Закамянелая памяць
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 239с.
Мінск 2023
Сімвал валькнут традыцыйна адносяць да скандынаўскай культуры, аднак у некаторых першакрыніцах можна сустрэць думку, што дадзены знак мае куды як больш старажытныя карані старажытнагрэчаскія ці яшчэ больш архаічныя егіпецкія. I хутчэй за ўсё гэта праўда.
Знаходка валькнута ў выяўленчым мастацтве многіх народаў і адлюстраванне яго побач са скандынаўскім богам Одзінам гаворыць пра тое, што гэты сімвал спадчына агульная, усіх жыхароў Еўропы. Але што ён азначаў у іх? Валькнут уяўляе сабою пераплеценыя лініі, якія складаюцца ўтры трохвугольнікі. Амаль як на Вафельным камені. Такая канфігурацыя здаўна называецца «вузлом забітых» ці «вузлом абраных».
Гэты магічны сімвал па сённяшні дзень выкарыстоўваецца ў якасці абярэга, але сустракаюцца таксама тэорыі аб непажаданым нашэнні валькнута жывым чалавекам. Валькнут часцей за ўсё сустракаецца на рунічных камянях, выявах бітваў ці смяротных пакаранняў. Таксама гэтакі знак знаходзяць і на рытуальных прыладах для пахаванняў. Тут прасочваецца адназначная яго сувязь з пазамагільным светам, з багамі.
Традыцыйна гэты сімвал выбіваўся на ахвярных камянях, якія ўжываліся для здзяйснення пакарання «крывавы арол», калі ў ходзе пакарання ворага яшчэ жывому чалавеку рассякалі рэбры, выварочвалі іх у бакі і даставалі лёгкія. Апошнія клалі на плечы ахвяры, каб былі падобныя да крылаў. Такі бязлітасны спосаб пакарання прымяняўся да ворагаў, палоненых у ходзе войнаў, а ў некаторых першакрыніцах ён апісваўся як спосаб пакарання за забойства. Гэта лічылася прынясеннем ахвяры Одзіну, таму валькнут, як непазбежны атрыбуттакога пакарання, і звязваюць з гэтым богам.
ЯПВІЛУй L5VV3HESlAJV>IVe
Па значэнні валькнут, хутчэй за ўсё, адлюстроўваў нейкі «шлях воіна» адзямнога існавання да Вальхалы і сустрэчы з Одзінам.
Таксама археолагі знаходзілі валькнут на зброі і даспехах. Мяркуюць, што такі знак таксама наносіўся ў якасці рытуальнай татуіроўкі воінам, якіх пасылалі ў бой і з якога амаль не заставалася шанцаў вярнуцца жывым. Верагодна, што такім чынам воінаў загадзя рыхтавалі да пазамагільнага жыцця. Дакладнае значэнне тэрміна «валькнут» «вузел загінулых (воінаў)». Але чаму менавіта тры раўнабедраныя трохвугольнікі, сплеценыя разам?
Здаецца, што гэты сімвал быў пераняты ад папярэдніх пакаленняў як сувязь з багамі. Такія бачылі на караблях прышэльцаў? Таму што недарма загінулыя воіны накіроўваліся ў Вальхалу да багоў, каб баляваць разам з імі. Гэтае месца знаходзіцца ў Асгардзе нябесным горадзе, дзе жывуць багі. Вальхалай кіруе вярхоўны ас Одзін. Значэнне валькнута аб'яднанне свету людзей (Мідгарда), багоў (Асгарда) і мёртвых (Хельхейма).
Значэнне валькнута часта тлумачаць тым, што яно асацыюецца з трыма багінямі лёсу Урд («мінулае»), Вердандзі («сапраўднае») і Скульд («будучае»), паколькі ў ім аб’ядноўваюцца тры трохвугольнікі. Але гэта ўсяго толькі позняя версія, а сам сімвал існаваў яшчэ задоўга да з'яўлення ўсёй скандынаўскай міфалогіі. Таксама гэтак як і старажытныя яўрэі не ведалі дакладнага тлумачэння трохвугольніка Зоркі Давіда, так і старажытныя скандынавы не маглі дакладна перадаць сэнс трохвугольніка Одзіна. Гэтыя сімвалы яны атрымалі ў спадчыну, калі і іўдзеі, і старажытныя германцы былі адным народам. Формы арыгінальнага сімвала з часамі змяніліся, але сэнс правільныя трохвугольнікі, сплеценыя разам не. I верагодна, што Вафельны камень на самой справе мае адносіны і да валькнута, і да Зоркі Давіда. Але выразнага адказу пакуль што няма. Усяго толькі захапляльная гіпотэза...
