• Часопісы
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    Справа прасоўвалася надта марудна. Мужчыны так ужо накурылі ў хацінцы, што давялося ў печы адчыняць засланку, каб той дым і смурод ад самасаду хоць трохі праняло. За кожным колцам праплеценай саломы тата ўважліва аглядаў свой выраб, нешта мармытаў і ў чарговы раз прыкладваў зробленае да маёй галавы. Абяцаў жа, што прымерваць стане менавіта на мне. Так і рабіў. Дзед чакаў свайго часу. Нарэшце бацька працягнуў амаль гатовы "брыль” яму: «Прымерце на сваёй лысіне... каб не быў ён замалым, бо сынава галава гэта адно, а ваша зусім іншая...». Гаспадарутую зіму выплеў усім саламяныя капелюшы, нават матулю не абмінуў. Тая ўсё працівілася: «Людзі смяяцца стануць... Ды і нязвычны ён для мяне... Мне лепей хусцінка падыходзіць... А яго ветрам лёгка з галавы сарве... He паспееш і вокам міргнуць, як саламяны ўбор уздымецца вышэй за аблокі...». Вядома ж, кожны мае права на ўласную думку і на яе агучванне.
    Я дык доўга насіў свой “брылёк”, выклікаючы тым самым непадробную зайздрасць ва ўсіх дзяцей з нашай вуліцы. Ён і сапраўды добра засцерагаў галаву ад гарачага сонца. Калі мама брала мяне палоць
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    калгасныя буракі, то я і тады не разлучаўся з татавым падарункам. Гаспадыня ніводнага разу свайго капелюша так і не надзела. Павагаўшыся, занесла ягоў школьны этнаграфічны музейчык, куды ягоўзялі з вялікім задавальненнем. Тата свой “брыль” утапіў недзе на канале, калі плаваў у чоўне з настаўкай у руках. Нечакана ўзняўся працяглы парыў ветру, “брыль” завіхурыўся разам з прыдарожным пылам і знік назаўсёды. Нават невядома, ці яго забрала вада, ці недзе дагніў ён свой кароткі век на калгасных палетках. Найбольш арыгінальна развітваўся са сваім саламяным галаўным уборам дзедУладак. Ён сунуўся на луг касіць дзялянку травы. He надта яму туды хацелася кіраваць, але ж нечым зімою карміць кароўку выпадала. Таму хацеў не хацеў, а вымушаны быў закінуць касу на плячо і кіраваць да шматлікай мужчынскай грамады, якая некалькі дзён запар віравала на тым лузе. Ішоў важна, у новым “брылі” на лысай галаве. Праходзячы міма каго-небудзь і стараючыся звярнуць на сябе ўвагу, моцна пакашліваў. Мужчыны віталіся, але надоўга не затрымліваліся, бо ведалі дзеда з ягонай завядзёнкай адрывацца ад любога занятку, адно каб толькі ўволю нагаварыцца. Старому хацелася заўсёды быць у цэнтры ўвагі, а тут... Бацька ж яго падвучваў, каб ён, ідучы ў поле ці на луг, падвязваў пад падбародкам спецыяльны шнурок, які гаспадар старанна ўплёў у саламяны выраб. Дзед гэта, вядома ж, праігнараваў. Таму “брыль” лёгка сасклізнуў з галавы і ўзвіўся ў неба. Стары пачаў крычаць, быццам бы ад ягонага крыку капялюш вярнуўся б назад. Сведкі гэтай сцэны на розныя галасы падказвалі яму магчымае выйсце. Найбольш часта гучала парада: збегаць дамоў, узяць паляўнічую стрэльбу і потым, прыбегшы на луг, збіць “брыль” трапным стрэлам на зямлю. Разгублены дзед пагойсаў туды-сюды і, змрочны, развёўшы рукамі, паплёўся да сваёй палоскі.
    Тата плёў “брылі” яшчэ не адзін раз. Памятаю, як да яго прыйшоў загадчык мясцовага клуба адпачынку і на прамілы Бог прасіў, каб ён выплеў два дзясяткі аднолькавых па форме (толькі розных па памеры) “картузоў”. Так і сказаў. Дамовіліся, што госць заплоціць за саламяныя вырабы грашыма. Стукнулі па руках. Той чалавек паставіў умову: трэба сплесці "картузы” за тыдзень, бо далей чакалася нейкае буйное мерапрыемства мясцовай мастацкай самадзейнасці. Бацька загнуў сваё: адзін “картуз” будзе каштаваць паўтара рубля. Матуля потым дзівілася: «Няўжо заплаціць такія вялікія грошы? Гэта ж у маёй маці пенсія сем рублёў усяго, а тут... Лічы, што дармовыя грошы...». Тата не пагадзіўся: «Каму дармовыя, а мне давядзецца па тры “картузы” за вечар выплятаць, каб тэрмін не парушыць ды дамову нашу не сарваць».
