• Часопісы
  • Закамянелая памяць  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Закамянелая памяць

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 239с.
    Мінск 2023
    77.31 МБ
    Старажытныя людзі па-сапраўднаму лічылі, што гром гэта грукат Перуновай хуткаімгненнай (залатой, a то і суцэльна каменнай) калясніцы, а маланкі Перуновы стрэлы. Калі ж маланка трапляла (даволі часта!) у хаціны сялян, іх іншыя гаспадарчыя будынкі, то лічылі, што гэта бог гневаўся і гнаўся за чарцямі, а загнаўшы іх менавіта ўтую будыніну, якая была спалена, забіў. За прынесеныя страты Пярун нібыта адпускаў гаспадарам грахі перад далейшым замагільным жыццём. Часам прыгаворвалі, што на такім месцы болей нічога не будавалі, бо на ім назаўсёды заставаўся ляжаць вялікі камень-валун, абрынуты грамоўнікам з-за воблачных вяршыняў.
    У адным з народных паданняў, якое было зафіксавана П. Драўлянскім (П. Шпілеўскім), гаворыцца пра тое, як Кляскун, бог месяца, аднойчы без дазволу Перуна пакінуў свяціла, якім ён апекаваўся, і ўвогуле доўга адсутнічаў без дай прычыны. За гэты праступак раз’юшаны Пярун скінуў Кляскуна на зямлю. Паводле іншага падання, Пярун ніколі не шкадаваў Месяца мужа Сонца. Калі апошні яшчэ быў паспрабаваў заляцацца да Дзянніцы, то Пярун, выхапіўшы меч, напалову рассек Месяцу твар. Такім з тых часоў Месяц застаецца да нашых дзён.
    Народная памяць захавала ў мясцовых назвах «рэальнасць» спрэчак і боек суровага бога з нячыстай сілай, чарцямі і г. д. Большасць з іх узнікла як вынік пераследавання Перуном чарцей. Параўнайце тапонімы кшталту «рака Перуна», «возера Перуна», «дуб Перуна», «дуброва Перуна», з аднаго боку, і «балота чорта», «Чортава балота», «урочышча чорта» з іншага. Людзі кажуць: «Дзе балота, там і чорт», «...але не толькі штоб у балоце, куды ні зірні, усюды трапіш на гэтую нечысць. Вада, бывала, кішыць чарцянятамі. Толькі на Вадохрышча, як павыганяюць з вады, то яны таўкуцца ў паветры да паднімаюць такую хвілю, што леж не еж і з хаты не лезь». Цяпер становіцца зразумела, чаму сяляне так баяліся секчы дуплаватыя дрэвы: паводле іх уяўлення, там сядзелі, хаваючыся ад Перуна, яго ворагі. На сувязь вяльняса (чорта) з ніжняй часткай дрэва ўказваюць і літоўцы. Такая забарона доўгі час заставалася і ў іхнім народзе.
    Замена Перуна Іллём, якужо адзначалася вышэй, адбывалася яшчэ да хрышчэння Русі, калі толькі палова кіеўскага баярства прыняла хрысціянства: у дагаворы Русі з Візантыяй 945 г. гаворыцца аб русахязычніках, якія кляліся Перуном, і аб хрысціянах, якія давалі прысягу ў саборнай царкве Св. Іллі. Сама дата ўшанавання Перуна 20 ліпеня адзначалася як вялікае (гадавое) земляробчае свята, якое было ўжо прысвечана... Іллі. Гэта да яго звярталіся сяляне, калі перад новым годам
    qTlLSlAlVU BW3HI5IAIV>IV£
    рассцілалі збожжа на заснежаным падвор’і, прымаўляючы пры гэтым: «Ходзіць Ілля, носіць пугу жыцяную, дзе замахне, там жыта расце». Гаспадары прамаўлялі такія засцерагальна-магічныя словы, узбіраючыся на вялікія камяні, якія ў любога вяскоўца былі на падворку. Відаць, і прызначаліся яны толькі для такіх здарэнняў.
