• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    Так і вялося сярод вяскоўцаў, што калі нечыя жонка пачынала бегаць па вуліцах паселішча і шукаць свайго гаспадара. To ўсёведаючыя суседкі адразу ж падказвалі: «Да “саламянай удавы" твой, мабыць, паціснуў... Надакучыла яму ў вашай курнай хаціне, вось ён і падаўся да яе ў тыя пуховыя падушкі... А там і аладкі свежыя яму на стале, і чарка налітая ў любы момант». Потым ужо і падказкі не трэба было, адразу перліся да той хаціны, якая і стаяла яшчэ надта выгодна для такой справы: на ўскрайку, за якім адразу ж пачынаўся густы лес. Толькі пільнасць не губляй, прыглядвайся ды прыслухоўвайся. Пачуе чарговы “наведвальнік”, што нешта тупаціць-крычыцца, хапае свае лахі пад пахі і прэ ў густыя лаўжы, толькі водгулле за ім нясецца. Так і ўрывалася чарговая “саламяная ўдава” са сваімі “штучкамі” ў звычайны (будзённы) лад жыцця вёскі.
    Старому колькі ні гаварылі, ні падказвалі людзі, каб за жонкай сачыў, але ён толькі лыпаў няўцямна вачыма і нешта спрабаваў сказаць. Калі ўжо надта дапякалі, то чулі аднастайнае: «Яна ж са мною на печы ляжала... Ага, на печы... 3 вечара мы там атабарыліся і да раніцы праспалі... Нешта гаворыце незразумелае... Якая там “саламянка”?.. Гэта яшчэ што такое?.. Ідзіце дамоў лепей ды за сваімі жонкамі сачыце... Мне на печы цёпла і ўтульна... Чаго гэта вы ўсе да мяне чэпіцеся?..».
    Пабачаць вяскоўцы, што бескарысна дзеда папярэджваць, што гэта ні ў чым не дапамагае, то потым ужо ўвогуле нічога і не гаварылі, адно што паміж сабою распавядалі ўсемагчымыя гісторыі, звязаныя з чарговым пахаджэннем “саламянай удавы". У вёсцы ўсё ж было спакойна, ціха, аднастайна. Так было пры дзядах-прадзедах, так і тут ішло. Мужчыны і за грэх ніякі не лічылі “схадзіць на бок”. Яшчэ потым ганар-
    ліва распавядалі ў мужчынскіх кампаніях, як ды што ў іх там атрымалася і якая яна гарачая тая салодкая жанчына. Затое вяскоўкі браліся ўсур'ёз “перавучыць” тую юрліўку. I запынялі яе ў цёмным кутку, і пагражалі, але нічога станоўчага не выходзіла. Яна ж здаровая была, то што малады жарэбчык: жанчыны да яе, каб за валасы пацягаць ды ўсю праўду выказаць, то давялося самім у розныя бакі ўцякаць ды агародамі потым, каб ніхто не бачыў, у якім выглядзе яны гэта рабілі, прабірацца. А калі пачыналі проста сварыцца, то і тут вяскоўцы аказваліся далёка не на вышыні: празмерна вастрасловая была "саламянка”. Так іх “адголіць”, што тыя адно іртамі зяхаюць, ды паміж сабою анямела пераглядваюцца, бо не ведаюць, як і чым крыць пачутае. А што там ужо маглі пачуць? Самае непрадказальнае. Напрыклад, такое: «Што, зноў мне пра маё “саламянства” гаварыць станеце? Вы лепей на сябе азірніцеся. Я "саламянаю ўдавою” стала, бо жыць хачу так, як і вы. Дзяцей для сябе хачу. А вы чаго дабіваецеся? Прывязвайце тады сваіх мужоў да хаты мацней, a то, атрымліваецца, што яны ў вас нейкімі саламянымі пярэвясламі прыкутыя. Ірвануцца і паперлі, як сабакі, па вёсцы ды па падворках шнырыць. Лепей за імі сачыце ды ім пра ўсё выказвайце. Чаго яны сваіх сем'яў не трымаюцца, а да мяне ляцяць. He палохайцеся надта, бо і мой жаночы век кароткі, гэтаксама, як і ваш. Потым не трэба будзе ніхто. He лезьце, не замінайце жыць. Я ж да вас не чапляюся».
    Ага, лёгка ёй было сказаць, што ідзіце да мужоў ды з імі разбірайцеся. Толькі скажы, то тыя такую “бубну” выб’юць, што ратунку ў якім склепу шукаць станеш: так адходзяць якімі лейцамі ці цуглямі, a то і пужкай сырамятнай, што потым не да “саламянкі” стане. Каб жа сапраўды біліся саламянымі пярэвясламі, а то ж не.
