Залацістыя саломкі снапкі
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 261с.
Мінск 2021
Матуля дагнала дзеда, які са мною на руках, умудраўся не ісці, а бегчы, ля самога ўжо мястэчка. А гэта ж не многа і не мала амаль пяць кіламетраў! Вопытныя людзі, якім часта, як гаварылі, даводзілася “даставаць пацыентаў з таго свету”, дапамаглі і тут. Праўда, потым, калі ўсё самае страшнае засталося ў мінулым, участковы ўрач сказаў дзеду,
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
што калі б ён прамарудзіў на нейкія паўгадзіны ці на гадзіну, то нічога б зрабіць з хворым ужо не змаглі.
Злашчасную каробку (хоць, калі разабрацца, то ў чым была вінавата саламяная рэч) матуля болей ніколі не выкарыстоўвала. Яна так і вісела ў гумне на сцяне: чарнеючы, пакрываючыся павуцінай, трухлеючы. Кінуўшы на яе вокам, гаспадыня злосна прамаўляла: «3-за цябе ледзьве сына не пазбавілася! Так і вісі! Болей ні ў якую справу не вазьму, але і выкідваць заўчасна не стану, каб нагадвала і мне самой: да чаго можа прывесці звычайная чалавечая няўважлівасць. На імгненне забудзешся і яно можа абярнуцца вялікай бядой!».
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
ЗАПАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
ЗАКАЮЧЭННЕ
IПіадводзячы вынікі пад нашымі разважаннямі адносна традыцый саломапляцення (саламянага промыслу, праўда, не сустракаецца ў такім вызначэнні і таму мы ўводзім яго ці не ўпершыню), зробім выснову, штоў кемлівасці нашым продкам адмаўляць не выпадала ні ў якім разе. Так ужо атрымлівалася, што яны ўсё ўмелі рабіць (вырабляць) сваімі рукамі і ўсім гэтым напоўніцу карысталіся, за рэдкім хіба што выключэннем. Можна толькі захапляцца ці здзіўляцца, як са звычайнай саломы яны выраблялі лёгкія і трывалыя, надзейныя і (даволі-такі!) даўгавечныя прадметы з хатняга ўжытку. Тут галоўным, самым верным і часта правяраемым часам, быў прынцып: «Глядзі і вучыся, пераймай сам і потым ужо навучай і іншага». Маглі сказаць продкі і больш сурова, прыгадваючы мінулае: «Гора ўсяму навучыць». А назіраючы за тым, як няўмелыя яшчэ рукі браліся за новую справу, звычайна супакойвалі: «Лёгка толькі танцаваць ды і то ад печы!». Добра было, калі за тым, чым займаліся старэйшыя, пільна наглядалі маладзейшыя.
Закрануўшы гэтую “саламяную" тэму, павінны абавязкова звярнуць увагу яшчэ і на тую акалічнасць, што салома была не самай першай у пераліку, напрыклад, дахавага матэрыялу. Тут неабходна прыгадаць і тое, што продкі прыкрывалі сваё жыллё (сваю галаву) усім тым, што не прапускала вільгаці, што дапамагала ім стварыць хоць нейкі жыллёвы камфорт. Яны часта любілі паўтараць: «А штоўжо там за бяда? Паставіўскідаў хацінку, накідаў на страху саломы, збіў печ-глінянку і ўсё на тым. He цячэ, не дзьме, на чарэну плечы сагрэеш, супраць любой непагадзі выстаіш...».
Як аказалася на самой справе, то звычайная салома даволі часта выручала продкаў, давала ім магчымасць перавесці дух ад жыццёвых нягод, замяніць дарагое на таннае, даўгавечнае на не такое трывалае. Галоўнае заключалася зусім у іншым: гэты матэрыял амаль заўсёды быў пад рукамі. Праўда, часамі здаралася і такое, што не надта радзіла жыта, збажына, але ж затое салома была заўсёды! Кемлівыя гаспадары меркавалі ўсё наперад, як яны будуць рабіць нешта новае, як пачнуць і як закончаць будыніну, а раз закончаць, то гэта асацыіравалася са страхой, з тым самым саламяным дахам над галавою. Здавалася б, няма чаму здзіўляцца, але гэта толькі на першы погляд, бо здзіўляцца, якраз-такі, і ёсць чаму: практычнасці, майстэрству, кемлівасці нашых далёкіх папярэднікаў, якія з усяго знаходзілі сваю выгоду.