    Іллёў дзень гэта свята селяніна-земляроба. Ілля, як і Пярун, уладар грому і навальніцы, раз’язджае па небе ў калясніцы, запрэжанай крылатымі белымі коньмі. Сама калясніца, як і коні, у святога белазалацістага колеру, гаворка пра каменную нават не вядзецца. Святы Ілля асабліва чулліва адносіцца да сялянскіх клопатаў і хваляванняў, адклікаецца на просьбы вяскоўцаў напаіць зямлю вільгаццю. Праўда, толькі ён мог і лёгка згнаіць доўгачаканы ўраджай. Нездарма ж пра дзень BroHara свята гаварылі: «Прыйшоў Ілля, нарабіў гнілля», «Ад Іллі, што было сухое, тое стала гнілое». Да Іллі звярталіся і ў значна пазнейшыя часы паляўнічыя; каб іх стрэльбы стралялі без промаху, «чысцілі свае стрэльбы здрабнёным на парашок каменем, каб ад такога дзеяння стрэльбы ў далейшым не іржавелі і не давалі прамашкі...». Падвучаныя старэйшымі маладыя людзі прасілі сабе будучага сямейнага шчасця, а хворыя, нават моцна запушчаныя і абяссіленыя, спадзяваліся на абавязковае вылячэнне і працяглы час пілі для гэтага завараную з зёлкамі і кавалачкамі камення ваду.
    Раней на Іллёва свята ўвогуле не працавалі ў полі, каб не ўгнявіць святога, бо ён, раззлаваўшыся, могусё чыста спаліць-спапяліць. Жывёлу не выганялі ў поле, бо «звер-воўк рыскаў у гэты дзень, шукаючы абавязковай здабычы». Недзеў гэты часавы прамежак адбываліся наймацнейшыя навальніцы, з прычыны якіх нават цёмныя ночы атрымалі назву рабінавых. Калі пасля 20 ліпеня выходзіў новы пчаліны рой, то пчаляры, тым не менш, не стваралі яму новай пчалінай сям’і, бо яна ўсё роўна загінула б. Пасля Іллі сяляне баяліся купацца: «Да Іллі мужык купаецца, а пасля яго рэчка цураецца», «Прайшоў Ілля, то не лезь па сваёй ахвоце ў ваду, бо набудзеш сабе вялікія непрыемнасці», «Да Іллі вада чыстая, а пасля яго спаганеная».
    Таму ў барацьбу Перуна (Іллі) з чортам станоўчыя персанажы беларускай міфалогіі і фальклору амаль ніколі не ўмешваліся. Гэтага не рабілі нават казачныя героі-асілкі. Адвечнай была барацьба бога з нячысцікамі, і чалавек лічыў, што лепш трымацца ў баку ад чужых спраў. Таму і ствараліся выпадкі, аналагічныя ніжэй прыведзеным сітуацыям: «Лінуў дождж. Падняўся каваль-багатыр з-пад дуба, выбраў густую яліну і лёг пад ёю, каб дождж не даставаў. Ляжыць і любуецца, як Пярун чарцей палюе»; «Прызаве Бог Пятра й кажа, што няхай трохі Ілля папалюе чар-
    цей. А Ілля тым часам падыме такія грымоты: Так-так-так! Го-го-го!» Што аж зямля стогне: няма ні дня, ні ночы; хмары таўкуцца, як уюны ў рэшаце; на небе кіпіць, як у гаршку; маланка бліскае, аж у вачах цёмна становіцца, а Пярун смаліць раз-пораз, паласуе хвоі і дубы ды паліць будоўлю або стагі. А Ілля едзе па небе ды камандуе: «Так-так-так! Го-го-го! Яшчэ, яшчэ... Лупі, лупі яго гада... Оттак-так... Го-го-го... Трэсні яго па затылку! У патыліцу! У патыліцу лупі яго, гада! Трах-трах! Просяць людзі напрамілы бог, каб уняліся грымоты, а Ілля не слухае». Вось і атрымалася, што ў народных павер'ях Перуна трывала замяніў Ілля, і яго сяляне сталі называць грамоўнікам, а пра чалавека, забітага громам, гаварылі няйначай як «яго Ілля забраў да сябе, каб вяршыць святыя справы».
    Іх варожасць можна растлумачыць, зыходзячы з беларускіх вуснапаэтычных твораў, у духу ўжо хрысціянскай рэлігіі. Паводле легенд, чорт, сапернік Бога, імкнуўся паставіць сябе ўпоравень з Усявышнім, за што той гэтак жорстка і пакараў яго. У адным з беларускіх паданняў распавядаецца пра тое, як бог-грамоўнік ганяецца за чарцямі і забівае іх. Яны спрабуюць схавацца паўсюль: пад дрэвам, якое чалавек, калі ішоў міма, секануў сякерай, пад кавалкам дзёрну, перавернутым дагары травою, пад вуллямі, пад крыжам, пад каменнем і г. д. Літоўскі даследчык Н. Велюс сцвярджае, што «дэградаваныя рэлікты вяльняса (чорта ў беларусаў. A. Н., Я. Н.) і Перкунаса (нашага Перуна. A. Н., Я. Н.) можна знайсці ў казках аб адносінах героя звычайнага паходжання каваля, салдата, цыгана з вяльнясам, драконам, змеем, забойцамі, разбойнікамі; у казках, дзе чалавек спаборнічаў з вяльнясам, ён палохае вяльняса і многіх іншых. Творы, у якіх адлюстроўваюцца адносіны вяльняса і Перкунаса і дзе можна знайсці дэградаваныя рэлікты іх адносін, у Літве вельмі папулярныя» [34, с. 216]. У. Тапароў прытрымліваецца думкі, што «творы балтыйскага, славянскага і іншых індаеўрапейскіх фальклораў аб барацьбе бога грому і маланкі і яго праціўніка непасрэдна звязаны са старажытнымі міфалогіямі, а чорт і іншыя блізкія да яго персанажы архаічныя рэлікты яго» [Тамсама, с. 218].
