Закамянелая памяць
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 239с.
Мінск 2023
Э. Ляўкоў канстатуе наступнае: «Кажуць, што ля вытокаў вялікай паэзіі заўсёды стаіць вялікае ўзрушэнне непадзеленае каханне. Такое каханне было і ў геніальнага Адама Міцкевіча. Стары гранітны валун з крыжам, выбітым, як лічаць, самім паэтам, своеасаблівы помнік гэтаму вялікаму пачуццю. Камень стаіць у лесе Гаёк, недалёка ад вёскі Балценікі Воранаўскага раёна.
ATlLSIAlVU L5VV3HL51AIV>IVe
...Спачатку кволая блакітнавокая Марыля прывабіла Адама сваёй непасрэднасцю, начытанасцю, музычнасцю. Яны хутка пасябравалі. Пасля былі таемныя сустрэчы ў парку, доўгія гутаркі ў зацішнай альтанцы з шасці ліп, юнацкія клятвы ў вечным каханні. Адам разумеў, што ў гэтай глушы ён знайшоў свой ідэал. Пазней ён назаве тую альтанку калыскай і магілай свайго шчасця.
Марыля пераехала ў маёнтак Путкамера, што ў вёсцы Балценікі. Паводле падання, каля гранітнага валуна паэт не раз сустракаўся са сваёй, ужо замужняй, каханай. Але аднойчы Марыля не прыйшла на прызначанае спатканне. Паэт зразумеў, што страціў яе назаўсёды. Кажуць, што тады ён і пакінуў на камені крыж як знак канчатковай разлукі. У сваім жыцці паэт не быў абдзелены жаночай увагай, але Марыля так і засталася яго адзіным каханнем. Больш моцнага пачуцця ён ужо не зведаў.
...Той валун, што ў лесе Гаёк, называюць Каменем кахання. Два разы на год моладзь высцілае сцежку да яго кветкамі. Ледавіковыя глыбы з такой жа назвай вядомыя і ў іншых куточках Беларусі. Таму цяжка сказаць, што з’явілася прычынай такога наймення каменя: ці лёс Адама і Марылі, ці што-небудзь іншае. У 1986 годзе валун быў абвешчаны помнікам гісторыі. Прыхільнікі таленту вялікага паэта імкнуцца хоць раз у жыцці наведаць гэты ўтульны куточак, пастаяць каля валуна, які шмат пабачыў на сваім вяку» [22, с. 184],
Камень Адама / Марылі ва ўрочышчы Гаёк Воранаўскага р-на
Быў і яшчэ адзін камень сведка сустрэч Адама і Марылі. Пра гэта ёсць адна з запісак, якую паэт захоўваў усё жыццё як памяць аб вялікім пачуцці: «Апоўначы, у чацвер, там, дзе мяне абадрала галінка, а калі б што-небудзь здарылася надта важнае, тады каля межавога каменя ў пятніцу, а пятай гадзіне. Дзе ляжыць той межавы туганавіцкі камень? Ці захаваўся ён? Відаць, ніхто не спрабаваў адшукаць гэта патаемнае месца і валун арыенцір закаханых» [Тамсама, с. 194-196].
К. Цвірка падае такія звесткі: «Другая дошка, здаецца, навейшая, прымацаваная трохі далей ад дзвярэй, была для мяне проста добрым сюрпрызам: яна ж ушаноўвала тую самую Мінскую гімназію, якую я спярша збіраўся шукаць немаведама дзе.
Выбітыя на дошцы словы паведамлялі пра тое, што ў гэтым будынку ў 1803 годзе была адкрыта Мінская гімназія. Потым ішоў пералік тых славутых людзей, якія ў ёй вучыліся. Пачынаўся пералік якраз з Тамаша Зана. За ім значыліся такія знакамітыя імёны, як Яўстах Тышкевіч (беларускі вучоны-краязнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай археалогіі; быў ганаровым членам Пецярбургскай і Стакгольмскай акадэмій навук, лонданскага археалагічнага інстытута), Станіслаў Манюшка, Уладзімір Спасовіч (публіцыст, літаратуразнавец і грамадскі дзеяч; быў прафесарам крымінальнага права Пецярбургскага ўніверсітэта; прататып адваката Фецюкевіча ў рамана Ф. Дастаеўскага “Браты Карамазавы”), Бенядзікт Дыбоўскі (заолаг, прыродазнавец, публіцыст; быў прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта, удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў; вывучаў гісторыю і геаграфію Беларусі), Аляксандр Ельскі (беларускі пісьменнік і краязнавец. Быў членам Акадэміі ведаў у Кракаве, аўтар каля 10 тысяч артыкулаў пра гарады і вёскі Беларусі ў ‘Теаграфічным слоўніку каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх”), Антон Трусаў (беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў на Беларусі, быў адным з арганізатарам рускай секцыі I Інтэрнацыянала, перапісваўся з К. Марксам), Іван Гольц-Мілер (рускі паэт-рэвалюцыянер, аўтар папулярнай рэвалюцыйнай песні “Слухай"), Янка Лучына (беларускі паэт-дэмакрат), Мікалай Мінскі (рускі паэт), Эдуард Пякарскі (вучоны і рэвалюцыянер, аўтар “Слоўніка якуцкай мовы”; быў ганаровым акадэмікам AH СССР), Ядвігін Ш. (беларускі пісьменнік) і, як адзначалася на дошцы, “іншыя вядомыя дзеячы літаратуры, мастацтва, навукі, вызваленчага руху супраць царызму”» [37, с. 95]
«Перада мною сярод кустоўя былі два роўныя, аднолькавай прамавугольнай формы гранітныя помнікі з уманціраванымі жалезнымі рэйкамі, пры дапамозе якіх, відаць, мацавалася верняя частка помнікаў.
