Залацістыя саломкі снапкі
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 261с.
Мінск 2021
Доўга потым настаўнік гісторыі стараўся не глядзецьу мой бок. Але хутка палепшаў, бо чакалася міністэрская камісія і на ягоны ўрок павінен быў завітаць старшыня прыехаўшых, а мне, адпаведна, трэба будзе адказваць на пытанне. Так мы з ім і разабраліся.
Добра засвоіўшы навыкі гэтага віду народнага промыслу, вопытныя майстры маглі запроста сплесці з саломы рэч любой канфігурацыі. Адзін дзед пахваляўся: “Ды з саломы я што хочаш зраблю... Хоць табе нябеснае воблака адштукую... Ты толькі саломкі мне добрай нарыхтуй ды навазі. Каб яна не перастаялая, не перабітая была, а доўгая, тады ў ёй і своеасаблівае, гнуткае, валакно застаецца. Зробіш так, то астатняе ўжо будзе маёй задачай... Зраблю любы тавар на замову. У лепшым выглядзе, чалавеча, табе прадстаўлю. Вачэй потым не адарвеш. Іншым паказваць і пераказваць пра маё ўменне станеш...”.
Нездарма ж усёведаючыя палешукі нават пчаліныя вуллі (праўда, масава вырабляць сталі пазнавата, больш трымаючыся традыцыйных: борцяў ды калод, недзе ажно ў другой палове XIX ст.) плялі сабе з сало-
мы. Рабілі гэта, вядома ж, не ўсе. А тыя, хто славіўся ўменнем працаваць з саломай. Яны то і выконвалі на замову такія вырабы. Самае характэрнае, што надавалі ім розныя формы. Тут ужо адчувалася фантазія самога майстра. Мне даводзілася чуць, як саламяны пчальнік быў спалены захопнікамі ў 1944 годзе. На Століншчыне жыў адзін пчаляраматар, які славіўся сваімі пчальнікамі і добра дагледжанымі раямі. У яго нават былі шматлікія ўзнагароды ад польскіх улад (медалі, дыпломы, граматы), прывезеныя гаспадаром з розных пчалярскіх выстаў. Да слыннага гаспадара прыязджалі і прыходзілі шматлікія пчаляры з іншых мясцін: за парадамі, за тлумачэннямі, за падказкамі, за тым, каб прыдбаць у яго маладыя раі і г. д. Нікому чалавек не адмаўляў у шчырай дапамозе, бо лічыў па даўняй традыцыі, што пчала божы дарунак і яе набыткам проста неабходна дзяліцца з іншымі. Таму і табе будзе спрыянне ў промысле.
Гаварылі, што ў яго была вялікая сям’я, але адныя дочкі, а вось сыночка не было. Ён жа вельмі спадзяваўся на працягвальніка роду па мужчынскай лініі. Неяк жонцы так і заявіў, што калі тая прынясе яму сына, то ён выштукае цэлы пчальнік (сцвярджалі, што, быццам бы, ажно пяцьдзесят вулляў) з саломы. I хаткі тыя пабудуе па ўзоры біблейскіх матываў, што ніводная не будзе паўтараць папярэднюю. Так і атрымалася: жонка ашчаслівіла яго нашчадкам, а гаспадар узяўся за выкананне свайго абяцання. Недзе да 1938 года ўсё і паспеў зрабіць. Такая пагудка пайшла сярод людзей, што за многія дзясяткі кіламетраў дабіраліся да палешука, каб зірнуць на той цуд, створаны майстравітымі рукамі. Пчаляры, асабліва знаёмыя з тым чалавекам, пачалі станавіцца ў чаргу, каб і ім парабіў такія самабытныя вуллі. Гаспадар толькі ўсміхаўся і гаманіў: “Людцы мае даражэнькія, ды ў мяне ж жыцця майго не хопіць, каб усё гэта выканаць... У мяне ж толькі дзве рукі і гаспадарка свая вялікая... На ёй жа трэба працаваць, жонцы і дочкам дапамагаць... На любы вулей, нават на такі вось, саламяны, недзе з тыдзень, адрываючыся ад асноўнай працы, трэба затраціць... Давайце, я лепей вам пакажу, як усё робіцца і вы самі станеце гэтым займацца...". He пагаджаліся прыйшоўшыя і прасіўшыя, маўляў, у іх так хораша не атрымаецца, не здольныя яны да гэтага. Паказвалі на маленечкага сына і, пасмейваючыся, падкрэслівалі: “Яго вучы, няхай і табе, і нам дапамагае. Няхай расце ён у цябе здаровым ды шчаслівым...”. Дзякаваў пчаляр на добрым слове.
