• Часопісы
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    салома і нават прынесці і паказаць колькі сцяблінак. У любога гаспадара ў хляве ці на панадворку салома абавязкова была: ці ў прыстаронку, ці ў стозе, a то і проста ў невялікай капе. I гэтыя сцэны ранняга дзяцінства пачалі наплываць, апаноўваць маю свядомасць, пераконваць, што так яно і адбылося на самой справе ў жыцці. А самое жыццё яно ж з многага складаецца. У любога чалавека так атрымліваецца. I далёка не заўсёды з нечага самага галоўнага, надзвычай значнага. Хапае ў ім і менш важнага. Толькі вось у чым адметнасць: мінеш, пройдзеш міма такой дробязі (драбніцы), а потым толькі дойдзе, што нешта згубіў, страціў назаўсёды. Акінешся, вернешся назад, а там нічога няма. Там усё па-іншаму, бо ўсё цячэ усё змяняецца. I, на жаль, змяняецца вельмі хутка. Берагі памяці застаюцца, яны то больш-менш трывалыя, а вось тое, што між імі, што сплывае, таго не здагоніш. Магчыма, гэта адбываецца ад таго, што далёка не ўсё ў жыцці паўтараецца, мільгаціць пастаянна перад вачыма; нешта абавязкова здараецца толькі адзін раз. Усяго адзін. Ды і моманттой бывае хуткаплынным. Яго трэба навучыцца выдзяляць, фіксаваць, запамінаць, каб пазней, ужо ў памяці, звярнуцца да тае сцэны, да таго самага эпізоду, калі ты гэта ўбачыў, адчуў, прыяднаўся да чарговага факта ўласнага ўзбагачэння. I гэта ўвогуле не азначае, што толькі духоўнага і практычнага таксама.
    Колькі разоў дзякую пану Богу, удзячны за тое, што ён мяне падвучыў, накіраваў па гэтай сцяжынцы ўмелай ацэнкі мінуўшчыны. Дарма, што можна пачуць пярэчанні, маўляў, сам чалавек (кожны з нас) выбірае свой шлях і ніхто болей у гэтым працэсе не прымае ўдзелу. Няпраўда ўсё гэта. Няпраўда, бо на выбар жыццёвага шляху, якраз-такі, уплываюць шматлікія абставіны і вялікая колькасць людзей. Проста трэба ўмець прааналізаваць, як жа ўсё гэта адбывалася, як усё складвалася і станавілася, хто сказаў тое ці іншае слова, а хто паказаў правільнасць кірунку. Гэта ўсё было, а чалавек не здолеў ацаніць падказак іншых, а значыць, ён тым самым здрадзіў іхняй памяці. Падказкі ж неабавязкова адбываюцца мэтанакіравана, a то і прымусова. Чаму мы адкідваем тыя з іх, якія старэйшымі людзьмі рабіліся неяк непрыкметна, нібыта ў выглядзе дзіцячай гульні, а потым, калі звярталіся да падрослых, то ў выглядзе займальнай размовы, са шматлікімі загадкамі, хуткагаворкамі, прыказкамі і прымаўкамі. А яны жтаксама прамаўляліся не проста так, іх ужывалі менавіта з павучальнымі мэтамі. Трэба было навучыцца вылаўліваць гэтыя «залацінкі мудрасці чалавечага жыцця».
