• Часопісы
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    Рабілі ўсё ноччу, бо баяліся чужых вачэй, якія ў тыя гады асабліва, здавалася, што цікавалі з-за кожнага куста, з-за кожнай купіны. Першыя дні, дык неяк міжволі галовы паварочвалі ў той бок, дзе было схавана іхняе майно, а потым крыху супакоіліся і сталі думаць, што так сапраўды лепей, што хто ў хату не зойдзе, а куфра няма. He пачне ж дапытвацца, бо зразумее, што ўсё роўна праўду не скажуць, схлусяць нешта такое, чаго і слухаць асабліва не захочацца. Тады ж не толькі па начах, але і днямі па хатах вяскоўцаў шасталі самыя розныя рабаўнікі: і гітлераўцы, і мадзьяры, і паліцаі, і бульбоўцы, і акаўцы, і свае, так званыя, “партызаны”. Кожнаму ж хацелася нечым ды пажывіцца. На якія толькі хітрыкі не падаваліся, каб дабіцца свайго.
    У адзін надвячорак, калі ўся сям'я сабралася вячэраць і сядзела ўжо за сталом, муж нечакана ўскочыў: «Пабач, яны ж наш куфар валакуць!». I торкнуў рукою ў вакно. Чалавек заўсёды садзіўся тварам да падворка, каб бачыць, што там рабілася. Ліхалецце да ўсяго такога прывучыла. Усхапіўся і вылецеў з хаціны, а там ужо адчайдушна загарлаў: «Што ж гэта вы, злыдні, робіце?! Апошняе валачэце?!». Але тыя не кінулі ўзятае, а адно прыспешылі крокі, пёршы за сабою ўкрадзенае. Яшчэ з сотню крокаў і лес пачнецца. А там не проста лес, а старадаўняя пушча. Там ужо нікога не знойдзеш і нічога не справіш назад. Адчайны чалавек кінуўся да невялічкай дрывотні, якая стаяла нібыта з краю двара і праз імгненне выляцеў адтуль з ручным кулямётам у руках. He доўга думаючы і не гарлаючы болей, прама з калена пусціў доўгую чаргу па-над галовамі грабежнікаў. Такога тыя не вытрымалі. Але, мабыць, са страшэннага пераляку: ніхто ж не чакаў, што па іх пачнуць страляць, ды яшчэ з кулямёта! Туту іх і атрымалася загваздка. Чужынцы, нібы прывязаныя, пачалі тузацца на месцы, а гаспадар крычаў, каб кідалі, бо ўсіх пераб'е. Напамін пра далейшы лёс быў і так ім прадказальны. Тузануліся-рвануліся і ўсё з куфра выляцела долу. Самае недарэчнае, што тыя, відаць, прыдурэўшы са страху, куфар так і не кінулі, а паперлі з ім прама ў лес.
    Давялося гаспадарам зноў увесь свой самы важны і каштоўны нажытак хаваць у ранейшую бочку і закопваць усё гэта ў іншым месцы.
    Стары бацька, то той адно толькі скрушліва пакручваў галавою і здзіўляўся людской нахабнасці: гэта ж трэба сярод белага дня прыйшлі красці і ніякае сілы на іх няма. Зяць задаволена параготваў ёсць, самі ж бачылі. Жанчыны вялі сваё, што сапраўды саламянае дно і сценкі надта хутка сапрэлі без паветра ў земляным палоне. Трэба было паслухацца і не рабіць па-свойму. Мужчыны іх супакойвалі, што тады б увесь нажытактыя чужынцы павалаклі б з сабою. Атак, усё засталося, толькі саламяны куфар, атрымліваецца, укралі. Праз некалькі дзён знайшлі яны і свой куфар, кінуты ў лесе, непадалёку ад ускраіны, дзе зладзеі прыйшлі ў сябе і, пераканаўшыся ў тым, што ўсё стала непатрэбным і непрыгодным, не пажадалі несці з сабою пустую “пасудзіну”. Таму і кінулі. Аказалася, што тады яны затрымаліся на месцы, бо зачапіліся колцамі за нейкі корч, які яшчэ даволі моцна і трывала сядзеў у зямлі. Прыспешаныя кулямі, якія свісталі над галовамі, так рванулі саламяную прыладу, што тая не вытрымала і... парвалася знізу. Усё і высыпалася, а збіраць ужо ў іх магчымасці не было.