Падкрэслівалі, што наладзіў у сваёй гасподзе нешта падобнае на пчалярскую школку і ў яе пастаянна наведваліся дапытлівыя вяскоўцы. Як выплятаць саламяныя вуллі, паказваў таксама, ды толькі потым пе-
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
раканаўся, што за лепшае навучаць іх вырабляць пчаліныя хаткі простых формаў, не такіх мудрагелістых. Тады і зразумела людзям стане, і атрымлівацца лепей будзе. Гэта былі “стаякі” і “лежакі”. Адрозніваліся ад драўляных, як разумееце, не формай, а матэрыялам. Добрую справу, сапраўды “боскую" здзяйсняў гэты чалавек. Карыстаўся вялікай павагай і аўтарытэтам і ва ўлад, і сярод мясцовага насельніцтва. Таму, калі нават прыйшла ўжо савецкая ўлада, то ягоны пчальнік не чэпілі, а ўзялі і апісалі колькасць вулляў і раёў ды наклалі на гэта ... вялізны падатак. Ясная справа, што імкнуліся любым чынам урваць, нешта прысабечыць, але ж не дадумаліся да вынішчэння ці да абагулення.
I ў час вайны ўсё ішло адвечным шляхам: пчолы насілі мёд, пчаляр іх даглядаў, а паласавацца мёдам прыходзілі і днямі, і па начах! Каго сярод іхтолькі не было! Але рабаваць ці разбураць, паліць ці вынішчаць ні ў кога рука не паднялася. Бяда прыйшла перад самым вызваленнем, калі ўжо і па начах спаць нельга было з-за пастаяннай недалёкай кананады. Карнікі, а, магчыма, што і проста злыдні з гітлераўскіх войскаў, сталі паліць паселішчы, нічога не разбіраючы і нікога не шкадуючы. Мясцовыя жыхары вымушаны былі ратавацца ў тутэйшых, непралазных для чужынцаў, балотах, каб ацалець. Hi пра будынкі, ні пра нейкую маёмасць ніхто і не думаў. Жыцці ставіліся вышэй за ўсё астатняе. Пчаляр прасіў і маліў Усявышняга, каб ягоны пчальнік гэтая навала абышла бокам. He атрымалася. Аднойчы каля паўдня задыміла з таго самага боку, дзе стаялі ягоныя саламяныя вуллі. У адчаі чалавек рваў на галаве валасы, паўтараў, што ён усё жыццё ўкладваў у пчолак, а тут... Вяскоўцы, якія былі тады побач, як маглі, супакойвалі гаспадара: «Не ўбівайся ты так... Гэта ж нелюдзі... Яны ж людзей жывымі паляць, а ты хацеў, каб тваіх пчол пашкадавалі... He ўбівайся так, малі пана Бога, каб пчол уратаваў, хоць якіх пару сем’яў, то ты развядзеш... Ты ж умееш гэта, як ніхто іншы... А пра вуллі, то ўвогуле не думай... Як іх плесці ты ніколі не забудзеш, а саломы мы табе заўсёды панапрыносім... Ты ж нам дапамагаў, ніколі ад нас не адварочваўся... Галоўнае, каб мы самі ацалелі...».
Саламяныя вуллі плялі з зеленаватай саломы, бо яна найбольш моцная і гнуткая, перавязвалі салому неашкуранымі і расколатымі ўздоўж лазовымі галінкамі (“дубцамі”), якія спецыяльна пчаляры нарыхтоўвалі ў зімовую пару. Тады лаза найбольш трывалая і не трэскаецца. Потым гатовы ўжо вулей старанна абмазвалі зверху глінай, у якую дадавалі ў пэўнай прапорцыі гной, ячную мякіну, вапну, цёртую цэглу, травяны попел. Лічылася, што рабілі гэта не толькі для ўмацавання і ўцяплення, але і для запаўнення пустых мясцін, а таксама для таго, каб пчолы
таксама маглі запроста вызначыць свой новы вулей па ... адметным паху. Для гэтай мэты хітрыя пчаляры маглі яшчэ прывязваць і невялічкія, кідкія на колер анучкі (“каснычкі”), галінкі ці кветкі. Пасля абмазвання глінай саламянікі яшчэ і старанна паліравалі. Рабілі гэта пры дапамозе вадкага рачнога глею. Такая паліроўка вельмі дапамагала ад празмернай сырасці і вільгаці. Пры старанным доглядзе і акуратным абыходжанні вулей-саламянік мог запроста служыць свайму гаспадару некалькі дзесяцігоддзяў. Найболын часта іх “з’ядалі” не час і не вільгаць, а ўсюдыісныя ... мышы, якія і ў вуллях заўсёды знаходзілі сабе, чым пажывіцца. 3-за такой навалы, асабліва ў галодныя гады, пчаляры не паспявалі рамантаваць (“падплятаць”) свае вуллі. I на халодны перыяд года такія саламяныя пчаліныя хаткі выпадала абавязкова пераносіць у памяшканні (“амшаннікі”), якія яшчэ даводзілася і ацяпляць, асабліва ў надта лютыя маразы.