    Аказваецца, і сапраўды тады ў нашым вялізным клубе праходзіў ці не абласны конкурс самадзейных артыстаў. Мужчынская частка мясцовага фальклорнага калектыву фарсіла ў фасоністых татавых вырабах. Яны хораша глядзеліся і моцна трымаліся на чубатых галовах выступаючых, бо тата ўсім парабіў “страхоўку” той самы шнурочак, якім выпадала падвязваць “картуз” пад падбародкам. Выступаючыя не паўтарылі дзедаву памылку. Таму нават падчас віхурыстай “полькі" ні адзін з “картузоў” не сарваўся.
    Давялося пабыць разам з татам на раённым конкурсе лепшых майстроў традыцыйных народных рамёстваў, які праводзіўся ў г. п. Лагішын. Здаецца, што і зараз адчуваю тое хваляванне, тую радасць, якія наваліліся пры аглядзе вазоў, машын, спецыяльных прыстасаванняў, на якіх былі выстаўлены і вывешаны лепшыя ўзоры, што выйшлі з-пад майстравітых рук палешукоў. Бацьку тады ўручылі ганаровую грамату і грашовую прэмію, якраз-такі за тое, што ён прадставіў на выставу калекцыю сваіх саламяных вырабаў. Памятаю, як адна жанчына прыгожая, паўнацелая, зайздросна гаварыла: «Пашанцавала, чалавеча, тваёй жонцы... 3 такім посудам на любую працу ісці весела і не сорамна... А мой, то і дроў насячэ такіх, што і ў печ не ўлазяць... Я час падбяру і спецыяльна ў тваё Чухава дастануся, каб купіць у цябе некалькі саламяных каробак... Яны ж пад чарніцы ды і пад іншыя ягады самая незаменная рэч... Чакай, чалавеча, мяне ў госці...». He прыпомню, каб болей сустракаўся я з той жанчынай, тым болей на нашым падворку... Магчыма, што ёй проста прыглянуліся тады татавы вырабы, яна не вытрымала і пахваліла рукастага вяскоўца, а потым, як водзіцца звычайна, закруціла-завіравала яе жыццё і не атрымалася стрымаць гарэзліва дадзенае слова.
    Неяк павялося ў вяскоўцаў, што яны нават ведалі, у каго на палетках ці агародах (заспеў я яшчэ пэўную адсутнасцьусеагульнай калектывізацыі на палескіх землях) расла-буяла збажына, салома ад якой падыходзіла найбольш для таго ці іншага вырабу. Сцвярджалі аднагалосна, што любой саломай можна толькі стрэхі крыць, на сечку яе пускаць ды насцілаць жывёле. Але ў такіх выпадках не пагаджаліся майстры (яны асабліва!), што накрыць хату можна любой саломай: «Ага, вазьмі толькі з высокага месца салому, то накрыеш ты ёю. Як бы не так! Яна ж там будзе заўсёды перасушаная і невысокая, а раз невысокая (нядоўгая), то папакутуеш на страсе. Яе і пад апоўзіны нельга добра запусціць, і спланаваць не выпадае, бо, зноў-жа, яна з-пад рук высыпаецца. Нават старанна перабіраць такую салому не надта выгодная справа, бо з некалькіх снапоў навыбіраеш крыху, а астатняя не падыходзіла. У даў-
    ЗАЛАЦІСТЫЎІ САЛОМКІ СНАПКІ
    нейшыя гады часта мяняліся саломай. Па-рознаму пагаджаліся, але знаходзілі выйсце. Вясковае жыццё да многага прызвычайвала. Суседзі амаль заўсёды гатовы былі прыйсці на дапамогу адзін аднаму. Так і пацвярджалі, што ля роднага чалавека не надта пажывішся, а да чужога з любой бяды можна прыходзіць. Салому асабліва падбіралі жытнюю. Яна найбольш трывалая з усіх відаў, а для накрыцця стрэхаў лепшай не знойдзеш».
    Аднойчы старая суседка распавяла пра тое, што ў гады яе маленства людзі ў старцы «па салому ездзілі...». Аказваецца, што такая з'ява на самой справе мела месца ў сялянскім жыцці. I тут не толькі гаворка вялася пра непрадказальныя сітуацыі, напрыклад, пра пажар, які сквапна зжыраў усё на сваім шляху. Тады пацярпелы гаспадар запрагаў коніка ў воз і ехаў па навакольных вёсках, дзе, патлумачваючы, што ў яго здарылася, спадзяваўся на людское спачуванне. Больш-менш добра было там, дзе чалавека ведалі і было вядома, што ён сапраўды пацярпеў, а вось там, дзе ён ад’язджаўся на значную адлеласць, запроста магла чакаць і няўдача. Вяскоўцы, спачуваючы шчырым, сумленным людзям, заўсёды памяталі яшчэ і пра тое, што пад маркай пацярпелых запроста маглі ездзіць самыя звычайныя абібокі, якія на такіх дзеяннях мелі сваюўласную выгоду.
