• Часопісы
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    Амаль паўсюдна на Гомельшчыне вядома легенда пра славуты Цітаў камень, які, паводле сцверджанняў мясцовых жыхароў, раней мог свабодна перамяшчацца з аднаго месца на другое і ўвесь час павялічваўся ў памерах (дарэчы, ён з двух бакоў акуратна абчасаны. A. Н., Я. Н.). Людзі сцвярджалі, што гэты валун вельмі дапамагаў сялянам, асабліва бедным. Калі не было чалавеку чаго есці ці апрануць, трэба было толькі звярнуцца да каменя, і ён адразу ж выручаў карміў, паіў, апранаў, прычым усе гэтыя паслугі валун аказваў задарма.
    У навуковай літаратуры можна знайсці і іншыя выказванні, якія лішні раз падкрэсліваюць святасць асобных камянёў. «У Магілёўскай губерні апавядаюць аб камянях-краўцах, маўляў, патрэбна толькі з вечара пакласці на гэты камень сукно і сказаць, што сшыць, а да раніцы вопратка будзе гатова. Некаторыя камяні карыстаюцца шанаваннем і прыцягваюць да сябе прыхільнікаў» [25, с. 4],
    Згадванне шматлікіх камянёў-краўцоў і камянёў-шаўцоў сведчыць пра тое, што гэты сюжэт быў надзвычай пашыраны ў вусна-паэтычнай творчасці беларусаў. Можна прывесці некалькі прыкладаў. «У Вароніне, кала Сякірына. Ёсць камень кала ракі, над вірам. Там, гавораць, бывала, шыў нехта. Верна, чорт, хто ж там болі? Вот, прынясі сукно ці што сабе другое, ды палож на камені, грошы палож пятак ад штукі не трэба ні мераць, нічога, чараз ноч будзець гатова. Ну, й шыў ён гэдак доўга. Але раз адна баба прынесла сукно, палажыла на камень ды кажыць:
    -	Пашый мне не тое, не гэта.
    Ён узяў і пашыў ёй ні тое, ні гэта: адзін рукаў у плячо ўшыў, а другі адзаду. I бросіў шыць з таго; і цяпер не шыець. Дык і цяпер яшчэ ёсць логавішча, што ён сядзеў, і кажуць, знашны былі ножні і ўсё кравецкае, струмэнт, але цяпер мохам ён парос, дык толькі адно логавішча знашно» [20, с. 353-354].
    Што самае цікавае, у фальклорных творах абавязкова падкрэсліваецца, што здарылася ўсё гэта быццам бы і вельмі даўно і, разам з тым, засталіся сведкі, іхнія сведчанні, на бліжэйшай мясцовасці запроста маглі паказацьтое месца, дзе ляжаў некалі легендарны камень. Тут дзейнічала характэрная рыса фальклору пераемнасць. Калі ад аднаго пакалення да другога перадаваліся звесткі, цікавыя сюжэты, якія падкрэслівалі багацце духоўнага свету нашых продкаў, якое назіралася, здавалася б, у самым звычайным і будзённым. Умелі яны з гэтага простага стварыць захапляльнае. «У нашым баку многа ё камняў... На іх каплічкі строяць. Адзін такі камень... увесь на літарах. I толькі трох слоў не разабраць. А калі б разабралі, да ба зналі, як на том свеце, як на етам. Такі камень е ў Васілевічах Мазырскага павета.
    qtimvu 5W3HB^iv>ive
    А ў Славені дак е такі камень-кравец. Ён усім адзежу шыў. Як прынясе хто сукно да скажа:
    -	Сцяпан, сшый мне кафтан! Дак ён і сшые.
    Звечара сукно палажы, а нарання й гатова. Дак адна баба прынесла раз сукно да й кажа:
    -	Сцяпан, сшый мне ні тое, ні сёе.
    Назаўтра прыходзя агу! Адзін рукаў там, дзе трэба, а другі на поле, унізу.
    Ну й годзе з тых пор шыць. А ножні й цяпер на ім знашны» [«Каменькравец» [Тамсама, с. 354].
