Закамянелая памяць
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 239с.
Мінск 2023
qnblAIVLI !3VV3HmV>IV£
КАМЯНІ Ў ЛІТАРАТУРНЫХ ТВОРАХ
^\ле не толькі вусна-паэтычныя творы захавалі звесткі аб камянях, якія маглі па-майстэрску шыць вопратку і абутак, але і дапамагаць людзям у іншых, больш складаных справах, часам, калі гаворка заходзіла пра сацыяльнае жыццё, то і пра адкрыта сімвалічнае параўнанне жыцця людзей і камянёў. I ў мастацкай літаратуры адносна ўсяго гэтага існуе шмат прыкладаў.
Пачнем, як і водзіцца: з класікаў нашага пісьменства. Але тут выявілася, што яны, якраз-такі, па-рознаму адносіліся да народных міфічнасімвалічных матываў: адныя узвышалі, узвялічвалі, ускладнялі, паказвалі іхні ўплыў не толькі на будзённасць, але і на духоўнасць, на свядомасць людзей, а іншыя проста нібы «канстатавалі» існаванне камянёў, іхнюю прысутнасць у прыродзе, краявідах, на нейкім канкрэтным полі (палетку). Таму, напрыклад, наватЯнка Купала па гэтай «прысутнасці» дае традыцыйна-міфічнае звычаёвае ўжыванне камянёў у гаспадарчым ужытку ягоных продкаў (або іхнюю абавязковую прысутнасць, не надта
радасную для сялянскіх змазалелых рук і стомленых плячэй), сцэнах сялянскага працоўнага жыцця. Атрымлівалася, што нават без простага згадвання камянёў, як атрыбутаў беднай, саскудзелай зямлі, было не абысціся. Ніяк не выпадала пісаць пра іншае, што на гэты раз не супадала з агалелай праўдай народу, які імкнуўся любым чынам «людзьмі звацца»:
Горы ды каменне,
Вузкія палоскі:
Гэта наша поле,
Поле нашай вёскі.
Курныя аконцы -
Каб святла хоць трошкі:
Гэта нашы хаты,
Хаты нашай вёскі [верш «Вёска», 17, с. 127],
3 якога боку ні старайся ўглядацца ў курныя будыніны тагачаснай вёскі, як не імкніся знайсці нешта светлае, аптымістычнае, а ўсё роўна атрымлівалася, што без згадвання камянёў («камяністых палеткаў») нельга было абысціся. Зробіш па-іншаму, пакажаш нешта з уласных думак-парыванняў і запроста акажацца, што «выбіўся з каляіны традыцыйнага шляху».
Камень Я. Купалы ва ўрочышчы Акопы Лагойскага р-на
Больш шырока распавёў пра значэнне камянёў у жыцці беларускага народа як у будзённым, так і ў духоўным, давёў, што без іх не абыходзілася ніводная справа, нягледзячы на тое, надзвычай важная яна была ці ўвогуле нейкая нязначная («чыста сямейнага плана»), П. Броўка. Праўда, абавязкова скіруем нашу ўвагу на факт «падладжвання» ўласных паэтычных матываў аўтарам да значных абавязковых зменаў у сацыяльным жыцці сучаснай яму вёскі. Больш за тое, гэта было не простае пажаданне, а «ўказальна-бальшавіцкае, дырэктыўнае ўжыванне партыйных пастаноў і ўказаў у любым кірунку народнага развіцця...». Учытаемся лепей у радкі ягонага разгорнутага аднайменнага верша, дзе канстатуецца і звычайнае існаванне камянёў («камяніскаў»), і перарастанне іхняе з валуноў у крэмні. I тут таксама не абышлося без партыйнага ўздзеяння на духоўнасць творцаў, якія, у сваю чаргу, павінны былі ўжо ўсё гэта даносіць да шырокіх народных мас:
Гэта ў нас, як казалі, ад бога, Дзе ні стань і куды ні зірні: На палетках, шляхах, на дарогах Камяні, камяні, камяні...
Шмат ён нам наскідаў яго з неба. Праз каменне нідзе не прайсці. Хай бы лепей буханкамі хлеба Бог парадаваў нас у жыцці.
Што ж на бога ківаць? Так не выйдзе, Даўно ведае наш чалавек:
Нас паўночны ляднік не пакрыўдзіў, Хопіць гэтага шчасця навек.
А раз так мы разважылі слушна Трэба з ніў нам каменне сабраць. Паскладалі мы дробнае ў крушні, Што на полі, як вежы, стаяць.
3 іх у лазнях мы клалі пячуркі, Больш буйное кацілі да сёл. I таму на высокіх падмурках Нашы хаты і клеці вакол.