Узрост каменя ацэньваюць у 300 мільёнаў гадоў няўжо продкі людзей існавалі ўжо тады? [19, с. 9]
Чарговая загадка, над якой выпадае добра падумаць, каб прыйсці да нейкай праўдападобнай высновы.
У выданні выкарыстаны фотаздымкі з кнігі Э. Ляўкова «Маўклівыя сведкі мінуўшчыны» (1992) і з асабістага архіва Я. Ненадаўца.
ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
КАМЕННЫЯ ТРАДЫЦЫІ
Ў МІФАЛОГІІІНШЫХ НАРОДАЎ
LLI мат гаварылася пра чарадзейнасць і цудадзейнасць, пра сумеснае існаванне багоў і людзей, якія не толькі жылі побач, але і вялі кровапралітныя войны паміж сабою. «Але племя багіні Дану нядоўга карысталася гэтай чароўнай крыніцай. Пра яе існаванне вельмі хутка даведаўся малады правадыр фамораў, Актрыалах, сын Індэха. Ён са сваім сябрам вырашылі ноччу накіравацца да крыніцы. Сябры прыхапілі з сабою агромністыя камяні з дна ракі Дроўс. Падышоўшы да крыніцы, яны скінулі ў яе камлыгі, а зверху накідалі іншых камянёў. Зрабілі так, што расцяклася ўся чароўная вада і наглуха заклалі крыніцу пірамідай з камянёў. Легенда называе гэтую мясціну па імені героя “піраміда Актрыалаха"» [14, с. 113-114].
Часам камень проста называўся «цудадзейным» і выступаў грознай зброяй у руках кельцкіх багоў ці асілкаў: «Але яктолькі вока ворага расплюшчылася напалову, Ayr кінуў у яго свой цудадзейны камень, які дазвання выбіў вока і наскрозь прабіў галаву Балора. Вока выцекла на зямлю
прама перад Балорам і, падаючы, загубіла тройчы па дзевяць воінаўфамораў, на якіх выпадкова патрапіў ягоны пагляд, што пачаў згасаць».
Прывядзём старажытны верш, які апавядае пра таямніцу гэтага магічнага каменя. Камень гэты насіў назву «татлум», што азначала «каменьмозг». У даўнія часы існавала павер’е, паводле якога ірландскія ваяры часам захоўвалі мозгзабітых ворагаў, прысыпаўшы яго вапнай.
0, татлум крепкнй н тяжелый!
Как меток был бросок Де Данаан! Он выбнл глаз губмтельный Балора Встарь, в грозной бнтве двух велмкмх войск. Кровь жаб м яростных медведей, Кровь благородных львов, Кровь змей м Осмумннова потомства Вот нз чего был сделан татлум тот.
Песок co дна Арморманской хлябм, Свяіценный моря Черемного песок, Просеянный, сверкаюіцяй, отборный Вось нз чего был сделан татлум тот. Бряун, сын Бетара, мзвестный вонн, Что правмл на брегах морей восточных, Вот кто сумел смешать все воедмно, Вот кто слепнл тот самый татлум.
Н татлум тот тотчас вручмлн Лугу, Тяжелый, твердый, а не мягче мха, М тот в сраженье прм Маг Тумред Своей рукой метнул его в Балора [Тамсама, с. 115-116].
Такатрымалася, што на старажытнай тэрыторыі рассялення кельцкіх плямёнаў да нашых дзён засталіся своеасаблівыя сведчанні помнікі тых сівых часоў: «Вежы», ці калоны, паводле паданняў, якія служылі памятнымі знакамі на магілах загінулых, да гэтых дзён захаваліся на раўніне Кэроумор непадалёку ад Сліга. Яны ўяўляюць сабою дагістарычныя ўзоры манументаў. Сярод іх можна сустрэць мегалітычныя збудаванні практычна ўсіх вядомых тыпаў: піраміды з камянёў з дальменамі ўсярэдзіне; дальмены, што стаяць асобна; дальмены, якія акружаны адным, двума ці нават трыма каменнымі кругамі, такія ж кругі з камянёў без дальменаў. Агульны лік такіх дальменаў перавышае сотню. Каля шасцідзесяці такіх жа дагістарычных манументаў знаходзіцца на ўзвы шаным плато шырынёю не больш за мілю, уяўляючы сабою велічныя руіны апошні напамін пра бітвуля МагТуірэд» [Тамсама, с. 116-117].