ATllilAIVLl L5VVBHL5LAIV>IV£
На першым з іх было выбіта: “С. П. Брыгіда Зан”, на другім, справа “С. П. Тамаш Зан’’ (усё на польскай мове). А перад абодвума помнікамі, якраз пасярэдзіне, ляжаў вялікі пляскаты валун з вычасанай на ім і добра адшліфаванай плітой. На гэтай пліце быў акуратна высечаны чыімсьці вельмі старанным долатам надпіс: “Мілы Богу і людзям Тамаш Зан, памяць якога ў блаславенстве... Жыў шэсцьдзесят гадоў. Памёр 7 ліпеня 1855 г. у Кахачыне”. А трошкі ніжэй "Брыгіда Зан з Свентажэцкіх пахавана побач з сваім мужам 23 жніўня 1900 г. ва ўзросце 81 года”.
I яшчэ адзін “імянны” валун: "Камень Багушэвіча, знаходзіцца ля вёскі Кушляны, побач з лесам, на схіле Лысай гары Смаргонскага раёна, ляжыць падоўжаная гранітная глыба вялікіх памераў. Mae гістарычнае значэнне, звязаны з жыццём і дзейнасцю беларускага паэта-дэмакрата Ф. К. Багушэвіча. Складзены трахітаідным гранітам, даўжыня 2,6 м; шырыня 1,3 м; вышыня 1,5 м" (174). На надземнай частцы валуна высечана прастакутная пляцоўка, а на ёй немудрагелістыя словы: "Памяці Мацея Бурачка. 1900 г.” Надпіс зроблены лацінскімі літарамі. У самога К. Цвіркі тэкст з мемарыяльнага каменя падаецца крыху паіншаму: “Агледзеўшы Багушэвічаву сядзібу, мы пакіравалі да мемарыяльнага каменя на Лысай гары, да якога любіў хадзіць і адпачываць сам паэт і на якім у год смерці Францішка Багушэвіча яго сябры выбілі словы: “Памяці Мацея Бурачка. 1900 г.» [Тамсама, с. 254].
I зусім іншы прыклад прыводзіць К. Цвірка, прыгадваючы, як яму давялося некалі наведаць месца нараджэння славутага ўкраінскага Кабзара Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі. “На месцы роднай хаты я ўбачыў толькі памятны камень з прымацаванай табліцай і надпісам на ёй, а там, дзе стаяла хата Шаўчэнкаў у Кірылаўцы, абеліск і камень з магілы бацькі.
Вярнуўшыся ў Чаркасы... я выказаў аднаму з арганізатараў урачыстасці паэту Івану Драчу сваё здзіўленне: чаму гэта ўкраінцы не адбудавалі дасюль ні роднай хаты Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі ў Морынцы, ні хаты ў Кірылаўцы, з якой пайшоў ён “у людзі”.
А нашто нам імітацыя, адказаў на гэта Іван Драч. Трэба захоўваць і зберагаць тое, што засталося, першароднае...» [Тамсама, с. 258].
Папулярны сярод сялян мужыцкі паэт правёў у Кушлянах апошнія гады свайго жыцця. Калі стала дрэнна са здароўем, ён пакінуў службу і, пераехаўшы ў вёску, прыдбаў сабе маёнтак. Да гэтага часу захавалася сядзіба Багушэвіча, дрэвы, пасаджаныя яго рукамі, старая капліца. Яшчэ жывуць дзеці і ўнукі тых, хто ведаў паэта, чуў яго вершы. Адметнай рэліквіяй гэтых мясцін з’яўляецца камень на Лысай гары.