    Іншым разам падкрэслівалася не тое, што камень быў краўцом ці шаўцом, а ў назве захоўвалася ўказанне на «цудадзейнасць» валуна. Ягоную начную працу мясцовы люд адносіў да самых, што ні на ёсць, «цудаў». У іх верылі. Прычым, верылі без сумневу, безагаворачна, бо лічылі, што калі пачнеш сумнявацца, то тады камень таксама можа павесці сябе па-іншаму і перастаць выконваць людскія замовы («Цудадзейны камень»), Што немалаважна адзначыць, то ўсе камяні, звязаныя ў народзе з шавецкім і кравецкім промысламі, Э. Ляўкоў адносіць да валуноў, якія мелі трывалыя адносіны з нячыстай сілай. У ягоным светапоглядзе знайшло адбітак позняе хрысціянскае трактаванне такой справы: калі нешта, што можна было падаваць як незвычайнае, царкоўнікамі адразу ж прылічвалася да праяў чараўніцтва. «У Ашмянскім павеце, за мястэчкам Смаргоні, пры Мінскай паштовай дарозе, на лузе ляжыць камень даўжынёй пяць аршын, шырынёй чатыры. Далей, за Смаргонямі, ёсць камень яшчэ большы за гэты... Ад яго і бліжняе мястэчка завецца Камень... Пра гэты больш камень расказвалі, што нібы ў даўнія часы, калі хто пакладзе на яго два злотых (30 капеек серабром), дык, вярнуўшыся дадому, знаходзіў боты, якія невядома адкуль узяліся» [Тамсама].
    У некаторых паданнях гаварылася пра тое, што, звяртаючыся да каменя з замовай, неабходна было памятаць яшчэ і пра пэўныя ўмовы, без якіх ён не мог спакойна працаваць, бо тады адчуваў на сабе нейкі непажаданы ўплыў, найперш, рэлігійна-царкоўны. Так у выніку і атрымалася, што менавіта свяшчэннікі паклалі канец бескарыслівай працы каменнага шаўца на карысць простых людзей («Камень-шавец»). «Невялікае мястэчка Камень названа так ад вялікага каменя, які знаходзіцца непадалёку на вельмі відным месцы. Пра той камень расказваюць такую гісторыю. У ім, у камені, жыў шавец. Дзвярэй у яго хаце не было, а было толькі адно акенца, хоць цяпер ад гэтага акенца і слядоў няма. Усякаму, каму трэба былі боты, варта было падысці да акенца,
    сказаць аб сваім жаданні, назначыць час і пакласці грошы, колькі невядома, а вядома толькі, што лішка выкідалася праз акенца, і абутак быў гатовы ў свой час. Боты былі цудадзейныя: іх можна было насіць пятнаццаць гадоў і чым часцей бываць на ігрышчах, тым лепш, але толькі з умоваю не хадзіць у царкву, там яны адразу распадаліся на дробныя кавалкі. Свяшчэннікі, угледзеўшы ў гэтым шаўцы злога духа, сатварылі заклён над каменем, і з таго часу спыніўся выраб цудадзейных ботаў. Самога шаўца ніхто не бачыў, ніхто з ім не гаварыў, і хто ён такі застаецца таямніцай» [Тамсама, с. 354-355].
    У Э. Ляўкова пра гэтакую сумную падзею і распавядаецца значна трагічней: «Толькі аднойчы п’яны жартаўнік папрасіў зрабіць яму “ні тое, ні сёе”. Пакрыўдзіўся камень перастаў шыць. Даведалася пра гэта Улляна, прыбегла ў поле. Упала на камень і доўга горка плакала. Але той маўчаў. Цяклі слёзы па гладкіх баках каменя на зямлю, збіраліся ў ручаі, раку. Толькі вецер шумеўу кронах навакольных дрэў: “Ву-у-лля-на... Ву-у-лля...” 3 таго часу і сталі называць раку Вулля або Вялля (Вілія)» [22, с. 135].
    Ці вось такі распаўсюджаны варыянт: «У Ашмянскім павеце, за мястэчкам Смаргонь, пры Мінскай паштовай дарозе, на лузеляжыць камень пяць аршын, шырынёй чатыры. Далей за Смаргонямі ёсць камень яшчэ большы за гэты... Ад яго і бліжняе мястэчка завецца Камень... Пра гэты большы камень расказвалі, што нібы ў даўнія часы, калі хто пакладзе на яго два злотых, дык, вярнуўшыся дадому, знаходзіў боты, якія невядома адкуль узяліся» [25, с. 5],
    Агульнавядомы сюжэт, паводле якога вынікала, што пярэчанне царкоўным уладам, царкоўнікам, выступленне супраць строгіх хрысціянскіх канонаў, заўсёды сурова каралася. Сурова і павучальна. «Усім астатнім на навуку!» Каб ведалі, як у нечым сумнявацца, спрабаваць насміхацца, недавяраць царкоўнаму вучэнню і г. д. Самае галоўнае, што пры такім пакаранні заўсёды знаходзіліся абавязковыя сведкі, якія запроста маглі засведчыць тое, што тут адбылося на самой справе, каб потым пераказаць сваім нашчадкам. Мала таго: у народзе таго шаўца называлі «філосафам», штоўтыя часы сярод простага люду заўсёды асацыявалася «з адмаўленнем усяго святога...» («Пра камень Гомсін»), «Каля мястэчка Кура, у дзевяці вёрстах ад павятовага горада Вілейкі, на полі ляжыць здаравенны камень, які завецца Гомсін. Сяляне расказваюць, што на гэтым месцы даўным-даўно жыў шавец Гомсін. Ён быў філосаф, ні ўва што не верыў, не хадзіў у царкву і не пільнаваўся свят. I вось на Вялікдзень Гомсін разважыў так: калі ў будзень ён можа пашыць адну пару ботаў, дык у Вялікдзень пашыць дзве пары. Сказаўшы пра гэта сваім і суседзям, ён заўзята пачаў рабіць, яшчэ і пасмейваючыся з тых,
    qMLSIAlVU BVV3Hl5IAIV>IVe
    што пайшлі ў царкву, маўляў, тады, як яны марнуюць час, ён у той дзеньудвая больш зробіць.