    Стары, пакірхваючы ды стараючыся яшчэ трымацца, пераконваў, што спляце іншы, яшчэ прыгажэйшы за гэты куфар, бо цяпер ведае, як усё рабіць і дзе пастарацца трэба, каб была больш трывалая і даўгавечная аснова, так што няма чаго адчайвацца. He атрымалася ў яго на гэты раз здзейсніць задуманае: нечакана прастудзіўся і, праляжаўшы на печы нейкі з тыдзень, памёр. Праз кароткі зусім час зяця ягонага таксама мабілізавалі ў войска і моцна паранілі пад Варшавай. Назад яшчэ вярнуўся, але ўжо працаўнік ды і жыхар з яго быў ніякі. Нават год не працягнуў сярод сваіх родных адправіўся на вясковыя клады.
    Падчас сваіх летніх адпачынкаў, бываючы на той мясціне, дзе некалі жылі шляхціцы, абавязкова спыняюся. Хочацца проста пастаяць, паразважаць пра тое, якое кароткае і непрадказальнае жыццё, якое яно ломкае, залежачае ад самых розных абставін. Як і тая самая салома, якая пераспее, перастаіцьу полі і потым ламаецца-крышыцца пры першым неасцярожным да яе дотыку.
    На Лунінеччыне расказвалі таксама даволі цікавую гісторыю, звязаную з саламяным куфрам, але тая была больш вясёлая і без нейкіх смяротных зыходаў. Тым не меней пра яе ў вёсцы Цна ведаюць і да гэтага часу. Параготваюць, праўда, ужо без асуджэння і без нейкай там асаблівай злосці. Справа была таксама “пры паляках”. Вёска тая была амаль што ўжо прымежная. Хлапцоў прызыўнога ўзросту, як і вадзілася, прызывалі ў польскае войска. Там яны служылі адпаведны тэрмін і потым вярталіся дамоў. Калі ўжо прыходзілі, то некаторыя з іх, асабліва па першым часе, месца сабе быццам бы не знаходзілі, па адсутнасці
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    тут таго ‘‘гарадскога’’ жыцця, якое ім даводзілася пабачыць у месцах дыслакацыі іхніх баявых падраздзяленняў. Праўда, не ўсе былі такія фанабэрыстыя і ганарлівыя да такой ступені, калі мясцовая моладзь вымушана была звычайнымі кіямі збіваць пыл і гонар з паспрабаваўшых цывілізаванага парадку сваіх жа вяскоўцаў. Чамусьці менавата тады тыя пачыналі і думаць, і ўсё ўчыняць так, як рабілі гэта да адыходу ў войска. Аказваецца, і звычайны дручок мог спрыяць у рознай ступені ў працэсе такога самабытнага “выхавання” (“вяртання да каранёў сваіх першасных”).
    Мясцовых хлапцоў, амаль усіх, за рэдкім хіба што выключэннем, забіралі ва ўланы. Ясная справа, што тады важная роля ў любой арміі адводзілася кавалерыі. Таму і зараз, калі глядзіш на старыя, парудзелыя фотаздымкі, на якіх зафіксаваны тыя "огеры” падчас свайго выканання воінскай павіннасці, то міжволі хочацца ўсміхнуцца: гэтак ужо недалужна глядзяцца тыя шаблі, прычэпленыя да іхніх паясоў ці ўтрыманыя ў руках “на ўзважай!”. А тыповыя палескія кірпы выдаюць у іх маіх непасрэдных землякоў за многія сотні кіламетраў. Калі прыходзілі вайскоўцы ў адпачынак, то рэдка хто змаўчаў, каб не прамовіць пры сустрэчы (у спіну, ці самому сабе пад hoc): «Во, яшчэ адзін “саламяны” пан сунецца... Важна йдзе і ногі шырока расстаўляе, значыцца, не раз, не два прышчаміў свае “інтарэсы” па поўнай праграме... Нялёгка яму даводзілася і на кані гарцуючы... Той яшчэ "саламяны” пан, а і гэты пачне распавядаць, што лётаў на сваім жарабцы (няйначай!) хутчэй ветру... Але ж які гэта цначук, калі не схлусіць... Па сабе ведаю, што так і жывецца лягчэй, і да тваёй асобы ўвага заўсёды большая...».
