Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

Залацістыя саломкі снапкі

Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 261с.
Мінск 2021
78.29 МБ
> 4 к к
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
A. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
> 4 k A
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
A. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
Мінск «Беларуская навука» 2021
УДК 39(=161.3)
ББК 63.5(4Бем)
H51
Серыя заснавана ў 2014 годзе
Рэцэнзенты:
доктар мастацтвазнаўства, прафесар В. I. Жук, кандыдат гістарычных навук В. М. Бялявіна
Фотаздымкі
A. М. Ненадаўца
Ненадавец, A. М.
H51 Залацістыя саломкі снапкі / A. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. Мінск: Беларуская навука, 2021. 261 с.: іл. (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978-985-08-2765-4.
У кнізе разглядаецца ўжыванне самай звычайнай саломы ў гаспадарчым працэсе старажытных людзей. Аналізуецца, як змяняліся адносіны вяскоўцаў да гэтага найпрасцейшага дахавага і будаўнічага матэрыялу, традыцыйнага дадатковага корму для хатняй жывёлы, ацяпляльнага рэчыва, выгоднага сродку для пляцення разнастайных гаспадарчых прылад і прадметаў. Часта з-пад умелых рук сялянскіх майстроў з’яўляліся сапраўдныя ўзоры промыслу. Прыводзяцца шматлікія сведчанні этнографаў і фалькларыстаў, літаратараў і вяскоўцаў, звязаныя з працэсам сяўбы, жніва і малацьбы.
Прызначаецца ўсім, хто цікавіцца таямніцамі духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа, аматарам даўніны, якія заўсёды рады сустрэцца з новымі сведчаннямі з гісторыі сваіх продкаў, іх самабытнага жыццёвага працэсу.
УДК 39(=161.3)
ББК 63.5(4Бея)
ISBN 978-985-08-2765-4	© Ненадавец A. М., Ненадавец Я. A.,
2021
© Афармленне. РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука», 2021
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
ЗАПАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
ДАЧЫТАЧА
С
ч_халома, саломінка, саламяны... Цікава, калі упершыню гэтыя словы ці, дакладней, іхнія выявы запалі ў маю памяць? Ясная справа, што з дзяцінства. Усе мы ў ім сустракаемся з тым непаўторным, своеасаблівым, арыгінальна-незгасальным, што праносім з сабою праз усё жыццё. Дастаткова толькі прыжмурыць вочы, уявіць, што ты недзе там, у далёкім-далёкім дзяцінстве, і ўсё наплывае, ажывае, паўстае, шуміць, квітнее, пахне, гаворыць на той мове, якая заўсёды зразумелая толькі людзям удзячным, чуйным, здольным пачуць, адчуць і ўбачыць наваттое, што іншым ніколі не будзе даступным. Гэта адметны дарунак лёсу: умець вяртацца да мілых вобразаў, да постацей мінуўшчыны, улівацца (хоць, мабыць, лепей ужывацца!) у старажытную эпоху, жыць аднолькавымі думкамі і настроямі, памкненнямі і перажываннямі з тагачаснымі людзьмі, не быць ад іх адрозным.
Такое сыходзіць (можна напісаць, што і ўдаецца) асабліва ўдала тады, калі пастаянна працуеш па нейкай канкрэтнай тэме, ужываешся
ў яе настолькі, што цябе проста акружаюць персанажы, побыт, мова і звычаі таго перыяду (той эпохі). Менавіта тады ўсё пачынае «дыхаць» старажытнымі ўстоямі, парадкамі і законамі. Намнога бліжэй адчуваеш подых прыроды, бо ўсё ацэньваеш, аналізуеш і характарызуеш, зыходзячы з пункта гледжання чалавека мінуўшчыны. Ён уяўляецца не забітым і палахлівым, а здольным да шырокага разумення падзей, якія адбываліся вакол яго, якія захаплялі і яго, упляталі ў свой адвечны кругаварот. Але ці не дзякуючы такому своеасабліваму кругавароту продак і сам паступова станавіўся арганічнай часткай прыроды, гісторыі сусвету? Сусвет у яго заўсёды асацыіраваўся з Зямлёю, але яно так і павінна было здарыцца, бо продак быў адвечным земляробам: сеяў, жаў, малаціў. I ў гэтым цыклічным працэсе чалавек не толькі зацята працаваў, але і адначасова асэнсоўваў, а потым адкладваў у памяці, у сваім найбагацейшым практычным вопыце ўсё тое, што яго найбольш уразіла, нечаму навучыла. Гэта можна назваць суровай школай жыцця, бо ў ёй былі не толькі поспехі і багатыя ўраджаі, але адначасова і неўраджаі, і голад, і прамашкі. Таму вучыла ўсё: і станоўчае, і... адмоўнае. I тое, і другое не варта забываць, бо ў ім, якраз-такі, і хавалася мудрасць, жыватворнасць, непарыўнасць жыцця.