Гэтая кніга спачатку задумвалася як невялікі навукова-папулярны артыкул пра выкарыстанне саломы ў гаспадарчым ужытку (нават не пра традыцыйнае саломапляценне), але з часам, падбіраючы, сістэматызуючы, аналізуючы шматлікія прыклады, парудзелыя архіўныя паперы, фотаздымкі, мы загарэліся ідэяй паказаць паступовае развіццё гэтай справы. I можна сказаць, што да самага яе знікнення. Маем на ўвазе накрыццё стрэх, выплятанне гаспадарчых прылад працы (посуду і іншых прадметаў ужытку), рэзання саломы на сечку (што таксама ўжо амаль нідзе ў вёсках не практыкуецца). Застаецца, больш-менш, выплятанне “брылёў” ды саламяных гарлачыкаў ці каробачак для разнастайных этнаграфічных выстаў. I поступ гэты быў не імклівы, не адначасовы, а даволі працяглы. У нашым разуменні расцягнуўся ён недзе на дзясяткі тысяч гадоў. Адным словам, як з’явіліся толькі першыя людзі на беларускіх землях, то сталі яны актыўна асвойваць ужыванне саломы ў гаспадарчых мэтах, да чаго іх прымушала не прага нейкага ўзбагачэння, а звычайная жыццёвая неабходнасць. Усё ж цікава было разглядаць тое, як развіваліся традыцыі саломапляцення (найперш, саломанакрыцця) яшчэ ў тыя, сівыя стагоддзі, як з цягам часу ўсё ўдасканальвалася, мадэрнізавалася, як на гэта ўплывалі пэўныя сацыяльныя зрухі ў тагачасным грамадстве.
Здавалася б, складанасцей у працы над кнігай ніякіх не будзе. Але гэта толькі на першы погляд, бо нават тыя з этнографаў, якія пакінулі свае сведчанні, напрыклад, пра працэс накрыцця саломай стрэх, распавядалі пра тое, што ім самім даводзілася ўбачыць, ці як ім даводзілася прымаць непасрэдны ўдзел у працоўным працэсе. У іх няма аналізу, затое ёсць цікавейшыя падрабязнасці (рэгіянальныя асаблівасціадрозненні) з гэтага промыслу. Згадвалі нават пра тое, што далёка не ўсе надзвычай умелыя майстры імкнуліся падзяліцца сакрэтамі і навыкамі свайго майстэрства. Хочаш глядзі, паспееш заўважыць добра, а не, то і другі раз для цябе канкрэтна нічога паўтараць не станем. Пераборлівы быў народ, асабліва сярод старэйшага пакалення, якім нельга было і слова насуперак сказаць, і пасмяяцца з іх не выпадала. У выніку такіх паводзін многае з таямніц гэтага занятку так і сышло ў іншы свет разам са сваімі ганарыстымі носьбітамі.
He ўсе, вядома ж, валодалі навыкамі працы з саломай у аднолькавай ступені. Але ж гэта сама глыбінная логіка жыцця: нехта засвойвае і выконвае ўсё значна лепей, чым робіць гэта іншы. Тут выпадала не зайздросціць, а імкнуцца дагнаць, дагнаць без зла. Без чорнай зайздрасці, а зрабіць так, каб потым майстра сваёй справы пры ўсіх пахваліў, зраўнаваў з сабой. Змяняліся часы, змяняўся грамадскі лад, які, як вядома, заўсёды ўносіць значныя карэктывы ў любы занятак, справу, промысел.
Канешне, безумоўна, час і абставіны патрабуюць свайго: кардынальных змен не толькі ў грамадскім ладзе, але і ў гаспадарчым побыце таксама. Нікуды не падзенешся ад тых імклівых рашэнняў і дзеянняў, бо патрыярхальныя асновы, так ці іначай, вымушаны змяняцца. I як бы не было шкада нечага з аджыўшага, мінулага, старадаўняга, яно ўсё роўна адыдзе на задні план (яшчэ добра калі так), a то і ўвогуле знікне, расплывецца за смугою часу. Так атрымалася і з выкарыстаннем саломы ў гаспадарчым ужытку вяскоўцаў. Цяпер ужо нават знайсці некалькі будынкаў (за выключэннем музеяў), крытых саломай, на ўсёй тэрыторыі Беларусі амаль немагчыма. Ды і то, калі пашанцуе даследчыку, то акажацца, што тыя будынкі ўжо выведзены з актыўнага гаспадарчага карыстання і проста дажываюць свой незайздросны век: урастаюць у зямлю, дагніваюць, згараюць, зносяцца з-за сваёй непатрэбнасці.
