Закамянелая памяць
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 239с.
Мінск 2023
Ці не першым у гэтым пераліку будзе мемарыяльны валун, які ў 80-я гады мінулага стагоддзя быў устаноўлены ў вёсцы Свольна Віцебскай вобласці ў гонар нараджэння ў гэтым населеным пункце сусветна вядомага географа Івана Чэрскага (1845-1892). За актыўны ўдзел
Мемарыяльны камень пры дарозе Мінск Вільнюс
у паўстанні 1863 года маладога чалавека спачатку аддалі ў салдаты, а потым яго выслалі на працяглы перыяд жыцця ў Сібір. Менавіта там і раскрыўся талент нашага земляка напоўніцу. Ён даследаваў маладаступныя мясціны, адшукваў у недрах зямлі карысныя выкапні, ствараў падрабязныя карты, вёў дзённікі. Ягоным імем названы горныя хрыбты ў Якуціі і Магаданскай вобласці, у Забайкаллі. А вось на Беларусі географ быў амаль забыты. Толькі дзякуючы намаганням віцебскіх краязнаўцаў і Геаграфічнага таварыства БССР і быў устаноўлены буйны камень з адпаведным надпісам.
Вёска Акопы на Лагойшчыне ў свядомасці беларусаў трывала асацыюецца з светлай памяццю славутага класіка нашай літаратуры Янкі Купалы (1882-1942). Устаноўлена, што менавіта тут Іванам Дамінікавічам была напісана вялікая колькасць вершаў, а таксама створана бессмяротная «Паўлінка». Краязнаўцы пераконваюць, што той валун ніадкуль не прывозілі і спецыяльна яго не ўстанаўлівалі, а прынесены камень сюды самой прыродай. Іншая справа, што паэт вельмі любіў прыходзіць да здаравеннай камлыгі, разважаць пра нешта сваё, толькі яму вядомае. Магчыма, што тут узнікалі непаўторныя радкі самабытных твораў, якія спачатку шмат разоў «пракручваліся» ў галаве і толькі ўжо потым пераносіліся на паперу. Бачылі за такімі прагулянкамі Купалу мясцовыя жыхары, назіралі за ім, але блізка не падыходзілі, праяўляючы вясковую стрыманасць і далікатнасць.
Прыгадаем і тое, што бессмяротныя Купалавы радкі назаўсёды ўшанаваны на камені ў вёсцы Вязынка, а Коласавы на роднай яму Стаўбцоўшчыне.
На Маладзечаншчыне, каля вёскі Ракуцёўшчына, спецыяльна былі пастаўлены два валуны, на адным з іх старанна ўмацавана пліта, надпіс на якой сведчыць, што ў далёкім ужо для нас 1911 годзе (улетку) тут жыў малады Максім Багдановіч (1891-1917). Прыехаўшы з глыбіні Расіі, паэт шукаў любую прычыну, каб глыбей спазнаць жыццё беларускага народа, найперш, сялянства. Яму былі блізкія беларуская міфалогія і фальклор, іх ён не толькі запісваў, запамінаў, пераймаў, але і выкарыстоўваў потым у сваіх шэдэўральных творах.
Абапалдарогі Бабруйск Магілёў, наўскрайкуславутага Буйніцкага поля ляжыць мемарыяльны валун ружовага колеру, на якім выбіта імя і прозвішча папулярнага савецкага паэта і пісьменніка Канстанціна Сіманава. Выконваючы апошнюю волю бацькі, сын творцы развеяў ягоны прах на полі, якое шчодра было паліта гарачай крывёю абаронцаў на самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Знаўцы жыцця і творчасці
qPlbHVU L5VV3HL5IAIV>IV£
пісьменніка пераконваюць, што тутутыя страшныя часы і сам ваенны карэспандэнт ледзьве ацалеў, што тут, гледзячы на дзясяткі спаленых і пашкоджаных фашысцкіх танкаў, ён зразумеў: ні за што не перамогуць гітлераўцы ў гэтай вайне, што іхняе наступленне часовае, што ўсё павернецца ў зусім адваротным парадку.
Жонка паэта Ларыса Аляксееўна жадала, каб тут усклалі і мемарыяльны камень, але доўга не магла адшукаць такі на беларускай зямлі. У Музеі валуноў, які тады толькі фарміраваўся, жанчына ўбачыла буйны ружовага колеру гранітны камень такім яна і ўяўляла будучы знак. Беларускія вайскоўцы заместузятай камлыгі прывезлі навукоўцам узамен ажно два вялізныя ледавіковыя валуны.
