• Часопісы
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    Калі запальвалася вогнішча, то на ім спальвалася не толькі старое і непатрэбнае хатняе начынне, але і некаторыя рэчы моцна хворых людзей (бялізна). Лічылася, што разам з імі на агонь перакінецца і цяжкавылечная хвароба, а самі людзі, наадварот, назаўсёды ачысцяцца. 3 мэтай ачышчэння пераскоквалі праз вогнішча хлопцы і дзяўчаты. Рабілі яны гэта як у адзіночку, так і парамі. Звычайна тыя, каторыя і надалей збіраліся быць «у пары», скакалі разам, каб ачысціць сваю будучую сям’ю ад злых вачэй, ад уплываў «чорных» чараўнікоў. Нельга не адзначыць і тое, што даўней усё рабілася ў адпаведным парадку, нічога нельга было перамяніць, бо ўсё тады б губляла сваю чарадзейную сілу. А. Багдановіч адзначаў: «Пасля першых песень вакол купальскага вогнішча моладзь пачынала скакаць праз агонь, каб ачысціць сябе і захаваць ад "немачы, сказы, намоў”. Затым дзяўчаты ў вянках з кветак і жытніх каласоў станавіліся ўперамешку з хлопцамі і састаўлялі новы карагод, кружыліся і спявалі купалінкі. Потым з карагода выходзіла адна з сасва-
    таных дзяўчат (яны звычайна загадзя запасаліся кавалкам тонкага палатна або ручніком). Карагод пачынаў спяваць: “Ішла Купалка сялом, закрыўшы вочкі чубром, чубром". Затым купальшчыца выбірала сабе да пары хлопца (раней хто першым трапляўся, пазней каханага). Абраны здымаў з купальшчыцы пакрывала і павязваў сабе праз плячо або на рукаў, як на вяселлі. Карагоду гэты час спяваў песню “На моры вутка купалася”, у якой дзяўчына журылася над дарамі таму, што яны “хоць прадзены не снованы, хоць снованы дык не тканы, а хоць тканы не белены...” Затым спявалася іншае купальскія паважныя і жартоўныя песні. У гэтай частцы ўрачыстасці праглядвалі абрадавыя матывы кахання, заляцання.
    Наступныя этапы святкавання купанне на зары ў рацэ, пусканне вянкоў на ваду, сустрэча ўзыходу сонца. У купанні, качанні ў янаўскай pace бачылі магчымасць набрацца здароўя, пазбегнуць хвароб, зрабіцца недаступнымі розным чарам» [22, с. 71],
    Колькі існуе чалавецтва, столькі яно спрабуе зазірнуцьу будучыню, такая ўжо цікаўная натура ў чалавека, што хочацца яму ведаць, як жа будуць разгортвацца падзеі. Купальская варажба, чараўніцтва таксама звязаны з імкненнем людзей прадугадаць, што ж будзе заўтра. Праўда, варажба тут значна звужана, бо застаецца толькі чысты аспект (сямейны), прычым тых сем'яў, якія яшчэ не ўтвораны.
    Прысутнічаюць у купальскім абрадзе нязменна і магічныя лічбы. П. Бяссонаў пісаў: «Паводле міфалагічных уяўленняў, сонца едзе да свайго мужа на трох конях, запрэжаных у калясніцу: залатым, срэбным, пярловым і сыпле з калясніцы промні і іскры. Адсюль і ўражанне, што яны ўзыходзяць іграючы». Але, як бачым, даследчык не ўдакладняе, хто, паводле яго даных, быў мужам самога сонца, бо паводле ўсё той жа народнай міфалогіі ім магло з’яўляцца неба.
    Сярод нашых далёкіх продкаў купальская ноч вылучалася празмерным багаццем неверагодных і фантастычных павер'яў і паданняў. Пералічыць іх усе амаль немагчыма, таму спынімся на больш вядомых і папулярных. Праўда, і тут ужо ў некаторых выпадках згублены першасныя карані, якія б маглі дакладна растлумачыць узнікненне таго ці іншага павер’я або падання. Здараецца, што нават сяродусходнеславянскіх народаў сустракаюцца выключныя варыянты. Напрыклад, у рускай міфалогіі захавалася наступнае сведчанне: «У аснове міфа, які рэканструюецца па шматлікіх купальскіх песнях і іншых фальклорных тэкстах, ляжыць матыў кровазмяшальнай жаніцьбы брата з сястрою, якая ўвасабляецца двухколеравай кветкай іван-ды-мар’я важнейшым сімвалам купальскіх абрадаў; жоўты колер увасабляе аднаго з іх, сіні другога. У адным
    ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
    з варыянтаў міфа братзбіраецца забіць сястру-спакушальніцу, а яна просіць пасадзіць кветкі на яе магіле» [29, с. 563]. Папулярнейшы на самай справе варыянт, але ж у беларускай народнай міфалогіі ён адсутнічае.