    А тая “саламянка”, сапраўды, як ім і гаварыла, праз пару гадоў супакоілася і стала жыць гэткім жа жыццём, як і астатнія жанчыны. Толькі за гэты час нарадзіла сабе трох прыгожанькіх сынкоў. Сама іх і называла “саламянікамі”. I не таму толькі, што яны ўсе на яе вельмі падобныя знешне былі, але яшчэ і на валасы светлыя. Вось, як спелая жытнёвая салома.
    ...Павыраслі тыя хлопцы, што дубы якія сталі: здаровыя, вынослівыя, а прыгожыя, што іхняя матуля. Нарадавацца яна не магла, на сваіх гадаванцаў гледзячы. Ды і іншыя ўжо маўчалі, ніхто і нідзе болей не прытыкаў ёй яе “саламянасць", яе “саламяныя” паводзіны. Цяпер і дапамога, і абарона была надзейная ў матулі. Але не ўсё ў жыцці толькі радаснае, чамусьці абавязкова змрочная паласа ўмяшаецца. Так і тут. Грымнула тая вайна, забралі сыноў у войска. Двое з іх недзе ў той
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    Германіі і галовы свае склалі. Матуля толькі аднаго, але ўсё ж дачакалася. Самага малодшага свайго Грышку. Галасіла недзе з тыдзень: і ад радасці, і старэйшых успамінаючы. А потым неяк незаўважна злегла і болей не паднялася. Грышка завербаваўся ў Казахстан ды там, відаць, і прыжыўся. Назад болей не вярнуўся. Так і застаўся назаўсёды сярод чужых людзей, магчыма, што там і сваё сямейнае шчасце сустрэў. У нашай вёсцы яго болей ніхто не чакаў. А, можа, не жадаў, каб, калі-некалі, ды нагадвалі яму пра тую няшчасную “саламянасць” і пра тыя гаротныя старонкі дзяцінства. Хто ж яго там разбярэцца ў чалавечым жыцці. Вось тады “саламянікі” (дакладней, толькі назва, бо вірлівых і юрлівых ва ўсе часы хапала) у нашым паселішчы і перавяліся.
    Даволі часта ў беларускіх вёсках у "разрад” “саламяных удоў” траплялі шматлікія салдаткі. Яно і сапраўды, становішча ў тых жанчын атрымлівалася зусім неакрэсленае: і замуж, быццам бы, (“па закону”) выйшлі, і дзіця ці пару дзяцей нарадзілі, а потым мужоў пазабіралі, бо нечым сваім панам не дагадзілі, у царскае войска. Туды ж як патрапілі, то невядома, назад прыйдуць ці не. Нават калі і прыйдуць, то недзе праз дваццаць, a то і болей гадоў. У тым складаным жыцці і імёны іхнія забываліся, не тое, што выразы твараў. Вось і дадавалі "весялосці” ў вясковы жыццёвы каларыт гэтыя менавіта жанчыны.
    He ўсе, праўда. Няма чаго ўсіх пад адну вышыню раўняць ды агаворваць іхнюю памяць. Былі і надта верныя, чакалі, састарваліся, усё вызіралі на дарогу, а потым, неяк, відаць, ужо выразна адчуўшы набліжэнне старасці, пераставалі верыць у тое, што з далёкіх краёў вернецца законны муж. Ды і тыя, якія дазвалялі сябе называць “саламянымі ўдовамі”, далёка не заўсёды вялі такі лад жыцця ад таго, што ім кожную ноч хацелася новага “мужа”. He, тут, відаць, умешвалася яшчэ адна сур’ёзная акалічнасць: калі жанчына выпівала, аддавалася напоўніцу розным уцехам, то ёй лягчэй было пераносіць жыццёвыя нягоды, прасцей забывацца ў складаных сітуацыях. А яшчэ такім чынам можна было расплаціцца і за нейкую дапамогу, аказаную па гаспадарцы, і капейку якую сэканоміць. Па-рознаму ўсё рабілася, па-ўсялякаму. I калі некаму выпадала пачуць, як галасілі тыя “саламяныя ўдовы", якія словы яны прамаўлялі, зашыўшыся куды-небудзь у глухі куток, каб іх не пабачылі, то апускалі ніжэй галовы і стараліся стрымлівацца ў адносінах да “саламянак”, нават у нечым дараваць тым іхні “грэх”.