    Н. Велюс падкрэсліваў, што ў Перкунаса было ружжо, з якога ён страляў па вяльнясах кулямі. У беларусаў Пярун карыстаўся сякерай, кідаўся вялізнымі камянямі, але і часта біў вогненнаю (палючаю, агністаю) стралою. «Паб’е цябе сам Сус-Хрыстос, выйдзе ў чыстае поле, паложа каляную стралу, праб’е цябе, любую змяю», «Вынімайце ярасць у раба Божага, a то святы Пётра-Павел залатым кап'ём праб’ець, Ілля слаўны прароча таксама агненнай стралой праб'ець, святы архангел Міхаіл огненнай мечью галаву ататнець і агнём сажжэць, святым духам попел разадмець», «Ежалі ж ты будзеш маю малітву заядаць, то і буду прасіць
    ЯПБІЛІУй 15VV3HISNV>IV£
    Госпада Бога. Сашлець Гасподзь Бог Міхайлу-архангела з громамі, малоднямі, будзець громам біць, малоднямі паліць». Так паступова хрысціянскія святыя пачыналі займаць месца язычніцкіх багоў, а на месцы стараязычніцкіх капішчаў заставаліся адно што маўклівыя камянікамлыгі, якія ў свядомасці народа некалі выконвалі свяшчэнную ролю і мелі цудадзейныя ўласцівасці.
    Яшчэ большы ўплыў хрысціянскай ідэалогіі адчуваецца ў рускіх замовах, у якіх дзейнічаюць Пярун і яго маланка. Прыведзеныя Л. Майкавым варыянты замовы «От нечмстого духа» носяць відавочны характар літаратурнага ўплыву. Нячысты дух, паводле яе, «демон кеен м мамонт насыльный м нахожмй» вобразы, чужыя народнай міфалогіі. Барацьба хрысціянскай царквы з язычніцкімі культамі зрабіла свой разбуральны ўплыў і на замовы, што асабліва прыкметна ў творах з рэшткамі культу Перуна. Таму сёння і нам прыходзіцца вывучаць гэтыя багатыя ў свой час культы (маецца на ўвазе міфалагічны вобраз Перуна), збіраючы паасобныя звесткі пра іх, каб хоць неяк стварыць калі не цэласны, то агульны вобраз.
    Як толькі грымеў першы веснавы гром з маланкай-бліскавіцай, то на Беларускім Палессі, акрамя таго, што ўскліквалі: «Пярун палюе! Пярун палюе! Пярун б’е!», з хаты яшчэ выкідвалі ў двор сякеру. Гаспадары былі перакананы, што Пярун ужо ніколі ў іх будыніну не трапіць. Як бачым, тут назіраецца прамая сувязь са старажытным беларускім павер’ем, згодна з якім язычніцкі ўсёмагутны бог кідаў на зямлю сякеркі. Спачатку яны былі каменныя, а потым жалезныя. Сцвярджалася, што па першым часе сякеркі ляцелі на зямлю, на ёй траплялі ў вялікія каменныя глыбы і выбівалі з іх процьму іскраў і густую сцяну смярдзючага дыму.
    У старажытнасці былі перакананы, што каменная зброя суровага бога-грамоўніка была аднаразовая, ад моцных удараў яна не вытрымлівала і крышылася, а тыя парэшткі сыпаліся на зямлю і заставаліся на ёй назаўсёды. Усё адрознівалася толькі адным: некаторыя знаходзілі людзі і абагаўлялі, шанавалі іх, а некаторыя, так і заставаліся назаўсёды невядомымі, бо глыбока зарываліся ў зямлю ці падалі ў якое гнілое балота. Паводле Э. Ляўкова вынікала: «Іншыя лічылі, што Пярун трымае ў руках вялікія жорны. Ад удару камянёў блісне маланка, ад трэння паміж імі пракоціцца гром. Аскепкі жорнавых камянёў ляцяць на зямлю. Адсюль каменныя нажы, сякеры і наканечнікі называюць і па сёння перуновымі стрэламі» [22, с. 62].