Закамянелая памяць
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 239с.
Мінск 2023
Са старога разбойніка зрабіўся камень, які і зараз ляжыць на гэтай гары» [Тамсама, с. 362-363].
Як бачым, тут у камлыгу пераўтварыўся стары рабаўнік-разбойнік, які многа крыві людской пусціў па белым свеце, не адно жыццё заўчасна перарваў, не шкадуючы пры гэтым ні старых, ні малых, ні багатых, ні бедных. Таму, паводле народнага разумення, і чакала яго такая далейшая доля, бо ранейшыя грахі не далі магчымасці зямлі-маці ўвабраць яго ў сябе. Яна яго «выплюнула». I зрабіла гэта з вялікай агідай да забойцы-душагуба.
3 каханнем у жыцці людзей многае звязана. I, аказваецца, што гэта далёка не заўсёды само каханне, прыязнасць хлапца да дзяўчыны і наадварот. Існуюць камяні, якія сведчаць пра тое, што ў гэтым месцы некалі сустракаліся, бавілі свой час разам вядомыя асобы, даючы клятву адно аднаму, што будуць вернымі сваім пачуццям да апошняга ўздыху. «На ўскрайку Гайка пры дарозе мы (К. Цвірка і ягоныя сябрыспадарожнікі. A. Н., Я. Н.) убачылі вялікі камень-валун з надпісам, што гэта помнік прыроды. Для Марылі ж ён быў незабыўнай памяткай пра сустрэчы з каханым паэтам. Пасля таго як яе назаўсёды разлучылі з Адамам Міцкевічам, выгнаўшы яго за філамацкую дзейнасць з роднай зямлі, яна ўласнай рукой выдзеўбала на камені крыж. Крыж па сваім рамантычным каханні да вялікага паэта. Ён і цяпер значыцца на камені» [37, с. 41],
Высокая адухоўленасць маладых людзей, іхняя рамантычныя ўзаемаадносіны нібыта накладвалі незвычайны адбітак і на значэнне каменясімвала ў духоўнай культуры беларускага народа.
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
КАМЯНІI СВЕТАБУДОВА
Некаторыя камяні ў паданнях пра сябе даносяць нават адгалоскі часоў стварэння Светабудовы. Гаворыцца ў іх пра незвычайна цёплае надвор’е, цудадзейных звяроў і жывёлін, іхнія небывалыя магчымасці. «Камень каля Радашковічаў»: «Даўным-даўно гэта было. Калі сонца яшчэ свяціла ярка круглы год і камяні былі гарачыя і мяккія, як свежаспечаны каравай. Бегаўтады залаты алень шчасця і дзе заставаўся след ад яго капытка, там астывала зямля і ўсё, што на ёй знаходзілася, набывала цудоўную сілу... Такую казку аб валуне, што ляжыць недалёка ад Радашковічаў, здаўна расказвалі вяскоўцы дзецям. Быў ці не быў ён чароўным гэтага, вядома, ніхто не ведаў. Але хітрая выемка на ім і сапраўды нагадвае след аленя» [20, с. 360].
Мы ўжо згадвалі, што камень з’яўляўся адным з «асноўных падмуркаў пры стварэнні Сусвету». Як адзначаў Я. Карскі: «У многіх беларускіх, як і ўвогуле рускіх замовах, згадваецца камень Алатыр, напрыклад: “На полі на кіяні, на моры на сіяні ляжыць камень-латыр, на камені
на латырі сядзіць сівенькій старенькій дзядзька, ламаець трусок калінувый, пускаець пушок малінувый” і г. д.; “на моры на кіяні, на востраві на Буяні ляжыць белый камень...”». Далей даследчык паглыбляецца якразтакі ў разважанні аб перыядзе стварэння Сусвету: «Дастаткова было папрацаваць над імі (народнымі легендамі. A. Н., Я. Н.) народнай фантазіі, каб знайсці ў іх сімвалічны цэнтр: алтарны камень, алтар, на якім упершыню была прынесена бяскроўная ахвяра, усталявана вышэйшае таінства хрысціянства. У рускай народнай паэзіі гэты алтар стаў камянём алатыром (замест алатарь), латыром. Таму і ў духоўным вершы аб Галубінай кнізе спяваецца:
На белом Латыре на каменн Беседовал да апочмв держал Сам Нсус Хрмстос царь небесный С двунадесятм co апостолам, С двунадесятм co учмтелям;
Утвердял он веру на каменн,
Распустнл он кннгм по всей земля [25, с. 63].