Мне такое адметнае вяртанне ў памяці ўдаецца даволі часта, асабліва, калі пішу пра міфалогію і звычаі, вусна-паэтычную творчасць і абрады, самабытны народны каляндар і ўсемагутныя замовы маіх продкаў. Калі толькі добра ўдумацца, то вынікае бясспрэчнае: на ўсім гэтым многае і трымалася. На першы погляд яно можа падацца нечым неістотным, другарадным, затое пазней, перадумаўшы па-іншаму (ці перажыўшы па-новаму), становіцца ясна, што ў гэтым мінулым няма другараднасці. Там усё было знітавана, там не было ніякіх выпадковасцей, а ўсё было, аказваецца, падпарадкавана загадзя прадуманаму ці прадугледжанаму, a то і падказанаму мудрым вопытам папярэдніх пакаленняў, шматлікімі, вядомымі і ўвогуле невядомымі продкамі. Мала таго, што яны пастаянна падказваюць, накіроўваюць па вузенькай сцяжынцы ў бязмежным моры фальклорнага матэрыялу, дык яшчэ і перасцерагаюць, прытрымліваюць, не даюць празмерна разгуляцца маім думкам. Асабліва там, дзе гэта тычыцца варажбы і праклёнаў, магічных абрадавых дзеянняў, якія ў далёкім мінулым не дапускалі нейкіх змен ці ўласнага спрашчэння. Там усё павінна захоўвацца такім, якім яно прыйшло (ці дайшло), мінуючы шматлікія перашкоды: рэлігійныя, сацыяльныя, палітычныя. Нешта зменіш, не падумаўшы, а потым, здаецца, пачынаюць асуджальна і дакорліва глядзець на цябе ўсёбачачыя ўжо вочы далёкіх продкаў, якія пільна сочаць за намі, зноў-жа, паводле на-
родных вераванняў, з-за завоблачных вышыняў. Ад іх нікуды не схаваешся: ні сам, ні твае дзеянні. Неяк так ужо атрымліваецца, што ім і ўмешвацца няма неабходнасці, бо яны выдатна разумеюць адвечную плынь жыцця. Яны спакойныя, бо іхні вопыт, іхняе пакланенне і шанаванне сваіх продкаў і сучаснікаў далі ім здольнасць маўкліва кіраваць самымі складанымі зрухамі ў прыродзе і грамадстве. Там, дзе яны бяссільныя, разгубленыя (яны ж таксама не проста так усё гэта прапусцілі міма сваіх вушэй), яны навучыліся прыстасоўвацца. Рабілі гэта з адзінай толькі мэтай: каб выжыць, даць далейшы працяг свайму роду, каб заўсёды квітнела самае галоўнае Жыццё!
А вось ужо сам жыццёвы працэс станавіўся заўсёды ў продкаў надзвычай разнастайным, шматбаковым і шматвектарным. Яны даўнымдаўно зразумелі, што нішто проста так не здараецца, а яно вынік нейкага папярэдняга працэсу, дзеяння, падзеі. Нешта бывае і надта складаным, яго цяжка было пераасэнсаваць з першага разу, зразумець, бо не хапала вопыту, практычных ведаў, а, магчыма, і кемлівасці. Нічога дзіўнага, яны ўмелі прызнаваць і паражэнні, але агаворваліся, маўляў, каб толькі такія прамашкі станавіліся не рэгулярнымі, а разавымі. Такая з’ява хутка мінаецца, над ёю асабліва і не засяроджваюцца, нават часта не задумваюцца, бо яна нязначная, ад яе нямногае залежала ў сялянскім жыцці. Яны, продкі, нейкім своеасаблівым нюхам адрознівалі галоўнае ад другаснага. Толькі вось яно цікавае назіранне: часта і тое самае другаснае станавілася надзвычай важным, неабходным. Без яго, быццам бы, і не памрэш, і не захірэеш, але разам з тым без ягонага ўліку жыццё стане некамфортным. Вядома, што і разуменне жыццёвага камфорту ва ўсе часы было розным. Чамусьці менавіта так атрымалася і з уменнем выкарыстоўваць салому ў гаспадарчым працэсе і ўжыванні.