На магіле беларускага літаратара, навукоўца і праваабаронцы Алеся Міхайлавіча Адамовіча таксама ляжыць вялізны валун, які нібыта сімвалізуе той зямны цяжар, які, пастаянна супраціўляючыся і адбіваючыся ад нападак непрыяцеляў, a то і адкрытых ворагаў, валок на сабе гэты чалавек. I надпіс на валуне выразны і просты «Алесь Адамовіч».
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
ЧПЫЛІУй l5VV3HI5IAIV>IVe
КАМЕННЫЯ БАБЫ
У свой час на тэрыторыі Беларусі нават знаходзілі каменных бабідалаў. Вось што пра гэта пісаў М. Мялешка: «На Беларусі ёсць некалькі каменных баб. Каменная баба маецца ў Віцебскім дзяржаўным музеі, даволі груба апрацаваная. Твар яе невыразны. Рукі зложаны на жываце.
На руках вызначаюцца бранзалеты. Ногі бясформенныя. 3 плеч на галаву падымаецца нейкае ўбранне. Велічынёй у рост невялікага чалавека. Каменная баба была на Бабруйшчыне ў м-ку Любонічы, яна зараз перавезена ў Беларускі дзяржаўны музей, другая каменная баба на Бабруйшчыне знаходзіцца недалёка ад Дняпра па дарозе з Рэчыцы ў Бабруйск. Гэтая баба мае чатырохкантовую форму.
Каменная баба маецца і ў Мінскім дзяржаўным музеі, прывезеная з Аршаншчыны, з маёнтка Смаляны, куды яна была перавезена з маёнтка Дзядзілава. Ф. Пакроўскі кажа, што каменная баба знаходзіцца ў в. Мяжэвічай на Слонімшчыне, але апісання не дае. Дзве каменныя бабы знаходзяцца ў Гомельскім парку, быццам, паводле здагадак, пры-
везеныя некалі кн. Паскевічам з поўдня і пастаўленыя ў парку каля свайго палаца. Напэўна, шмат падобных помнікаў яшчэ не знойдзена. Шмат іх ляжыць на дне азёраў і рэк, куды іх кінулі пры ўвядзенні хрысціянства [25, с. 53].
Каменныя бабы маглі быць «мясцовага» паходжання стоды, прысвечаныя жаночым боствам язычніцкай веры, а яшчэ гэта маглі быць і прывезеныя аднекуль здалёку (са скіфскіх ці татарскіх стэпаў) няўдалымі заваёўнікамі, якія збіраліся застацца тут назаўсёды. Так і атрымалася: засталіся, толькі большасць адразу патрапіла ў курганы-магілы, а тыя, хто ацалеў, быў асіміляваны сярод мясцовага насельніцтва і стаў верай і праўдай служыць беларускаму народу.
На востраве возера Богіна б. Дзісенскага пав. стаяла чалавекападобная фігура з шэрага граніту паўчалавечага росту, са складзенымі на грудзях рукамі, з адбітай галавой. Фігуру гэту называлі Стод. У Алізаравічах б. Рэчыцкага павета Васількоўскага с/с на могілках у капліцы таксама ёсць каменная баба.
Пытанне аб каменных бабах наогул вельмі складанае. У літаратуры яму было адведзена вельмі многа ўвагі, але прызначэнне каменных баб застаецца цёмным. Цяпер жа, калі гэтыя помнікі старасветчыны зрушаны са сваіх месц, справа яшчэ больш ускладнілася. Няма ніякіх звестак, дзе знаходзіліся ў Беларусі каменныя бабы: ці яны былі пастаўлены на могілках, ці на капішчах, ці дзе ў іншым месцы. Магчыма таксама, што некаторыя з іх прывезены ў Беларусь з поўдня. Гэтае пытанне часткова высветліцца пасля вывучэння пароды каменя, з якога зроблены гэтыя статуі. Невядома таксама, на якіх аблічча мужчыны і на якіх жанчыны. Але незалежна ад гэтага можна з упэўненасцю сказаць, што ў сваіх вераваннях беларус ведаў каменныя чалавекападобныя статуі.
М. Весялоўскі думае, што «каменныя бабы належалі турэцкаму народу ў перыяд яго шаманскага веравання, што яны ўяўлялі ворага, які загінуў ад рукі героя, на магіле якога і ставілі каменную статую» [Тамсама, с. 17].
3 археалагічных і гістарычных крыніц многа вядома пра каменныя помнікі, якія яшчэ называюць «тыя, што гавораць, і тыя, што спяваюць».