Першабытныя людзі, якія былі акружаны і спавіты прыроднымі з’явамі і стыхіямі, адначасова былі бяссільныя выйсці з прыроды ці глыбей
пранікнуць у яе нязведаныя таямніцы. Няпрошаная прырода, яна без папярэджання глыбей уцягвала людзей у свой карагод і пачынала кружыць, ажно да таго доўгачаканага моманту, калі стомленыя ўдзельнікі нябачнага глабальнага працэсу адвольна не высклізвалі з-пад уплыву. Атрымліваецца, што людзі жылі ў ёй (сярод яе), але ў той жа час і былі ёй чужымі, бо прытрымліваючыся традыцый продкаў, размаўляючы і падказваючы рашэнне нейкіх праблем, яна ніколі не раскрывала, нават не імкнулася да раскрыцця сваёй асноўнай таямніцы. 3 іншага боку, людзі пастаянна нібыта на яеўплывалі, алеўлады ніколі не мелі.
Увогуле, цікава наваттое, якумелае выкарыстанне камянёў змяняла многае ў даўнейшым укладзе жыцця народа. Звернемся да егіпецкай міфалогіі: «Лічылася неабходным забяспечыць надзейную абарону для муміі фараона, каб ворагі не маглі яе знішчыць і тым самым перапыніць існаванне ягонай душы. Так пачыналі будавацца трывалыя каменныя грабніцы, а цагляныя і драўляныя канструкцыі, якія ўзводзіліся для цароў у Абідосе, выйшлі з моды» [10, с. 10].
Індывідуальнасць быццам бы галоўнае для яе, але індывідуумаў яна ніколі асабліва не трывала і не ўспрымала. Атрымліваецца, што прырода вечна будуе і вечна разбурае, але яе складаная майстэрня заўсёды з’яўлялася непрыступнай для чалавека.
Яна жыве, пастаянна аджывае і папаўняецца ў сваіх дзецях. Але калі канкрэтна запытацца: а сама маці, дзе яна? Велічная мастачка, яна ад найпрасцейшай матэрыі незаўважна ўздымаецца ажно да грандыёзных кантрастаў; без асаблівага заўважнага напружання да нечуванага і небывалага ўдасканалення; да дзівоснай дакладнасці, і ўсё гэта адбываецца пад покрывам нейкай нечуванай мяккасці...
Яна разыгрывае дзеянне: ці бачыць яна яго сама, мы не ведаем, яна разыгрывае яго для нас, бо мы, атрымліваецца, тады знаходзімся нібыта на поўнай адлегласці. Прырода змяняецца пастаянна, не ведаючы ніводнай хвіліны спакою.
Можна сцвярджаць, што палац кіраўніка Старажытнага царства быў пабудаваны з каменя. Калі царскія будаўнікі адмаўляліся ад цэглы, распачаўшы здабычу і абчэсванне каменя, тады надышла эпоха хуткага прагрэсу егіпецкай цывілізацыі. Пачатак прагрэсу быў пакладзены барацьбой з сіламі прыроды ў Нільскай даліне. Узрослае насельніцтва краіны існавала ў мірных умовах, калі праблема выкарыстання вады была вырашана шляхам будаўніцтвам каналаў. Ірыгацыйная сістэма патрабавала кантролю, і адказнасць за водавыкарыстанне была ўскладзена на фараона. Такім чынам, добрая адміністрацыйная сістэма стала неабходнасцю: недахоп вады быў прычынай голаду і народных хваля-
ЗАКАМЯНЕЛАЯ ПАМЯЦЬ
ванняў. Тым, хто апрацоўваў зямлю, і тым, хто абараняў земляробаў, прырода давала шчодрую ўзнагароду.
«Мы можам сцвярджаць, што актыўнае выкарыстанне каменя было адной з найвялікшых заваёў, здзейсненых егіпцянамі. Навукоўцы слушна сцвярджаюць, што новыя рамёствы былі прынесены ў Егіпет дасіміцкімі плямёнамі паўднёвай Палесціны, якія высякалі ў вапнавых скалах агромністыя пячоры. Выбітнае майстэрства, прадэманстраванае старажытнымі егіпецкімі каменацёсамі з амаль драматычнай нечаканасцю, мабыць, было вынікам працяглага вопыту. Іх майстэрства было дасканалым з самага пачатку; камяні вымяраліся і апрацоўваліся з вялікай дакладнасцю і акуратнасцю. Змяненне ў пахавальных абрадах, якое мела месца ў перыяд кіравання першых дынастый, таксама ўказвае на тое, што Старажытнае царства адчувала на сабе знешні ўплыў» [10, с. 146].