    А вось у выпадку са мною ўсё адбылося па той даўняй завядзёнцы, якая адвеку існавала ў продкаў, калі ўсё перадавалася ад старэйшых
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    да маладзейшых, ад дарослых да малых. Мабыць, не толькі спрацавалі тыя падказкі, але і самому карцела болей даведацца пра мінулае, апынуцца ў ім, падыхаць паветрам тых часоў. Толькі памяць, тая магічная памяць-сувязь з продкамі, з мілай матуляй, усё расставіла па сваіх месцах і ў дадзеным выпадку. Тады ты пачынаеш, міжволі, уключацца ў размовы продкаў, якія нібыта адбываюцца пры табе, потым пачынаеш сніць жыццёвыя сцэны, якія ніколі не здзяйсняліся ў тваім жыцці, узнаўляць храналагічны ход падзей. I на дзіва ўсё гэта адбываецца даволі проста і натуральна. У выніку ты гатовы пісаць, разважаць, ацэньваць і стройна адбудоўваць сюжэтсваёй навуковай ці навукова-папулярнай працы. Без такога ўзнаўлення, імкнення да яго выстройвання нічога станоўчага (у нашым народзе гавораць «путнага») не атрымаецца. А тады ж яшчэ многае захавалі сярод мясцовага насельніцтва страшэнныя войны (Першая і Другая сусветныя, савецка-польская), якія вогненным валам пракаціліся па нашым палескім краі, вынішчаючы ўсё дазвання, забіраючы назаўсёды “з гэтага свету на той” дзясяткі тысяч людзей. Мы гуляліся ў “вайну”, у “казакі-разбойнікі”, цягалі з сабою і на сабе рэшткі былой армейскай амуніцыі, вайсковага прычындалля, хаваліся па вясковых пунях і гумнах, хлявах і хатах, не забываліся пра сцірты, стагі і копы. I ўсюды на нас патыхала не толькі “саламянай”, але і сапраўднай гісторыяй. Старэйшыя гаманілі пра тое, што тут адбывалася, пра сутычкі і баі, пра страты і раненні многіх людзей, а мы ўсё гэта ўважліва ўбіралі, каб потым, значна пераболынваючы ўсё, пераказваць тым, каму не пашчасціла паслухацьз першых вуснаў. Неаднаразова гучала, што тады пра нейкую там салому ці саломай накрытыя будынкі ніхто мо і не думаў. Галоўнае бачылі ў іншым: каб выжыць, ацалець, а саламяная справа нікуды не дзенецца, яна зноў адродзіцца, як ні ў чым не бывала. Дастаткова будзе пасеяць (восенню ці вясною) і па-ранейшаму зарунеюць палі, зашапацяць пад ветрыкам гаваркія каласы.
    Так і тут. Мне прыснілася матуля. Яна разагнулася, і ўся спацелая і разапрэлая, хораша на мяне глядзела. Толькі ў позірку яе быў усё ж нейкі няўцямны спачатку дакор. Вочы нібы гаварылі, штожты, чалавеча, няўжо не памятаеш?.. Я ад гэтага пытання і прахапіўся. Прахапіўся, бо ўспомніў сваю першую сустрэчу з той самай саломай, яе пах, здавалася, выразна заказытаў у носе, вярнуў у першы год майго жыцця. Менавіта ў першы, бо тады летам мяне не было на каго пакінуць і мама брала свайго сынка з сабою на жніво. Несла калыску, чатыры кіі, на якія яна чапляла ў полі палатняны полаг. Там мы і «працавалі». Жнейка папрацуе, папрацуе, прыскочыць да калыскі, праверыць, ці ўсё ў парадку, глыне вадзіцы і зноў на сваё месца. Нават і пастаяць хвілінку-
    другую не выпадала. He было ў яе ніадкуль дапамогі, таму спадзявалася толькі на самую сябе, на свае працавітыя рукі, на тое, што «Бог дапаможа, не акіне і не пакіне яе адну на жытнёвым полі».
    Калі вельмі надумаюся, то здаецца, што нават выразна бачу матулю ў тыя самыя моманты: засмяглыя ад спёкі губы, узапрэлы і чырвоным-чырвоны твар. Гэта ж колькі патрабавалася здароўя, фізічнай вынослівасці, каб на працягу цэлага дня, з невялічкім перапынкам на поўдзень, нібы нейкі адухоўлены механічны механізм, разгінацца і згінацца, выпроствацца і зноў нахіляцца да самае зямлі. А жаць жа даводзілася не адзін дзень, а тыдзень, a то і два, тры. У каго колькі было ў гаспадарцы поля. Гаварылі, успамінаючы ды ўздрыгваючы ад тых сцэн мінуўшчыны, старыя жанчыны, што «на сябе жаць было намнога лягчэй, бо гэта на сябе... Там, калі ты працавала шчыра і чысцютка, то ніхто ні голасу не ўзвышаў, ні чым не палохаў... А вось у калгасе, то там даводзілася рознага наслухацца і наглядзецца... Калгаснае, сумеснае вядзенне гаспадаркі і калектыўная праца прывучвалі не толькі да адказнасці і старання, але і да ляноты таксама. Разумелі людзі, што як ты не ірвіся, як ты не шчыруй, як ты не працуй, а ўсё роўна плата і падзяка будзе адна і тая ж самая. Нарэзаць нівы ці якога надзелу гэта кіраўнікі маглі запроста, толькі ірвіся, а вось перакінуць лішнюю капейку, дапісаць зверху які яшчэ працадзень пра такое і чуць не даводзілася. У гэтым яны паказвалі і праяўлялі партыйную “прынцыповасць”. Парушальнікаў працоўнай дысцыпліны, як ім здавалася, і каралі, і публічна высмейвалі, і пазбаўлялі ўсялякіх "правоў”».