    Такую сцэну знаходзім ва ўспамінах М. Хведаровіча (“3 пражытых год”). Пісьменнік апісаў тое, як яны з бацькам ездзілі старцаваць менавіта для таго, каб сабраць саломы для накрыцця новай хаціны, тэрмінова ўзведзенай на месцы згарэлай: «Але прайшла тройца, а потым і спас, а стаяў толькі голенькі зруб. Страхі ўсё яшчэ не было. Калі паставілі кроквы, дык выявілася, што крыць страху няма чым. У той год мы ездзілі з бацькам збіраць на пагарэльцаў. Раней мы прасілі, што хто дасць, а на гэты раз паехалі прасіць кулі на страху. Быў сонечны нядзельны дзянёк. На прызбах сядзелі па-святочнаму апранутыя людзі. Абышлі ўсю вёску Аргелаўшчыну. Бацька забягаў у кожны двор, і мне на возе чуліся ягоныя нясмелыя словы:
    -	Падайце, калі ласка, на пагарэльцаў. Калі можна, дайце хоць кулёк саломы на страху...
    Мінулі апошні двор, а на возе ляжаўтолькі адзін кулёк. Было крыўдна і балюча глядзець на разгубленага бацьку, які з роспачы выкінуўтой куль у рэчку, горасна праказаўшы:
    -	Жабрачы хлеб сабачы...» [21, с. 495].
    He раз прыходзілася слухаць жыццёвыя гісторыі пра надзвычай цяжкія часіны. Здаралася і такое, што калі прыспяваў ліхі час, то па абмалочаную салому хадзілі ў старцы (“у жабракі”) па суседзях, аднавя-
    скоўцах ды па суседніх населеных пунктах, але часта даводзілася чуць яшчэ і пра тое, што нехта канкрэтны не ездзіў возам, а насіў акалоткі за плячыма. Так за пару дзясяткаў разоў і нанасіў сабе на новую страху, якую і пакрыў да маразоў тым, што яму людзі надавалі.
    Здаралася, што адмоўную ролю адыгрываў і летні неўраджай збажыны, бо там, дзе не ўрадзіла, напрыклад, жыта, то там жа яшчэ і дазвання выгарала пад сонцам салома. Таму ўсе разлікі на новы ўраджай у гаспадара, які збіраўся накрыць свежай саломай хату і ўлезці ў яе на зіму, не спраўджваліся. He выпадала нічога іншага, як ехаць у своеасаблівае “палюддзе”, спадзеючыся, што такім чынам неякудасцца выправіць становішча.
    Да гэтага ўсё прыгадваліся выпадкі, звязаныя з практычным выкарыстаннем саломы ў гаспадарчых мэтах, у сялянскім ужытку, але ж з ёй было і тое, што магло закончыцца трагічна. Пазней матуля расказала, што здарылася. Аказалася, што мяне, якому яшчэ не было і года ад нараджэння, адпаведна, і хадзіць не мог, яна, ідучы палоць у агарод грады, здагадалася пасадзіць у саламяную каробку і падацца з ёй да месца працы. Сама пачала палоць радкі, а я гуляўся з нейкімі цацкамі ў каробцы. Матуля акінецца, усміхнецца, забачыўшы, як сынок нешта сам сабе “вукае”, і працуе далей. Адбярэцца крокаў на дзесяць, потым перанясе каробку бліжэй да сябе. Усё было добра да таго часу, пакуль я не зацікаваіўся зялёнымі стручкамі фасолі, якія віселі прама над галавою. Малыя ўсё пазнаюць не на зрок, а на смак. Так адбылося і тут. Я наеўся ўволю зеляніны і пачаў плакаць. Матуля падскочыла хутка, але калі ўбачыла, ад чаго я заплакаў, то збялела са страху і пачала галасіць. He знайшла нічога іншага, як бегчы са мною на руках да свайго бацькі, у якога заўсёды, у любых сітуацыях, шукала паратунку. Пашанцавала, бо дзед сядзеў у хаце. Да таго часу ягоны ўнук ужо быў увесь зялёны. Мабыць, хутка дзейнічала моцнае атручванне. Чалавек ён быў рашучы і адчайны. Хутка ацаніўшы сітуацыю, пераапрануўся і прамовіў: «Ты, дачушка, бяжы шукай якога коніка (пра машыну тады ў вёсцы і гаворкі не было), а я з унукам на руках памкнуся да Пагост-Загародскага... Там жа бальніца... Галоўнае, каб паспеў дабегчы... Атам, то ўжо дакладна дапамогуць... Давай: ты туды, а я хуценька падамся да ўрачоў...».