• Газеты, часопісы і г.д.
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    У раннеязычніцкай карціне Сусвету лічылася, штоў надземнай прасторы існавалі два вялікія паверхі. Паводле іхніх перакананняў, на самым верхнім захоўваліся вада і вільгаць («дажджавая вада»). Тут валадарыў Сварог ці Стрыбог. На ніжнім паверсе, трывала аддзеленым ад верхняга «нябеснай цвердзю», хадзіла кругамі Сонца і цараваў Дажджбог. He здзіўляе нават тое, што ў самой назве гэтага боства адчуваецца сугучча з вільгаццю, з спрыяльнымі ўмовамі для ўраджаю, з цёплым дажджом, які спаталяў зямлю. Цёплая зямля, цёплы дождж («вільгаць, якая сышла з нябёсаў») перадумовы шчодрага ўраджаю, які заўсёды падтрымае чалавека працы, апраўдае ягоныя надзеі на будучую збажыну і агародніну. Асаблівы дзень тыдня для пакланення Дажджбогу нядзеля. Нават гэты факт сведчыў пра тое, што мы гаворым не пра боства ніжэйшага раду, а пра славутага «сонечнага сына». Калі б ён у нечым не адпавядаў ці саступаў прадстаўнікам боскага раду, то і дзень бы выпаў у своеасаблівым народным календары яму зусім іншы. Пераконваюць, што з Дажджбогам звязана і ўзнікненне 12-месячнага сонечнага
    ЯПіЗІЛІУЫ 15VV3H15UNV>IV£
    календара. Нават Уладзімір Красна Сонейка і пасля ўвядзення хрысціянства (здавалася, усё старое язычніцкае адмоўлена назаўсёды) усё роўна працягваў асацыявацца з Дажджбогам, нібы тым самым захоўваючы трывалую яшчэ веру нашых продкаў у бога апекуна земляробства.
    У язычніцкай веры кожны бог, няхай сабе самы магутны і славуты, кожнае паасобнае боства, тым не меней, выконвалі абавязковыя «зямныя» функцыі, якімі надзялялі яго сяляне. Пэўны занятак, промысел залежаў ад добрых адносін боства да людзей, бо ў іншым выпадку ўсё рэзка магло змяніцца. У тыя часы былі створаны «слоўныя» партрэты, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў тагачасных «партрэтах» язычніцкіх багоў, якія дайшлі (цалкам ці ўрыўкамі) да нашага часу.
    У даўнія часы для таго каб нават рэальныя падзеі лягчэй запаміналіся і перадаваліся наступным пакаленням, іх «свядома» ўзбагачаліўпрыгожвалі міфамі і легендамі. Рабілася гэта да такой ступені, што было цяжка зразумець, дзе сапраўдная рэальнасць, а дзе выдумка, «адшліфаваная» народнай думкай. Продкі свята верылі, што як сонечнае нябеснае свяціла Дажджбог кожную раніцу (досвітак) выязджаў на шыкоўнай залацістай калясніцы, запрэжанай чацверыком магутных і хуткаімгненных коней, са свайго велічнага палаца, збудаванага дзесьці на ўсходзе (на высокім-высокай гары) і рабіў штодзённы (сімвалічнаабавязковы) агляд, раз’язджаючы па небе. Верныя слугі пастаянна абмывалі яму свежай вадою твар, які ад гэтага станавіўся чырвоным (здаровым і маладым). Археолагі даволі часта знаходзілі на раскопах фібулы і дыядэмы, на якіх былі адлюстраваны выявы маладога мужчыны. Ягоная вопратка мела характэрныя рысы язычніцкай «зямной» сімволікі (квадраты з кропкай-зернем у цэнтры сімвалы засеянага поля, на якім узышла рунь, і кроплі сімвалічныя знакі дажджу. Часам сувязь боства з дажджом яшчэ больш канкрэтызавалася ад выявы постаці мужчыны накіроўваліся зігзагападобныя стужкі-змейкі, якія сімвалізавалі сабою дождж. Па такіх «гаваркіх» фактах спецыялістам лёгка канстатаваць, што на адкапаным артэфакце адлюстраваны Дажджбог.
    Э. Ляўкоў распавядае пра крамянецкі камень, які мае на сваёй паверхні пяць вырабленых штучным шляхам лунак. Сваёй формай і адшліфаванай паверхняй яны нагадваюць старыя зерняцёркі. Відаць, дажджбогаў камень і быўтакой старажытнай зерняцёркай, толькі што рытуальнай. На Беларусі захаваліся звесткі пра шэраг падобных зерняцёрак, якія таксама лічыліся святымі. Яны часта мелі і яшчэ адну надзвычай папулярную назву Божыя камяні. Адзін такі па-свойму ўпрыгожвае экспазіцыю Бабруйскага гарадскога краязнаўчага музея, прыцягваючы да сябе ўвагу даволі глыбокай і шырокай адтулінай, якая і сапраўды
    Валун Дзед на беразе Свіслачы
    вельмі нагадвае сабою адтуліну жорнацёркі, ля якой нашы далёкія продкі здзяйснялі свае свяшчэнныя ахвярапрынашэнні. Яшчэ, па звестках даследчыкаў, такія камяні знаходзіліся недалёка ад Мядзеля, у вёсках Грандзічы Гродзенскага раёна, Ківачы Пружанскага і іншыя. Таму прасцейшае тлумачэнне абраду пакланення боству, якое «адказвала» за будучы добры ўраджай навакольных палеткаў, заключаў у сабе сімвалічнарытуальнае здрабненне зерня новага ўраджаю [22, с. 118].
