• Газеты, часопісы і т.д.
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    печыя позіркі стараліся лавіць. Час вакацый надта хутка праляцеў, сталі ўжо гаспадары паціху сваю дачушку ў адваротны шлях збіраць: то тое складуць, то тое зладкуюць. Маці дык усё плакала цішком. Ясная справа, адзіная дачушка ды і тая гэтак далёка апынулася. Дзе ён гэта той Кракаў знаходзіцца і калі яна ў наступны раз з’явіцца дома. Узяліся з дачкою ў саламяны “сундук” складваць яе бялізну, недзе, мабыць, крыху залішне націснулі і той распоўзся прама на іхніх вачах.
    Дачка, хутчэй за ўсё, з усяго таго жалю, ды яшчэ ўзмоцненага адчаем убачанага, заплакала горкімі слязьмі. Збегліся ўсе да дзяўчыны. Бацькі супакойваюць, а хлопец стаіць і ўсміхаецца. «Ты, чаго гэта? здзіўлена прамовіў гаспадар. Бачыш, якая бяда прыключылася?». «Гэта і бяда? хмыкнуў парабак. У вас жа саломы многа?». «Так, чаго-чаго, а саломы хапае», адказаў шляхціц, не разумеючы, да чаго хіліць хлапчына. «Спляту я вам сундук, яшчэ лепшы і прыгажэйшы... Знайшлі з-за чаго перажываць... Толькі ці ёсць у вас зімовая лаза?.. Калі няма, то складана будзе добрую рэч зрабіць... Летняя лаза крышыцца, а туттрэба гнуткая, моцная...». «А дзе ж яе ўзяць, чалавеча? разгубіўся гаспадар. Можа, я па суседзях паезджу, папытаюся...». «Пакуль ездзіць станеце, то час мінецца, а ў нас усяго пару дзён... У мяне ўдома такая лаза ёсць, заранёў нарыхтаваная... Трэба бегчы, каб паспець да ад'езду вашай дачкі сплесці сундук...». «Чаго гэта бегчы? Вазьмі каня ды прапрэш тыя кіламетры туды-сюды за пару гадзін», рашуча запярэчыў гаспадар. «Гэта ж мне, у першую чаргу, трэба, а не табе. I так стамляешся. Ногі, хоць і маладыя, а іх, якраз-такі, з маладосці і берагчы трэба. 3 гадамі ўсё выявіцца. Таму бяры каня, запрагай і едзь. Толькі хутчэй абарочвайся».
    Усю ноч працаваў парабак. I шляхціц не спаў, дапамагаў, чым мог: саломку чысціў, у жмуцікі раўнюткія яе размяркоўваў, падаваў хлапчыне. I ўвесь час гаварыў з ім, каб таму спаць не так хацелася. Затое да раніцы зрабілі “сундук” ды і накрыўку з ручкамі па баках прымацавалі. Хлапчына, якзаўсёды, нечаму ўсміхаўся і пакручваў галавою, каб праверыць ці не схібіў у чым-небудзь, а гаспадар раскатурхаў жонку і паклікаў глянуць на тое, над чым цэлую ноч давялося прасядзець. Тая, яшчэ ад сну ды аслупянелая ад убачанага, адно толькі рукамі гладзіла па баках “сундука”, нібы замаўляючы залацістую саломку і прамаўляла: «Ні за што б не паверыла... Hi за што... Калі б нехта і сказаў пра такое... Але ж тут бачу і тое, што зроблена, і таго, хто гэта зрабіў... Вось жа, малайчына... Мы табе за гэта добра заплацім, не будзеш на нас у крыўдзе... Ты ж нас так выручыў у цяжкую хвіліну... Дачушка, дачушка, як узрадуецца, a то так расхвалявалася ад гэтай неспадзяванкі, што і спаць не спала. Такая ўжо яна ў нас уражлівая, што цяжка ёй у жыцці будзе...».
    Вось такі саламяны “цуд” адштукаваў парабак усяго, нібыта, за адну ноч. Дзяўчына, калі прыйшла да сям'і за стол і ўбачыла “сундук”, то ўспляснула рукамі: «Федарка, гэта ты сам зрабіў?». Яна паехала на далейшую вучобу: радасная і супакоеная. А хатнія засталіся. Але, як потым аказалася, то той “сундук” ці тая салома ў іх сапраўды аказаліся нейкімі магічна-чарадзейнымі. He забылася яна пра Федара. He забылася. Праз добры дзясятак гадоў прыехала па яго з Польшчы. Тады, пасля вайны, палякам якраз і дазвалялі выезд у суседнюю краіну. Многа ў нас вяскоўцаў, асабліва хутаранцаў, запісаўшыся ў "палякі", назаўсёды змянілі сталае месцажыхарства.
