустракаць не даводзілася. Нейкі доўгі каменны слуп ляжаў на пяску метраў за дваццаць ад берага. Малы са страху прыпусціў да бацькоў і расказаў ім пра ўсё. Калі старэйшыя падышлі і агледзелі дзіўны прадмет, то прыйшлі да высновы, што гэта і ёсцьтое, што ім наказвала нябесная выратавальніца іхняга сына. Вырашылі адцягнуць крыж яшчэ крыху вышэй і паставіць яго на ўзгорку, каб ён быў бачны здалёку. Што рашылі, то тое і зрабілі, а з цягам часу пабудавалі над ім драўляную капліцу і сталі пакланяцца крыжу як свяшчэннай істоце. Адтуль і назва Святы крыж. Кожны год, пасля кірмашу (гэта ўжо ў наш час. A. Н., Я. Н.) мясцовыя жыхары прыносілі да капліцы своеасаблівы аброк: палатно, мяса, рыбу, птушку і пакідалі ля падножжа крыжа [УЗ, 1].
    Прыгожая легенда, але факты з’ява суровая. I таму мы прытрымліваемся думкі, у якой, як лічым, ёсць рэальныя карані. Хутчэй за ўсё крыж паставілі прапаведнікі новай веры хрысціянскай у мясціне, дзе да гэтага язычнікі здзяйснялі свае рытуальныя абрады. На гэта ўказвае і прыкладны «ўзрост» крыжа XI стагоддзе. Да таго ж існуе яшчэ адна легенда, якая апавядае пра тое, што пасля ўвядзення хрысціянства ў Тураве і навакольных вёсках, у Прыпяці вада была чырвонай некалькі дзён ад крыві. Гэтак сурова і бязлітасна аднесліся пасланцы кіеўскага князя да сваіх непакорлівых суседзяў, якія не надта жадалі слухаць на іхнія прамовы і адмаўляцца ад язычніцкай веры сваіх продкаў. Маўляў, ім было добра пры шматлікасці багоў, выявы якіхзнаходзіліся сярод іх, а не недзе там высока і далёка на нябёсах. Таму і нам добра. За празмерную ўпартасць заплацілі тураўцы сваімі жыццямі. Так ужо павялося, што ў тыя часы ніякая падзея без крыві не абыходзілася.