У беларускай рэдакцыі верша гаворыцца: «Патаму лацір-камень усім камяням маці, што з яго ў Русалімі-градзі храм явіўся...» У іншых рэдакцыях беларускага верша аб Галубінай кнізе ёсць даныя для параўнання алатыра з бурштынам». Я. Карскі працягвае: «Гэтыя абставіны паслужылі асновай для A. М. Весялоўскага супастаўляць алатыр з altare алтар, камянём-трапезай, звязаным з вядомым евангельскім апавяданнем аб Тайнай вячэры. Аднаку некаторых беларускіх варыянтах гэтага месца маецца асаблівы адбітак, які дае падставы тлумачыць яго інакш. Менавіта:
Патаму Латыр-камень усім камяням маці: Ляжыцьён сірыдзі мора, Сірыдзі мора сірыдзі сінява,
Ідуць па моры многа карабельшчыкаў, Ля таго камня астанаўліваюцца, Яны бяруць многа з яго снадаб'я, Пасыпаюць па ўсяму свету беламу.
Як адзначаў у свой час М. Надзеждзін, а з ім пагаджаўся У. Мачульскі, тут латыр ляжыць на Балтыйскім моры, беразе, які вядомы здабычай бурштыну. Апошні і маецца на ўвазе тут пад снадаб'ем лекамі, якія ўжо старажытныя народы ўжывалі не толькі для ўпрыгожванняў, але і як лекі-амулеты» [Тамсама, с. 62].
У казачным эпасе нечаканае з'яўленне каменя на шляху героя, які выпрабоўваеўласны лёс, амальзаўсёды азначаетое, што ямудавядзецца
пабываць у царстве смерці, судакранацца з ёю. Так, у рускіх былінах гэта славуты герой-асілак усходнеславянскага эпасу Ілля Мурамец, на раздарожжы асілак сустракае незвычайны камень, які па-рознаму прадказвае герою будучы лёс:
Едет добрый молодецда во чмсто полн,
П увмдел добрый молодец ды латырь камешок,
Н от камешка лежмттрм росстаня, П на камешку было подпмсано: «Во перву дороженьку ехатм убнту быть, В другую дороженьку ехатм женату быть, Третью дороженьку ехатм богату быть» [5, с. 263],
Пры гэтым камень выступае ў ролі ўмоўнай мяжы, за якою герой павінен набыць адзін з прадказаных лёсаў. Толькі як пазней праясняецца усе тры дарогі вядуць да немінучай смерці. На першай дарозе асілка чакаюць разбойнікі; на другой сустрэча з каралёўнай-хлусліўкай, якая ўсіх праезджых малойцаў засаджвае ў “пограб на сорак сажняў глыбінёю”, пры гэтым апісанне дэталяў пограба не пакідае сумненняў, што ён уяўляе сабою магільную прастору. 3 гэтымі перашкодамі дзвюх дарог пад сілу справіцца такому герою, як Ілля Мурамец. Накіроўваючыся па трэцяй дарозе, ён знаходзіць скарб, за кошт якога будуе царкву, і пасля гэтага ўсё ж... памірае.
Вялікі камень (даўжыня 6,9 м) ля в. Кудаева Аршанскага р-на
ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
У казачных і былінныхтэкстах пад камянем знаходзяцца чароўныя рэчы і прадметы, неабходныя асілку ў небяспечным падарожжы:
Отправлялся Нлей к стольному городу Кмеву. Прчшел ктому каменю неподвнжному, На каменю была подпмсь подпнсана: «Нлей, йлей, камень сопрн с места неподвмжного, Там есть конь богатырскнй тебе, Co всемм-то доспехамн богатырскнмй, Там есть то шуба соболнная, Там есть-то плеточка шелковая, Там есть то палмца булатная» [5, с. 267],
У народных казках гэтыя чароўныя прадметы, у тым ліку і незвычайны конь, як водзіцца, аказваюцца «дзядулінымі», гэта значыць «спадчыннай, перададзенай ад продка да героя».
ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
КАЗАЧНЫЯ РЫСЫ ВАЛУНОЎ
У казках камень выступае ў якасці магічнага прадмета, які дае герою багатырскую сілу ці паглыбленыя незвычайныя веды. Агульнавядома, што ў сібірскай казцы «Пра трох асілкаў Вячэрніку, Паўночніку і Светлавіку» героі сустракаюць чарадзейнага саперніка, які ім прапаноўвае: “...тут выдаўся са скалаў белы камень гаручы, лізні яго, і сіла ўдвая прыбудзе”. У самарскай казцы герой Сценька забівае цуду-юду Ваўкадзіра і ліжа камень, знойдзены ў ягоным страўніку. Гэта адразу дае Сценьцы веды пра ўсё, што існуе на белым свеце.