    Пачуў неяк, што была адна такая "саламяная ўдава”, прыгожымпрыгожая салдатка, якая на ўсе перасцярогі і папярэджанні вясковых жанчын адказвала, соладка прыжмурыўшы вочы: “Што ж вы ад мяне хочаце? Чаго вы дабіваецеся? Паглядзіце на сябе і на мяне пагляньце.
    Вы ж і ўмыцца забываеце з-за сваіх сем’яў ды з-за той клятай працы. Толькі ж нашу работу, жаночкі, усю ўсё роўна не пераробіш. Як бы ты не імкнуўся, а яна валіцца і валіцца. Трэба і на сябе ўвагу звяртаць: апранацца чысцей, усміхацца часцей. Жыць жа хочацца. Самі ж выдатна ведаеце, што жаночы век карацейшы яшчэ і за мужчынскі. I каму тады наша прыгажосць патрэбна стане, калі ўсё цела балець пачне, калі прыпомняцца былыя раны і прастуды, хваробы і пераломы. А што да мяне, то супакойцеся, не надта я ля вашых мужоў знайду сабе ўцеху. Пакуль вы тут са злосці ды зайздрасці да мяне ўсе чыста заходзіцеся, то я з-за вашай непрыязні і рэўнасці сабе яшчэ і пана завяду. Самага сапраўднага. Вось пабачыце...”.
    Парагаталі вяскоўкі ўволю над ганарлівай жанчынай і пайшлі, як заўсёды, па сваіх сялянскіх справах. А тая ж працягвала юрліва паводзіць сябе пры любым зручным выпадку. Неяк так атрымалася, што да яе ў хаціну завіталі позняй восенню паляўнічыя. Скалелі людзі пад пранізлівым ветрам ды пад мокраю ледзяною крупою. Захацелася хутчэй абагрэцца. Вось і падаліся ў бліжэйшую будыніну. Незвычайныя паляўнічыя то былі, а самыя сапраўдныя паны. Але тут ім было не да шыкавання. Адно каб да цяпла дарвацца ды сагрэцца. Потым ужо сваю панскасць будуць даказваць, а на марозе ды ў бядзе усе аднолькавыя. Пераваліліся цераз парог і спыніліся. Ясная справа, не кожны дзень ім выпадала ў сялянскіх хацінах бываць. Стаяць, вачыма зыраць, нават слова сказаць не могуць, бо шчэлепы пазводзіла. Бачаць, што памяшканне, хоць і замалое, толькі надзвычай чысцютка прыбранае, дагледжанае. Гаспадыня да іх з-за кудзелі ўзнялася, жэстам папрасіла распранацца і да гарачай грубкі ды да печы прысаджвацца. Паноў і запрашаць асабліва не выпадала. Жанчына тым часам загрымела чыгунамі ў печы і паналівала ў гліняныя місы гарачай стравы, а потым яшчэ і бульбы насыпала. Пахтакі прыемны пайшоў, штоў прыйшоўшых рукі самі да лыжак пацягнуліся.
    Паелі і адчулі, як сіла стала да іх вяртацца. Падзякавалі шчыра і пераселі да грубкі, да яе спінамі папрытульваліся, каб прасушыцца. Трое было паляўнічых. Двое старэйшых, а адзін не надта малады, але і не тое, каб стары. Адным словам, сярэдняга ўзросту. Сагрэліся паны і ўжо з-за ўдзячнасці пачалі распытваць у жанчыны, у чыю хаціну іх гэтакая непагадзь занесла. Гаспадыня хораша ўсміхнулася і неяк з сумам прамовіла: «Ды завіце мяне “саламянкай". Усе нашы вясковыя так клічуць і нічога. А да майго імя вам, паночкі, і справы мала». Пераглянуліся паляўнічыя ад такога дзіўнага адказу, а яшчэ болей ад таго, як вяскоўка параіла ім сябе клікаць. Неспадзеўку, на печы, заўважылі двух хлапчукоў,
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    якія ўважліва назіралі за тым, як паводзілі сябе прыйшоўшыя. Абодва яны былі светлавалосыя, амаль што пагодкі. Гаспадыня ўскінулася і працягнула: «Гэта таксама мае “саламянікі". Гэтыхужо адвеку і да скону так клікаць будуць. Яны і падобныя на спелую жытнюю салому. Каб і хацеў неяк адгаварыцца, то ўсё роўна не атрымаецца, бо валасы іхнія выдадуць. Мая радасць, мая ўцеха адзіная ў гэтым нялёгкім жыцці».