    Але чамусьці здаецца, што запомнілася нават з такога ранняга ўзросту не нейкая канкрэтная сцэна, не нейкі вобраз ці голас. Запомніўся непаўторны пах. Пах, які ўжо сыходзіў ад апалавелага жыта, ад жытніх каласоў, снапоў, дзясяткаў, якія матуля акуратна пакідала пасля сябе на ніве. Ці не таму для мяне і застаўся самым смачным жытнёвы хлеб (“жытні”, як гаварылі мае землякі). А са збажыной, жнівом, уборкай ураджаю ў мяне назаўсёды засталіся цікавыя ўспаміны: і пра тое, якжалі жанчыны (а нярэдка і мужчыны!) сярпамі, і потым, калі чатыры гады працаваў памочнікам камбайнера ў летнія канікулы, і калі дапамагаў сваім родным жаць збожжа ў полі, дзе не маглі прайсці машыны і таму жалі па-ранейшаму уручную. Гэта адтуль ажно засталася бабуліна прыпеўка, якую яна спявала маёй матулі, калі тая шчыра дзякавала яе за дапамогу і саджала за стол: «Маня ногі пакалола, // Мішка тыдзень галасіў! // Ой, дзякую камбайнёру, // Што высока пакасіў!». Бабуля ўмела працаваць, але любілі і пасядзець за сталом, пагаманіць з бяседай, a то і паскакаць «пад добрую музыку ды цераз ногу...».
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    Здаецца, адтуль таксама выплываюць адныя з самых ранніх маіх успамінаў: я яшчэ надта слаба стаяў на ўласных нагах, таму хадзіў толькі па роўнай паверхні, а вось па пожні мне хадзіць не ўдавалася, бо чапляўся і пастаянна падаў. Яно то было не балюча і ад плачу, мабыць, не заходзіўся, але бацькі баяліся іншага: каб не ўпаў і тварам не напароўся на жытнёвае ржышча. Гэта была вялікая небяспека для дзіцяці. Мог запроста застацца без вока, a то і без вачэй. У тагачасным вясковым жыцці і такія здарэнні былі нярэдкімі. Таму мама прыдумвала мне ўсялякія забаўкі, рабіла «імгненныя» цацкі-лялькі і я гуляўся з імі. Яна прыскоквала на пару імгненняў, каб зірнуць, чым я там займаюся, і зноў бегла да свае нівы. Жала яна вельмі хутка. Хутка і надзвычай зацята, бо ў гэтым прыспешвала яе, як сёння мне падаецца, дурная прывычка: ніколі не быць ззаду, ніколі не адставаць. Ого, адстаць ад іншых, каб тыя потым пачыналі сумнявацца ў яе ўменні жаць! He памятаю, каб такое некалі здарылася. Нават калі мама была ўжоў гадах, усё роўна «натура выбівалася на паверхню». Я, шкадуючы яе, адганяў з палетка, не даваў у чарговы раз дарывацца да працы, бо «і так ужо вочы ажно белыя ад стомы сталі, зяхаеш, іртом паветра хапаючы, нібы выкінутая на пясок рыбіна». He паддавалася матуля. Да апошняга не жадала прызнаваць свайго бяссілля, свядома адцягвала і адцягвала той момант, калі апусціць рукі і ледзьве чутна прамовіць: «Я ўжо, дзеці, вам не памочніца... Даруйце, што такая стала... цяпер, працягвайце ўжо без мяне...». Але гэта яна прамовіла мне і майму сыну, калі ў апошні свой зямны раз капала бульбу ў агародзе...
    Аднойчы я гуляўся з рэшткамі сапсаванага трафейнага нямецкага фотаапарата, які мне, як адмысловую цацку, уручыў татаў сябрук Грыша. Ён паказаў, як трэба глядзець у таямнічае вочка і як шчоўкаць, навёўшы фотаапарат на патрэбны прадмет. 3 аднаго боку ад мяне рос здаравенны лазовы куст, які прыкрываў ад ветру і, адначасова, не даваў сонцу надта прыпякаць. Я сцішыўся і сам сабе нешта «вукаў» пад нос. Потым падалося, што нехта на мяне вельмі ўважліва глядзіць. Як толькі не круціўся, але нікога іншага не заўважыў. Так бы і заснуў, каб выпадкова погляд мой не спыніўся на купцы зеленаватага збожжа, якое матуля пакінула, каб зжаць пазней, бо тут была нейкая нізінка і жыта яшчэ не саспела. Мабыць, пазней узышло ці ўвогуле павымакала і потым узялося толькі тое, якое ацалела, а ўся астатняя мясцінка шамацела высокай травою.