    Вырабілі нейкія паперы ў мясцовых актывістаў, добра спаіўшы тых, і паехалі разам. Там ужо не разбіраліся, што яна са шляхты, а ён з мужыкоў. Каханню не загадаеш. Потым прыязджалі адведваць федаравых родных. Рэгулярна з’яўляліся: раз на два гады. Дзеці ў іх былі, якіх яны таксама прывозілі, каб паказаць бацькоўскія мясціны. I тыя вельмі дзівіліся на вялізную вёску, на непаўторныя мясціны, на той зарослы ўзвышак, дзе некалі стаяла хаціна, у якой нарадзілася іхняя матуля.
    Восьтакой трывалай, на зайздрасць, аказалася тая шчырая "саламяная” гісторыя. Моцна, надзейна, даскону звязала яна людскія лёсы ў шчаслівую сям'ю. Шкада, што болей не прыязджаюць нашчадкі адведаць родныя абшары, пахадзіць па былых сцежках-дарожках.
    Вясковыя ўмельцы заўсёды стараліся паказаць, як яны ўмеюць працаваць з самым простым матэрыялам, імкнуліся выканаць з саломы наваттакія рэчы ці вырабы, якія і ўяўляліся б цяжка, калі б не пабачыў іх на ўласныя вочы. Тады іншая справа. Тады задавальненне і здзіўленне: і ад убачанага, і ад выкананага, і ад таго, што думаючая чалавечая галава на многае здольная. На Палессі з саломы спрабавалі рабіць амаль што ўсё. Некаторыя майстры здзяйснялі гэта проста так, з цікавасці: атрымаецца ці не (вытрымае тая салома гэтакую нагрузку або адразу рассыплецца-парвецца), а калі не будзе прыдатная рэч для гаспадарчага ўжытку, то хоць застанецца пастаянным напамінам пра тое, што такая спроба была ўчынена і даведзена да ладу, а тое, што практычнасць яе аказалася не на належным узроўні, дык гэта ўжо ад якасцей самога матэрыялу залежала. Магчыма, што і ад некаторых пралікаў майстра.
    Адзін даволі сталага ўжо ўзросту гаспадар усё дзівіўся на панскія вазкі: лёгкія і дарагія, каштоўныя і трывалыя, не тое, што звычайныя сялянскія вазы, якія і рухаліся паволі, і скрыпелі так, што хоцьты было вушы затыкай. Яны толькі для перавозкі ўсялякіх грузаў, найперш, прызначаліся, а людзям то на іх і ездзіць было няёмка. Ды да ўсяго
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    прызвычаіліся, так і вазы сталі неад’емнай часткай ‘Тужавога транспарту”. Іхужо і не адрознівалі нават: для перавозкі грузаў ці для перавозкі людзей. Аднолькава выкарыстоўвалі і там, і там.
    Стары ж усё цікаваў, падглядваў, нешта нават маляваў на пясочку, а потым, азірнуўшыся лішні раз, каб ніхто не здагадаўся, над чым ён пастаянна галаву ламае, заціраў нагамі. Аказалася, што вясковец ужо адштукаваў для сябе драўляны вазок: лёгенькі, нізенькі, мяккі на хаду, а да яго захацеў яшчэ вырабіць і палукашак, які звычайна сяляне, асабліва не імкнучыся да нейкіх непаўторных асаблівасцей, выпляталі з лазы: неашкуранай, бо калі з яе садраць кару, то палукашак ад гэтага зробіцца не надта даўгавечным ламаецца. I служыць мог гаспадару, ад сілы, нейкі год-два, а кожнаму ж хочацца, каб любая рэч у гаспадарцы служыла доўга і надзейна. Каб яе зняў, некуды паставіў, павесіў, a то і проста кінуў і ўсё на тым. Няхай сабе там ляжыць ці вісіць да наступнага часу выкарыстання.
    Выплеў той умелы чалавек палукашак з саломы. Так адштукаваў, што ён ажно свяціўся на сонцы, а прашнураваны лазовымі пруткамі (раўнютка-раўнютка, хоць ты было на дакладнасць сантыметрам замярай) выдаваў з невялікай адлегласці рэч цудоўную ў сваім выкананні. Калі першы раз паклаў палукашак на воз, усё, як мае быць, падагнаў, заслаў і прыкрыў стракатай хатняй дзяружкай, а зверху пасадзіў жонку, сеў сам і пакіраваў да бліжэйшай царквы, то сустрэчныя толькі языкамі цокалі. Усялякае і ў сялянскім жыцці бачылася, але такое! А калі пад’ехаў да храма і там спыніўся, то ўсе кінуліся паглядзець ягоную працу. Бацюшка, і той не ўтрымаўся, а заламаў разам з людзьмі. Хадзіў ды гаварыў: «Вось на што яго Бог спадобіў! Вось як яму дапамог! Адчуў сілу творчасці ў руках гэтага чалавека!». Вяскоўцы ж пачалі гаварыць сваё, што не толькі паны могуць дазволіць сабе ездзіць у карэтах ды экіпажах, а гэтакі выраб, чым горшы? Любога пана пасадзі, то праехаць у такім вазку, з такім палукашкам не адмовіцца.