Неякзусім непрыкметна атрымалася, што з задумы невялікага артыкула сфарміравалася цэлая кніга. Цікава будзе з ёй азнаёміцца дапытліваму чытачу, асабліва прадстаўнікам маладога пакалення, якія многага з апісанага не толькі не бачылі на ўласныя вочы, але нават і не чулі пра тое, як іхнія далёкія продкі ўмелі выкарыстоўваць салому (і тут
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
ужо не мае вялікай розніцы жытняй, пшанічнай, аўсянай, ячнай), прыстасоўваць яе для сваіх патрэб.
Чамусьці так падаецца, што калі чалавеку становіцца сумна, маркотна, яго агортваюць успаміны пра мінуўшчыну, няхай сабе і не такую далёкую, уласна перажытую, з’яўляюцца ў снах і ў думках, нібы наяве, паўстаюць мілыя вобразы і сярод іх, безумоўна, звычайная залацістая салома, саломка, саломінка.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Адамчык, В. Выбраныя творы: у 2 т. Т. 1. Чужая бацькаўшчына: Раман, апавяданні (аўт. прадмовы М. Тычына) / В. Адамчык. Мінск: Маст. літ., 1983. 397 с.
2. Беларускі фальклор. Энцыклапедыя: у 2 т. Т. 1. Мінск: Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2005. 765 С.
3. Горднн, М. А Жмзнь Нвана Крылова / М. А. Гордмн. М.: Кннга, 1985. 282 с.
4. Замовы / уклад. Г. Барташэвіч. Мінск: Навука і тэхніка, 1992. 597 с.
5. Караткевіч, У. Збор твораў: у 8 т. Т. 6. Хрыстос прызямліўся ў Гародні: раман / У. Караткевіч. Мінск: Маст. літ., 1990. 494 с.
6. Колас, Я. Збор твораў: у 14 т. Т. 1. Вершы 1898-1907 / Я. Колас. Мінск: Маст. літ., 1972. 562 с.
7. Колас, Я. Збор твораў: у 14 т. Т. 6. Паэмы "Новая зямля” і “Сымон-музыка” / Я. Колас. Мінск: Маст. літ., 1974. 624 с.
8. Купала, Я. Поўны збор твораў: у 9 т. Т. 2. Вершы, пераклады 1908-1910 / Я. Купала. Мінск: Маст. літ., 1996. 342 с.
9. Купала, Я. Поўны збор твораў: у 9 т. Т. 3. Вершы, пераклады 1911-1914 / Я. Купала. Мінск: Маст. літ., 1997. 342 с.
10. Купала, Я. Поўны збор твораў: у 9 т. Т. 4. Вершы, пераклады 19151929 / Я. Купала. Мінск: Маст. літ., 1997. 446 с.
11. Легенды і паданні / склад.: М. Я. Грынблат і A. I. Гурскі. Мінск: Навука і тэхніка, 1983. 544 с.
12. Машынскі, К. Усходняе Палессе/ К. Машынскі; уклад., прадм., камент. У. Васілевіча; пер. Л. Салавей. Мінск: Беларус. навука. 2010. 528 с.
13. Мележ, I. Людзі на балоце / I. Мележ: Раман з “Палескай хронікі” / Прадм. Г. Шупенькі. Мінск: Маст. літ., 1995. 400 с.
14. Мележ, I. Подых навальніцы / I. Мележ: Раман з “Палескай хронікі”. Мінск: Маст. літ., 1995. 509 с.
15. Навуковыя працы кафедры грамадскіх дысцыплін і права УА “БДЭУ’. Вып. 3. Чарнігаў: Всесвіт, 2015. 500 с.
16. Народная культура Беларусі: энцыкл. давед. / пад агул. рэд. В. С. Цітова; маст. I. I. Бокі, У. М. Жук. Мінск: БелСЭ, 2002. 432 с.
17. Ненадавец, A. М. Бацькоўская хата / A. М. Ненадавец. Чарнігаў: Всесвіт, 2015. 248 с.
18. Ненадавец, A. М. Чухава. Фальклорна-этнаграфічны нарыс/ A. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. Чарнігаў: Всесвіт, 2013. 270 с.
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
19. Ненадавец, Я. А., “Жужнела пчолка, жужнела...” / Я. А. Ненадавец, A. М. Ненадавец. Мінск: Беларус. навука, 2020. 255 с.
20. Пяткевіч, Ч. Рэчыцкае Палессе / Ч. Пяткевіч; уклад., прадм. У. Васілевіча; пер. з пол. Л. Салавей і У. Васілевіча. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004. 672 с.