    Вось народ валіць ужо з царквы, а Гомсін усё яшчэ сядзіць за работай. Але яктолькі людзі падышлі да яго хаты, на ясным блакітным небе раптам з’явілася грозная хмара, лінуў дождж і ў той жа час грымнуў гром у хату самога Гомсіна. Уражаныя і аслепленыя так нечакана бліснуўшай маланкай, людзі пападалі на калені і закрылі вочы рукамі. Калі ж усё сціхла і крыху заспакоеныя людзі адкрылі вочы, які жах іх ахапіў, калі не ўгледзелі ні хаты Гомсіна, ні яго самога, нібы ніколі іх і не было. На тым жа месцы, дзе была хата, ляжаў вялікі камень, як нямы сведка грознай падзеі...
    Каменьтой і зараз ляжыць. Многія з сялян упэўнены, што... нахіліўшыся да камня, чуюць, як спявае певень і стучыць шавецкі малаток. Яшчэ сцвярджаюць, што амаль штолета ў гэты камень ударае гром, а ён і сапраўды ў многіх месцах патрэсканы» [20, с. 355].
    А вось пра што згадваў М. Мялешка: «Каля вёскі Рудабелкі б. Бабруйскага павета знаходзіцца камень, які, згодна з народным паданнем, дапамагае ад хваробы вачэй і інш. Пры царкве ў в. Горках Дзеравенскай воласці Слонімскага павета Горадзенскай губ. некалі стаяў вялікі камень накшталт калоны. Гэты камень расшчапіўся на тры часткі. Верхняя частка, затрымаўшыся ў сваёй аснове, адным канцом абаперлася на зямлю так, што пад каменем утварыўся праход, праз які даўней мог лёгка праходзіць чалавек. Камень гэты ў народзе лічыцца ўбогаяўлёным, і некаторыя святыя (у значэнні вернікі. A. Н., Я. Н.) людзі, стаўшы на калені, праходзілі пад ім, веруючы, што камень дасць ім жаданую дапамагу. Надзвычай цікавы камень гэтай групы знаходзіцца каля м-ка Пагост на Случы, Слуцкага павета ў Дарогінскай парафіі, у Мардвілаўскім лесе. Гэты аграмадзісты валун мае форму ўсечанае піраміды, пляцоўка піраміды мае да 4 метраў у квадраце. Пасярэдзіне гэтае пляцоўкі праз невялікую атворыну б’е фантанам халодная крынічная вада. На “Макавея” каля каменя адбываецца сход народа, які прыходзіць кланяцца каменю: цалуюць яго і п’юць ваду. У часе апошняй вайны (маецца на ўвазе Першая сусветная вайна. A. Н., Я. Н.) адзін ваенны інжынер меўся ўзарваць яго, але народ, зышоўшыся, упрасіў не чапаць каменя» [25, с. 6].
    
    ШШІЛ
    ■
    ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
    
    МАГУТНЫЯ ЯЗЫЧНІЦКІЯ БОСТВЫ
    IІХНІЯ СУВЯЗІ 3 КАМЯНЯМІ
    Агульнавядома, што дакладных звестак пра нашых продкаў-язычнікаў вельмі мала, ды і тыя надзвычай моцна дэфармаваныя часам, падзеямі, уплывамі, увядзеннем хрысціянства на спрадвечна нашых землях. Усё гэта накладвала (і наклала!) значны адбітак на светапогляд продкаў. Таму светапогляд і светаўспрыманне далёкіх прашчураў застаюцца для нас, сённяшніх, той таямнічай схованкай, да якой амаль немагчыма дабрацца. Трэба абавязкова ўлічваць і тую акалічнасць, што як бы мы не імкнуліся, але ўсё роўна так і не зможам прасякнуцца той надзвычай далёкай ад нас своеасаблівай сістэмай каштоўнасцей, зажыць ужо зніклым адчуваннем свету, які некалі існаваў, напоўніцу квітнеў, але да драбніц растварыўся ў часавай прасторы.