Амаль чатыры тысячы гадоў таму назад егіпецкі фараон Аменха III [19, с. 7] загадаў высекчы з каменя дзве вялізныя статуі ў гонар свайго бацькі. Каля дзвюх тысяч гадоў яны маўкліва прастаялі на сваім месцы. Але пасля землятрусу адна з статуй раскалолася, і ў яе з’явіўся ўласны голас...
Раніцай, калі ўзыходзіла сонца, статуя працяжна і жалобна стагнала, быццам плакалася пра свой лёс. Людзі, якія хацелі ў гэтым пераканацца, пасля пачутага і ўбачанага высякалі на статуі словы, якія ўсё гэта пацвярджалі.
Цудадзейная статуя гучала не адно стагоддзе. Аднойчы паслухаць яе прыехаў сам рымскі імператар Септымій Север. Але статуя маўчала. Між іншым гэтак бывала, і не раз, і раней. Септымій вырашыў, што багі раззлаваліся на тое, што статуя пашкоджана, і загадаў аднавіць яе. Калі ўсё было зроблена, каменная глыба замаўчала назаўсёды.
Што ж было прычынай цудоўнага гучання? Раскол агаліў у камені поры. Раніцай яны звужаліся ад холаду, і паветра, якое праганялася праз іх ветрам, нараджала своеасаблівыя гукі.
У нашы дні такія «цуды» ствараюць самі людзі. У Алматы ёсць помнік легендарнаму Кар-куту. Збудаванне нагадвае смычковы інструмент кабыз, вельмі падобны да скрыпкі. У яго ўманціраваны трубы, якія ў вецер пачынаюць спяваць. Ідэю помніка падказалі «гукавыя маякі», якія ў даўнія часы ставіліся ў казахскіх аулах (трубы з адтулінамі ўсярэдзіне. Пры моцным ветры яны свісталі і тым самым дапамагалі пастухам і паляўнічым арыентавацца ў стэпе).
Пра гэткія самыя дзівосы згадваў у сваіх творах У. Караткевіч (апавяданне «Сіняя-сіняя»),
«Ясюкевіч даўно ўжо, з вялікай трывогай, чуў недзе далёка, за змрочным чырвоным гарызонтам, а потым бліжэй і бліжэй нейкія дзіўныя гукі, спявучыя, перарывістыя, нібы залатое пілавінне падала на срэбны шчыт. Нябачны хор маленькіх, з пясчынку, чалавечкаў цягнуў сваё «а-а-а-а». Спачатку весела, потым сумна, да болю, потым нібы з адчаем і галашэннем.
Што гэта было? Звінелі званочкі на дняпроўскім поплаве? Спявалі сірэны між падводных губак ля камяністых, амытых сіняй вадою скал?
I раптам голас пяскоў нібы нехта адсек, і знемаганне разлілося над усімі, а жах распасцёр свае крылы, таму што далягляд ужо зацягнуўся чырвона-чорнай смугой.
Закурылася верхавіна дзюны. А потым і другія, ніжэйшыя, пачалі струменіць у небе дымныя языкі. Шэрыя, яны паступова рабіліся бурымі, а потым чорнымі, цягнуліся вышэй і вышэй, да чырвонага, нібы к заходу, шара ў вышыні.
На ўсім абшары пяскоў варушыўся чорны тысячалапы павук, выпускаючы ўгору дрыготкія шчупальцы, каб спаймаць імі сонца. Цякучыя, зменлівыя, агідна жывыя, яны паўзлі і паўзлі з вяршынь, згіналіся, варушыліся, паўзлі вышэй і вось ужо амаль спляліся ля сонца, а потым рыўком спаймалі яго» [12, с. 280].
Даследчыкі ў галіне розных гуманітарных навук вельмі часта адзначаюць, што вялізныя валуны, якія ў народзе звязаны з рэлігійнымі і гістарычнымі падзеямі ці персанажамі, захоўваюць сваю «святасць» па нашы
ЯПіЗІЛІУй 15W3HI51AIV>IV£
дні. Э. Ляўкоў падкрэслівае, што асабліва вылучаюцца ў гэтым плане Янавы камяні. Само вызначэнне ўказвае на цесную сувязь Купалля і наступнага дня свята Яна (Янавага) дня. Мінае сярэдзіна купальскай ночы, і ўсе прысутныя на святкаванні стараліся пакупацца ў вадаёме, ля якога гарэў свяшчэнны агонь. Такім чынам паказвалі, што хрышчэнне на беларускіх землях пайшло з вады, і пры гэтым у абавязковым парадку гучала імя Яна Хрысціцеля, адсюль і традыцыйна пашыраная назва свята Янава (Іванава) ноч (абодзень).