Хто злічыць камяні нашы можа? На зямлі іх як зграяў варон. Ды адзін ёсць вялізны, прыгожы, Мабыць, кожнаму памятны ён. Якузлезеш раскрыюцца далі. Быў за стол нам калісьці малым. Мы даўно, як на пасту ганялі, Раскрывалі ўсе лусты на ім.
ATlkSIAlVU L5VV3H15IA1V>IV£
Камяню, як пайшлі мы ўздымацца, Давяраліся тайны не раз: Ля яго, каб з каханай спаткацца, Дамаўляліся многія з нас.
А тады, як пажары шугалі, Як ваенны ўсхадзіўся віхор, Ля таго камяня прысягалі Быць з табой, партызанскі наш бор. Мы не ведаем ў бітвах вагання На прасторах любімай зямлі. Нашы сэрцы ў нялёгкім змаганні, Што каменыой, цвярдымі былі. Ёсць палі разгарнуцца пластамі, Быццам пух, толькі зерняты сей. Нас жа лёс надзяліў камянямі.
Што ж, мы самі за крэмень мацней! [4, с. 378-379],
Жаданне паэта па-новаму паказаць знаходжанне шматлікіх камянёў на віцебскай зямлі, іхняе прыстасаванне для гаспадарчых патрэб умелага чалавека працы, зводзіла аўтара на іншы шлях: адлюстраванне ўсяго новага, што прыйшло са зменамі ў вясковай будзённасці, з калектыўным вядзеннем вясковай гаспадаркі, а ўдумаўшыся, па вялікім рахунку: П. Броўка проста... пералічыў тое, дзе ўжываўся (і працягваў ужывацца!) камень. I на самой справе аказалася, што нават самыя старадаўнія рамёствы ў асяродку сялян засталіся і не паспелі замяніць іх машыннай працай. Камлыгі, мала таго, увайшлі і ў шматвекавую духоўную спадчыну ягоных землякоў, сталі своеасаблівымі арыенцірамі закаханых пры прызначэнні... спатканняў. Яшчэ адзін аспект вечныя камяні і вечнае, таксама, каханне, і з кожным новым пакаленнем у гэтым ланцужку нічога не мяняецца. П. Броўка проста па-свойму лішні раз увекавечыў (ужо нават не значэнне!) існаванне каменя, падкрэсліўшы тым самым аўтарскую пазіцыю ў адносінах да гэтай спрадвечнай тэмы.
А. Бялевіч у памфлеце «Замшэлы валун» своеасабліва ўмудрыўся раскрыць характары тых з людзей, якія імкнуліся да высокіх чыноўніцкіх пасад сягаючы праз галовы іншых, не задумваючыся асабліва пра наступствы, не даючы сумленным людзям ні спакою, ні адпачынку, абы ім самім «добра было, каб паспелі дасягнуць пастаўленай мэты...». Атам ужо і гонар, і слава, і пачэснае месца. Пра ўчарашняе, пра мінулае ніхто не разважаў. Планы будаваліся на «выраст», толькі на будучыню. Вось таму менавіта навучыліся такія ганарліўцы не «распазнаваць» сярод атачэння нават былых сяброў дзяцінства і школьных гадоў. Толькі ж, як любяць паўтараць у нашым народзе: «Колькі вяровачцы не віцца...»,
бо самая «жалезная тактыка і логіка» такіх пустадомкаў даволі часта дае рэзкія збоі, і тады наступае крах усіх ранейшых спадзяванняў, страта здабытага, прыхаванага і нарабаванага.
Што?! смяюся. Што ты, дружа?
He пазнаў хіба мяне?
Помніш, бегалі па лужах?
Ну, прыпомніў?
Кажа: He.
Помніш дзірачкуў шчыкеце?
Помніш. Лазілі мы ў сад?
А!.. Жанат?
Ага.
Ёсць дзеці?
Трое.
Трое? Буркнуў: Рад.
А, відаць, зусім не рады, Нейкі холад у вачах. Аў мяне няма... Пасада! Увесь гандаль на плячах. Пра сяброў былых пытаю: Дзе Крыжывіч? Што ды як? Пазяхнуў: Я звесткі маю: Аграном зямны чарвяк.
А Платон? Платон Сурвіла?
Да вучобы быў мастак.
Пхе! Яго б даўно на мыла, А стаў шышкаю, лайдак.
А Шуляк?
Свіння з рагамі.
Пад мяне падкоп вядзе.