    Паводле словаў шматлікіх інфарматараў, месца, дзе ляжыць Крамянецкі камень, раней было надта забалочанае, сырое. Лес там не рос, бо карнявой сістэме не было за што ўхапіцца. «Вакол каменя стаяў акуратна зроблены-адштукаваны невысокі плот з веснічкамі-брамкаю. У далекаватым левым баку пляцоўкі стаяла ўкапаная бочачка без дна (“адныя сценкі, сцягнутыя абручамі"). У ёй заўсёды стаяла вада, якую лічылі святой, гаючай. А ўсё з-за таго, што вада не затыхалася і мела свежы, прыемны пах і смак. У час святкаванняў ля бочачкі ўзнікалі стыхійныя чэргі з наведвальнікаў, якія імкнуліся набраць вады ў свае глечыкі і іншы посуд, каб потым ужываць яе ў складаных жыццёвагаспадарчых сітуацыях.
    ЯПЬІЛІУй IWV3HmV>IV£
    Пераказвалі, што да каменя мелі завядзёнку хадзіць толькі па святах, асабліва на Яна, Вялікдзень, Сёмуху (Тройцу), у нядзелю. Дні, калі было меней працы і можна было на кароткі час адлучыцца з дому. Прыходзілі і ў страшэнную засуху, што можна было растлумачыць апекаванне Дажджбогавага каменя над нябеснай вільгаццю. Адным словам, збіраліся сюды ў любое надвор’е і старыя і маладыя. Дабіраліся тыя людзі, якія ведалі пра існаванне каменя і пра ягоныя цудадзейныя ўласцівасці. Стараліся патрапіць да валуна да ўсходу сонца. Тыя, хто прыйшоў, ля бочачкі абмывалі рукі, успацелыя твары, старанна мылі ногі і, размясціўшыся на пляцоўцы, чакалі ўзыходу сонца. Паміж сабою вяскоўцы называлі камень Дажджбогавым, Святым, Богавым. Здаецца, якую назву не пакладзі ў аснову, а ўсё роўна яна падкрэслівае святасць валуна.
    Была свая, своеасаблівая сімвалічная працэдура, навату падыходзе да каменя. Спачатку той, хто прыходзіў да свяшчэннага валуна, клаў прынесеную з сабою ахвяру (выбіралася яна адвольна і самім наведвальнікам ці наведвальніцай), «старанна ахвяраваўся». Для гэтага ахвяра клалася ў адну з лунак («слядок на камені»), Пасля гэтага чалавек ішоў да вады і не спяшаючыся рукою наліваў ваду ў адну з лунак. Потым, перачакаўшы непрацяглы час, шэпчучы абавязковую замову і тройчы перажагнуўшыся (вось яно і незаўважна традыцыйнае спалучэнне язычніцтва і хрысціянства!), старанна браліся абмываць свае балючыя месцы, хто руку, хто нагу, хто стараўся абліць вадою спіну, якая не давала спакою падчас працы.
    Асабліва падкрэслівалася тое, што Дажджбогаў камень быў не надта патрабавальны ў плане паднашэнняў і яму можна было прынесці «задобрыванне» на ўласны выбар. He надта нешта ўжо такое падбіралі: ішоў з хаты, то і нёс з сабою хатняе, а калі выпадала патрапіць з лесу, лугу, поля, то стараліся ўзяць тое, што адметнае траплялася на вочы: грошы, хусцінкі, тканіну, садавіну, пернікі і іншае печыва, ягады, кветкі, вянкі. Кожны з тых, хто прыходзіў, падыходзіў са сваёй просьбай, была ў чалавека надзея, што на гэты раз усё можа спраўдзіцца, толькі неабходна сур’ёзна да ўсяго паставіцца. А ў сялянскім жыцці просьбаў заўсёды хапала выратаваць адхваробы («ад нядугаў»), паставіць на ногі людзей і жывёлу, наслаць на палі-агароды ціхі і не заліўны дождж, тую вільгаць, «якая палівае, а не ламае...» [Тамсама, с. 127],
    Некаторыя прыгадвалі яшчэ і тое, што, вярнуўшыся ад каменя дамоў, абавязкова шапталі малітвы ля сваіх дамашніх абразоў, нібы тым самым «замацоўваючы» гэты зварот да даўняга каменнага боства. Зноў жа людзі працы ва ўсім за лепшае бачылі пагаджацца, а не імкнуцца канфліктаваць, «хапацца адразуза чубы».
    Дажджбогаў камень на Лагойшчыне.