Каб пазбавіць казачнага ці быліннага героя здольнасці рухацца і магчымасці актыўна дзейнічаць, яго сапернік (вораг, непрыяцель), надзелены магутнай магічнай сілай на нейкі час, a то і назаўсёды ператварае яго ў камень. Часовае скамяненне адзін з галоўных матываў рускай быліны пра асілка Міхайлу Патыку. Ён адразу камянее тады, калі ягоная жонка Мар’я Белая Лябёдка, якая валодала чараўнічай сілай, даторкваецца да яго камянём з чыстага поля:
...Отвозмла его да во чмсто поле, Хватала тут да бел горюч камень, Колотмла его да по правой ідекн: Окаменей ты, Ммхайла, ровно на трм годышка, Кактрм года пройдет, пройдм да сквозьземлю! Поворотмла его большмм камнем [5, с. 266].
Калі чароўныя памочнікі пераўтвараюць асілка з каменя, ён, як і пасечаны на кавалкі, а потым ажыўлены мёртвай і жывой вадой гаворыць: «Як доўга я спаў».
Як бачым, у касмаганічных уяўленнях камень успрымаўся як апора, «аснова асноў», зямны пуп («пуп зямлі»), мяжа паміж тым і гэтым светам. У гэтай сувязі невыпадкова, што першавобраз каменя даволі часта сустракаецца ў міфапаэтычных тэкстах, дзе аказваецца і адным з істотных прасторавых арыенціраў і магічных прадметаў, якія звязаны са зменамі ў лёсе таго ці іншага персанажа, вобраза, міфічнага героя. Таму даволі часта з каменем звязаны яшчэ і матыў замоў: «Ці ляжыць белы камень Латыр у моры-акіяне, а вакол таго каменя ляжаць яшчэ трыдзевяць замкоў. Амінь». У некаторых выпадках, у сілу цвёрдасці, сам камень становіцца непарушным замоўным замком: «Маці Багародзіца Святая пячаць усіх наглых ворагаў і злыя ветры прылажыла залатым сваім пярсцёнкам-знакам. Ад гэтага часу і назаўсёды няхай так і будзе. Замок камень. Амінь. Амінь. Амінь».
Той самы алатыр-камень падмурак Сусвету, Сусветнага дрэва у народных замовах часта асацыяваўся з месцазнаходжаннем хваробы (адтуль яна вылазіць, туды вяртаецца, уцякае, там беззваротна гіне ў выніку пераследавання яе магіяй слова, магічнымі рытуаламі, уздзеяннем добрых, спагадлівых варажбітоў). «...На сінім моры ляжыць камень адзін метр шырыня, сорак сажняў глыбіня, на ім стаяў сам Гасподзь Бог, залатым кіём апёршы. Падтым каменем ляжыць дзевяць камянёў. Стала каменя не ўзняць, ключэй з мора не дастаць і не адамкнуць, так і чарадзейцы, чарадзею ў мора вады не пажыраць, так у (імя) болі не бываць, выходзьце з (імя) голыя, босыя, касматыя, лахматыя, лесавыя, балотныя, ветраныя, дваровыя, палуношныя, заравыя». Або наступная замова: «На сінім моры ляжыць белы камень, на тым камені стаіць дуб на дванаццаць какатоў, на тых какатах сядзяць дванаццаць анёлаў, дзяржаць яны па дванаццаць прутоў сталявых, адсякаюць, адбіваюць ад рабы Божай усіх наглых ворагаў і злыя ветры-падвеі, буры злыя».
Часам камень, паводле народнага, проста здольны на ўсялякія цудоўныя пераўтварэнні і дзеянні. Але ён «паводзіць» сябе даволі дзіўна: не карае, не асуджае выпадковых начлежнікаў, а стараецца папярэдзіць
іх, прадухіліць куды большую бяду. Атрымліваецца, што камень, нібыта, валодаў нейкімі псіхалагічнымі якасцямі чалавечай душы. «Камень ля вёскі Імяніны»: «Крыху болей за вярсту ад вёскі Імяніны Кобрынскага павета, на высокай гары, пакрытай сасновым лесам, ляжыць вялікі камень, пра які расказваюць так: раз у дажджлівую пагоду начлежнік лёг ля каменя, каб ён быў пад галавой, падаслаўшы сваю торбу. He паспеў ён заснуць, як пачуў грозны загад пайсці ад камня. Упарты начлежнік не паслухаўся грознага голасу і пасля трохразовага паўтарэння яго. Тады нябачнай сілай вырвала торбу з-пад начлежніка і аднесла яго самога крокаў на пяцьдзесят убок: начлежнік перамясціўся і лёг на новым месцы. Адсюль ён убачыў на камені то сіні, то чырвоны агонь; тое ж убачылі і іншыя начлежнікі, якія прыбылі сюды. Калі яны падыходзілі да каменя, агонь знікаў; але толькі яны адыходзілі ад яго, агонь ізноў з’яўляўся. На другі дзень начлежнікі знайшлі пры камені тры сярэбраныя манеты. Агонь з’яўляецца пры камені, кажуць, і зараз» [20, с. 358].