• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    Гаворыць пра сынкоў, а сама, міжволі, ажно засвяцілася. Паны тут і ўбачылі, якая прыгажуня перад імі. Дзіўна ім стала, што ў звычайнай сялянскай хаціне, дзе і каштоўнага нічога няма, а такая кветка жыве-квітнее. Старэйшыя, то яшчэ нічога, а малады пан, то неяк адразу ж загарэўся, пачырванеў, не асмельваўся вачэй лішні разузняць на жанчыну. Сагрэліся, абсушыліся паляўнічыя і пачалі збірацца, каб кіраваць да маёнтка, да якога было далекавата, але яны ўжо выразна чулі, што з вуліцы даносіліся крыкі іхняга фурмана, які шукаў паноў. Усталі, апрануліся і, амаль адначасова, усе працягнулі гаспадыні грошы. Тая сумелася: “Паночкі даражэнькія, вы што гэта? Я ж вам ад шчырай душы прапанавала і сагрэцца, і перакусіць, а вы... Навошта мне грошы?.. Я ж нават не патрацілася?”. Толькі паляўнічыя не супакойваліся. Нарэшце, самы старэйшы прамовіў: «А мы не за ежу плацім, не за цеплую грубку, а за вашу шчырасць... Грошы вам абавязкова спатрэбяцца... Потым, як знойдзеце... Аў вас, вунь, і “саламянікі”, як вы сказалі, падрастаюць... Вазьміце, няхай будзе і ў вас пра нас добрая памяць... He ўсе і далёка не заўсёды і паны ліхія ды паганыя...».
    I што ж вы думаеце. Праз нейкі тыдзень зноў да “саламянкі” госць прыйшоў. Той самы маладзейшы паляўнічы. I ўжо не з пустымі рукамі з’явіўся, а з падарункамі. I гаспадыні хусцінку паднёс, і хлапчукам цацкі ўсялякія ды па крамнай сарочцы. Сядзіць, спрабуе размаўляць, а сам усё любуецца жанчынай. Круціўся, круціўся і ўсё ж асмеліўся: “Ведаеш што, я адзін з бацькамі ў маёнтку жыву. Старыя яны ў мяне, нават занадта. Знямоглыя ўжо, то ўсё на мне вісіць. Аканомка ў мяне добрая, гаспадарлівая. Але таксама старая. Просіцца, каб адпусціў яе на спакой у родную вёску. Папярэдзіла, каб шукаў ёй каго ўзамен, бо калі не паслухаюся, дык збярэцца і пойдзе ад нас. Таму ў мяне такая прапанова: забірай сыноў ды паехалі ў наш маёнтак. Там станеш новай аканомкай. Паглядзеў я, як усё ў цябе акуратна ды чысцютка: і на падворку, і ў агародзе, і ў хаціне, то і ў мяне будзеш да месца”.
    Сказаў і прыціх, чакае, што ж яму, вострая на язык, жанчына адрэжа. Тая спачатку маўчала, мабыць, перабірала ў галаве, што да чаго, а потым і ціха дадала: «Ведаеш, пане, калі ты мяне дабіваешся, калі мне яшчэ аднаго “саламяніка” падкінуць хочаш, то я ... не супраць.
    А вось, ці ж атрымаецца ў мяне вялікай гаспадаркай кіраваць ды за ўсім сачыць? А адносна такой пасады? Дзяцей рабіць у нашай жаночай справе мудрасць не надта закручлівая, як і з вашага боку. А вось з гэтакай пасадай, дык я магу і не справіцца. Ад шчырага сэрца гавару...».
    Хто ж яго ведае, якія там ужо словы пан той знайшоў, але перабраў “саламячную ўдаву”, разам з яе дзецьмі, да сябе ў маёнтак. Пачала яна там аканомкай служыць. Спраўлялася з працай, з абавязкамі і гаспадару ўмудрылася яшчэ аднаго сына нарадзіць. Таксама белага, таксама “саламянага". Пан добра адносіўся да дзяцей, не падзяляў іх на “чужых” і на “сваіх”. А ягоныя бацькі спачатку былі нешта нібыта заўпарціліся. А потым, як пабачылі, што іхні сын шчаслівы, якая ўвішная ды ўпраўная ягоная новая аканомка, то і яны супакоіліся. А што яшчэ на старасці гадоў трэба? Сын не прапівае нажытае, у карты не прайграе, справы па гаспадарцы ідуць выдатна, а што не паненку сабе ўхапіў, то невядома яно, як бы лепей атрымалася.