    Адзін з вясковых хлапцоў у польскім войску і сам ледзьве не выбіўся ў “паны”. Так яго пастаянна падзуджвалі суседзі. Аказваецца, яго нейкі афіцэр узяў сабе за ардынарца. Хлапчына быў спакойны, кемлівы, здаровы і прыгожы з выгляду. Яму было ўсё роўна, дзе службу несці. Так і прабыў тыя два ці тры гады. Вядома ж, ездзіўшы паўсюль за сваім панам афіцэрам, бачыць яму даводзілася значна больш, чым іншым радавым байцам. А ад нараджэння вясковец быў надзвычай запамінальным. Калі глядзеў на нешта адметнае, то пастаянна думалася: вось каб і мне (ці маім родным) такое ж самае. Атрымлівалася, што нібы адкладваў усё на потым, калі вернецца дамоў.
    Хлапчына прыйшоў з войску, а яго малодшая сястра ўжо замуж збіралася. Вырасла з падлетка ў гэтакую прыгажуню, што брат адно ўсміхаўся, з радасцю назіраючы за ёю. Вось недзе ў тыя моманты і мільганула ў ягонай галаве думка: а што, калі я падарую на вяселле сваёй любай сястрычцы нешта такое, чаго ў іншых не было. Вядома ж,
    зыходзіў са сваіх матэрыяльных магчымасцей. Спачатку хацеў купіць, у Столін з'ездзіўшы, хвацкія дзявочыя боцікі, сшытыя пад замову. Але, як аказалася, тут ён ужо прыпазніўся, бо старэйшы брат з жонкай ужо вырашылі зрабіць менавіта такі падарунак.
    Тады, папакутаваўшы яшчэ нейкі дзень, кінуўся да роднага дзеда. Стары быў выдатным майстрам. Яму што рэзаць, што шыць, што вязаць, што плесці было ўсё адно. Прыбег і на прамілы Бог просіцца: «Дзядулька, паслухай мяне... прашу цябе... Ведаю, што цябе не ўгаварыць, калі нешта табе не даспадобы, але зрабі для мяне так, як я табе скажу...». Стары здзіўлена пазіраў на ўнука, маўляў, чаго гэта ён так на гэты раз перада мною рассыпаецца? Атой, ледзьве не на каленях стоячы, працягвае: «Спляці, дзядулька з саломы маёй сястры на хуткае вяселле куфар. Hi ў кога такой рэчы не было і, думаю, не будзе. А тут такі падарунак. Сястра ўзрадуецца, людзі падзівуюцца... Зрабі, добра. У цябе ж рукі залатыя. Я табе ва ўсім дапамагаць стану. Толькі не адмоў, паслухайся...».
    I трэба ж было, не падумаўшы, хлопцу далей узяць і ляпнуць: «Я у паноў такія вялікія сундукі з саломы на ўласныя вочы бачыў... Яны ў іх усялякую вопратку ды і якое іншае начынне возяць... Зрабі...».
    Сказаў і чакае, а дзед адно мыляе вуснамі. Спахмурнеў і прамовіў: «Панскага, унучак, я нічога рабіць не буду! У мяне з панамі свае рахункі! Ты з імі гарбату піў, а я па-іншаму паступаў! Так і ведай! Рабіць не стану!». Як не прасіўся ўнук, як не ўмаўляў дзеда, але той быў непарушны. Нездарма ж гавораць, што ўпартасць палешука далася яму панам Богам разам з нараджэннем. Ужо і бабця прасіла, і хлопцавы бацькі падключыліся, а стары стаяў на сваім: “Панскага не зраблю!”. Калі ўжо моцна населі, то нібыта здаўся і сказаў: «Угаварылі, але калі што не атрымаецца, то каб потым на мяне не плявалі і не гаварылі абы-чаго!».
    Ужо тады стары ўдумаў учыніць унуку і, адпаведна, унучцы ліхое, але, ясная справа, выгляду не паказваў. Зрабіў усё, як мае быць: прыходзілі людзі, дзівіліся, захапляліся, хвалілі непаўторны талент вяскоўца. Дзед, здавалася, не чуў тых слоў захаплення, не рэагаваў на ўсё, што адбывалася навокал. Адным словам, паводзіў сябе на дзіва спакойна, калі неабыякава. Хутка прыспеў і час вяселля. Усё ішло адвечнай чаргою: госці спявалі, маладыя наглядзецца не маглі адно на адное, а калі пачалі выносіць куфар, то ўсе прысутныя, зноў-жа, загулі ад адабрэння. Такую штуку падараваў маладой родны братка, а выканаў яе родны дзядуля. Дружкі жаніха, ухапіўшы куфар на чатыры плечукі, удавалі, што ён для іх, маладых і здаровых, з’яўляецца амаль што непад’емным. Вынеслі на вуліцу і, перад тым як паставіць на воз, яшчэ