    Адной з самых распаўсюджаных тэм, якая надзвычай шырока прадстаўлена ў нацыянальнай міфалогіі, з’яўляецца тэма адшукання скарбаўбагаццяў, якія ў купальскую ноч асацыююцца з адшуканнем папарацькветкі.
    Маці-прырода гэта жыццёвая аснова, фарміраваныя «натуральныя» пачуцці чалавека да яе выступаюць як пасіўныя, сузіральныя: прырода стварае ўсё на свеце, а чалавек толькі прымае яе багацці, адкрывае яе прыгажосць. У прыродзе, правільна заўважылі нашы продкі, тоіцца вялікая стваральная сіла. Але чаму менавіта з папараццю звязвалі паданні і павер'і адносна адшукання кветкі, якая нібыта надавала яеўладальніку казачную здольнасць да ўзбагачэння, а самае галоўнае да прадбачання лёсу? На гэтае пытанне цяпер немагчыма адказаць адназначна. Тым не меней нам здаецца, што тут пераклікаецца матыў абнаўлення і шанавання свяшчэннага агню, ягоных ачышчальных і засцерагальных функцый. Можна прыгадацьтой перыяд, калі свяшчэнны агонь на капішчах раскладваўся ў форме васьмівугольніка, або, як яшчэ яго называлі, «Перуновага цвету». Нельга не згадаць і пра тое, што, калі маланка білаў вершаліны магутных дубоў, сцвярджалі, быццам яны цвілі «Перуновым цветам». Паводле некаторых міфалагічных сцвярджэнняў, менавіта дуб і папаратнік з’яўляліся «пасланнікамі» грознага і ўсёмагутнага бога Перуна на зямлі. Зафіксавана таксама і такая з’ява, як выслоўі тыпу «Пярун на зямлю срэбра кінуў», «Пярун багаццем шпурляе», “Перунова золата закапана”, "Каб цябе Пярун золатам у зямлю ўвагнаў!” Прамая аналогія са “стрэламі” вогнеімгненнага Перуна, якія ўпіваліся ў дрэвы, будынкі, зямлю, а ў вачах патрыярхальнага чалавека яны былі яшчэ і захавальнікамі скарбаў. Скарб гэтакі адшукваць трэба было толькі там, дзе «расцвітала» папараць-кветка. Там, значыць, Перуноў скарб сам вылазіў наверх і прасіўся ў рукі. Безумоўна, народныя дарадцы свядома абмежавалі адшуканне скарбаў, цудадзейнай кветкі толькі адной ноччу купальскай, а калі яшчэ больш дакладна, дык ад паўночы да досвітку. Паступова першапачатковы міфалагічны аспект набываў яркую сацыяльную накіраванасць. На гэта актыўна ўплывалі тыя сацыяльныя падзеі, якія адбываліся ў грамадстве. Безумоўна, калі грамадства было падзелена на бедных і багатых, дык і ўладальнікам чароўнай кветкі мог стаць толькі нехта з іх. Але гэта яшчэ не ўсё. Старажытныя продкі называлі яе па-рознаму: плакун-трава, скакун-трава, разрыў-трава, адаленьтрава, святло-кветка, жар-кветка, агонь-кветка, але ўсё ж, найчасцей,
    папараць-кветка. Паводле народнага павер’я, папараць-кветка давалася ў рукі толькі беднаму гаспадару. Калі ж багаты спрабаваў завалодаць ёю і нарэшце яму гэта ўдавалася, то потым ён і сам не рад быў такому набытку усё ў ягоных руках дзейнічала наадварот і было накіравана супраць яго самога: пошасць нападала на жывёлу, хварэлі родныя і блізкія, нічога станоўчага не атрымлівалася з прыбыткам і г. д. Абавязкова папярэджвалі, што знайсці папараць-кветку можна галоўным чынам толькі выпадкова.