    Вясковыя жанчыны потым расказвалі, што калі яны па святах хадзілі ў царкву, то туды і “саламянка” са сваім мужам прыязджала. Думалі, адвернецца ад іх, ажно не. Заўсёды падыходзіла, гаманіла з імі, не выдавала з сябе “пані”, а яшчэ абавязкова прывозіла цукеркі і пернікі. Частавала жанчын і прымаўляла: «Бярыце, болей бярыце... У вас жа дзеткі... Скажаце, што гэта ім ад “саламянкі” падарункі... Колькі таго жыцця... Памятаеце, як мы некалі з вамі заходзіліся, а цяпер... Няма нам чаго дзяліць... Лепей раскажыце, што ў вас новага?.. У мяне то ўсё добра... Дзеткі растуць... Весяляць мяне і бацьку...».
    Неяк, седзячы на Пінскім аўтавакзале (яшчэ на старым, тым, што застаўся ад польскай улады) сяродтлумнага натоўпу людзей, мне заўсёды асабліва падабалася гэтакае гаварлівае зборышча вяскоўцаў, мой слых выхапіў, як нейчы густы бас прагуў: “Памяць твая саламяная... Пацяруха ты гнілая, а не чалавек слова... Сам гэтакі і памяць адпаведную ўзгадаваў... Як жа так можна сярод людзей жыць... Усё жыццё толькі і выкручваешся, як тая салома пад ветрам... Усе пра цябе так і гавораць, так і пераказваюць... Пустэча саламяная...". Я жвавенька крутнуўся на той голас і знайшоў прычыну падсесці да чорнавалосага здаравеннага дзядзькі, які толькі што некага добра-такі “адспавядаў”.
    Мужчына круціўся, яму карцела да некага загаварыць, каб “выліць душу”, а я маўчаў. Чакаў, калі надыдзе мой момант і тады распытаю, даведаюся, што там да чаго. Гэта быў мой шмат разоў правераны падчас фальклорных экспедыцый прыём. Ён заўсёды спрацоўваў. Ды яшчэ якэфектыўна! I дачакаўся: дзядзька рэзка павярнуўся да мяне і ледзьве не ў самы твар стаў гусці: «Мы ж з ім раслі разам, гадаваліся, а ён
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    Чухаўская хата
    са мною так няхораша абышоўся... Думае, што я не здагадаўся, хто ж гэтакую свінню падклаў... Вось жа, гад, яшчэ і сеў побач са мною... Дык усё й пачуў адразу... Можа, думаў, што стану саромецца, што людзей спалохаюся... Няхай ведае, як гадзіць чалавеку. Няхай і іншыя ведаюць таксама, каб на яго дзе ненарокам не напароліся. Ён і ім “падкіне”, ды на іншых потым зваліць. Налаўчыўся за сваё жыццё...».
    Я адно хістаў галавою і спадзяваўся, што дзядзька раскажа і пра самую існасць: чаму ў іх заварылася такая справа і, адпаведна, такая аднабаковая “водпаведзь”. Аказалася, што той “сябрук” дзяцінства пастаянна ... краў. Дзе не з’явіцца, то там і прыбярэ тое, што “дрэнна ляжыць”. Потым адразу ж кідаецца валіць усё на некага іншага. Так і падстаўляў невінаватага чалавека. Пакуль вяскоўцы разбяруцца, a то і разбірацца надта не стануць, а адразу ж “настраляюць” у каршэнь. А тут, на днях, яго сярод ночы злавіў калгасны брыгадзір з мехам, вядома ж, калгаснага жыта. Злодзей, заспеты на месцы злачынства, адразу кінуўся ў ... наступ: ‘Тэта ж не я ўкраў! He я! Я такі мех і не падыму нават! 3 месца не зрушу! Гэты мех прывалок Аляксей! Во, ён і ўкраў, а мяне папрасіў пасядзець, пакуль ён за другім абернецца!”.
    Брыгадзір жа спачатку таму дурню і паверыў, стаў чакаць і мяне, каб падлавіць на гарачым. Сядзеў, сядзеў, нічога не выседзеў, паддаў тады мех са збожжам злодзею на спіну і загадаў несці назад у калгасны свіран. “А ведаеш, якое жыта цяжкае?” раптоўна ўскінуўшыся, звярнуўся да мяне дзядзька. «Ведаю, бо не раз даводзілася самому
    іх насіць, ды яшчэ рабіць гэта ў мяшках-“сяменніках”». “А, братачка, зайшоўся смехам мой суразмоўца. I ў мяне плечы не адзін раз балелі, нават у маладосці, калі я, здавалася, увогуле ніякай стомы не адчуваў. Колькі перапрацаваў, колькі перанасіў ды перавазіў, а не адчуваў. Толькі калі ўжо адпачываць клаўся, то цела гуло ад стомы”.