Пасяліўшыся ў Кушлянах, Багушэвіч шчыра палюбіў гэты куточак беларускай зямлі. Тады на бліжэйшым пагорку ўзвышаліся тры сасны, побач ляжаў і ўтравелы валун. Сюды, да каменя, у добрае надвор'е запрашаў ён сваіх дарагіх сяброў і гасцей, тут сядзелі і гаманілі ля вогнішча, пілі духмяную гарбату, завараную з лугавых кветак.
Толькі часцей за ўсё Багушэвіч любіў прыходзіць на гэтае месца адзін. Расказваюць, што менавіта тут асабліва лёгка нараджаліся ў ягонай галаве патрэбныя словы і радкі новых вершаў. Напісанае ён старанна хаваў пад камень, а пасля, разоў колькі азірнуўшыся, вяртаўся дадому акружной сцяжынкай, нібыта проста з пагулянкі. Паэт на ўсё жыццё запомніў тыя часы, калі быў пад пільным наглядам царскіх жандараў і паліцыянтаў, таму лішні раз і стараўся асцерагацца.
Мясцовае жыхары распавядаюць і яшчэ адну гісторыю, звязаную з гэтым каменем і паэтам. Вядома, што ў Першую сусветную вайну ў сядзібе паэта размясціўся нямецкі шпіталь. Аднойчы немцы выпадкова знайшлі пад валуном вялікі скрутак спісанай паперы. Акупанты спачатку цікаўна разглядалі знаходку, а потым проста выкінулі яе, бо яна для іх не ўяўляла ніякай каштоўнасці. Вецер разнёс тыя лісты па навакольным кустоўі. На ўласныя вочы бачылі ўсё гэта вясковыя пастухі, якія паблізу пасвілі жывёлу. Нехта быццам бы і ў руках патрымаў паасобныя лісты, але захаваць іх для нашчадкаў проста не здагадаўся.
Памёр Багушэвіч у Кушлянах, а сябры пахавалі ягонае цела на могілках у Жупранах. Крыху пазней прыхільнікі таленту паэта ператварылі ў самабытны помнік ледавіковы камень з сціплым надпісам прысвячэннем Мацею Бурачку. 3 таго самага часу гэтае месца пастаянна вабіць да сябе сучасных паэтаў і пісьменнікаў.
Такія камяні-помнікі сведчылі пра многія падзеі, згадвалі канкрэтных гістарычных асоб. У 3-м томе «Жывапіснай Расіі» чытаем наступнае: «Па выпадку палявання караля Аўгуста III у 1752 годзе ўсталяваны быў на правым беразе р. Нараўкі, непадалёку ад паляўнічай хацінкі ў сяле Белавежа, помнік з белага пясчаніку ў выглядзе трохвугольнай піраміды ў 6 аршынаў вышынёю з надпісамі, якія сведчылі, што кароль разам з каралевай і двума сынамі забілі 42 зубры, 13 ласёў і 2 серны. Надпіс дадае, што самым вялікім быў зубр, які пацягнуў ажно на 36 пудоў 10 фунтаў» [25, с. 66].
Сустракаюцца камяні сапраўдныя мемарыяльныя помнікі. Так, у англійскім парку князя М. Агінскага (Залессе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці) захаваўся вялізны камень-валун. Паводле народнага падання, на гэтым самым месцы ў 1794 годзе з прамовай
ЧПЫЛЛ/ЬІ 6VV3H5IAIV>IVE:
да паўстанцаў звярнуўся іх кіраўнік Тадэвуш Касцюшка. Пра гэтую ж падзею сведчыць і надпіс на валуне.
У Туганавічах (Навагрудскі раён) у старым парку ляжыць вялікі камень, падобны да трыбуны. Яшчэ і цяпер мясцовыя жыхары называюць яго Каменем філаматаў. Тут часта збіраліся члены вызваленчага таварыства, сярод якіх быў і А. Міцкевіч. Яны пакляліся прысвяціць жыццё радзіме, свайму народу.
Сустракаюцца на Беларусі і іншыя мемарыяльныя камяні. З’яўляюцца яны аб’ектамі ўшанавання ці пакланення, захавання памяці аб выбітных асобах з розных часоў. Некага ўвекавечылі раней, а некага, адпаведна, пазней. I не заўсёды пра гэта парупіліся дзяржаўныя структуры, даводзілася чыноўнікаў «расхістваць» мясцовым краязнаўцам і ўсемагчымым грамадскім фондам і арганізацыям. Прынцып, што «так добра, не абавязкова нешта змяняць» трывала асеў у людскіх галовах.