Толькі будзе хай між намі, -
Бачыць рад яго ў бядзе... [6, с. 118-119],
Нават кароткая характарыстыка былых сяброў дзяцінства такім умелым прыстасаванцам да жыцця падаецца даволі коратка, затое з вялікай доляй сарказму і з’едлівасці, з старанным падкрэсліваннем уласнай важнасці і значнасці і, наадварот, імкненнем прынізіць знаёмых яму людзей.
Па-свойму распавёў пра лёс не звычайнага, а відушчага каменя А. Разанаў, які старанна распрацоўваў сістэму архетыпаў і архетыпізму ў беларускай міфалогіі і фальклоры, а пазней і ў нашай нацыянальнай літаратуры. Ён многае зрабіў для ўзбагачэння гэтага цікавага аўтарскага кірунку, таму і творы ягоныя вылучаюцца непаўторнасцю і адмет-
qMlSNVU 15VV3HI5HV>IV£
насцю, філасофска-міфалагічнай скіраванасцю да вытокаў першавобразаў (першавобраза), нават такіх, як камень. Прыведзены твор мае аднайменную назву:
3 веку ў век ляжыць ля гасцінца камень.
3 векуў век ішлі па гасцінцы людзі.
Людзі глядзелі на камень, камень глядзеў на людзей, глядзеў-прыглядаўся і ўрэшце зрабіўся відушчым.
I стала яго відушчасць праменіцца на гасцінец і абпраменьваць кожнага, хто па гасцінцы ішоў.
I сталі рабіцца відушчымі людзі, і стаў кожны ў кожнага бачыць думкі пярэстыя, простыя, пакручастыя, белыя, шэрыя, чорныя, каляровыя, і стаў кожны кожнага без слоў разумець.
Спачаткуўсе радаваліся, а потым палохацца сталі гэтага свайго разумення, відушчасці гэтай нязвыклай сваёй.
Накінуліся грамадой на камень і саштурхнулі яго ў глыбокую яму, але на трэці дзень стала свяціцца яма, укінулі камень у мора на шосты дзень стала свяціцца мора, закінулі камень высока ў нябёсы камень адно ўсміхнуўся і стаў, быццам новы месяц, кружыцца і ззяць надусёй зямлёй.
Так скончыўся колішні свет і настаў відушчы [28, с. 129],
Паводле такога паэтычнага тлумачэння атрымліваецца, што камень першапачаткова знаходзіўся ля асновы ўтварэння Светабудовы і з цягам часу не толькі сам стаў відушчым, але і пачаў яшчэ надаваць такую ж самую характэрнуюўласцівасцьлюдзям, якія, гледзячы на яго, імкнуліся разважаць над усемагчымымі жыццёвымі (не толькі ўласнымі, але і агульначалавечымі) праблемамі. Так і застаўся назаўсёды ўзнесены думкамі сумленных людзей у той завоблачнай вышыні, каб адтуль, разам з Усявышнім (Боскімі сіламі), дапамагаць у вырашэнні розных жыццёвых пытанняў.
Адсочваючы «каменную» тэму ў беларускай літаратуры, абавязкова падкрэслім факт: яна пастаянна ўзбагачаецца, папаўняецца тлумачэннямі новых аспектаў і асаблівасцяў. Так, У. Някляеў напісаў верш з адпаведнай назвай «Камень-жальнік»:
На сівы быльнёг, На разбег дарог Да вясёлых ног Камень-жальнік лёг. He ступі згарыш! На каменны крыж. Калі ж смелы: кліч! Пад сырой зямлёй Залатой змяёй Звіўся Вечны Зніч.
Як не ўпадзе кліч 3 рота жабаю, Выйдзе Вечны Зніч 3 камень-жальніка. Пабяжыць, гарун, Да Старых Барун, Дзе згубіў Пярун Залаты бізун, He тварыць мальбу, He спраўляць жальбу, А ці волю гуляць, Альбо неба сцябаць [27, с. 74].
Як бачым, тут паэт звяртаецца да многіх вобразаў беларускай міфалогіі. Акрамя самога «каменя-жальніка» згадваецца «Вечны Зніч», «гарун», «Пярун», «боскі залаты бізун». Такі прыём У. Някляева сведчыць пра тое, якой важнасцю надзяляе ён «камень-жальнік», да якога вельмі часта звярталіся людзі (і працягваюць звяртацца!) са сваімі скаргамі і спадзяваннямі на іх станоўчае вырашэнне. Многае тлумачыцца яшчэ і тым, што сам корань «жаль жаліцца» надзвычай глыбока ўрос у беларускую народную лексіку, заняў у ёй адно з найважнейшых месцаў, і гэты факт пацвярджае тое, што роля сімвалічных камянёў у свядомасці беларусаў пастаянна адыгрывала важнае месца.