    Фотаздымак Я. Ненадаўца
    «Сцвярджалі, што зварот да Дажджбогавага каменя надта дапамагаў у працяглую засуху. Калі стваралася напружаная сітуацыя ў прыродзе, калі ў полі расло-прабівалася толькі зелле, а пра будучы ўраджай і гаворкі ніякай не заходзіла ўвогуле, тады мясцовыя жанчыны (толькі яны і ніхто болей!) дзейнічалі па старадаўняй завядзёнцы выклікання ("заклікання”) дажджу. У аснове ўвогуле ляжаў абрадавы звычай выклікання дажджу ў пэўнай мясцовасці, і зафіксаваны ён быў яшчэ некалькі стагоддзяў таму назад. Адна са старэйшых жанчын паселішча абыходзіла яго і збірала сабе “кампанію”, у якую ўваходзіла дзевяць жанчын (абавязкова, каб гэта былі ўдовы і не першы год). Яны нарыхтоўвалі моцныя калы ў свой рост, з імі ў прыцемку сунуліся да Дажджбогавага валуна. Стараліся пры гэтым не размаўляць, каб не выдаваць увогуле сваёй прысутнасці. Падышоўшы да валуна, акружалі яго з усіх бакоў, заганялі калы пад камлыгу і стараліся падважыць («зрушыць з ягонага ранейшага месца»), Спробы паўтараліся да таго часу, пакуль на самой справе камень “не завісаў” на калах. Лічылі, што раз так зрабілі, як ад іх патрабаваў старадаўні звычай, то на трэці дзень (“на трэція суткі”)
    ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
    абавязкова павінен быў прыпусціць добры дождж, закліканы для наталення глебы. Пасля таго як дождж болей не быў патрэбны, жанчыны разбіралі свае калы па падворках, а прынёсшы іхдамоў, папярэджвалі сваіх хатніх, не чапаць калы без дай прычыны, бо ў іх ад гэтага моманту тоіцца вялікая чарадзейная сіла і, выпусціўшы яе нават незнарок, можна было нарабіць вялікай бяды» [28, с. 65],
    Падкрэслівалі, што калі звярталіся да Дажджбогавага каменя, то рабілі гэта не проста моўчкі, а старанна прамаўляючы словы спецыяльнай замовы: «Божачка, дапамажы! Дожджычак прынясі! Аддай нам з-за хмар ненатольны нябесны дар!» Нам падаецца, што ў такіх выпадках даволі часта мелі месца моўныя імправізацыі кожнага чалавека паасобку. Мабыць, лічылі, што галоўнае было прашаптаць, а якужо атрымлівалася далей, то гэта не мела ўвогуле вялікага значэння. Э. Ляўкоў апісвае ў сваёй кнізе выпадак, які нібыта здарыўся з мясцовым панам у Бабрах. Будаваў, кажуць, той гаспадар сабе дом у паселішчы. Для трываласці вырашыў зрушыць з месца славуты Дажджбогаў камень і пасля гэтага пакласці яго пад кут у падмурку. Як пану захацелася, так і зрабілася. Тым болей што ягоную волю выконвалі майстры, а не ён сам. Але ў падмурку камень зрабіўся сырым, вільготным, пастаянна «нібыта плакаў горкімі слязьмі...». Вугал таго палацака пачаў адразу ж гніць, і ад яго пацягнуліся падцёкі гнілой вады па ўсім збудаванні. He ведаў гаспадар, што і рабіць, якім чынам ямутрэба ратавацца. Ужо і па бліжэйшых вёсках да знаўцаў хадзіў, але тыя толькі плячыма перабіралі, маўляў нічога не ведаем. Адзін са старых толькі буркнуў нехаця: «Пачакай, пакуль выйсце табе самому ў сне не прысніцца...» На самой справе ўсё так і здарылася: аднае ночы нехта моцна пагрукаў у аканіцу і пракрычаў, каб пан завёз камень на ранейшае месца, a то далей пойдуць яшчэ большыя беды. Сонца толькі з-за блізкага лесу выглядвала, а майстры ўжо пагрузілі камень на вялізны воз і павезлі яго туды, дзе ён яшчэ зусім нядаўна ляжаў. Цікавым аказалася і тое, што калі камлыгу везлі на будоўлю, то чацьвёра коней ледзьве выжыльваліся ва ўпражцы, а назад, то і адзін запроста справіўся [22, с. 167], Ясная справа, што ў любым вусна-паэтычным творы, дзе асуджалася ці высмейваліся людская сквапнасць, хцівасць і крывадушнасць, абавязкова рабіўся акцэнт на тое, што за такія спробы, за старанне ўсё рабіць толькі дзеля сябе і ўласных інтарэсаў, не ўлічваючы традыцыйнасць народных поглядаў і інтарэсаў, пагражала далейшым пакараннем для ўдзельнікаў. ІУІаляваліся такія сцэны, адпаведна, з перабольшваннем (гіпербалізацыяй) ці са змяншэннем (літоталізацыяй), каб лішні раз указаць на тое, якая «страшная» атрымлівалася сітуацыя.