    Сустракаліся выпадкі, што ў лапаць быццам бы магло адначасова забіцца некалькі кветачак і, адпаведна, такі валадар меў яшчэ большыя чарадзейныя сілы і ўласцівасці. Мэтанакіраванае адшуканне ні да чаго добрага не прыводзіла. Гэты купальскі матыў надзвычай стары, чаго не скажаш пра першыя запісы паданняў і павер’яў, якія тлумачылі паходжанне скарбаў або іх знаходжанне, бо такія вусна-паэтычныя адзінкі зафіксавалі толькі ў 30-40 гадах XIX стагоддзя.
    Гэтая фантастычная кветка распускаецца глыбокай ноччутолькі раз у год, 24 чэрвеня на Івана Купалу, у той момант, як Пярун выходзіць на бітву з дэманалагічнымі сіламі, якія спынялі калясніцу сонца. Недзе ў той самы момант ад магутных удараў Перуна разыходзілася зямля, і людзям адкрываліся захаваныя ў ёй каштоўнасці. Вывернутыя на паверхню зямлі, яны гараць сінімі заклікальнымі агеньчыкамі. Паводле легендаў, папаратнікавая пупышка заўсёды разрываецца з шумам і трэскам. I ўсяго за нейкае імгненне ўзнікала-вырастала незвычайнай прыгажосці залатая кветка, ад якой нельга было адарваць вачэй. Яна свяцілася, гарэла чырвова-крывавым полымем і так ярка, што праз кароткі прамежак часу вочы самі па сабе слеплі. Чорная, непраглядная ноч станавілася ясным днём. Над кожнаю Перуноваю кветкаю стаіць нячысцік ці «цэлая плойма нячысцікаў», якія пільна вартуюць патаемны дарунак, не даюць магчымасці кожнаму ахвотнаму авалодаць скарбам і кветкай. Была зафіксавана і такая гісторыя, што, маўляў, чалавек, які думае пра раптоўнае ўзбагачэнне, павінен напярэдадні Купалля ісці ў лес, выбраць куст папаратніку, абвесці вакол яго кола, сесці ў сярэдзіну і, не зводзячы вачэй з куста, чакаць патрэбнага моманту. Зрэдчас гэтую кветку называлі яшчэ «перанос-травой», ці «скакун-травой», бо яна быццам бы здольная сама пералятаць на вялікія адлегласці і разбураць усемагчымыя перашкоды. Згадвалася і «разрыў-трава», за якой асабліва палявалі рабаўнікі-разбойнікі, бо яна ім дужа дапамагала ў іхніх зладзейскіх справах. Калі некаму з іх шанцавала, і ён знаходзіў »разрыў-траву», то яны разразалі сабе палец, у рану ўкладвалі крышачку траўкі і чакалі, пакуль рана загоіцца. Далей ад аднаго дотыку такім пальцам з дзвярэй
    ЯПІЗІЛІУЫ 15W3H15IAIVXVS
    спадалі-разбіваліся самыя вялікія і надзейныя замкі, развальваліся турэмныя сцены. Неўтаймавальная сіла, але і кветку здабыць было надзвычай цяжка: напярэдадні купальскай ночы неабходны было забрацца ў непралазны гушчар і касіцьтам траву, пакуль не перарвецца каса гэта здарыцца ад таго, што яна натрапіла на разрыў-траву. Потым сабраць усю траву і кінуць яе ў рэчку ці ў ручай. Уся звычайная трава паплыве ўніз па цячэнні, а разрыў-трава супраць плыні. Гэтую траву і трэба хапаць, бо яна праз колькі хвілін увогуле знікне.
    Да купальскіх кветак адносілася і так званая плакун-трава, якую можна здабыць толькі на золку купальскага дня. Гэтай кветцы прыпісвалася ўнікальная здольнасць яна сунімала злых духаў, прымушала іх выконваць волю людзей, а яшчэ не давала волі чараўнікам ды злым варажбітам, «замыкала ім зубы і рукі». Мала гэтага, крыж, зроблены з плакун-травы і надзеты на шыю сумленнага хрысціяніна, пазбаўляе яго ад уздзеяння ўсемагчымых злых духаў. Нават сам усёмагутны д’ябал за лепшае лічыў не ўступаць у своеасаблівую барацьбу з купальскай кветкай. Яна прымушае плакаць дажджавыя хмары, гэта значыць ад яе сілы плакалі злыя духі. Плакун, як і папараць-кветка, адкрывае скарбы, схаваныя глыбока падзямлёю.