    Мне ж карцела іншае: “Дзядзька, а як жа з пакражай?”. «А, там атрымалася далей надта ж весела: я яшчэ спаў, калі ў вакно пасыльны па канторы пастукаў і загадаў мне быць у старшыні калгаса. Ну, раз чалавека прыслалі, то, значыцца, справа пільная, адмаўляцца не станеш. Тым болей, што і сам калгаснік. Пайшоў я раненька на калгасны “нарад”. Там людзей шмат, усе на мяне касавурацца ды пасмейваюцца. А мне ж невядома, чаго гэта яны так сябе паводзяць. Паклікалі ў кабінет да старшыні, а там, акрамя яго, праўленцы і гэты зладзюга. Гаспадар кабінета і пытаецца сходу: “Чаго ж гэта ты, Аляксей, збожжа калгаснае крадзеш? Мала табе таго, што на працадні перападае? Захацеў лягчэйшага заробку, каб і пыл вочы не еў і салома цела не калола? Адказвай?!”.
    Яжна гэта і гаварыць што не ведаю. Потым ужо ачомхаўся і кажу: “Хто ж гэта на мяне такога наплёў? Я ж, старшыня, на вяселлі быў, з вечара пачынаючы і амаль да самага ранку, у суседняй вёсцы. У мяне ж сведкаў гэтулькі знойдзецца, што калі ім па мяху калгаснага збожжа на плечы ўскінуць, то яны за адзін раз палавіну таго вялікага свірна павынеслі б. Няхай во людзі пацвердзяць, што я ў сваім жыцці ніколі чужога не чэпіў, штотакія грахі за мною не водзяцца!”. Магчыма, што і зарэзка я пачаў гаварыць, але ж такое абвінавачванне на маю галаву ўзляцела, што трэба было бараніцца. Старшыня не ўтрымаўся і ўголас зарагатаў, за ім, на розныя галасы, пачалі заходзіцца прысутныя. Усе, акрамя злодзея, які выдатна зразумеў, што тут ужо ўсё чыста раскрылася і што давядзецца яму адказваць напоўніцу. Кіраўнік, выцершы вочы ад слёз, зусім іншым тонам працягнуў: “Я адразу, Аляксей, здагадаўся, што ты тут не прычым, але ж захацелася гэтага злодзея і пустабрэха перад людзьмі раскрыць і паказаць, хто ў нашым калгасе найпершы лайдак, пляткар, злодзей і зайздроснік. Ідзі, чалавеча, ды прабач, што гэтак рана цябе ўскалацілі’’».
    Дзядзька задаволена засоп і прыхіліўся да майго пляча: «Хоць мяне старшыня і адпусціў, і прабачыўся за ўсё, але я не адразу дамоў пайшоў. Стаў чакаць ля праўлення, калі з яго той злодзей выйдзе, каб у вочы ягоныя зірнуць. Недзе праз паўгадзіны і ён, чырвоны, упараны, мітуслівы, выскачыў на ганак. А тут і я пытаюся: “To што, мех жыта, атрымліваецца, я ўкраў і да твайго саду амаль што прынёс?!”. Яму і ска-
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    заць няма чаго. Тады я ямуў вуха яктрэснуў, то ён гарбузом з прыступкаў пакаціўся. Добра, мабыць, урэзаў, бо сёння да доктара прыязджаў. Сустрэліся во, на вакзале. Цяпертая саламяная душа недзе за вуглом чакае, каб аўтобус прыйшоў ды хутчэй у яго шаснуць. Ведаеш, я яго яшчэ падлаўлю, але ўжо ў вуха біць не стану, а ў азадак ягоны тлусты нагою стрэльну. Так, каб ляцеў і сваімі нагамі ледзьве паспяваў перабіраць!».
    Ведаў я і жанчыну, якую ўсе з вёскі клікалі няйначай, як “сташанкасаламянка”. He, імя яе было Маня, а “сташанка” таму, што родам паходзіла з вёскі Сташаны Пінскага раёна. “Саламянкай” стала па ўласнай “ахвоце”. Была бабуля Маня надзвычай вясёлая, гаварлівая, юрлівая і таўшчэразная. Нашы ўсе любілі падкрэсліваць: “Што ў вышкі мае, то і ў таўшчыню. Ёй і спадніцу заўсёды вялікім квадратам шыюць”. Пайшла другая мянушка адтаго, што вострая на язык бабця, “адмянтэшвала” ад сябе вельмі цікаўных, якія імкнуліся даведацца, “чаго ж вяскоўка, якая і працавала нароўні з усімі, і дваіх дзяцей выгадавала, так уелася...’’. Раззлаваная адрэзвала катэгарычна: “Салому ем цэлымі днямі! Яна мяне так і пушыць! Паспрабуйце і вы салому есці, то і ў вас праблем з вагою не будзе! A то, як вецер падзьме, то за платы трымаецеся, каб не паляцець разам з пылам! Сухарэбрыны! Будзеце і вы ведаць, якая саломка смачная! Асабліва зялёная, не пераспелая яшчэ!”.