I ўсё ж выраб саламяных вуллёў быў запатрабаваны. Тлумачылася гэта, з аднаго боку, тым, што матэрыял для вырабу быў танны, пастаянна знаходзіўся пад рукамі, а з другога пошукамі рацыянальнага тыпу вулея, скіраванага на павелічэнне медазбору. Да таго ж, цеплаізалюючыя і цеплаправодзячыя ўласцівасці саломы забяспечвалі пастаянны тэмпературны рэжым, на стварэнне якога ў вулеі пчолы заўсёды трацяць шматэнергіі [19, с. 126-127].
Старыя вяскоўцы некалі распавядалі мне, штоў нашым паселішчы, на хутары ў Дзмітрыка (так па-мясцоваму звалі таго чалавека) быў свой невялікі пчальнік. Дык яму пляла вуллі ягоная жонка. Сам гаспадар, пасмейваючыся, даводзіў сялянам: «Я так не ўмею, прызнаюся вам. Яна неяк сядзе, пасядзіць, пакалышацца, а потым толькі прыступае да працы. Можа яна нейкую замову ці малітву на поспех тым часам шэпча. Колькі разоў пытаўся, дык адмахвалася рукамі, што, маўляў, няма чаго дурнотай займацца. He лезь лепей, то я за гэты час колькі сценкі паспею вывесці...». Людзі зайздросцілі, што Дзмітрыктакую майстравітую жонку мае.
Хваліў гаспадар жончыны вуллі. Па магчымасці вадзіў сваіх гасцей, асабліва любіў гэта рабіць на мядовы Спас, калі да яго з’язджаліся родныя, блізкія, знаёмыя, сябры, якія ведалі, што гэты дзень Дзмітрык абавязкова ўсіх чыста пасадзіць за святочны стол. Добра пачастуе, а потым яшчэ павядзе на свой пчальнік. Надта блізка, праўда, не падводзіў, бо пчолы не пераносяць паху спіртнога і лепей было не рызыкаваць, каб потым не апраўдвацца перад людзьмі. Паказваў на паасобныя вуллі і казаў, што і той, і той саламяныя, і што іх выпляла ягоная гаспадыня. Некаторыя не верылі, то іх Дзмітрык прасіў падысці бліжэй і лепей раз-
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
глядзець. Праўда, пры гэтым агаворваўся: «Калі не баіцеся быць моцна пакусанымі». Гаспадыню распытвалі, але яна, звычайна, адмахвалася: «Ат, слухайце, што падпіты чалавек наплесці можа... Лепей я з жанкамі пагаманю, бо не часта нам восьтакдаводзіцца сустракацца: пасядзець, нагаварыцца, наспявацца, навіны пачуць. Гэта ж, як у мінулым годзе з’язджаліся. Так болей і не атрымалася. Праца ўсялякая, клопаты, каб на іх ліхаманка якая».
Тая жанчына, калі ў яе нарадзілася трэцяя праўнучка, то паднесла ёй своеасаблівы падаруначак: адштукаваную саламяную калысачку (“зыбку"), якую чаплялі на вяровачкі і вешалі ў хаце на кручок, які, звычайна, быў прымацаваны да бэлькі. Матуля ўсміхалася пастаянна, дакранаючыся да яе, ці то ад таго, што ад гэтай залацістай саломкі патыхала водарам жытнёвага палетку, ці то ад таго, што ў ёй заўсёды гэтак хораша і соладка спіць яшчэ адна яе будучая памочніца, ці то ад замілаванасці, што свякроўка, нават у такім сталым узросце, змагла яшчэ прынесці радасць у іхнюю хаціну. Ды не абы якую калыску спляла, а такую, штоўсе людзі зайздросцілі. Яе запроста можна было браць і на поле, не замяняючы палатнянай. Колькі ж там тае вагі. Узяў пад руку і пайшоў. Але сам факт гэтакай увагі да нявесткі выклікаў заўсёды нечуваную замілаванасць.