    Быў ля той царквы і дабраслаўскі памешчык, які любіў усё непаўторна-адметнае, арыгінальнае. Пабачыў, што народ кінуўся не ў царкву, а ў іншы бок, пайшоў і ён паглядзець, што там да чаго. Меў той пан надзвычай вялікую ўласную вагу, так і гаварыў, калі быў у добрым гуморы: «Я адзін за дваіх чалавек: і з'ем, і месца займаю!». Вясёлы быў на дзіва памешчык, не глядзеў на людзей у залежнасці ад іхняга матэрыяльнага становішча. Многім дапамагаў: і словам, і справай, a то і грошы пазычаў, калі нехта звяртаўся. Звычайна перад тым, як пазычыць, падкрэсліваў, пасмейваючыся: «Многа, братачка, не дам, бо што будзе, як аддаць забудзешся? Па свеце тады мяне пусціш». А яшчэ той пан
    надта любіў жартаваць ды падстройваць усялякія штучкі іншым. Але не са злосці, а проста так, каб пасмяяцца. Потым жа сам і давядзе, што гэта менавіта ён падрабіў. Калі заўважыць, што чалавек застаецца пакрыўджаным, то ўсуне ў руку і некалькі злотых: «На, вазьмі, толькі даруй і не злуйся, a то мне няёмка становіцца. Раз ужо так моцна пакрыўдзіў, то даруй і не трымай болей зла...».
    Глянуў ён на той вазок, на палукашак, ацаніў па-свойму і адразу ж на гаспадара: «Прадай мне, чалавеча, гэты вазок... Ты ж сабе яшчэ зробіш... Прадай, буду суседзям сваім паказваць, якія людзі ў нас майстравітыя... Тым болей, што ты з жонкай у палукашак садзішся... Удваіх улазіце, а я адзін-сам умяшчацца буду... Прадай, мае вяльможныя знаёмыя ад зайздрасці шалець пачнуць... Яны і так мяне, паміж сабою, “саламяным пузам” клічуць, а тут яшчэ і палукашак, ды таксама ж саламяны, ды такі прыгожы... Усё адно да аднаго... Прадай, не пакрыўджу з аплатай, ды і ведаеш жа ты мяне... He раз і не два мы з табою сустракаліся... Ведаемся добра... Прадай, бо ўсё роўна не адступлюся... Так ужо ў мяне ёсё загарэлася... He адмоў мне, чалавеча...».
    He ўстаяў гаспадар, упрасіў яго пан. Чалавек і на самой справе пагадзіўся з довадамі: і звяртацца прыходзіцца да памешчыка, і жывуць жа побач, і заплаціць добра, і ... сабе яшчэ вазок адштукуе. Было б там нешта дзіўнае. Толькі той вазок з жартаўніком-панам адыграў не надта добрую штуку. He трагічна-жудасную, а такую, як ён сам і любіў вясёлую. Усё наваколле потым пакочвалася адтаго, што здарылася. Найбольшыя жартаўнікі, то заўсёды спыняліся ля тае мясціны, a то і садзіліся ля яе, і адразу ж пачыналі рагатаць, нібы гэта толькі што зноў паўтарылася прама на іхніх вачах.
    А нічога там асабліва дзіўнага і не адбылося! Проста так, мабыць, у жыцці часам супадае: і месца, і час, і акалічнасці. Ехаў памешчык са свайго маёнтка ў суседні. Туды запрасілі яго на нейкае святкаванне. Задаволены чалавек, песню адну за другою спявае. А голас меў прыгожы, зычны, і песні нашы, палескія, надта ж любіў. Цягне на ўсё наваколле, стараецца. Ажно наперадзе здаравенная лужына, якая ніколі не перасыхала (нават у самую страшэнную спёку) і ніколі не замярзала (нават у самыя лютыя маразы). Прыцішыў пан коніка, па краю едзе, дзе не так глыбока. Узняў вочы, а на іншым баку стаіць селянін: спусціў штаны і спрабуе зірнуць на ўласны азадак. Аказалася, што ён вяртаўся дамоў, быў, як звычайна, у лапцях, і не пайшоў абапал лужыны праз лес-кустоўе, бо паленаваўся зрабіць пару лішніх крокаў, а пайшоў, як найкарацей. Пайшоў, пасклізнуўся і гопнуўся азадкам у лужыну. Зняў штаны і вырашыў праверыць, ці не прамачыў сподняе. Самому і не