Перад тым, як пачынаць новую тэму, я заўсёды старанна надумваюся, падбіраю літаратуру, выстройваю план работы, а потым нібы прыпыняюся на кароткі час. Каб паспець спакойна ўсё асэнсаваць, супаставіць, нешта перамяніць (хоць падчас працы многае, вядома ж, змяняецца), а гэта, звычайна, ідзе на карысць. I вось тады, начамі, у снах, глыбокіх і не надта, з’яўляюцца мае продкі, мае дзяды-прадзеды. Вось тады я і вяду з імі свае размовы-кансультацыі. Іх у мяне многа такіх кансультантаў, і не толькі родных, не толькі знаёмых, некалі ўбачаных ці сустрэтых, але і такіх, якіх я ніколі ў сваім жыцці не спаткаў, не размаўляў, не звяртаўся. Яны ўзнікаюць, як дадатковая і надзвычай удзячная сіла. Удзячная за тое, што я не забываюся пра іх, не адмаўляю (і ніколі не думаў нават пра такое) іхняй духоўнай і матэрыяльнай спад-
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
чыны. Яна застанецца заўсёды, бо акумулюе ў сабе памяць шматлікіх пакаленняў нашых продкаў, іхнія знаходкі, іхні найбагацейшы практычны вопыт. Многае з той памяці, на вялікі жаль, можна ўзнавіць толькі шляхам супастаўлення, параўнання з матэрыяламі іншых народаў, бо нашых, уласных, не захавалася. Разбэрсалі няўдзячныя нашчадкі сабранае і ўзгадаванае продкамі, не звярнулі своечасова пільную ўвагу, таму і маем такі незайздросны вынік. Так і парывае ўсклікнуць: чаму, чаму мы такія няўважлівыя, абыякавыя і забыўчывыя? Адмоўны ўклад, безумоўна, унесла яшчэ і тое, што ўся іхняя духоўная спадчына патрапіла пад азначэнне «прымхлівасці і забабоннасці, прымхаў і забабонаў, шкодных перажыткаў жыцця, з якімі выпадала не толькі змагацца, але і выкарчоўваць іх дазвання з роду беларусаў». Тыя, хто сам ні ў чым не разбіраўся і нічога не разумеў, а, магчыма, што і не імкнуўся ніколі асэнсаваць ды адчуць усю прыгажосць мінуўшчыны, сівой даўніны, адно «накіроўваў». Пярэчанні, агаворкі, спробы неяк знайсці бясстратнае выйсце не прымаліся і не дапускаліся. Сказаў я, значыцца маё «я» значна пераўзыходзіць ваша «мы».
Атам любы вобраз, любая драбніца каштавала вельмі многага. Так і з залацістай саломай атрымалася. Што гэта такое, мы ўяўляем і сустракаемся з ёю, асабліва вясковыя жыхары, пры кожным зручным выпадку, але вось чаму звычайная салома мела такое шырокае выкарыстанне ў нашых продкаў, адназначна не адкажам. Тут яшчэ можна звярнуць увагу на адзін аспект: пераважная болынасць людзей ніколі не задумваліся над такім пытаннем. Ды і не задумаюцца. Няма ім да саломы справы. Навошта забіваць, атрымліваецца, галаву лішнімі клопатамі. Тут і так усялякага хапае. А тое, што вялікая колькасць людзей нашай краіны ўвогуле не ўяўляе, як расце збожжа, хлеб, колькі працы пры гэтым траціцца, якая яна фізічна цяжкая і выжыльваючая, можна аднесці да ... сораму сучаснага грамадства. Толькі тыя, хто гэтага не ведае, ніколі не прызнаюцца ў сваім паражэнні, няведанні. Усё тут звядзецца да звычайнага навошта мне гэта ведаць, калі мне яно не трэба, калі яно не спатрэбіцца ў жыцці. Ды і тое, што было некалі, даўным-даўно, мяне мала цікавіць, a то і зусім не займае.
Мне чамусьці падумалася, што я ўпершыню зразумеў, што такое салома, адчуў яе нейкую гаспадарчую значнасць, калі пачуў з матуліных вуснаў казку, як яна сама гаварыла, пра «Вяршкі і карашкі» (у фальклорным, класічным, азначэнні гэта «Мужык і мядзведзь»). Хвацка там кемлівы чалавек дзяліў з праставатым зверам летні ўраджай, забіраючы сабе лепшае, а мядзведзю пакідаючы горшае. Матуля тады запроста, як рабіла гэта мільёны разоў, магла растлумачыць, што такое